Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Божа! Прыгожы інтэлігентны твар! Гэта твар Джона Стрэйка,— ён раптам падхапіўся.— Пачакайце тут, я нешта пакажу.
Ён выйшаў праз чырвоныя дзверы. У доме панавала
цішыня. Ксёндз Браўн падышоў да тэлефона і пазваніў доктару Бойну.
— Я хацеў расказаць вам пра Эйлмера. Гэта вельмі дзіўная гісторыя. Але потым. Зараз жа прышліце сюды чатыры-пяць чалавек і акружыце дом. Калі нешта здарыцца, то крымінальнік паспрабуе ўцячы даволі незвычайным чынам.
Жахлівы крык пачуўся з-за дзвярэй, потым грымнуў стрэл. Дзверы рэзка расчыніліся, і ў пакой забег Эйлмер. Ягоны халат быў падраны, у руцэ ён трымаў пісталет, з рулі якога ішоў дым.
— Благаславі белую магію! — крыкнуў ён.— Благаславі срэбную кулю! Д’ябал яшчэ раз выйшаў на паляванне, але я адпомсціў за братоў.
Ён паваліўся ў фатэль, і пісталет выпаў з ягонай рукі. Ксёндз Браўн прайшоў па калідоры, крануў дзвярную клямку ў спачывальню, потым нахіліўся, быццам разглядаў штосьці. Падбег да дзвярэй на вуліцу.
На снезе, яшчэ не так даўно спрэс белым, ляжала вялікая чорная пляма, што нагадвала вялізнага кажана. Але гэта быў чалавек, ён ляжаў тварам уніз, на ім быў чорны плашч і капялюш з шырокім брылём. Ксёндз Браўн наблізіўся да нябожчыка і зірнуў яму ў твар. Прыгожы, інтэлігентны твар Джона Стрэйка.
— Нічога не разумею. Ён і сапраўды нагадвае вялізнага вампіра, што лётае, як птушка.
— А як жа яшчэ ён мог трапіць сюды? — пачуў ён Эйлмера.— Паглядзіце, вакол ніякіх слядоў. Ды і плашч задоўгі, каб у ім хадзіць.
— Што тут здарылася?
— Я прачыніў дзверы і пачуў шоргат у небе: нешта чорнае і вялікае неслася проста на мяне, я стрэліў усляпую. Потым убачыў тое ж, што бачыце вы. Я ўпэўнены — каб не срэбная куля, то ў снезе ляжаў бы я.
— Між іншым,— сказаў ксёндз Браўн,— можа, занесці цела ў дом? У спачывальню.
— He, не,— запярэчыў Эйлмер,— няхай ляжыць тут, пакуль не прыйдзе паліцыя. А зараз я мушу выпіць.
У пакоі ён ледзь не збіў акварыум і доўга шукаў графін з брэндзі. Калі знайшоў яго ў шафе, то наліў кілішак і адразу ж выпіў.
— Ну, што вы скажаце? Вы верыце, што гэта быў д’ябал?
Ксёндз Браўн моўчкі ўсміхнуўся. Ён глядзеў у калі-
дор, каля дзвярэй стаялі дзве цені — людзі Бойна.
— Што ж вы маўчыце? Вы бачылі, як Арналд Эйлмер з дапамогай белай магіі забіў Джона Стрэйка, які мог лётаць. Вы бачыце жывога Арналда Эйлмера і ўсё яшчэ не верыце.
— Так, не веру,— сказаў ксёндз Браўн і ўстаў.
— Чаму?
Ксёндз толькі збольшага ўзвысіў голас, але ён гучаў, як звон:
— Таму, што вы не Арналд Эйлмер. Вы — Джон Стрэйк. Вы забілі Арналда, і гэта ён ляжыць на снезе ў вашым плашчы.
Стрэйк падхапіўся і зрабіў крок да Браўна, але тады ў пакой зайшоў паліцыянт і паклаў Стрэйку руку на плячо, у другой руцэ ён трымаў пістадет.
* * *
— I як вы пра ўсё гэта дазналіся? — спытаў доктар Бойн у ксяндза Браўка.
— Вы далі мне вельмі каштоўную інфармацыю. Вы сказалі, што Стрэйк быў геніяльным махляром. Сёння ён прыдумаў яшчэ адну геніяльную хлусню. Але дарма ён расказваў пра магію. Ён думаў, калі я святар, то ўсяму паверу. Многія рабілі такую памылку.
— Але я ўсё адно нічога не разумею. Раскажыце спачатку.
— Спачатку быў халат,— проста сказаў ксёндз Браўн.— Гэта лепшая з масак. Калі ў доме вы сустракаеце чалавека ў халаце, то думаеце, што гэта гаспадар — хто ж яшчэ будзе хадзіць па доме ў халаце. Я так і падумаў спачатку. Але потым пачаў прыкмячаць маленькія недакладнасці: тое, як ён трымаў пісталет, нібыта не ведаў, набіты ён ці не,— гаспадар дома ведае пра такое, потым ён ледзь не скінуў акварыум, быццам першы раз знаходзіўся ў гэтым пакоі. I яшчэ — ён доўга шукаў брэндзі. Сустрэць мяне ён выйшаў з маленькага калідора, адкуль вялі двое дзвярэй — адны на вуліцу, а другія, як я меркаваў, у спачывальню. Але я памыліўся. Гэта не спачывальня. Дзверы былі замкнёныя — я паторгаў .клямку, а калі глянуў у замочную адтуліну, то ўбачыў, што ў пакоі няма мэблі. У ім доўгі час не жылі. Значыцца, ён прыйшоў з вуліцы. I тады я ўсё зразумеў.
