• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Б.А. Плотнікаў
    іраўніку аб мове
    Акадэмія кіравання
    пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
    Кафедра беларускай мовы і мовазнаўства
    Б.А. Плотнікаў
    Діраўніку аб мове
    Мінск 2001
    удК 808,26(075,8)
    П 39
    Плотнікаў Б.А.
    Кіраўніку аб мове. - Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2001.— 126с.
    3 мовай прама або апасродкавана звязана фактычна ўся прафе-сійная дзейнасць любога кіраўніка, таму менавіта мова служыць яго галоўнай функцыя-нальнай і рабочай прыладай, ад умелага і эфектыўнага выкарыстання якой залежыць і яго поспех, і імідж, і кар'ера. У кнізе характарызуюцца асноўныя якасці і функцыі мовы, разглядаюцца пытанні стылістыкі і культуры маўлення. Асобая ўва-га надаецца дзелавым зносінам кіраўніка, што грунтуюцца на вы-карыстанні мовы ў яе вуснай (даклады, выступленні, тэлефонныя размовы і г.д.) і пісьмовай (розныя віды дакументаў) формах.
    Рэцэнзенты:
    доктар філалагічных навук, акадэмік, прафесар А.І. Падлужны, доктар філалагічных навук, прафесар Л.А. Антанюк.
    Рэкамендавана рэдакцыйна-выдавецкім саветам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь да выдання.
    ISBN 985-457-054-1
    © Б.А. Плотнікаў Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
    3
    'Убіпуп
    9Та падліках спецыялістаў (гл.: Холодовнч 1979, 269), прыблізна 80% усяго свядомага жыцця чалавека прама ці ўскосна суадносіцца з мовай, г. зн. 19 гадзін у суткі кожны з нас або размаўляе, або некага слухае, або піша, або чытае, або мармыча ў сне, або разважае, зразумела, з выкарыстан-нем моўных сродкаў і г.д. Таму невыпадкова наша зямное жыццё ў Японіі называюць спецыяльным выразам моўнае існа-ванне (гл.: Языкознанне в Японнн 1983, 111 - 123), а па японс-кай прымаўцы Конь пазнаецца ў хадзе, чалавек у гаворцы з мо-вай нітуецца і сама чалавечая існасць.
    Практычна ўвесь рабочы час кіраўнікоў усіх рангаў непас-рэдна лучыцца з рознымі формамі маўленчай дзейнасці, якая прадстаўлена ў выглядзе дзелавых перамоў, нарад, інструк-тажаў, абмеркаванняў разнастайных праблем,тэм і пытанняў, у выглядзе распараджэнняў, указаў, загадаў, тэлефонных раз-моў і інш. Маўленчая дзейнасць ляжыць у аснове ўспрыняцця, перапрацоўкі і перадачы разнастайнай вербальнай інфармацыі, што атрымліваецца кіраўніком і перадаецца як у адносінах да вышэйшага начальства, так і ў дачыненні да кіраўнікоў ніжэй-шых рангаў і падначаленых. Мова прама выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы пісьмовых і вусных справаздач, дакладаў, паведамленняў, дзелавых дакументаў і інш. Разнастайныя віды маўленчай дзейнасці працінаюць фактычна ўсе 100% працоў-нага часу кіраўніка, таму менавіта мову, а не камп'ютэры, АСУ, сотавыя тэлефоны і іншыя тэхнічныя сродкі інфармацыі можна лічыць галоўным функцыянальным і рабочым інстру-ментам любога кіраўніка.
    Няўдачы ў маўленчых зносінах служаць адной з асноўных бед сучаснага кіраўніка. Прадстаўленне добрай справы, ціка-вай задумы, выгаднай прапановы, узаемакарысных кантрак-таў і г.д. дрэннымі, няўдалымі ці нават неаптымальнымі сло-вамі можа прывесці і часцей за ўсё прыводзіць да дзелавых катастроф, або, прынамсі, да правалу згаданых намераў. Глы-бокія і кампетэнтныя прафесійныя веды, якім у неабходны час, у неабходным месцы, у пэўных сацыяльных сітуацыях сярод
    4
    калег, партнёраў і іншых субяседнікаў не знаходзіцца адэк-ватных моўных сродкаў выражэння, аказваюцца проста не-рэалізаванымі, фактычна мёртвымі і непатрэбнымі для ўзнікшых рабочых праблем, дзе вырашаюцца актуальныя для справы пытанні.
