Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Сучасныя азначэнні чалавека і ў тлумачальных слоўніках, і ў энцыклапедыях не толькі абавязкова выкарыстоўваюць па-няцце мовы, але, як правіла, ставяць яго ў цэнтр характарыс-тыкі чалавека. Напрыклад, у “Тлумачальным слоўніку бела-
8
рускай мовы” значэнне слова чалавек раскрываецца наступным чынам: ‘Трамадская істота, якая мае высокаарганізаваны мозг, валодае мысленнем, маўленнем, здольнасцю вырабляць пры-лады працы і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх для ўздзе-яння на навакольны свет». Вельмі блізкае да прыведзенага аз-начэння даецца характарыстыка чалавеку і ў БелСЭ. Сарца-віннае палажэнне маўлення ў падобных фармулёўках тлума-чыцца не толькі “геаграфічна”, тым, што яно знаходзіцца ў іх сярэдзіне, але і тым, што ўсе астатнія прыкметы апасрод-каваны мовай, вынікаюць з яе. Эвалюцыя жывёльнага свету да яго вяршыні - грамадскай істоты, чалавека стала магчымай дзякуючы мове, паралельна з узнікненнем і развіццём якой фар-міраваўся чалавек, складвалася яго свядомасць, назапашва-ліся веды і перадаваліся ад аднаго пакалення да другога, а на падмурку гэтай свядомасці і гэтых ведаў чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Больш таго, мова і сама з‘яўляец-ца, як зазначыў англійскі філосаф-фізік Дж. Бернал, прыладай працы і,магчыма, галоўнай сярод іх, бо ўсе віды разумовай і свядомай фізічнай дзейнасці звязваюцца паміж сабой з дапамогай мовы, утвараюць з ёй гарманічнае адзінства пад агульнай на-звай праца (Бернал 1956, 47).
He толькі асобнага чалавека, але і самыя значныя сацыяль-ныя групоўкі людзей - нацыі, натуральна вызначаюць з выка-рыстаннем яе галоўнай прыкметы - мовы. У БелСЭ, напрык-лад, нацыя тлумачыцца як “гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытары-яльнымі сувязямі, агульнасцю мовы і асаблівасцямі псіхічна-га складу, што праяўляецца ў спецыфічных рысах культуры”. I ў гэтай фармулёўцы мова займае цэнтральнае месца не толькі па свайму палажэнню ў прыведзеным азначэнні, але і па тым, што ўсе віды сувязяў паміж членамі нацыі, псіхічны склад і культура людзей цалкам грунтуюцца на мове, апасродкава-на ці прама праяўляюцца ў ёй.
Хаця ў выніку складаных сацыяльна-палітычных і эканам-ічных працэсаў у гістарычны час узнікаюць новыя нацыі, што карыстаюцца гатовай мовай (параўн.: амерыканцы - англійс-кая мова, аўстрыйцы - нямецкая мова, малдаване - румынс-
9
кая мова і г.д), усе карэнныя этнасы выпрацоўваюць сваю мову і дбаюць пра яе як тыповую рысу сваёй адмысловай, не-паўторнай самасвядомасці. Нацыі і народнасці, што ўтвары-ліся ў нядаўні час, імкнуцца мець сваю ўласную, нечым ад-розную ад іншых, мову. Так, толькі з 1945 года пачала існа-ваць разам з утворанай у складзе Югаславіі Македонскай рэс-публікай македонская мова, што разглядалася раней як дыя-лект, разнавіднасць балгарскай мовы. Адзіная сербскахарвац-кая літаратурная мова, існаваўшая стагоддзі, з утварэннем но-вых дзяржаў на тэрыторыі Югаславіі расшчапляеца на нашых вачах на дзве асобныя мовы - сербскую і харвацкую, якія ў хуткім часе, несумненна, будуць кадыфікаваны, існаваць і фун-кцыянаваць як самастойныя. Больш таго, некаторыя навукоў-цы сцвярджаюць, што падчас існавання ЗША выпрацаваўся не толькі амерыканскі варыянт англійскай мовы, але і ствара-ецца новая мова, амерыканская. Тое ж можна сказаць і пра роз-ныя варыянты іспанскай мовы на тэрыторыі Паўднёвай Аме-рыкі, якія, магчыма, у гістарычнай перспектыве таксама на-будуць статус самастойных моў, бо функцыянуюць у прын-цыпова розных ад тытульнай Іспаніі ўмовах (эканамічных, сацыяльных, культурных, псіхалагічных і інш.).
