Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
Мак-Клор прыклаў мяне ў бок, і я адчуў, што мае вантробы і рэбры склаліся разам, як вокладка і старонкі ў кнізе.
Я даў яму па карку. Атрымалася няблага. Нешта ў ягоных грудзях забурчэла, левай рукой ён сціснуў мае плечы і дадаў мне правай, у якой трымаў пісталет.
Я выцяў яго, ужо не гледзячы куды, і зноў ударыў па карку.
Аднекуль з вуліцы, з боку Ембаркадэра, даляцеў паліцэйскі свісток. Людзі беглі да нас.
Мак-Клор хрыпеў, як паравоз, і ўсё ж скінуў мяне з сябе. А я гэтага не хацеў, спрабаваў учапіцца зноў. Аднак ён зваліў мяне і кінуўся наўцёкі.
Я падняўся, выхапіў пісталет і пабег за ім.
За першым жа рогам ён затрымаўся — стрэліў па мне тры разы. Я таксама — адзін. Ніводзін з гэтых чатырох стрэлаў не быў трапным.
Ён знік за рогам. Я абышоў здалёк, не меў пэўнасці — ён мог чакаць, прыціснуўшыся да сцяны. Але ўбачыў яго на 30 метраў далей, паміж складамі. Пабег за ім, мае 86 кг вагі давалі мне лепшыя шансы, чым ягоныя сто з гакам.
Ён перабег на другі бок вуліцы, углыб, далей ад узбярэжжа. Над скрыжаваннем гарэла ліхтарня. Калі я трапіў у яе святло, ён азірнуўся і скіраваў на мяне пісталет. Я не пачуў, як шчоўкнуў цынгель, але мусіў шчоўкнуць, бо ён кінуў непатрэбны ўжо пісталет. Цяжкая зброя пранеслася паўз мяне і гучна ляснула ў нейкія дзверы.
Мак-Клор павярнуўся і пабег. Я за ім.
Я стрэліў, знарок не па ім, каб толькі даць зразумець іншым, дзе мы знаходзімся.
За наступным рогам ён хацеў павярнуць налева, але перадумаў і пабег далей.
Я паскорыў бег, дыстанцыя паміж намі зменшылася да якіхсьці 120—150 метраў, і закрычаў:
— Стой, альбо застрэлю!
Ён скочыў набок, у нейкі вузкі праход.
Я адбегся, каб паглядзець, ці не зашыўся там, і таксама кінуўся туды. Святла, што сягала з вуліцы, хапала, каб мы маглі бачыць адзін аднаго. Праход быў тупіковы — 176
муры з бакоў, у тарцы высокая бетонная пабудова з закратаванымі вокнамі і дзвярыма.
Мак-Клор стаяў насупраць мяне, нас падзялялі метраў шэсць.
Ён сціснуў зубы, звёў плечы, рукі выцягнуў перад сабою.
— Рукі ўгору,— я навёў на яго пісталет.
— Сыдзі з дарогі, чалавечак,— прамармытаў і зрабіў напружаны крок да мяне,— а не — з’ем цябе.
— Яшчэ адзін крок, і стрэлю,— загадаў я.
— Паспрабуй.— Ён зрабіў яшчэ адзін крок, ногі трохі сагнуў у каленях.— Дабяруся да цябе, нават нашпігаваны кулямі.
— А гэта, гледзячы куды я траплю,— я быў гаваркі, бо цягнуў час, каб прыйшла паліцыя. He хацелася забіваць яго. Гэта можна было зрабіць і з таксоўкі.— Я не Эні Оўклі, але ж, калі не змагу з такой адлегласці прастрэліць табе калені, то мне давядзецца прасіць прабачэння... А калі лічыш, што раструшчаныя калені гэта лухта, то паспрабуй.
— Звалі! — крыкнуў ён і паспрабаваў.
Я стрэліў у правае калена.
Ён пахіснуўся.
Стрэліў яму ў левае калена.
Паваліўся.
— Сам гэтага хацеў,— сказаў я сумна.
Ён абапёрся на рукі і сеў.
— He думаў, што ты ўсё ж наважышся,— прасычэў ён.
* * *
Я размаўляў з Мак-Клорам у шпіталі. Ён ляжаў на спіне, абапёршыся на падушкі. Ягоная скура была бляклаю, сцягнутаю вакол рота і вачэй, але анічога, апроч гэтага, не здраджвала, што ён пакутуе.
— Моцна мяне папсаваў, стары,— сказаў ён, калі я ўвайшоў.
— Выбачай...
— Я не скарджуся. Сам напрасіўся.
— Нашто ты забіў Голі Джо? — спытаў я паміж іншым і прысунуў крэсла да ложка.
— Ну, ну, пытанне не па адрасе.
Я засмяяўся і заўважыў, што гэта менавіта я быў у пакоі разам з Джо.
