Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
хлопец ужо прабалбатаўся, але нам патрэбныя дваццаць пяць тысяч Джоні. Крутыя хлопцы не атрымліваюць грошай за благую памяць.
Тоні агледзеў цёмную вуліцу. Адзін з таксістаў кінуў недакурак, які праляцеў над машынай, упаў і рассыпаўся на малюсенькія іскры. Матор вялікага аўтамабіля ціха працаваў.
— Я не хачу ўблытваода,— сказаў ён.— Я прывяДУ яе.
Эл трошкі адхіліўся і кіўнуў.
— Разумны хлопец. Як там маці?
— Добра,— адказаў Тоні.
— Перадай ёй прывітанне ад мяне.
— Прывітанне для яе нічога не значыць,— сказаў Тоні.
Эл хутка павярнуўся і сеў у аўтамабіль. Машына павольна развярнулася пасярэдзіне вуліцы і паехала. Уключыліся фары, і святло разлілося па сценах. Аўтамабіль збочыў і знік, Рэзкі пах выхлапных газаў дайшоў да носа Тоні. Ён павярнуўся і пайшоў назад у гатэль. Там прайшоў у радыёпакой.
Радыё ўсё працавала, але дзяўчыны на канапцы ўжо не было. Падушкі яшчэ захоўвалі формы яе цела. Тоні дакрануўся да іх. Яму падалося, што яны яшчэ цёплыя. Ён выключыў радыё і пастаяў, варушачы пальцамі. Потым прайшоў праз хол да ліфтаў і спыніўся каля вялікай вазы з белага пясчаніку. Клерк мітусіўся за шкляным экранам канторкі. Паветра было мёртвае.
Каля ліфтаў было цёмна. Тоні глянуў на табло сярэдняга: ён быў на пятнаццатым паверсе.
— Пайшла спаць,— прамармытаў ён.
Дзверы пакоя ліфцёраў адчыніліся, выйшаў маленькі мексіканец. Ён глянуў на Тоні вачыма колеру высахлых арэхаў.
— Добрай ночы, бос.
— Ага,— няўважліва адказаў Тоні.
3 кішэні камізэлькі ён выняў тонкую, у плямах цыгару і панюхаў яе. Потым павольна агледзеў, пакручваючы ў пальцах. На адны.м баку яна была трошкі падраная. Ён насупіўся і паклаў яе ў кішэню.
Пачуўся далёкі гул, і стрэлка табло папаўзла па бронзавым указальніку. Зазіхацела святло — апускаўся ліфт. Спыніўся, дзверы адчыніліся, і адтуль выйшаў Карл. Убачыў Тоні, здрыгануўся і пайшоў да яго. Галава
4 Кінжал з крыламі
97
нахілілася ўбок, верхняя губа трошкі ўзнялася.
— Слухай, Тоні.
Тоні цвёрда ўзяў яго за руку і хутка павёў уніз па сходах да галоўнага хола, дзе завёў у цёмны кут. Адпусціў руку. Горла зноў перасохла, хоць ён не ведаў чаму.
— Ну,— змрочна сказаў ён.— Слухаць чаго?
Парцье сунуў руку ў кішэню і выняў долар.
— Ён мне даў гэта,— сказаў ён. Вочы яго блішчалі і глядзелі міма Тоні. Ён хутка міргаў.— Адно імбірнае піва з лёдам.
— He мані,— злосна сказаў Тоні.
— 3 нумара 14B,— сказаў парцье.
— Дыхні.
Парцье паслухмяна нахіліўся да яго.
— Віскі,— рэзка сказаў Тоні.
— Ён наліў мне адно кілішак.
Тоні глянуў на долар.
— У 14B ніхто не жыве. У маім спісе нікога няма,— сказаў ён.
— He. Там ёсць,— парцье аблізаў вусны і міргнуў колькі разоў.
— Добра,— рэзка сказаў Тоні.— Добра. У 14B жыве высокі цёмны мужчына, і ён даў табе долар і кілішак. Яшчэ?
— У яго пісталет,— сказаў Карл і міргнуў.
Тоні ўсміхнуўся, але вочы яго блішчалі, як тоўсты лёд.
— Ты правёў міс Крэсі ў яе пакой?
Карл пахітаў галавой.
— Гомез адвёз яе наверх.
— Валі адсюль,— працадзіў Тоні.— I не пі, што прапануюць госці.
Ён стаяў нерухома, пакуль Карл не ўвайшоў у пакойчык каля ліфтаў і не зачыніў дзверы. Потым ціха падняўся па трох прыступках, спыніўся каля канторкі і паглядзеў на ружовы мармур і новую рэгістрацыйную кнігу ў скураной вокладцы. Ён моцна выцяў рукой па мармуры. Клерк выскачыў з-за шклянога экрана, як сурок з нары.
Тоні выняў з нагруднай кішэні аркуш і паклаў яго на стол.
