• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Ён зноў насупіўся. Музыка раздражняла яго. Ён устаў надзіва хутка, неяк адным рухам, не выпускаючы ланцужка. Толькі што ён мірна адпачываў, а цяпер ужо нерухома стаяў. Тое, як ён падняўся, магло здацца галюцынацыяй: так хутка ўсё здарылася.
    Ногі ў маленькіх нацёртых ботах ціха ступалі па блакітным дыване. Ён ішоў да аркі. Музыка паграмчэла. У ёй былі спякота, рытм і роў джэм сэшн. Яна была надта громкая. Рыжая дзяўчына сядзела ў пакоі і глядзела на вялікі радыёпрыёмнік, быццам бачыла там аркестр: музыкі з прафесійнымі ўсмешкамі, па тварах струменіцца пот. Яна скурчылася на канапцы, дзе ляжалі амаль усе падушкі. Дзяўчына сядзела паміж імі, нібыта кветка ў дарагой святочнай паперы.
    Яна не павярнула галаву. Яна проста сядзела, абапі-
    © Пераклад з англійскай Алеся Кудраўцава.
    раючыся маленькім кулачком на ружовае калена. Апранутая яна была ў піжаму з яркага шоўку з вышыванымі чорнымі кветкамі лотасу.
    — Вам падабаецца Гудмэн, міс Крэсі? — спытаўся Тоні Рэсек.
    Дзяўчына павольна павярнула галаву. У прыцемку яе блакітныя вочы амаль свяціліся. Вочы былі вялікія, глыбокія, без намёку думкі ў іх. Твар яе быў класічны, без усялякага выразу. Яна маўчала.
    Тоні ўсміхнуўся і паварушыў пальцамі, павольна, адчуваючы, як яны рухаюцца.
    — Вам падабаецца Гудмэн, міс Крэсі? — ветліва паўтарыў ён.
    — He так, каб ад гэтага галасіць,— невыразна сказала яна.
    Тоні паківаўся на пятах і глянуў ёй у вочы. Вялікія, глыбокія, пустыя вочы. А можа й, не пустыя? Ён працягнуў руку і прыглушыў гук.
    — Зразумейце мяне правільна,— сказала дзяўчына.— Гудмэн робіць грошы, а чалавек, які ў наш час робіць грошы сумленна, гэта чалавек, якога трэба паважаць. Але гэтая дзікаватая музыка робіць мяне трошкі п’янай. Мне больш падабаецца музыка, дзе ёсць ружы.
    — Вам падабаецца Моцарт,— сказаў Тоні.
    — He трэба з мяне смяяцца.
    — Я не смяюся, міс Крэсі. Я лічу, што Моцарт быў найвялікшы чалавек у свеце, а Тасканіні — яго прарок.
    — Я думала, што вы дэтэктыў гатэля,— яна паклала галаву на падушкі і паглядзела на яго праз вейкі.— Зрабі мне трошкі гэтага Моцарта.
    — Надта позна,— уздыхнуў Тоні.— Зараз такога ўжо няма.	•
    Яна зноў глянула на яго.
    — Ты падазраеш мяне. Га, мядзведзь? — яна амаль бясшумна засмяялася.— Што я зрабіла?
    Тоні шчыра ўсміхнуўся.
    — Нічога, міс Крэсі. Зусім нічога. Але вам патрэбна свежае паветра. Вы жывяце тут ужо пяць дзён і яшчэ не выходзілі на вуліцу. А жывяце вы ў адным з верхніх нумароў.
    Яна зноў засмяялася.
    — Раскажы мне пра гэта казку. Мне маркотна.
    — Жыла раз у вашым нумары дзяўчына. Яна жыла ў гатэлі тыдзень, як і вы. Я хачу сказаць, яна не выходзі92
    ла на вуліцу. Яна амаль ні з кім не размаўляла. I што, вы думаеце, яна зрабіла?
    Дзяўчына сурова глянула на яго.
    — Яна збегла, не заплаціўшы.
    Ён вельмі павольна паварушыў пальцамі: быццам хвалі накочваліся на бераг.
    — He. Яна заплаціла па рахунку. Потым сказала парцье, каб праз паўгадзіны ён зайшоў за валізкамі. Потым выйшла на балкон.
    Дзяўчына трохі нахілілася. Вочы ўсё яшчэ былі суровыя, далонь ляжала на ружовым калене.
    — Як, ты казаў, тваё імя?
    — Тоні Рэсек.
    — Гучыць неяк дзіўна.
    — Ага,— сказаў Тоні.— Я паляк.
    — Гавары, Тоні.
    — Усе верхнія нумары маюць балконы, міс Крэсі. Парэнча на іх надта нізкая, як на пятнаццаты паверх. Ноч тады была вельмі цёмная.
    Ён махнуў рукой, быццам на развітанне.
    — Ніхто не бачыў, як яна скочыла. Але калі яна ўпала, грымнула, як з буйнакалібернага пісталета.
    — Ты ўсё гэта прыдумаў, Тоні,— суха, але ўголас прашаптала яна.
    Ён зноў шчыра ўсміхнуўся. Здавалася, яго зялёныя, як мора, вочы супакойвалі доўгія хвалі яе валасоў.
    — Іў Крэсі,— задуменна сказаў ён.— Імя, што чакае святла.
    — Што чакае высокага цёмнага мужчыну з благім мінулым, Тоні. Цябе не зацікавіць чаму. Я калісьці была яго жонкай. Можа, я зноў выйду замуж за яго. Усяго за адно жыццё можна нарабіць шмат памылак,— яна павольна растуліла далонь, потым хутка сціснула кулак так моцна, што, нават у такім святле, костачкі пальцаў зазіхацелі, як адпаліраванае дрэва.— Калісьці я злосна з ім пажартавала. Я адправіла яго ў астрог — зусім не хочучы гэтага. Але гэта цябе таксама не цікавіць. Я проста нешта вінна яму.
    Ён мякка нахіліўся і павярнуў ручку радыёпрыёмніка. У цёплым паветры з’явіўся вобраз вальса. Гэта быў дрэнны вальс, але вальс. Ён зрабіў музыку мацней. Яна паплыла, і пакой напоўніўся ценем мелодыі. Пасля смерці Вены ўсе вальсы зрабіліся ценем.
    Дзяўчына нахіліла галаву, праспявала тры ці чатыры такты і раптам сціхла.	0,
    — Іў Крэсі,— сказала яна.— Калісьці гэтае імя было залітае святлом. У начным клубе. У шынку. Быў налёт паліцыі, і святло знікла.
    Ён амаль спачувальна ўсміхнуўся.
    — Калі вы былі там, міс Крэсі, гэта быў не шынок... А гэта вальс, які калісьці іграў наш аркестр. Стары швейцар хадзіў ля ўвахода ў гатэль. Усе грудзі ў медалях. Эміл Джэнінгс. Яго вы не памятаеце, міс Крэсі.
    — Вясна, цудоўная вясна,— сказала яна.— He, я не бачыла гэтага.
    Ён зрабіў тры крокі да дзвярэй і павярнуўся.
    — Мне трэба пайсці наверх і праверыць дзверы. Спадзяюся, я не надакучыў вам. Вам трэба класціся спаць. Ужо вельмі позна.
    Дрэнны вальс скончыўся, і загаварыў дыктар. Дзяўчына крыху ўзняла голас:
    — Вы сапраўды думалі, што я... ну, наконт балкона?
    Ён кіўнуў.
    — Я думаў,— мякка сказаў ён,— але цяпер не.
    — Я не скокну, Тоні,— яна слаба ўсміхнулася.— Прыйдзі і пагавары са мной яшчэ. Рыжыя не скачуць, Тоні. Яны марнеюць.
    Ён цяжка паглядзеў на яе і пайшоў. У арцы, што вяла ў галоўны хол, стаяў швейцар. Тоні яшчэ не бачыў яго, але ведаў, што там нехта быў. Ён заўсёды ведаў, калі хтонебудзь быў побач. Ён мог чуць, як расце трава.
    Швейцар кінуўся да яго. Яго твар над шырокім каўнерам формы быў потны і ўзрушаны. Тоні падышоў бліжэй, і яны пайшлі ў цёмны хол.
    — Непрыемнасці? — стомлена спытаўся Тоні.
    — Там чалавек. Хоча бачыць цябе, Тоні. Ён не хоча ісці сюды. Я выціраў шкло ў дзвярах, калі гэты высокі мужчына падышоў да мяне. «Прывядзі Тоні», сказаў ён.
    — Ага,— адказаў Тоні і паглядзеў у бледна-блакітныя вочы швейцара.— Хто гэта?
    — Ён сказаў — Эл.
    Твар Тоні зрабіўся непранікальным, як каменны.
    — Добра.
    Ён пайшоў да дзвярэй. Швейцар схапіў яго за рукаў.
    — Слухай, Тоні. У цябе ёсць ворагі?
    Тоні ветліва засмяяўся. Твар яго ўсё яшчэ быў, як каме нны.
    — Слухай, Тоні,— швейцар моцна трымаў яго за
    рукаў.— Там, трохі ніжэй,— вялікі чорны аўтамабіль. Матор не выключаны. Той чалавек, што гаварыў да мяне, апрануты ў цёмны доўгі плашч з высокім каўняром, а капялюш насунуты на вочы. Яго твар немагчыма ўбачыць. «Прывядзі Тоні»,— сказаў ён мне. У цябе ж няма ворагаў, га, Тоні?
    — Толькі фінінспектар,— сказаў Тоні.— Супакойся.
    Ён павольна і трохі ненатуральна ішоў па блакітным дыване. Падняўся на тры прыступкі ў хол з трыма ліфтамі і канторкай. Працаваў толькі адзін ліфт. Ля яго стаяў начны аператар, апрануты ў акуратную блакітную форму са срэбным галуном. Стройны цёмны мексіканец Гомез. Гэта была яго першая начная змена.
    За канторкай з ружовага мармуру стаяў начны адміністратар. Маленькі акуратны чалавек з тонкімі рыжаватымі вусамі, шчокі ў яго былі такія ружовыя, што здаваліся нафарбаванымі. Ён глянуў на Тоні і куснуў пазногаць. Відавочна ён маркоціўся.
    Тоні прайшоў міма газетнага кіёска да шкляных дзвярэй з бронзавымі ручкамі. Спыніўся перад імі і глыбока ўздыхнуў. Падняў плечы, адчыніў дзверы і выйшаў на халоднае, сырое начное паветра.
    Вуліца была цёмная і ціхая. За два кварталы адсюль, на Уілшыры, гулі аўтамабілі. Злева стаялі два таксі, вадзіцелі якіх курылі каля машын. Тоні пайшоў у другі бок. Вялікі цёмны аўтамабіль стаяў метраў за сто ад гатэля. Фары былі патушаныя. Калі ён наблізіўся да машыны, пачуў мяккі гул матора.
    Нехта высокі адышоў ад машыны і рушыў да яго. Абедзве рукі ён трымаў у кішэнях цёмнага плашча з высокім каўняром. У роце мужчыны слаба зіхацеў агеньчык цыгарэты, падобны на ржавую жамчужыну.
    Яны спыніліся за два футы адзін ад аднаго.
    — Прывітанне, Тоні,— сказаў высокі.— Даўно не бачыліся.
    — Прывітанне, Эл. Як маешся?
    — He магу паскардзіцца,— высокі хацеў быў выняць з кішэні руку, спыніўся і ціха засмяяўся.— Забыўся. Ты ж не хочаш паціскаць рукі.
    — Гэта нічога не значыць,— сказаў Тоні.— Пацісканне рук. Малпы могуць паціскаць рукі. Чаго ты хочаш, Эл?
    — Усё такі ж тоўсты, маленькі і смешны, Тоні?
    — Ага,— Тоні напружана міргнуў. У горле перасохла.	ос
    — Табе падабаецца твая праца?
    — Праца як праца.
    Эл зноў ціха засмяяўся.
    — Ты ўсё робіш павольна, Тоні. А я хачу хутка. У тваім гатэлі жывс дзяўчына. Іў Крэсі. Прывядзі яе. Хутка.
    — Што за спех?
    Высокі глянуў уздоўж вуліцы. Шафёр у аўтамабілі ціха пакашляў.
    — Яна звязалася не з тым чалавекам. Супраць яе я нічога не маю, але яна можа нашкодзіць табе. Прывядзі яе, Тоні. У цябе максімум гадзіна.
    — Канечне,— невыразна сказаў Тоні.
    Эл выняў руку з кішэні і лёгка, ляніва выцяў Тоні ў грудзі.
    — Больш я нічога не буду гаварыць, братка. Прывядзі яе.
    — Добра,— зноў абыякава адказаў Тоні.
    Высокі прыняў руку і пайшоў да аўтамабіля. Ён адчыніў дзверцы і пачаў знікаць у машыне, як тонкі цёмны цень. Потым спыніўся, сказаў нешта тым, што былі ў аўтамабілі, і выйшаў. Ён вярнуўся да Тоні, які моўчкі стаяў там сама. Вочы яго трошкі блішчалі.
    — Слухай, Тоні. Ты заўсёды быў чысты. Ты добры хлопец, Тоні.
    Тоні маўчаў. Эл нахіліўся да яго, падобны на доўгі цень. Каўнер амаль закрываў яго вушы.
    — Гэта дрэнная справа, Тоні. Хлопцам не спадабаецца, але табе я скажу, Гэтая Крэсі ў шлюбе з нейкім хлопцам, Джоні Рэлсам. Рэлс толькі што выйшаў з астрога: дні два-тры, можа, тыдзень. Ён сядзеў за ненаўмыснае забойства. За дзяўчыну. Ён збіў машынай старога: быў п’яны. Дзяўчына была з ім. Ён не спыніўся. Яна сказала, каб ён пайшоў у паліцыю і ўсё расказаў. Ён не пайшоў. Тады прыйшлі па яго.
    — Гэта вельмі дрэнна,— сказаў Тоні.
    — Гэта дакладная інфармацыя. Рэлс увесь час балбатаў, што дзяўчына будзе чакаць яго, што ён усё дараваў і на ўсё забыўся, што ён адразу ж пойдзе да яе.
    — Навошта ён вам? — голас Тоні быў сухі і трашчаў, як тоўстая папера.
    Эл засмяяўся.
    — Хлопцы хочуць пабачыцца з ім. Ён гуляў у карты і яшчэ з адным хлопцам сарваў пяцьдзесят тысяч. Той 96