Мак-Клор скрывіўся:
— Я быў перакананы, што ўжо недзе цябе бачыў. Дык вось дзе. Я не звяртаў увагі на твар, толькі на рукі.
— Нашто забіў яго?
Падціснуў вусны, прымружыў вочы, хвіліну падумаў і нарэшце адказаў:
— Ён забіў адну кабету, маю знаёмую.
— Ён забіў Сью Гэмбльтон? — спытаў я.
Прыглядаўся да мяне, потым адказаў:
— Так.
— Адкуль ты ведаеш?
— Сью мне сказала. Дай мне запаліць.
Я падаў яму папяросу і аспрэчыў:
— Гэта не ў згодзе з тым, што ведаю. Адкажы папросту. Што адбылося і што сказала Сью. Пачні з таго вечара, калі набіў ёй сіняк пад вокам.
Нейкі час ён думаў, павольна выпускаў дым праз нос.
— Я не павінен быў гэтага рабіць, факт,— сказаў нарэшце.— Але зразумей, яе не было да самага вечара і не хацела прызнавацца, дзе была. Мы пасварыліся з-за гэтага. Які дзень сёння? Чацвер, значыцца, гэта было ў панядзелак. Пасля гэтай сваркі я сышоў і цэлую ноч прасядзеў у нейкім прытоне на Армі Стрыт. Вярнуўся дахаты а сёмай раніцы. Сью жахліва кепска адчувала сябе, яна адмовілася выклікаць доктара. Гэта было даволі дзіўна, бо яна панічна баялася хвароб.
Мак-Клор пачухаў патыліцу, глыбока зацягнуўся — ад папяросы практычна нічога не засталося. Выпусціў дым праз нос і праз вусны адначасова, паглядзеў на мяне тупым позіркам праз хмару дыму. Потым жорстка вымавіў:
— Ну, а потым памерла. Але яшчэ да таго сказала мне, што Джо яе атруціў.
— Сказала? Якім чынам?
Мак-Клор пахітаў галавою.
— Я спытаў, што адбываецца; яна не адказвала і раптам пачала енчыць, што яе атруцілі. «Мяне атруцілі,— енчыла.— Мыш’як. Той паскудны Джо»,— казала. A noтым больш нічога не сказала і выпруцілася.
— Ага, і што ты тады зрабіў?
— Паляцеў шукаць Джо, але не ведаў, дзе жыве; толькі ўчора даведаўся. Ён быў там, калі я з’явіўся. 178
Ведаеш жа, як было. Я прыўлашчыў нейкую машыну і прыпаркаваў яе на Тэрк Стрыт, каб на ёй потым і зваліць. Калі я вярнуўся туды, каля машыны ўжо стаяў фараон. Я падумаў, што лепш будзе ўцякаць трамваем на вакзал. Але там было поўна фараонаў, тады я вымушаны быў пайсці да вады ў Чайна Бэйзін. Я праплыў да мола, там мяне заўважыў ахоўнік, і я мусіў плыць у іншае месца. На беразе мне ўдалося пазбавіцца ад паліцыянтаў, але потым зноў не пашанцавала. Я не спыняў бы той таксоўкі, калі б ён не ехаў з узнятым сцяжком, мне здавалася, што ў яго няма пасажыраў.
— Ты ведаў, што Сью хоча ўцячы з Джо?
— Нічога пра гэта не ведаю,— адказаў.— Ведаў, што яна мне здраджвае, але не ведаў з кім.
— Што б ты зрабіў, каб ведаў?
— Я? — усміхнуўся хітра.— Тое самае.
— Забіў бы абаіх,— сказаў я.
Ён пацёр вялікім пальцам рукі вусны і спакойна спытаў:
— Думаеш, гэта я забіў Сью?
— Думаю, што так.
— Добра,— сказаў ён.— Хіба на схіле веку я раблюся наіўным, на халеру я марную час абы з кім? Няма ў мяне іншага клопату. Ну, звальвай, хлопец. Мне надакучыла біцца за пусты мех.
I сапраўды. Нічога больш я з яго не выцягнуў.
* * *
Стары сядзеў і слухаў, далікатна пастукваў доўгім жоўтым алоўкам і прыглядаўся да мяне праз акуляры сваімі лагоднымі, блакітнымі вачыма. Калі я скончыў, пацікавіўся:
— Як пачуваецца Мак-Мэн?
— Згубіў пару зубоў, але чэрап цэлы. Ачуняе праз два дні.
— I што мяркуеш наконт гэтага?
— Самагубства,— адказаў я і зручней уладкаваўся ў крэсле.
Стары ўсміхнуўся ветліва, але скептычна.