Арналд Эйлмер спаў на другім паверсе і жыў там
таксама. Ён у халаце сышоў сходамі і выйшаў праз чырвоныя дзверы. У канцы калідора ён убачыў кагосьці ў чорным плашчы і капелюшы. Гэта было апошняе, што ён бачыў у сваім жыцці. Стрэйк кінуўся на яго і забіў там жа, на калідоры. I тут пачуў нешта нечаканае. Гэта я залазіў у акно.
Ён зрабіў усё інстынктыўна. Скінуў свае плашч і капялюш, надзеў халат забітага. У свае рэчы апрануў Арналда і... павесіў яго ў шатні, нібыта плашч. Я ўжо казаў, плашч быў вялікі і хаваў усё цела: Арналд не вельмі высокі. Я сам стаяў каля шатні і нічога не заўважыў. Але ўсялякае магло надарыцца. Я мог выпадкова знайсці труп. I тады Стрэйк вырашыў, што, калі ён іграе ролю Эйлмера, чаму б таму не сыграць ролю Стрэйка. Ён прыдумаў усё гэтае блазенства з чорнай і белай магіяй, спадзяваўся, што я паверу. Потым выйшаў на калідор, зачыніў дзверы, каб я не бачыў, як ён здыме нябожчыка і кіне на снег. Пасля ён закрычаў і стрэліў. Астатняе вы ведаеце.
Ксёндз Браўн устаў, падышоў да акна і паглядзеў на снег, што іскрыўся пад прамянямі вечаровага сонца.
— А можа, і ёсць белая магія? — сказаў ён.— Толькі трэба ведаць, дзе яе шукаць.
WH
ДУША ШКОЛЬНІКА
Каб прасачыць незвычайны і заблытаны маршрут, па якім прайшлі за дзень дзядзька з пляменнікам, спатрэбілася б вялікая карта Лондана. ГІляменнік, вольны таго дня ад урокаў, лічыў сябе вялікім знаўцам тэхнікі і машын, гэткім богам кэбаў1, трамваяў, цягнікоў падземкі і іншага транспарту, а дзядзька быў пры ім, у лепшым выпадку, жрацом, што пашанотна служыць яму і прыносіць ахвярііыя падарункі. Школьніка ўвесь свет ведаў як Самерса Малодшага, а сябры — як Фізіка, што сведчыла пра адзіную пакуль што даніну грамадства ягоным поспехам у галіне аматарскай фатаграфіі ды электратэхнікі. Дзядзька, прападобны Томас Твіфард, быў худым, зсівелым, але жвавым і румяным старым. У вузкім коле царкоўных археолагаў ён займаў прызнанае і пачэснае месца. Прыдзірлівы чалавек напэўна западозрыў бы, што падарожжа па Лондане патрэбна хутчэй дзядзьку, чым пляменніку. На самай справе святар кіраваўся найлепшымі і бацькоўскімі меркаваннямі. I ўсётакі, як многія разумныя людзі, ён не здолеў утрымацца ад спакусы пацешыцца цацкамі пад тым выглядам, што займае дзіця. Ягонымі цацкамі былі кароны і мітрьг’, скіпетры і дзяржаўныя мячы, і ён паўсюдна затрымліваўся каля іх, пераконваючы сябе, што хлопчыку неабходна пазнаёміцца з усімі лонданскімі рэліквіямі. I ў канцы дня, пасля доўгага абеду, ён, напрыканцы падарожжа, яшчэ болей саступіў сваёй схільнасці і намысліўся наведаць месца, у якое не завабіш аніводнага нармальнага хлопчыка. На паўночным беразе Тэмзы незадоўга перад гэтым было знойдзена таямнічае сутарэнне, мерка-
1 К э б — аднаконны рамізніцкі экіпаж.
2 М і т р a — галаўны ўбор прадстаўнікоў вышэйшага духавенства.
© Пераклад з англійскай Яўгена Масарноўскага і Уладзіміра Сіўчыкава.
валася — капліца, дзе не было літаральна нічога, акрамя адной срэбнай манеты. Але знаўцу гэтая манета здавалася больш каштоўнай і прываблівай, чым Кахінор'. Яна была рымскай; казалі, што на ёй адлюстраваны апостал Павел, і таму яна выклікала ажыўленыя спрэчкі, што тычыліся ранняй Брытанскай Царквы. Наўрад ці хтонебудзь стане адмаўляць, што Самерса Малодшага гэтыя спрэчкі зусім не займалі.