— Сюды нумар 14B,— груба сказаў ён.
Клерк нервова памацаў вусы.
— Даруйце. Напэўна, вы былі на вячэры, калі ён зарэгістраваўся.
— Хто?
— Запісаўся як Джэймс Уотэрсан з Сан Дыега,— пазяхнуў клерк.
— Пытаўся каго-небудзь?
Клерк спыніўся на позяху і глянуў на Тоні.
— Пытаўся. Пра джаз-аркестр. А што?
— Цудоўны і хуткі,— сказаў Тоні.— Калі захочаш.
Ён запісаў прозвішча ў спіс і схаваў аркуш у кішэню.
— Я паеду наверх і праверу пакоі. Там яшчэ чатыры вуглавыя нумары не занятыя. Дрэнна працуеш, сынок.
— Як магу,— сказаў клерк і закончыў позях.— Паспяшайся, бацька. А мне няма калі.
— Лепей бы ты пагаліў свой пушок на верхняй губе,— сказаў Тоні і пайшоў да ліфтаў.
Ён адчыніў дзверы ліфта, уключыў святло і націснуў кнопку пятнаццага паверха. Наверсе выйшаў і зачыніў дзверы. Гэты хол быў самы маленькі з усіх. Дзверы пакояў былі блакітнага колеру з залатымі лічбамі і літарай на іх. Тоні падышоў да 14A і прыціснуў вуха да дзвярэй. Ён нічога не пачуў. Іў Крэсі магла быць у ложку, ці ў ваннай, ці на балконе. А можа, яна проета сядзела ў пакоі і глядзела ў сцяну. Хоць гэтага ён пачуць не мог. Ён падышоў да 14B і прыціснуў вуха да дзвярэй. Тут было зусім інакш. У пакоі былі гукі. Кашляў мужчына. Кашаль гучаў адзінока. Галасоў не было. Тоні націснуў кнопку званка.
Пачуліся павольныя крокі. Прагучаў голас. Тоні не адказаў. Голас паўтарыў пытанне. Лёгка, але злосна Тоні зноў націснуў кнопку.
Містэр Джэймс Уотэрсан з Сан Дыега мусіў адчыніць дзверы і ўзняць вэрхал. Але ён гэтага не зрабіў. За дзвярыма запанавала цішыня, падобная да цішыні ледніку. Тоні зноў прыціснуў вуха да дзвярэй. Поўная цішыня.
Ён выняў свой ключ і мякка ўставіў яго ў замочную адтуліну. Павярнуў яго, прачыніў дзверы. Пачакаў.
— Добра,— сказаў хрыплы голас.— Заходзь.
Тоні расхінуў дзверы, але не ўваходзіў. Ён выразна выдзяляўся на святле калідора. Мужчына быў высокі, чорнавалосы, кашчавы, з бледным тварам. Ён трымаў пісталет. Трымаў так, як чалавек, які ведае пісталеты.
— Уваходзь,— хрыпла паўтарыў ён.
Тоні зайшоў і зачыніў дзверы плячом. Рукі ён трымаў трошкі ўбок, каб было відаць яго разумныя і расслабленыя пальцы. Ён усміхаўся сваёй звычайнай добрай усмешкай. оо
— Містэр Уотэрсан?
— А што потым?
— Я дэтэктыў гатэля.
— Я проста падаю.
Высокі, бледнатвары, прыгожы і непрыгожы адначасова мужчына павольна адыходзіў у глыб пакоя. Пакой быў вялікі, з нізкім балконам. Шкляныя дзверы, што вялі на балкон, былі адчынены. У пакоі быў таксама камін. Каля ёмкага, мяккага фатэля на нізкім століку стаяла высокая шклянка. Чалавек адышоў да фатэля. Вялікі бліскучы пісталет глядзеў ужо руляй у падлогу.
— Я проста падаю,— паўтарыў ён.— Я толькі што зарэгістраваўся, а дэтэктыў гатэля ўжо робіць мне візіт. Ну, добра, каханачак, паглядзі ў шафе і ў ваннай. Але яна толькі што пайшла.
— Ты яшчэ не бачыў яе,— сказаў Тоні.
Бледны твар мужчыны набыў нечаканыя рысы. Яго глыбокі голас зрабіўся амаль рыкам.
— Га? Каго я яшчэ не бачыў?
— Дзяўчыну, якую завуць Іў Крэсі.
Мужчына праглынуў. Ён паклаў пісталет на столік. Сеў у фатэль. Акуратна і ненатуральна, як чалавек з рэўматызмам. Потым нахіліўся наперад, паклаў далоні на калені і шчыра ўсміхнуўся.
— Дык яна тут, га? Я яшчэ не пытаўся пра яе. Я асцярожны чалавек. Я яшчэ не пытаўся.
— Яна тут ужо пяць дзён,— сказаў Тоні.— Чакае цябе. Яна ні на хвіліну не выходзіла з гатэля.