— Мне гэта таксама не падабаецца,— уздыхнуў я,— я яшчэ не гатовы, каб скласці рапарт. Але гэта адзінае годнае веры дапушчэнне. Тая ліпучка для мух была схавана за шафаю. Толькі дурань спрабаваў бы схаваць
нешта ад жанчыны за яе ўласнай кухоннай шафай. Але сама яна магла так зрабіць.
Пэгі сцвярджае, што Голі Джо набыў тую ліпучку. Калі Сью яе схавала, то значыцца, што атрымала яе ад Джо. Яны мелі намер уцячы і толькі чакалі, каб Джо, які быў пусты, здабыў трохі грошай. Можа, баяліся Бэйба і схавалі атруту, каб падсунуць яму, калі той выкрые іхнія планы. А можа, перад уцёкамі забойцы хацелі атрўціць яго.
Калі я пачаў гаворку з Джо пра забойства, ён думаў, што гэта Бэйб выпруціўся. Можа, ён быў здзіўлены, але, на сённяшні розум, толькі тым, што адбылося гэта так хутка. Яго больш здзівіла, калі я сказаў яму, што гэта Сью нябожчыца. Аднак і тады ён быў здзіўлены менш, чым, калі ўбачыў раптам жывога Мак-Клора за акном.
Сью памерла, праклінаючы Джо, ведала, што была атручаная, і не дазволіла Мак-Клору выклікаць доктара. Ці не азначае гэта, што пакрыўдзілася на Джо і сама ўжыла атруту, замест таго каб даць яе Бэйбу? Атрута была схавана ад яго, але нават калі б знайшоў яе, то не скарыстаў бы. ён для гэтага залішне просты. Хіба што злавіў яе, калі спрабавала яго атруціць, і прымусіў яе саму праглынуць атруту. Гэта, аднак, не тлумачыць наяўнасць мыш’яку ў яе валасах.
— А твая гіпотэза з самагубствам тлумачыць? — спытаў Стары.
— Магчыма,— адказаў я.— He шукайце памылкі ў асноўным. Памылак і так хапае. Калі яна скончыла самагубствам, то, магчыма, спрабавала зрабіць гэта і paHeft, скажам, пасля якой-небудзь сваркі з Джо, месяц таму, і засталася жывая. Адсюль і мыш’як у валасах. Няма ніякіх доказаў, што ўжывала яго на працягу цэлага месяца.
— Ніякіх доказаў,— лагодна заўважыў Стары,— апроч тых, што дало ўскрыццё трупа — працяглае атручванне мыш’яком.
Меркаванні спецыялістаў ніколі не ўплывалі на мае тэорыі.
— Доктар мяркуе па невялікай колькасці атруты, знойдзенай у яе целе — меншай за смяротную дозу. А колькасць атруты, знойдзенай у страўніку пасля смерці, залежыць ад таго, колькі ахвяра званітавала перад смерцю.
Стары лагодна ўсміхнуўся і спытаў:
— Але, як сам сцвярджаеш, яшчэ нельга назваць тваю тэорыю справаздачай. I што прапануеш рабіць зараз?
Калі няма нічога іншага ў праграме, то пайду дахаты, праясню свае думкі папяросамі і паспрабую штосьці скамбінаваць. Хіба знайду тое выданне «Графа Монтэ Крыста» і прагартаю яго. He чытаў з часоў дзяцінства. Тая кніжка была абкручана ліпучкай для мух, здаецца, пачак паперы быў затонкі і без кнігі не трымаўся б за шафаю. Хаця, магчыма, у кніжцы таксама нешта ёсць. Ва ўсякім разе спраўджу.
— А я зрабіў гэта ўчора увечары,— сказаў Стары.
— I?..— спытаў я.
Ён выняў кніжку з шуфляды, разгарнуў на старонцы, адзначанай закладкай, і працягнуў мне, адзначыў ружовым пазногцем абзац.
«У першы дзень ты ўжывеш адзін міліграм атруты, назаўтра — два, праз дзесяць дзён дойдзеш да цэнтыграма, дваццаць наступных дзён, ужываючы тую самую дозу, праглынеш ужо тры цэнтыграмы; і доза гэтая не зробіць табе шкоды, але была б небяспечнаю для кагосьці, хто не застрахаваў сябе папярэдняю трэніроўкаю; так праз месяц, п’ючы атручаную ваду з кубка, заб’еш кожнага, каго пачастуеш гэтай вадою, сама ж адчуеш толькі лёгкую млявасць».
— Менавіта,— сказаў я,— менавіта так. Баяліся ўцячы, не забіўшы Бэйба. Ведалі, што будзе іх шукаць. Сью спрабавала загартаваць сябе ад мыш’яку. Прызвычайвала свой арганізм,’ прымала штораз болыпыя дозы, каб потым магчы з’есці разам з Бэйбам атручаную ежу, нічым не рызыкуючы. Хварэла б потым, але не памерла б. I паліцыя не магла б яе абвінаваціць, бо таксама ела б атручаную страву.