Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Маналог служыць тыповым відам маўленчай дзейнасці ў сучасным грамадстве і праяўляецца (рэалізуецца) праз такія яе формы, як лекцыя, даклад, інструктаж, паведамленне, вы-ступленне і інш., калі адзін чалавек гаворыць, выступае ў якасці прамоўцы, а іншыя людзі - у якасці слухачоў. Асоб-най разнавіднасцю маналогу з'яўляецца маўленчая дзейнасць
38
у форме пісьмовай падрыхтоўкі рознага віду прац: ад вялікіх манаграфій, дзённікаў, менш вялікіх артыкулаў, справаздач, іншых твораў да кароткіх знешнескіраваных жанраў пісьмо-вай дзейнасці - службовых запісак, заяў і інш., якія (усе раз-навіднасці маналогу) падчас іх напісання не маюць зварот-най сувязі, чым істотна адрозніваюцца ад дыялогу (у дада-так да прынцыпова рознай матэрыяльнай формы сваёй рэа-лізацыі, нагадаем, вусная і пісьмовая).
Малымі “жанрамі” вуснай маўленчай дзейнасці людзей слу-жаць пытанні, рэплікі, выклічнікі, да якіх прымыкаюць парамоў-ныя сродкі, што звычайна арганічна суправаджаюць усе віды дыялогу і полілогу. Зазначаныя элементы маўленчай дзейнасці служаць не толькі яе часткамі, але і выразнай праявай зварот-най сувязі паміж прамоўцамі і слухачамі. Пры ўскоснай (не пра-мой) наяўнасці слухачоў (чытачоў) той ці іншай прамовы (тэк-сту), напрыклад пры тэлеперадачы, радыёпраграмах, пісьмовай дзейнасці, зваротная сувязь рэалізуецца апасродкавана, праз тэ-лефонныя званкі, пісьмы ў рэдакцыю, на студыю, да аўтара і г.д. Зваротная сувязь прысутнічае толькі ў сінхраніі (паміж нось-бітамі мовы ў прамежках пэўнага часу, актуальнага для тэмы камунікатыўных актаў). Камунікацыя не мае зваротнай сувязі ў дыяхраніі, паміж людзьмі розных, не сутыкальных у часе па-каленняў; калі яна мае адназначна накіраваны характар толькі ад аўтара да слухача (чытача), г. зн., напрыклад, мы можам успрымаць усё, напісанае К.Каліноўскім (у прыватнасці выда-дзеныя ім нумары газеты “Мужыцкая праўда”), але, зразумела, не можам ужо ўплываць на іх.
Зваротная сувязь для рабочых, штодзённых, актуальных відаў маўленчай дзейнасці кіраўніка (даклады, паведамленні, выступленні і інш.) праяўляецца найперш у выглядзе пытан-няў да яго, разнастайных рэакцый слухачоў, абмеркаванняў, дыскусій, пастаноў, падсумаваных вывадаў і ў іншых фор-мах, якія могуць істотна паўплываць на канечны характар успрымання і засваення зместу першапачатковай інфармацыі (даставернасць, расстаноўка сэнсавых акцэнтаў, актуаль-насць, прыдатнасць да справы, адэкватнасць тэме, правіль-насць заключэнняў і асноўных палажэнняў і інш.).
39
У актуальнай пісьмовай дзейнасці кіраўніка зваротная су-вязь рэалізуецца праз перапіску, электронную пошту, камп‘ю-тэр, а ў сітуацыях, калі слухач, або партнёр па маўленчай дзейнасці знаходзіцца на адлегласці, не ў полі прамога зроку прамоўцы - праз тэлефонную сувязь, пейджэры, селектары і інш. Адсутнасць прамога кантакту накладвае на формы маў-ленчай дзейнасці пэўныя абмежаванні, скіроўвае іх у рэчышча выкарыстання стандартных літаратурных норм, да выразнасці фармулёвак, лаканічнасці і г.д.
7.^. ТІфэсі^па^іуыя як афганііны фаЬішф ма^лення
^Тры вербальнай камунікацыі, скіраванай найперш для перадачы той ці іншай інфармацыі, пэўных звестак, паве-дамленняў і г.д., надзвычай важнымі аказваюцца не толькі самі моўныя адзінкі выражэння і суправаджальныя іх парамоўныя сродкі (нагадаем, тон голасу, інтанацыя, громкасць, жэсты, міміка і інш.), а і шматлікія фармальна (матэрыяльна) не прад-стаўленыя ў канкрэтным маўленчым акце спадарожныя чыннікі - падтэкст гутаркі, сітуацыя маўлення, папярэднія веды аб тэме гутаркі ў субяседнікаў, агульная эрудыцыя і кам-петэнцыя суразмоўцаў, іх узрост, пол, псіхічны стан падчас маўлення і іншыя імпліцытныя фактары, якія ўсе разам ства-раюць прэсупазіцыю.