    Для таго каб аптымальна і ўсебакова выкарыстаць свае здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял і духоўныя рэсурсы, умела прымяняць іх у сваёй штодзённай дзейнасці, кіраўнік павінен не толькі інтуітыўна, аўтаматычна, спантанна эксп-луатаваць наяўныя ў яго свядомасці моўныя сродкі, але і тэ-арэтычна ведаць экспрэсіўныя ўласцівасці мовы, яе магчы-масці ўплываць на іншых людзей, пераконваць іх, рабіць сваімі аднадумцамі ў канкрэтнай справе, знаць арганізацый-ныя і мабілізацыйныя асаблівасці мовы, якія здольны яднаць людзей і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх агульныя маг-чымасці на карысць інтарэсаў фірмы, калектыву, прадпры-емства, установы і г.д.
    Свядомае, творчае ўменне карыстацца мовай часткова пакрываецца паняццем “культура маўлення”, якому прыс-вечаны спецыяльны раздзел гэтай кнігі. Папярэдне нагадаем толькі, што гэтае паняцце служыць арганічнай часткай агуль-най культуры кіраўніка, бо, калі нават ён бездакорна апра-нуты, з добрымі манерамі і г.д., але будзе няправільна вы-маўляць словы, напрыклад, з неадпаведным націскам тыпу *магазін, *доцэнт, *алфавіт і да т.п., то ўражанне аб ім у суразмоўцаў, у аудыторыі, перад якімі яму прыходзіцца га-варыць, выступаць, выказвацца па розных пытаннях, хут-чэй за ўсё не будзе цалкам станоўчым незалежна ад таго, якой глыбіні і актуальнасці будуць думкі, неадэкватна сфармуля-ваныя ім вербальнымі сродкамі.
    Тым не менш, зразумела, рэалізаваць такія ўласцівасці куль-туры маўлення, як яго правільнасць (арфаэпічная, акцэнтала-гічная, арфаграфічная, лексічная, сінтаксічная і інш.), лагіч-насць, дакладнасць, дарэчнасць, багацце, чыстата, выразнасць і інш., магчыма толькі пры глыбокім веданні тэмы гаворкі або абмеркавання, пры ўменні самастойна думаць, разважаць і пры
    5
    любых абставінах захоўваць сваё “я”, упэўненасць у сабе, пры належным эмацыйным настроі, пры ўменні трымацца і перад самым аўтарытэтным, высокапастаўленым субяседнікам, і перад любой аўдыторыяй. У дадзеным выпадку неабходна пэўная гармонія наяўных моўных сродкаў у кіраўніка і ўсяго таго (думкі, прапановы, меркаванні, заўвагі і інш.), што ён плануе выказаць. Пры адсутнасці або дыспрапорцыі экспрэ-сіўных (выяўленчых) і патэнцыяльных даных можна назіраць, з аднаго боку - шматслоўнасць, што здатна пераходзіць у пус-таслоўе, з другога боку,- у рознай ступені нерэалізацыю заду-манага, наяўнага інтэлектуальнага і духоўнага змесціва, a магчыма, і коснаязыкасць.
    Надзвычай істотным фактарам для маўленчай дзейнасці кіраўніка служыць аргументацыя асноўных момантаў, па-лажэнняў, частак свайго выступлення ці даклада, ці спра-ваздачы і г.д. Чым больш шырока, разнастайна, дарэчна ўжывае кіраўнік розныя спосабы доказаў для сказанага ці напісанага, тым больш эфектыўным і пераканальным будзе яго маўленчы акт (вусны або пісьмовы). У якасці аргумен-тацыі вербальных дзеянняў прамоўцы служаць выкарыстан-не канкрэтных фактаў (па магчымасці іх наглядная дэман-страцыя ці непасрэдна, ці праз малюнак, схему, іншыя ілю-страцыі), ужыванне сілагізмаў, а таксама іншых лагічных пасылак і заключэнняў (індукцыя, дэдукцыя, аналіз, сінтэз і інш.), статыстычныя дадзеныя, гістарычныя экскурсы, вынікі спецыяльных апытанняў, думкі экспертаў і ўвогуле аўтарытэтных і кампетэнтных асоб у пэўнай галіне ведаў, дарэчныя цытаты вядомых вучоных, дзеячоў культуры, па-літыкі і інш.
    Толькі на карысць выступлення можа паслужыць умелае вы-карыстанне крылатых выразаў, афарызмаў, прыказак і прыма-вак, фразеалагізмаў, усяго спектра моўных тропаў (параўнанні, метафары, эпітэты і інш.).
