• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    48
    ь ~ У рускай мове для абазначэння цвёрдасці зычных, у беларус-кай і ўкраінскай мовах гэтай літары ўжо няма.
    У сферы граматыкі ва ўсіх усходнеславянскіх мовах істотна спрасцілася сістэма граматычных форм часу і ў якасці кампен-сацыі сфарміравалася граматычная катэгорыя трывання, што бракавала ў мове нашых продкаў. Асабліва кідкія змены адбы-ліся ў слоўнікавым складзе мовы, які больш чуйна, гнутка, не-пасрэдна фіксуе змены навакольнага жыцця. У сучаснай бела-рускай літаратурнай мове, напрыклад, фіксуюцца сотні тысяч розных слоў, у той час як у старабеларускіх тэкстах і тэкстах новай беларускай літаратурнай мовы пачатку 19 стагоддзя колькасць ужытых розных слоў на цэлы парадак ніжэй. Можна адзначыць у плане развіцця лексікі жывой мовы наступную аб-салютную заканамернасць: чым больш блізкім да нашага часу з‘яўляецца пісьмовы тэкст у цэлым, тым багацейшым будзе яго слоўнікавы склад (гл.: Машннный фонд 1986, 205).
    Асабліва інтэнсіўна павялічваюцца перыферыйныя пласты лексікі, якія ўтвараюцца ў галіне навуковых, тэхнічных, спе-цыяльных ведаў. Адпаведныя тэксты на жывых, найбольш раз-вітых літаратурных мовах, а таксама слоўнікі тэрмінаў і спе-цыяльнай лексікі створаны і ствараюцца ў параўнанні з тэк-стамі афіцыйна-дзелавой, мастацкай і публіцыстычнай літа-ратуры ў гістарычным плане значна пазней, але ўсебаковае рас-шырэнне, узбагачэнне, павелічэнне моўных сродкаў спецы-яльнай літаратуры, і асабліва ў галіне лексікі, адбываецца непараўнальна хутчэй, чым ў асноўным слоўнікавым скла-дзе, які на сённяшні дзень у кожнай з ўсходнеславянскіх моў утвараецца прыблізна са ста тысяч лексічных адзінак, што прад-стаўлены ў нацыянальных тлумачальных слоўніках. У той жа час адных хімічных тэрмінаў створана ў развітых, добра рас-працаваных мовах звыш мільёна (гл.: Шчэрбін 1966,23), што су-пастаўляльна з агульнаўжывальным слоўнікавым складам усіх славянскіх моў, разам узятых.
    Значыць, галоўнымі, стратэгічнымі лініямі развіцця лю-бой жывой мовы служыць, з аднаго боку, тэндэнцыя да віда-вочнага ўзбагачэння яе матэрыяльных сродкаў, найперш слоўнікавага складу (лексічных адзінак, устойлівых словаз-
    49
    лучэнняў, ці фразеалагізмаў), а з другога боку, адваротная тэндэнцыя, якая палягае ў выхадзе з ужытку, архаізацыі тых слоў і выразаў, што абазначалі рэаліі, знікшыя з сацыяльна-га жыцця людзей (параўн. у бел. мове: аршын, войт, хата-чытальня, стаханавец і інш.). Узбагачэнне моўных сродкаў адбываецца за кошт больш магутнай першай тэндэнцыі, якая, аднак, характэрна толькі для найбольш развітых пісьмовых моў, бо ў галіне навукі, тэхнікі, культуры, аду-кацыі пераважная колькасць носьбітаў “малых” або нерас-працаваных ці слаба распрацаваных моў карыстаецца сус-ветнымі мовамі (англійскай, рускай, французскай, іспанс-кай і інш.) нават у такіх вялікіх краінах, як Індыя, Інданезія, Нігерыя і інш. (гл.: Ннкольскйй 1986, 7, 102).
    Менш кідкая, але, бадай, не менш значная тэндэнцыя раз-віцця і ўзбагачэння намінацыйных сродкаў мовы заключа-ецца ў пашырэнні семантыкі ўжо наяўных слоў, а таксама ў развіцці полісеміі, ці многазначнасці. Так, беларускія сло-вы дзядзька, цётка раней належалі да абазначэнняў сваяц-тва людзей, зараз іх семантыка значна пашырылася, бо гэ-тымі словамі называюць звычайна ўсіх дарослых малазнаё-мых ці незнаёмых людзей адпаведна мужчынскага і жано-чага полу. У самым вялікім слоўніку беларускай мовы, вы-дадзеным упершыню ў 1870 годзе (Насовіч 1983) для слова коло занатавана толькі адно значэнне, у пяцітомным Тлума-чальным слоўніку беларускай мовы для гэтага ж слова фіксу-ецца ўжо дзевяць розных значэнняў (Тлумачальны слоўнік 1977 - 1984).