Кожная нацыянальная мова, што нітуе людзей у найбольш значную сацыяльную супольнасць, унутры гэтай супольнасці (нацыі) адлюстроўвае ў сабе дыферэнцыяцыю людзей па мес-цы жыхарства (праз тэрытарыяльныя свае разнавіднасці, або дыялекты і гаворкі), па роду заняткаў і інтарэсаў (праз жарго-ны), па прафесійнай дзейнасці, яе відах (праз розныя стылі і падмовы), вылучае найбольш значныя, арыгінальныя, самаві-тыя індывідуумы ў любым цывілізаваным грамадстве (праз ідыястылі).
Такім чынам, мова адназначна і ўвыпуклена характарызуе чалавецтва як асобны клас жывых істот, дыферэнцыравана прадстаўляе падзел гэтага класа на такія суполкі, як нацыі, унутры нацыі праводзіць тэрытарыяльныя, сацыяльныя, пра-фесійныя і іншыя межы паміж людзьмі; чуйна, тонка, дасціпна, але бачна і даволі выразна вылучае сярод людзей кожнай на-цыі найбольш значных яе прадстаўнікоў, якія ў сваёй асобе
10
праз гэту мову больш канцэнтрыравана, багата і разнастайна выражаюць інтарэсы і сутнасць нацыі, чым мноства звычай-ных усярэдненых носьбітаў дадзенай мовы. Людзей жа, якія не карыстаюцца сродкам самавыражэння тытульнай нацыі, нельга лічыць яе тыповымі прадстаўнікамі. Любая значная асоба звычайна выступае ў пэўным нацыянальным абліччы, хаця і робіцца пры гэтым здабыткам усяго чалавецтва (па-раўн.: Ньютон - англічанін, Вальтэр - француз, Гётэ - немец, Талстой - рускі, Скарына - беларус і г.д.).
/.£. Функуыі мовы
^Рункцыі мовы зводзяцца да іх прызначэння, да тых ролей, якія яны выконваюць і ў дачыненні да асобнага чалаве-ка, і ў адносінах да грамадства, людзей у цэлым. Праз функ-цыі, што нясе ў сабе мова, вызначаецца і яе сутнасць, змест, прырода, праз іх жа даюцца і розныя азначэнні слова і паняцце мовы, разнастайныя тлумачэні і характарыстыкі мовы.
Да асобнага чалавека, індывідуума, і ў прыватнасці, калі гэты індывідуум адчувае сябе не толькі часцінкай соцыума, a найперш самавітай, непаўторнай асобай, са сваім арыгінальным “я”, мова служыць перадусім сродкам самавыражэння, сродкам, праз які выяўляецца і рэалізуецца адмысловы інтэлектуальны, і шырэй духоўны, патэнцыял гэтай асобы. Найбольш яскрава самавыражэнне праз мову рэалізуецца ў буйных пісьменнікаў, паэтаў, іншых інтэлектуалаў, што выказваюць свае думкі, па-чуцці вербальна. Спецыфічнае выкарыстанне агульнай мовы асобным чалавекам адлюстроўваецца ў разнастайных лінгвістычных рысах (словаўтваральных, стылістычных, семан-тычных, сінтаксічных і інш.) яго маўленчай дзейнасці, што ат-ры.мала ў мовазнаўстве найменне ідыястыля. Ідыястылям са-мых значных асоб і мове самых знакамітых твораў прысвяча-юцца цэлыя манаграфічныя даследаванні або нават серыі на-вуковых прац. Напрыклад, на матэрыяле мовы вядомага рус-кага пісьменніка М.Горкага ў савецкі час абаронена звыш 200 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Як мага паўнейшая рэа-лізацыя духоўнага патэнцыялу чалавека прадстаўляе значны
11
інтарэс для грамадства, служыць не толькі на пэўную карысць гэтага грамадства, але і ўяўляецца пільнай, ледзь не фізіялагіч-най патрэбай асобы, бо, як сказаў вядомы паэт І.Бродскі, у пры-ватнасці, такі від самавыражэння, як паэзія - гэта не столькі выражэнне пачуццяў, колькі вызваленне ад іх. Асоба, якая па тых ці іншых прычынах не знаходзіць можнасці для сваёй сама-рэалізацыі ў гэтым жыцці, адчувае і дыскамфорт, і пакуты, і выражае адкрытую незадаволенасць жыццём, што можа пры-весці да драматычных ці нават трагічных наступстваў. Самым эфектыўным сродкам самавыражэння індывідуума выступае родная мова, або сваёй нацыі, таму што выкарыстанне іншай, нават болып пашыранай, лепш распрацаванай і прэстыжнай, але чужой мовы ў дачыненні да асобнага чалавека прыводзіць да рэалізацыі толькі 20% яго ўнутранага патэнцыялу, у той час як 80% яго “я” застаюцца назаўсёды пахаванымі ў нетрах, лічы на “могілках” яго душы. “На чужой мове мы страчваем 80% сваёй асобы. Мы губляем здольнасць жартаваць, іранізаваць. Толькі гэта прыводзіць мяне ў жах” (Довлатов 1990, 61). Невы-падкова такія геніяльныя беларускія паэты, як Я.Колас, М.Баг-дановіч, што спрабавалі пісаць на рускай мове, засталіся невя-домымі для шырокага кола чытачоў, а як мастакі роднага сло-ва сталіся класікамі беларускай і сусветнай літаратуры.