Любая маўленчая дзейнасць, як вусная, так і пісьмовая, грунтуецца на ўліку пэўных прэсупазіцый, таму яна можа быць максімальна сціслай, згорнутай, напрыклад, пры дыя-логу дасведчаных людзей, якія глыбока разумеюць адзін дру-гога “з паўслова” і знаюць тэму гаворкі, сутнасць праблем або пытанняў, што абмяркоўваюцца, або пра якія нешта па-ведамляецца. У такіх выпадках прэсупазіцыя з‘яўляецца най-больш глыбіннай, ёмістай, яна наталяе неабходным інфарма-цыйным зместам, які вынікае з папярэдніх ведаў, вопыту су-размоўцаў; самыя звычайныя словы і выразы, што для па-бочных людзей могуць падавацца банальнымі і незмястоў-нымі, і наадварот, пры перадачы інфармацыі для маладас-ведчаных, некампетэнтных людзей прэсупазіцыя прадстаў-
40
лена значна слабей, бо зразумелыя для аднаго чалавека па-няцці, выражаныя пэўным тэрмінам, спецыяльным словам, для другога чалавека трэба разгортваць падрабязнымі шматслоў-нымі апісаннямі, якія, як правіла, з‘яўляюцца збыткоўнымі і малаінфармацыйнымі для спецыяліста, эрудыта, кампетэнт-нага чалавека.
Прэсупазіцыі могуць быць агульнавядомымі або для ўсіх людзей, або для носьбітаў пэўнай мовы, пэўнай культуры, пэў-най краіны. Так, слова кніга для кожнага адукаванага чалаве-ка змяшчае такія прама не выражаныя ў гэтым слове веды (прэ-супазіцыі),як аўтар, чытач, бібліятэка, друк, інфармацыя, па-пера, старонкі, змест, назва і г.д.; дзеяслоў купляць імпліцытна ўключае ў сябе такія паняцці, як прадавец, пакупнік, цана, грошы, тавар, крама ці іншае месца, каса,разлік і г.д. У сказе Генерал узнагародзіў байца ордэнам змяшчаецца непасрэдна і фармальна не выражаная ў ім інфармацыя: баец зрабіў пэўны гераічны ўчынак, такі ўчынак звычайна адзначаецца ўзнага-родай, генерал і баец належаць да ваеннай арганізацыі, гене-рал старэйшы па званню, чым узнагароджаны ордэнам баец, ордэн даецца (уручаецца) ва ўрачыстай абстаноўцы, узнага-роды служаць грамадска пачэснай, ганаровай з‘явай, ордэн павінен служыць стымулам для байца і г.д.
У іншамоўным асяроддзі, у варунках няроднаснай куль-туры, паведамленне, складзенае з адных і тых жа суаднос-ных па сэнсе слоў розных моў, з-за неаднолькавай прэсупа-зіцыі, выкліканай асаблівасцямі жыцця, прыродных умоў, культурнага укладу, традыцый і г.д. той ці іншай краіны, можа набываць аж супрацьлеглы сэнс у параўнанні з сэн-сам гэтага ж паведамлення, сказанага ў асяроддзі іншай краі-ны. Так, беларуская фраза Пацяпленне ў міжнародных ад-носінах можа быць успрынята ў Індыі як Абвастрэнне міжнародных адносін, таму згаданы сказ для адэкватнай перадачы яго сэнсу неабходна перакласці наступным чынам: У міжнародных адносінах наступіла доўгачаканая прахало-да (гл.:Муравьев 1971, 33).
Прэсупазіцыя здатна пераводзіцца ў знешняе маўленне, якое пры гэтым можа зрабіцца настолькі падрабязным, наколькі
41
і неінфармацыйным, нецікавым, бо ў выпадках дэталёвага раз-гортвання прэсупазіцый яно перадае агульнавядомыя звесткі, што павінны заставацца “за кадрам”. Каб паведамленне было аб‘ёмным па змесце, трэба тонка разумець сітуацыю зносін, дасведчанасць суразмоўцаў, тэму гаворкі і ўжываць толькі тыя вербальныя і невербальныя сродкі, якія для субяседніка ці слухача ўяўляюцца носьбітамі новай інфармацыі.
Такім чынам, тое, што неабходна сказаць (напісаць) у маў-ленні (тэксце) словамі, і тое, што няварта гаварыць (пісаць) з-за сваёй відавочнасці і неінфармацыйнасці, павінны ўзважана рэгулявацца ў камунікатыўных актах, паведамленнях, выс-тупленнях, дакладах, артыкулах, манаграфіях і г.д.