    Узнікненне новых слоў і новых значэнняў старых слоў слу-жыць традыцыйным выпрабаваным шматвяковым сродкам узбагачэння намінацыйных сродкаў мовы, якія павялічваюц-ца як за кошт унутраных рэсурсаў: утварэнне слоў шляхам афіксацыі (раздзяржаўленне, заўзятар і інш.), асноваскладан-ня (сабекошт, шматпакутны і інш.), так і запазычанняў (па-раўн.: дылер, менеджэр, хакер і інш.), калькаванняў (параўн.:, узброенасць працы, спадарожнік - словаўтваральная і семан-тычная калькі ад рускіх адпаведнікаў вооруженность тру-да і спутнйк). Прынцыпова новым сродкам значнага павелі-
    50
    чэння слоўнікавага складу з’яўляецца абрэвіяцыя, якая ма-сава ўзнікла толькі ў 20 ст. і адлюстроўвае ў сабе прыспеша-ны час нашага жыцця. У абрэвіятурах (найменнях, што ўтва-раюцца для намінацыі складаных паняццяў, выражаных сло-вазлучэннямі ці апісальнымі абаротамі, параўн.: ЭВМ - ‘элек-тронна-вылічальная машына’, ГПП - ‘гандлёва-прамысловая палата’ і г.д.) скарочана, эканомна прадстаўляюцца моўнымі сродкамі найбольш ужывальныя абазначэнні важнейшых рэ-алій сучаснага жыцця людзей. Аб шырокім выкарыстанні абрэвіятур сведчаць і адпаведныя лексікаграфічныя крыні-цы, у якіх сабраны найбольш частотныя абрэвіятуры той ці іншай мовы (у дачыненні да рускай мовы гл.: Алексеев, Са-харов, Гозман 1983).
    Колькасны рост слоўніка кожнай нацыянальнай мовы не-пасрэдна звязаны з развіццём грамадства, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, дзе ўзнікаюць новыя паняцці і рэаліі, што патрабуюць сваіх лексічных найменняў. Так, толькі за савецкі перыяд існавання Беларусі наша літаратурная мова ўзбагацілася не менш як на 30 000 розных слоў (гл.: Лексі-калогія 1994,115), з дапамогай якіх называюцца і інтэрна-цыянальныя з’явы, рэаліі, паняцці (параўн.: ламбада, пэйд-жэр, рокер і да т.п.), як правіла, запазычанымі словамі, так і новыя рэаліі ўласна беларускага жыцця, для намінацыі якіх ужываюцца звычайна свае моўныя сродкі (параўн.: перабу-дова, харошкі, заўзятар і інш.). Бурнае развіццё цывіліза-цыі ў наш час прама звязана з адцягненым мысленнем, якое грунтуецца на агульначалавечай логіцы, таму план зместу розных моў у народаў, што знаходзяцца ў рэчышчы адноль-кавых, тоесных або падобных тэндэнцый сацыяльнага і эка-намічнага жыцця, збліжаецца, імкнецца стаць семантычна інтэрнацыянальным, а план выражэння мае тэндэнцыю да захавання нацыянальных форм. Апошнія тым не менш так-сама падлягаюць змяненням, якія адбываюцца за кошт знікнення адных матэрыяльных кампанентаў (напрыклад, слоў, выразаў) і паяўлення другіх кампанентаў (таксама слоў і выразаў). План зместу мовы, насупраць, мяняецца шляхам дадавання да ўжо наяўнага значэння новых семан-
    51
    тычных кампанентаў, новых аспектаў, канатацый, адцен-няў, асацыяцый і г.д. Разнастайныя семантычныя змены і працэсы, што пастаянна адбываюцца і віруюць у мове, пры-чым часта ў межах нязменных матэрыяльных форм, нада-юць ёй жыватворную сілу, мацунак, гнуткі і плённы харак-тар, здатны задавальняць усе камунікатыўныя і інфарма-цыйныя патрэбы людзей.
    У аснове развіцця мовы ляжаць, па-першае, знешнія пры-чыны, якія заключаюцца ў зменах сацыяльнага, эканамічна-га і бытавога жыцця людзей, у міграцыі насельніцтва (па-дзел мовы на дыялекты адбыўся ў варунках падзелу канкрэт-най краіны на замкнутыя гаспадаркі, тыпу феадальных, з жорсткімі часам непранікальнымі або слаба пранікальнымі граніцамі паміж імі), у зменах генерацый, або пакаленняў лю-дзей, г. зн. працэсы, што працякаюць для носьбітаў мовы ў пра-сторы і часе. Да знешніх прычын моўных змен адносяцца так-сама інтэрнацыянальныя кантакты носьбітаў розных моў, у выніку чаго ўзнікаюць масавыя запазычанні, і так званы прынцып эканоміі, згодна з якім чалавек імкнецца да ўжы-вання разнастайных скарачэнняў, што вядуць да эліптычных сказаў, абрэвіятур, да скарачэння доўгіх слоў (тыпу відзік замест відэамагнітафон, велік замест веласіпед і да т.п.). Згаданыя прычыны стыхійна ўздзейнічаюць на змены ў мове і не падлягаюць свядомаму рэгуляванню.