У адносінах да цэлых народаў можна таксама назіраць пры выкарыстані няроднай мовы падобную ж карціну. Амаль усё Сярэдневечча, цэлае тысячагоддзе, Еўропа карысталася адзі-най мовай, латынню, і ў якасці сродка камунікацыі, і ў якасці сродка адукацыі, навукі, культуры і інш., і за гэты вялізны прамежак часу на ўсім яе абшары не створана амаль ніводна-га геніяльнага мастацкага твора, але варта было ў перыяд Ад-раджэння народам Еўропы пачаць выкарыстоўваць родныя на-цыянальныя мовы, укаранёныя ў генныя сістэмы людзей, як з’явілася мноства геніяў, як правіла, у нацыянальным абліччы (параўн.: Дантэ - італьянская мова, Сервантэс - іспанская мова, Шэкспір - англійская мова, Рабле - французская мова, Лютэр - нямецкая мова, Скарына - беларуская мова і інш.).
Народы, цэлыя вялікія краіны, што перайшлі на іншую мову, страцілі сваю былую веліч, багацце, самавітасць і сталіся бед-
12
нымі, малацікавымі, перыферыйнымі ў свеце. Так, адна з ба-гацейшых у мінулым ва ўсіх адносінах краіна Індыя пасля таго, як англійская мова зрабілася адной з дзяржаўных, мовай аду-кацыі, навукі, культуры і інш., апынулася зараз у маргіналь-ным палажэнні. Тое ж можна сказаць і пра сучасную Беларусь, якая раней пад найменнем Вялікае Княства Літоўскае (гл.: Ер-маловіч 2000), выкарыстоўвала родную мову ў якасці адзінай дзяржаўнай і была адной з буйнейшых культурных краін Еў-ропы, пасля суцэльнай спачатку паланізацыі, а потым русіфі-кацыі на працягу 18-20 стст. сталася і самай беднай, і самай непрывабнай ў Еўропе, якая выцясніла сучасную Беларусь амаль з усіх сваіх структур як нецікавую, несамавітую і не-патрэбную нікому дзяржаву. Наадварот, чухонцы, што былі ў складзе Расіі і натуральна карысталіся рускай мовай у са-цыяльным жыцці, складалі ў колішняй Расіі адну з найбольш адсталых тыповых акраін імперыі пры набыцці самастойнасці і выкарыстаня не “велнкого н могучего”, а сваёй малавядо-май, але роднай мовы, зрабіліся адной з заможных і развітых краін сучаснай Еўропы. Гаворка ідзе пра Фінляндыю, жыхары якой раней называліся чухонцамі. Для нацый родная мова з’яў-ляецца не толькі аптымальным сродкам самавыражэння, але і сродкам самасцвярджэння, самаідэнтыфікацыі, своеасаблівай святыняй, непаўторнай карцінай светабачання. Для асобнага чалавека, і ў прыватнасці для кіраўніка, мова служыць апты-мальным сродкам самарэалізацыі, поліфункцыянальным інструментам, што здатны вычарпальна выкарыстоўваць інтэ-лектуальны, духоўны патынцыял, перададзены ад продкаў і закладзены ў нервовай сістэме, у глыбінях падсвядомага дос-веду, набыткаў цэлых пакаленняў. Разгледжаная здольнасць мовы не зусім адэкватна называецца экспрэсіўнай функцыяй, праз якую і рэалізуюцца нашы намеры, думкі, пачуцці, наш досвед, наша светаўспрыманне, наша індывідуальнасць.