Ды і ўвогуле інтарэсы і ўпадабанні Самерса Малодшага вось ужо некалькі гадзін здзіўлялі і пацяшалі ягонага дзядзьку. Пляменнік праяўляў дзівоснае невуцтва і дзівосную дасведчанасць англійскага школьніка, які ў некаторых пытаннях куды мацнейшы за дарослых. Напрыклад, у Хэмптан-корце2 ён падумаў, што на дзень можа забыцца пра кардынала Уолсі і Вільгельма Аранскага, але яго немагчыма было адцягнуць ад электрычных дратоў і званкоў суседняга атэля. Яго даволі ўразіла Вестмінстарскае абацтва, што і не дзіўна з тых часоў, як яно зрабілася сховішчам самых буйных і самых кепскіх скульптур васемнаццатага стагоддзя; затое ён імгненна разабраўся ў вестмінстарскіх омнібусах3 — як разбіраўся ва ўсіх лонданскіх, колеры і нумары якіх ён ведаў не горш, чым геральдыст ведае гербы. Ён абурыўся б, калі вы раптам паблыталі б светла-зялёны падынгтонскі з цёмна-зялёным бейзуотарскім, як абурыўся б ягоны дзядзька, калі б вы паблыталі візантыйскі абраз з каталіцкай статуяй.
— Ты калекцыяніруеш омнібусы, як маркі? — спытаўся дзядзька ў пляменніка.— На іх, мабыць, патрэбны даволі ёмісты альбом. Або ты трымаеш іх у стале?
— Я трымаю іх у галаве,— адказаў пляменнік.
— Напэўна, не варта і пытацца, чаму ты выбраў менавіта омнібусы з тысячы іншых рэчаў. Наўрад ці гэта спатрэбіцца табе ў жыцці. Хіба што ты станеш дапамагаць старым блытаць омнібусы, калі будзеш раіць ім абраць не той, што трэба. Зараз, дарэчы, мы мусім пакінуць адзін з іх, бо нам трэба выходзіць. Я хачу паказаць табе так званую манету святога Паўла.
1 К а х і н о р — знакаміты індыйскі брыльянт, які ў XIX стагоддзі стаў адным са скарбаў англійскай кароны.
2 Хэмптан-корт — палац на Тэмзе, пабудаваны кардыналам Уолсі.
3 Омнібус — шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.
— Яна гэткая ж вялікая, як сабор святога Паўла? — пакорліва спытаўся отрак, калі яны выходзілі.
Каля ўвахода ў сутарэнне іх позіркі спыніў незвычайны чалавек, якога, мяркуючы па ўсім, прывяло сюды тое самае нясцерпнае жаданне. Гэта быў цемнатвары худы мужчына ў доўгім чорным адзенні, падобным да сутаны, але ў дзіўнай чорнай шапачцы, якіх святары не носяць. Нагадвала яна хутчэй за ўсё старажытныя галаўныя ўборы персаў і вавіланян. Смешная чорная барада расла толькі справа і злева на падбароддзі, а вялікія, дзіўна пасаджаныя вочы нагадвалі вочы старажытных егіпецкіх профілей. Дзядзька з пляменнікам не паспелі як след разгледзець яго: ён знік у дзвярным праёме, да якога памкнуліся і яны.
Тут, наверсе, пра існаванне падземнага свяцілішча сведчыла адно толькі ладная дашчаная будка, якія нярэдка ставяць на вайсковыя і іншыя дзяржаўныя патрэбы. Яе драўляная падлога была столлю раскапанага падзямелля. Звонку стаяў вартавы, а ўсярэдзіне за сталом нешта пісаў афіцэр англа-індыйскіх войск у немалым чыне. Аматары рарытэтаў адразу пераконваліся, што рарытэт ахоўваюць надзвычай пільна. Калі параўнаць срэбную манету з Кахінорам, дык можна прыйсці да высновы, што ў адным яны сапраўды падобныя: па нейкай гістарычнай выпадковасці манета, як і брыльянт, была ў ліку каралеўскіх скарбаў або, ва ўсялякім выпадку, каралеўскіх каштоўнасцей, да таго часу, покуль адзін з прынцаў крыві не вярнуў яе, абсалютна афіцыйна, у свяцілішча, дзе, як лічылі вучоныя, ёй і належала быць. 3 гэтай і іншых прычын захоўвалі яе з найвялікшаю перасцярогаю. Хадзілі дзіўныя чуткі пра тое, што шпіёны хаваюць у адзенні і асабістых рэчах узрыўчатку і прыносяць у свяцілішча. Начальства на ўсялякі выпадак дало адзін з тых загадаў, якія праходзяць па бюракратычнай роўнядзі, як хвалі: наведвальнікам належала пераапранацца ў казённыя валасяніцы, а калі гэта выклікала незадаволенасць — хаця б выварочваць кішэні ў прысутнасці дзяжурнага афіцэра. Сённяшні дзяжурны, палкоўнік Морыс, быў невысокім энергічным чалавекам з суровым тварам і жвавымі кплівымі вачыма. Неадпаведнасць гэтая тлумачылася тым, што ён смяяўся з загадаў, але строга сачыў за іх няўхільным выкананнем.