    Па-другое, унутраныя прычыны развіцця мовы таксама істотна ўплываюць на маштабы і характар моўных змен. Сутнасць гэтых прычын зводзіцца перадусім да наяўнасці разнастайных супярэчнасцяў (антыномій) у самой мове, на-прыклад, антыномія прамоўцы і слухача, носьбітаў мовы, кожны з якіх імкнецца згодна з прынцыпам эканоміі да ап-тымальнага задавальнення сваіх маўленчых патрэб, анты-номія нормы і ўзуса (ужывання), экспрэсіўных і інфармацый-ных патрэб, плана зместу і плана выражэння мовы і інш. (гл.: Плотнікаў 1994, 269 - 277).
    52
    Глава 2. Стылістыка.
    Культура маўлення кіраўніка
    2.7. Сшылісшыінае іляненне мовы
    ЎУ/ова з'яўляецца глабальным дыялектычным па сва-ёй прыродзе феноменам, які адыгрывае для людзей дзве суп-рацьлеглыя функцыі: аб'ядноўвае іх у адзіны клас жывых істот з найбольш выразнай, яскравай, адмысловай прыкметай -здольнасць і ўменне гаварыць і ўспрымаць маўленне; а ўнут-ры гэтага агульнага класа чуйна, пластычна і гнутка дыфе-рэнцыруе людзей па нацыях, па месцы жыхарства (дадзеную асаблівасць людзей адлюстроўвае рэгіянальнае чляненне мовы на дыялекты, групы гаворак, асобныя гаворкі), па разнастай-ных сацыяльных групоўках (мова фіксуе гэта чляненне лю-дзей сваімі жаргонамі, слэнгамі, арго і інш.), па сферах дзей-насці людзей. Апошняя дыферэнцыяцыя людзей унутры кож-най развітай мовы адбіваецца тым, што яна даволі відавочна падзяляецца на стылі; за кожным з іх трывала замацавана фун-кцыя абслугоўвання пэўных відаў, сфер, галін дзейнасці і жыц-ця людзей.
    У паўсядзённым жыцці і быце, па-за сферамі прафесійнай і грамадскай дзейнасці чалавека выкарыстоўваецца гутар-ковы стыль мовы, для якога характэрнымі служаць размоў-ная лексіка (параўн.: аграменны, шпаргалка, шыбаваць і г.д ), эліптычная структура сказа (максімальна скарочаныя выказ-ванні, дзе часта апускаюцца словы, звязаныя з вядомымі па сітуацыі маўлення фактамі, прадметамі,падзеямі), ужыванне ўсечаных форм слоў (Пал Палыч замест Павел Паўлавіч, тэлек замест тэлевізар і г.д.), актыўнае выкарыстанне парамоўных сродкаў і інш. Гутарковы стыль мовы мае пераважна вусную
    53
    форму ўжывання; на пісьме яго выкарыстанне абмяжоўва-ецца ў асноўным мовай персанажаў мастацкіх твораў (дра-матычных, празаічных, радзей паэтычных). Асобную разна-віднасць гутарковай лексікі складаюць прастамоўныя сродкі выражэння, словы зніжанай неўнармаванай лексікі, грубыя мацерныя словы, што даволі часта знаходзяць месца ў га-ворцы малакультурных, слабаадукаваных, нявыхаваных людзей не столькі ў якасці сродку зносін, колькі ў якасці вы-ражэння эмоцый, пачуццяў, ацэнак, а часам і проста ў якасці паразітычных слоў, рэплік, выразаў, што ўжываюцца з-за адсутнасці элементарнай моўнай і агульнай культуры ад-паведнага чалавека, або ў асобных сітуацыях сярод сваіх “калег”, або выкарыстоўваюцца пэўнымі людзьмі, што зна-ходзяцца ва ўзбуджаным, псіхічна ненармальным, не кант-раляваным свядомасцю стане. Для беларускага маўлення лаянкавая лексіка малахарактэрна, амаль уся яна запазыча-на з рускай мовы і апошнім часам стала даволі актыўна збірацца і даследавацца расійскімі лінгвістамі (гл. Жельвнс 1990; Русскнй мат 1994; Русскнй мат 1997).