    Вельмі плённым спосабам уздзеяння на аўдыторыю, г. зн. належным аргументам, у вусным выступленні з’яўляюцца раз-настайныя парамоўныя сродкі (тон і інтанацыя голасу; нату-
    6
    ральныя рухі цела; міміка, жэсты; дарэчныя паўзы, зменлівыя ў залежнасці ад зместу думкі, што выкладаецца; тэмп, гром-касць і мадуляцыя маўлення; пэўны артыстызм прамоўцы). Важным аказваецца ў маўленчай дзейнасці кіраўніка і кампа-зіцыйнае размеркаванне матэрыялу па ступені яго значнасці і актуальнасці, структураванне ў адпаведнасці з мэтай выступ-лення яго асноўных частак, палажэнняў, уменне сцісла аба-гульніць у заключэнні галоўныя моманты прамовы ў выгляд-зе тэзісных вывадаў, заінтрыгаваць слухачоў пачаткам, або ўводзінамі прамовы, каб звярнуць іх увагу на выступленне ў цэлым ці пастаноўкай цікавага пытання, ці кантрастнай фармулёўкай, ці парадоксам і г.д.
    Арганічнымі кампанентамі маўленчай дзейнасці кіраўніка з‘яўляюцца ўменне карэктна і па сутнасці справы, што раз-глядаецца, абмяркоўваецца, выслухоўваецца, задаваць кан-структыўныя пытанні дакладчыку; здольнасць уважліва слу-хаць субяседніка, прамоўцу, аратара, фіксаваць і чуйна рэа-гаваць на каштоўныя і карысныя для сваёй справы палажэнні, думкі, факты, аргументы, парады, вывады і інш., якія месцяц-ца ў праслуханых (прачытаных) паведамленнях, дакладах, выступленнях, справаздачах і г.д.
    Неад'емнай часткай агульнай культуры, іміджу, аўтарытэ-ту кіраўніка служаць граматнае і правільнае афармленне ім дзелавых папер, дакументаў, анкет і да т.п.; своечасовы, доб-разычлівы і канструктыўны адказ на ўсе службовыя пісьмы, запыты, уведамленні, запрашэнні, віншаванні, рэкламацыі і да т.п. Такім чынам, дзейснымі кампетэнтнымі аўтарытэтнымі кіраўнікамі могуць быць пераважна толькі тыя спецыялісты, якія глыбока і ўмела валодаюць усімі багаццямі маўлення, шырока, свядома, пісьменна выкарыстоўваюць іх у сваёй пра-фесійнай дзейнасці.
    7
    Главаі. Неабходныя звесткі аб мове
    7.7.	Mecja і ^олл мовы ^ і^амадсшве
    ^алавек з’яўляецца адзінай істотай, якая валодае мо-вай і шырока карыстаецца ёй ва ўсіх сферах свайго жыцця і сваёй дзейнасці. Таму мову можна разглядаць як дыферэнцы-яльную прыкмету, што вылучае чалавецтва з іншых “насель-нікаў” Зямлі. Вядомы лацінскі выраз Homo sapiens мае свой працяг est homo loquens 'Чалавек разумны ёсць той, які гаво-рыць’. Ёсць усе падставы саму сутнасць чалавека разглядаць менавіта праз мову, бо яна з’яўляецца не толькі галоўнай ад-рознівальнай рысай чалавека, але і тым сродкам, дзе матэры-ялізуюцца яго духоўныя багацці, і праз які людзі звязваюцца паміж сабой у адзіны сацыяльны арганізм, таму што мова слу-жыць самым універсальным і эфектыўным інструментам зносін людзей. Акрамя таго праз мову людзі лучацца з вонкавай, знешняй рэчаіснасцю, таму што ўсе яе прадметы, з’явы, прык-меты чалавек зрабіў уласным унутраным здабыткам: з дапа-могай слоў, намінацый засвоіў іх і зрабіў часткай сваёй свядо-масці і, такім чынам, стварае з імі арганічную лучнасць.
    Спробы вызначыць чалавека толькі яго знешнімі харак-тарыстыкамі, без паняцця мовы, нельга прызнаць удалымі, бо нават у выкананні геніяльных філосафаў “бязмоўныя” аз-начэнні чалавека могуць выклікаць толькі ўсмешку. Так, калі старажытнагрэчаскі мысліцель Платон патлумачыў ча-лавека як двухногую істоту без пер‘яў, то другі філосаф, Дыяген, прынёс яму абшчыпанага пеўня і сказаў: "Вазьмі свайго чалавека”.