Цяжкасці выкарыстання вывучанай замежнай мовы ў краі-не яе носьбітаў, нават пры яе (мовы) даволі добрай засвоенасці на вучэбных занятках у родных сценах, вынікаюць найперш з-за незнаёмства з разнастайнымі прэсупазіцыямі, якія ўключа-юць у сябе веданне культуры, гісторыі, геаграфіі, фальклору, традыцый, звычак, асаблівасцяў нацыянальнага характару, стэрэатыпаў і норм паводзін, этыкету, сітуацыйна замацава-ных форм моўнага выражэння і іншыя веды, што нябачна пры-сутнічаюць у актах маўлення, укараняюцца ў іх і разам з імі складаюць адзіную арганічную цэласнасць.
3 лагічнага пункту гледжання прэсупазіцыя мае ўнутраную структуру, якая ўтвараецца па форме звычайнай імплікацыі, што выражаецца сінтаксічнай канструкцыяй пры дапамозе складаных злучнікаў тыпу калі ...,дык, раз ..., так, у сувязі з тым ..., ійто, па прычыне таго ..., што і да т.п. Калі тэмай размовы служыць гэткая падзея, дык значэнне ўжытых адзі-нак ці выразаў павінна быць такім (гл.: Колшанскнй 1980, 86). Напрыклад, калі тэмай размовы служыць сённяшні ўраджай зерневых, то ўжытае ў маўленні слова хлеб мае верагодней за ўсё значэнне ‘зерне’. Калі ж тэмай размовы з’яўляецца спосаб прыгатавання хлебабулачных вырабаў, то выкарастанае ў маўленні слова хлеб хутчэй за ўсё мае значэнне гатовага да ўжывання прадукту харчавання. Калі гаворка ідзе пра закуп-ку хлеба за мяжой, то значэнне адпаведнага слова наталяец-ца сэнсам імпартнага тавару, за які трэба плаціць валюту або
42
пастаўляць у замежныя краіны суадносныя па вартасці, неаб-ходныя для яе прадукты, тавары, паслугі і г.д.
У пісьмовых формах мовы прэсупазіцыю звычайна стварае кантэкст паведамлення, у якім, напрыклад, усе дэйктычныя сло-вы (словы-ўказальнікі, словы-замяшчальнікі, найбольш часта прадстаўленыя займеннікамі гэта, ён, яна, вы, мы і да т.п.) на-бываюць канкрэтны змест дзякуючы таму, што з падобнымі сло-вамі суадносяцца поўназнамянальныя лексемы з дакладна ак-рэсленым значэннем. Канкрэтны сэнс агульнавядомых паўна-значных слоў часцей за ўсё таксама вынікае з кантэксту, які і складае іх прэсупазіцыю. Так, значэнне дзеяслова любіць мае зусім розны сэнс, напрыклад, у словазлучэннях любіць кіслую капусту, любіць творчую працу і любіць прыгожую дзяўчыну, праўда, у апошнім выпадку для слова любіць беларуская мова мае адмыс-ловы сінонім кахаць, якога бракуе ў рускай мове.
3 улікам таго, што розныя маўленчыя акты, таксама як і розныя пісьмовыя тэксты,прызначаны або для ўсіх людзей, або для іх пэўнай групы, можна гаварыць аб наяўнасці ў адпавед-ных відах маўленчай дзейнасці агульных і прыватны прэсупа-зіцый. Так, прамовы палітычных і грамадскіх дзеячоў, тэксты мастацкай, афіцыйна-дзелавой, публіцыстычнай літаратуры скіраваны практычна на ўсіх адукаваных людзей, носьбітаў пэўнай мовы, менавіта таму для адэкватнага ўспрымання агульнапрызначаных звестак неабходны некаторыя папярэд-нія веды культуры, гісторыі, мастацтва, літаратуры, экана-мічных і сацыяльных умоў жыцця людзей і іншая інфармацыя, што звычайна набываецца ў сярэдняй школе, а таксама з прак-тычнага жыцця. Чытанне ж, напрыклад, спецыяльнай літара-туры, успрыманне навуковых дакладаў і паведамленняў, a таксама разнастайнай інфармацыі ў галіне прафесійнай дзей-насці людзей, патрабуе ад адрасатаў наяўнасці пэўных фона-вах ведаў у той ці іншай сферы прызначэння вербальна афор-мленых думак. Папярэднія веды і ўтвараюць неабходную прэ-супазіцыю для адэкватнага ўспрымання, разумення, засваен-ня і практычнага выкарыстання моўнай інфармацыі, робяць для спецыялістаў размову на зададзеную прафесійную тэму ці чытанне адмысловых тэкстаў асэнсаваным і плённым, у той