Вусны мужчыны трошкі ўздрыгнулі.
— Я крыху затрымаўся на поўначы,— мякка сказаў ён.— Ты ж ведаеш, паехаў да старых сяброў. Я бачу, ты шмат чаго ведаеш пра мой бізнес, лягавы.
— Ведаю, містэр Рэлс.
Мужчына падхапіўся на ногі і схапіў пісталет. Ён стаяў трошкі нахіліўшыся і глядзеў на Тоні.
— Жанчыны надта многа гавораць,— сказаў ён так, быццам трымаў у зубах нешта мяккае і гаварыў праз яго.
— He жанчыны, містэр Рэлс.
— Га? — пісталет пасунуўся па грубым дрэве стала.— Кажы, лягавы. Я не магу чытаць думкі.
— He жанчыны. Хлопцы. Хлопцы з пісталетамі.
Зноў запанавала ледзяная цішыня. Мужчына павольна выпрастаўся. На твары не было аніякага выразу, але вочы блішчалі. Тоні стаяў перад ім: маленькі, пухлявы 100
чалавек з ціхім, бледным, прыязным тварам і вачыма простымі, як лясная вада.
— У іх ніколі не канчаецца паліва, у гэтых хлопцаў,— сказаў Джоні Рэлс і аблізаў губу.— Рана і позна яны на працы. Старая фірма ніколі не спіць.
— Ты ведаеш, хто гэта? — ціха спытаўся Тоні.
— Я мог бы зрабіць дзевяць здагадак, і дванаццаць з іх былі б правільныя.
— Крутыя хлопцы,— сказаў Тоні і лёгка ўсміхнуўся.
— Дзе яна? — рэзка спытаўся Джоні Рэлс.
— У суседнім нумары.
Мужчына падышоў да сцяны. Пісталет застаўся на століку. Ён стаяў перад сцяной і вывучаў яе. Потым выйшаў на балкон і ўхапіўся за агароджу. Калі ён адпусціў рукі і павярнуўся, яго твар ужо страціў жорсткасць. Вочы блішчалі не так ярка. Ён падашоў да Тоні і ўстаў над ім.
— У мяне непрыемнасці,— сказаў ён.— Іў даслала мне трошкі грошай, і я заплаціў іх там, на поўначы. Грошы за справу. Крутыя хлопцы гавораць пра дваццаць пяць тысяч,— ён крыва ўсміхнуўся.— Я магу налічыць толькі пяць касых. Але мне спатрэбіцца шмат гумару, каб пераканаць у гэтым крутых хлопцаў.
— Што ты зрабіў з грашыма? — абыякава спытаўся Тоні.
— У мяне іх проста не было, лягавы. Але не будзем пра гэта. Я адзіны чалавек у свеце, хто верыць гэтаму. To была справа, у якой мяне проста кінулі.
— Я веру гэтаму,— сказаў Тоні.
— Яны не часта забіваюць. Але могуць быць вельмі крутымі.
— Казлы,— сказаў Тоні з нечаканай злосцю.— Хлопцы з пісталетамі. Проста казлы.
Джоні Рэлс узяў шклянку і дапіў віскі. Кубікі льду тонка зазвінелі, калі ён паставіў яе на стол. Ён узяў пісталет і паклаў у кішэню руляй уніз. Паглядзеў на дыван.
— А чаму ты мне пра ўсё расказаў, лягавы?
— Падумаў, можа, ты хоць на гадзіну адпусціш яе.
— А калі не?
— Я так думаю, што адпусціш,— сказаў Тоні.
Джоні Рэлс кіўнуў.
— Mary я выбрацца адсюль?
— Спусцішся на грузавым ліфце ў гараж. Там возь-
меш машыну. Я магу даць табе цыдулку да вартаўніка ў гаражы.
— Ты смешны чалавек,— сказаў Джоні Рэлс.
Тоні выняў паношаны партаманет і напісаў колькі словаў на картачцы. Джоні Рэлс прачытаў яе і пачаў стукаць ёю па пазногці.
— Я мог бы ўзяць яе з сабой,— сказаў ён і прыжмурыў вочы.
— I ўдвух пракаціцца да морга,— сказаў Тоні.— Я ж сказаў табе, яна тут ужо пяць дзён. Яе засеклі. Хлопец, якога я ведаю, сустрэўся са мной і сказаў, каб я вывеў яе адсюль. I пра ўсё расказаў. Таму я выводжу адсюль цябе.
— Яны гэта ўпадабаюць,— сказаў Рэлс.— Яны дашлюць табе букет браткаў.
— Я паплачу пра гэта ў дзень адпачынку.
Джоні Рэлс паглядзеў на далоні.
— Я хачу пабачыцца з ёю. Да таго, як мяне заб’юць. Ты сказаў, у суседнім нумары?
Тоні павярнуўся і пайшоў да дзвярэй. Цераз плячо ён сказаў: