• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Яна сашчапіла рукі і чакала адказу.
    Прайшло дзесяць доўгіх мінут, перш чым Грант Манро загаварыў, і адказ ягоны я дагэтуль успамінаю з задавальненнем.
    Ён падняў дзяўчынку, пацалаваў яе, а потым падаў жонцы руку і пайшоў да дзвярэй.
    — Нам зручней пагутарыць пра ўсё гэта дома,— сказаў ён.— Я не вельмі добры чалавек, Эфі, але думаю, што я значна лепшы, чым вы меркавалі.
    Мы з Холмсам пайшлі былі следам за імі па сцяжынцы, але потым Холмс пацягнуў мяне за рукаў.
    — Напэўна,— сказаў ён,— ад нас будзе больш карысці ў Лондане, чым у Норберы.
    Холмс не казаў больш пра гэтую справу ні слова, але позна ўвечары, калі ішоў у спачывальню са свечкаю ў руках, ён сказаў:
    — Уотсан, калі вам раптам падасца, што я раблюся саманадзейным ці займаюся справамі менш, чым належыць, шапніце мне, калі ласка, на вуха: «Норберы», і я буду вам вельмі ўдзячны.
    
    ГІЛБЕРТ КІЙТ ЧЭСТАРТАН
    КІНЖАЛ 3 КРЫЛАМІ
    Аднойчы ў снежні паліцэйскі лекар Бойн папрасіў ксяндза Браўна прыйсці да яго.
    — Я не ўпэўнены, што вы, ойча, дапаможаце мне,— сказаў ён замест прывітання.— Я ні ў чым яшчэ не ўпэўнены. Я, каб іх чорт узяў, не ведаю: ці гэтая справа для лекара, ці для паліцыянта, ці для святара?
    — Але пан у адной асобе і лекар, і паліцыянт. Я застаюся ў меншасці,— усміхнуўся ксёндз Браўн.
    — Але вы, ойча, таксама добра знаецеся на паліцэйскіх справах. А цяпер і не ведаю, каму аддаць гэтую: нам, вам ці галоўнаму псіхіатру. Мы атрымалі ліст ад чалавека, што жыве побач з пастарункам, у тым белым доме на ўзгорку. Ён просіць абараніць яго ад забойцы. Мы паднялі архівы і знайшлі колькі цікавых фактаў.
    Заможны землеўласнік Эйлмер ажаніўся даволі позна, але ў яго было трое сыноў: Філіп, Стывен і Арналд. Да жаніцьбы ён нават не спадзяваўся, што ў яго будуць нашчадкі, і таму ўсынавіў вельмі разумнага хлопчыка, на якога ўскладаў вялікія спадзяванні. Хлопчыка звалі Джон Стрэйк. Эйлмеравы сыны кажуць, што гэты Стрэйк быў вялікім ілгуном, ён мог наплясці геніяльную хлусню літаральна за некалькі секунд. Але, можа, яны казалі так з-за таго, што здарылася пасля смерці іхняга бацькі. Той усе свае грошы пакінуў у спадчыну Стрэйку. Родныя сыны аспрэчвалі тастамент. Яны сцвярджалі, што Стрэйк прымусіў бацьку напісаць тастамент на ягоную карысць і што менавіта ён давёў іхняга бацьку да вар’яцтва. Яны прывялі доказы, што бацька быў не ў сваім розуме, суд ануляваў тастамент, і ўсё перайшло да сыноў. Стрэйк страшэнна раззлаваўся і паабяцаў забіць іх аднаго за адным. Той, хто просіць абароны,— трэці, апошні з братоў — Арналд Эйлмер.
    (С) Пераклад з англійскай Алеся Кудраўцава.
    — Трэці і апошні,— ціха сказаў ксёндз.
    — Але, старэйшыя браты ўжо нябожчыкі.— Бойн трошкі памаўчаў.— Вось тут у нас і ўзнікаюць сумненні. Няма аніякіх доказаў, што іх забілі, хаця гэта і верагодна. Старэйшы брат быццам бы скончыў жыццё самагубствам у сваім садзе. Другі, які зрабіўся прамыслоўцам, быў забіты машынаю на сваёй фабрыцы — няшчасны выпадак. Аднак, калі Стрэйк сапраўды забіў іх, тады ён вельмі хітры і разумны забойца, бо ён не пакінуў аніякіх слядоў. 3 другого боку, манія праследавання магла ўзнікнуць з-за простага супадзення. Таму я і хачу, каб вы пазнаёміліся з Эйлмерам і паглядзелі, што гэта за чалавек. Вы адчуеце, ці ён апантаны нейкаю маніяй, ці гаворыць чыстую праўду. Я хачу, каб вы збольшага акрэслілі дэталі да таго, як справаю зоймемся мы.
    — Дзіўна,— сказаў ксёндз Браўн,— ён не звярнуўся да вас раней. Чаму менавіта цяпер?
    — Я таксама спытаў пра гэта. Ен кажа, што ўсе слугі раптоўна сышлі, і цяпер яго няма каму абараніць. Я даведаўся, чаму яго кінулі слугі. Яны гавораць, што гаспадар прымушаў іх не класціся спаць і ўвесь час стаяць на варце. Яны гавораць, нібыта ён звар’яцеў. Вядома, гэта яшчэ не сведчыць пра тое, што ён сапраўдны вар’ят, але прымушаць слуг стаяць на варце...
    — Добра,— сказаў ксёндз Браўн,— я зараз пайду да яго, і мы пагаворым.
    Пакуль ён ішоў да вялікага белага дома, рабілася ўсё халадней, нібыта ён набліжаўся да Паўночнага полюса. Паглядзеў на вялізную хмару, што вісела над домам, і заўважыў:
    — Хутка пойдзе снег.
    Ксёндз Браўн падышоў да вялікага квадратнага ганка з калонамі, падняўся па сходах і пагрукаў у дзверы. Доўга чакаў адказу, але ў доме было ціха. Тады ён пайшоў вакол дома, каб знайсці другі ўваход. Пагрукаў у другія дзверы, пачакаў. Паспрабаваў адчыніць іх, але тыя былі замкнёныя з сярэдзіны. Ен ізноў пайшоў вакол дома, падумаў, што містэр Эйлмер мог забарыкадавацца і нікога не пускаць да сябе. Калі зноў абышоў дом, то ўбачыў, што адно з высокіх вакон прачынена. Праз яго і трапіў у вялікі пакой. 3 аднаго боку былі сходы на другі паверх, а з другога — дзверы. Проста перад ім яшчэ адны дзверы з чырвонага шкла, падобныя да чалавека, апранутага ў чырвоны плашч. На круглым століку стаяў аква-
    рыум — вялікая ваза з зялёнаю вадою, у якой павольна перасоўваліся нейкія рыбіны, насупраць — пальма з вялікімі зялёнымі лісцямі. Усё вельмі запыленае, і таму тэлефон у алькове падаўся амаль што сюрпрызам.
    — Хто тут? — пачуўся рэзкі голас з ноткамі падазронасці з-за чырвоных дзвярэй.
    — Mary я бачыць містэра Эйлмера? — вінавата спытаўся ксёндз.
    Дзверы расчыніліся, і ў пакой увайшоў мужчына ў зялёным халаце. Ягоныя валасы тырчалі ва ўсе бакі, быццам ён толькі што прачнуўся, але ягоныя вочы глядзелі насцярожана, нават спалохана. Ён меў прыгожы профіль, але калі глядзець яму ў твар, то першае ўражанне — твар належыць дзікуну, асабліва чырвоная барада.
    — Я містэр Эйлмер,— сказаў ён,— але гасцей я не чакаю.
    — Можа, пан усё ж чакае кагосьці? — мякка спытаўся ксёндз Браўн.
    — Рацыя. Я ўвесь апошні час чакаю аднаго госця. I можа здарыцца, апошняга.
    — Я, спадзяюся, да яго не падобны?
    — Вядома, не,— гучна засмяяўся Эйлмер.
    — Містэр Эйлмер,— сказаў ксёндз Браўн,— даруйце мой нечаканы візіт, але мае сябры расказалі пра ваш клопат, і я вырашыў прыйсці, бо трошкі знаюся на такіх справах.
    — Такіх спраў яшчэ не было.
    — Пан мае на ўвазе, што трагедыі ягонай сям’і не былі звычайнымі?
    — Я маю на ўвазе тое, што гэта незвычайныя забойствы. Чалавек, які палюе на нас, мае сілу ад д’ябла.
    — Усё ліха паходзіць ад д’ябла. Але чаму пан мяркуе, што забойствы ягоных братоў былі надзвычайнымі?
    Эйлмер паказаў рукой на фатэль> сам сеЎ У другі. Ягоны голас быў ветлівы і спакойны.
    — Я не хачу, каб вы падумалі, нібыта я звар’яцеў. Я раскажу толькі тое, што ведаю сам.
    Ксёндз Браўн кіўнуў, і ягоны субяседнік пачаў старанна падбіраць словы:
    — У выпадку са старэйшым братам я спачатку не быў упэўнены. Вакол не знайшлі ніякіх слядоў, пісталет ляжаў побач. Але напярэдадні ён атрымаў ліст з пагрозамі ад нашага ворага. На аркушы паперы быў намаляваны
    
    знак — кінжал з крыламі. Слуга сказаў, што бачыў на сцяне саду нешта чорнае і значна большае за ката. Больш я нічога не ведаю: забойца прыйшоў, застрэліў майго брата і не пакінуў слядоў.
    Затое з другім братам я больш упэўнены. Я сам бачыў, як нехта ў чорным плашчы вісеў над машынай, якая забіла Стывена. Калі Стывен паваліўся, дым ахутаў машыну, а калі дым разышоўся, над машынаю нікога не было,— ён паглядзеў на ксяндза Браўна, але той маўчаў.— Галаву майму брату разнесла ўшчэнт, а ў кішэні я знайшоў цыдулку з пагрозамі і намаляваным кінжалам з крыламі. Гэты кінжал намаляваны не так сабе. Хіба няма сувязі паміж гэтым малюнкам і тым, што забойца не пакінуў аніякіх слядоў там, дзе забілі Філіпа? А чалавек, які вісеў над машынай, што забіла Стывена? Зноў аніякіх слядоў.
    — Пан хоча сказаць,— задуменна спытаўся ксёндз Браўн,— што той мог знаходзіцца ў стане левітацыі'?
    — Самон Магус мог рабіць гэта, а адно з прадказанняў Апакаліпсіса2 апісвае Антыхрыста, які можа лётаць. Нават калі гэты кінжал не лётае, то, безумоўна, забівае.
    — А на якой паперы былі напісаныя цыдулкі?
    — Можна паглядзець на якой. Я атрымаў такую цыдулку сёння ўранку.
    Эйлмер палез у кішэню халата, трошкі закароткага для яго, і выняў адтуль шматок паперы. Ксёндз Браўн паглядзеў на цыдулку: на ёй быў намаляваны чырвоны кінжал з крыламі і напісана: «Смерць прыйдзе за табою, як яна прыйшла за тваімі братамі».
    Ксёндз Браўн кінуў цыдулку на падлогу і рашуча сказаў:
    — Пан не мае права здавацца. Гэтыя д’яблы заўсёды хочуць зрабіць нас бездапаможнымі, выкрасці ў нас надзею.
    — Маеце рацыю! — крыкнуў Эйлмер з нейкай жудаснай жвавасцю.— I гэты д’ябал заспее мяне не такім ужо бездапаможным. Я лічу, што мае браты ўжывалі не тую зброю. Філіп насіў з сабою пісталет, і таму ягоную смерць палічылі самагубствам. Стывен знаходзіўся пад
    ' Левітацыя — здольнасць чалавека падымацца ў паветра без дапамогі механічных прыстасаванняў.
    2 Апакаліпсіс (біблейскае) —прароцтвы пра «канец свету».
    аховаю паліцыі, але паліцэйскі не мог быць побач увесь час. Яны абодва матэрыялісты. А гэты д’ябал Стрэйк ведае чорную магію. Матэрыялізм нічога не зробіць з ёю. Супраць чорнай магіі ёсць толькі адна зброя — белая магія.
    — Шмат залежыць ад таго, што пан разумее пад белай магіяй.
    — Я і^аю на ўвазе срэбную магію,— адказаў Эйлмер ціха, нібыта выдаваў сакрэт.— Зараз я растлумачу, што гэта за магія.
    Ён устаў і расчыніў чырвоныя дзверы. За імі быў маленькі калідор. 3 яго вялі двое дзвярэй — адны на вуліцу, другія, відаць, у спачывальню. У канцы калідора — шатня, там віселі плашчы і капелюшы, а побач стаяла шафа з фамільным срэбрам. На сцяне — старадаўнія пісталеты. Эйлмер паглядзеў на пістоль з шырокай руляй.
    Дзверы ў канцы калідора былі прачыненыя, з-пад дзвярэй выбівалася зыркае белае святло. Ксёндз Браўн трохі здзіўлена наблізіўся. Калі ён грукаўся звонку, тыя былі замкнёныя. Ён зірнуў на вуліцу. Увесь двор засыпала чыстым белым снегам.
    — Вось вам і белая магія,— сказаў ён.
    Эйлмер павярнуўся да яго з пісталетам у руце.
    — Ведаеце, нашто я ўзяў гэтага монстра? Таму, што я магу зараз жа, у гэтую хвіліну набіць яго вось такой куляй.
    Ён узяў срэбную лыжку з фігуркаю апостала, адламаў фігурку і сунуў яе ў пісталетную рулю.
    — Вы ведаеце пра Дандзі Клаверхаўса, якога можна было забіць толькі срэбнаю куляю, таму што ён прадаў сваю душу д’яблу? — спытаў ён у ксяндза Браўна.— Вы верыце ў д’ябла?
    — Я веру, што ён існуе,— адказаў ксёндз Браўн,— але ў Дандзі я не веру. Магчыма, ён быў неблагім салдатам, добрым драгунам, але не цмокам. Я ведаў іншых людзей, не такіх знакамітых, як Дандзі, але яшчэ больш жудасных. Людзей з прыгожымі інтэлігентнымі тварамі, але з чорнаю душою. Менавіта такія людзі прадаюць душу д’яблу.