Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
18
адчынена для пранікнення ў яе ў пэўных дозах і дыялектных, і гутарковых, і іншамоўных элементаў. Апошнія ўжываюц-ца спачатку ў маўленні (творах) асобных прадстаўнікоў гра-мадства, выкарыстоўваюцца ў якасці новаўвядзенняў, неала-гізмаў, аказіяналізмаў і толькі пасля праходжання своеасаб-лівага “практычнага стажу” або становяцца паўнамоцнымі элементамі літаратурнай мовы, або адвяргаюцца ёй і заста-юцца элементамі толькі пэўнай аўтарскай мовы, у дадзеным выпадку аказіяналізмамі.
Замацаваныя за літаратурнай мовай нормы робяць яе кан-серватыўнай, але стабільнай культурнай з‘явай, агульным сродкам спаразумення і камунікацыі людзей, носьбітаў роз-ных тэрытарыяльных і сацыяльных дыялектаў. Таму вывучэн-ню літаратурнай мовы грамадства надае вялікае значэнне: большасць гадзін школьнага навучання прыпадае менавіта на філалагічныя дысцыпліны (мова, літаратура), пры паступленні ў ВНУ любога профілю абавязковым служыць здача экзамену па мове, а беларускую мову вывучаюць яшчэ дадаткова прак-тычна ва ўсіх ВНУ.
Такім чынам, літаратурная мова служыць своеасаблівай мо-вай-пасрэднікам для ўсіх людзей пэўнай краіны. Роля літара-турнай мовы з‘яўляецца асабліва відавочнай як магутнага срод-ку кансалідацыі людзей у тых дзяржавах, дзе адрозненні паміж дыялектамі адной нацыянальнай мовы (напрыклад, кітайскай, нямецкай і інш.) значна большыя, чым, у прыватнасці, паміж некаторымі рознымі літаратурнымі мовамі (чэшскай і славац-кай, балгарскай і македонскай, рускай і беларускай і інш.).
Калі адзіная літаратурная мова служыць эфектыўным сродкам інфармацыі, камунікацыі, сацыяльнага аб‘яднання людзей унутры адной краіны, якія на падмурку найперш мовы ўтвараюць пэўную нацыю, то для зносін паміж разна-моўнымі людзьмі чалавецтва змушана выпрацоўваць так-сама тыя або іншыя сродкі моўнай камунікацыі. Да гэтых сродкаў належаць, па-першае, так званыя штучныя, спецы-яльна складзеныя мовы, тыпу эсперанта, інтэрлінгва, ідо і інш. (гл.: Бодуэн де Куртенэ 1963, 144 - 160), якія, аднак, не спраўдзілі першапачаткова ўскладзеных на іх надзей, бо на
19
сёняшні дзень гэтыя мовы так і не сталі пашыраным срод-кам зносін людзей, нягледзячы на сваё даволі працяглае існа-ванне (эсперанта, напрыклад, створана нашым земляком За-менгофам звыш ста гадоў таму).
Па-другое, у некаторых месцах нашай планеты, дзе віруе жыццё разнамоўных людзей, стыхійна ўзнікаюць змешаныя мовы, якія называюцца крэольскімі (гл.: Дьячков 1987), да якіх з пэўнымі агаворкамі можна аднесці і беларуска-рускую су-месь, названую трасянкай, і на якой гаворыць пераважная боль-шасць жыхароў Беларусі. Аднак крэольскія мовы адзначаюц-ца лакальнасцю свайго ўжывання і не сталі ўніверсальным сродкам зносін разнамоўных людзей.
У наш час у якасці найбольш пашыранага сродку інтэрна-цыянальных зносін выкарыстоўваюцца так званыя сусвет-ныя жывыя натуральныя мовы - англійская, руская, фран-цузская, іспанская і інш. (афіцыйныя мовы ААН), таму мена-віта іх, а не штучныя і крэольскія мовы, вывучаюць ва ўсіх краінах свету як абавязковы агульнаадукацыйны прадмет, бо гэтыя прыроджаныя мовы і служаць па сутнасці найбольш эфектыўнымі мовамі-пасрэднікамі для ўсіх цывілізаваных людзей сённяшняга часу.
Адзначым таксама, што ў сувязі з камгГютэрызацыяй на-шага жыцця ў якасці самастойнай сацыяльнай праблемы ўзнікла праблема камунікацыі ў сістэме чалавек - машына. Пакуль што гэта праблема больш-менш паспяхова вырашаец-ца з дапамогай штучных моў тыпу алгол, кабол, фартран, сінтол і інш., хаця і ў дадзеным выпадку жывыя мовы (най-перш англійская) складаюць ім належную канкурэнцыю.
44. Сауыяльнае і індмвідуалі>йае ^ мове ўі/ова як галоўны і ўніверсальны сродак зносін паміж людзьмі, як сродак назапашвання, апрацоўкі, перада-чы разнастайнай інфармацыі аб знешняй рэчаіснасці слу-жыць цалкам сацыяльнай, грамадскай з’явай. У той жа час рэальная мова існуе, функцыянуе як індывідуальная з’ява, ужываецца менавіта асобнымі людзьмі, выражае думкі, па-
20
чуцці, адносіны да сказанага, намеры і г.д. кожнага канк-рэтнага чалавека.
Пры выкарыстанні агульнага сацыяльнага здабытку лю-дзей - мовы - кожны індывідуум уносіць у яе пры маўленні рысы свайго асабістага характару, укладвае ў яе і ўспрымае ў ёй той сэнс, які звязаны з яго ўласным досведам, эрудыцыяй, пачуццямі, ужывае тыповыя для сябе моўныя сродкі, мае пэўныя асаблівасці свайго вымаўлення, суправаджае маўленне характэрнымі для сябе паралінгвістычнымі сродкамі (жэстамі, мімікай, рухамі цела і інш.). У пісьмовай форме рэалізацыі мовы, у прыватнасці ў мас-тацкай літаратуры, буйны пісьменнік або паэт выпрацоўвае свой індывідуальны стыль (ідыястыль), што дазваляе гаварыць пра мову В.Быкава, У.Караткевіча, Я.Коласа і інш. Значыць, адной з найбольш адметных дыялектычных супярэчнасцяў, якія скла-даюць саму сутнасць мовы, служыць суіснаванне ў ёй адначасо-ва сацыяльнай і індывідуальнай частак. Прапорцыі паміж гэтымі часткамі ў мове носяць пераменлівы характар, пастаянна мяня-юцца ў залежнасці ад мноства фактараў яе ўжывання, напрык-лад,у афіцыйна-дзелавой сферы моўных зносін пераважае сацы-яльны кампанент, у сяброўскай гутарцы большую вагу набывае індывідуальны кампанент.
3 пункту гледжання структуры камунікатыўнага акту, апошні складаецца, як мінімум, з шасці кампанентаў: 1) адра-сант, або прамоўца; 2) адрасат, або слухач (чытач); 3) наяў-ная сістэма знакаў, у прыватнасці натуральная мова; 4) Ka-Han, праз які перадаецца, успрымаецца інфармацыя (часцей за ўсё гэта паветра, праз якое распаўсюджваюцца гукі чала-вечага голасу; папера, дзе напісаны літары і іншыя знакі; тэле-фонны кабель, радыёхвалі і інш.); 5) працэс кадзіравання, або ўменне выкарыстаць сістэму знакаў для перадачы інфарма-цыі; 6) працэс дэкадзіравання, або ўменне расшыфраваць тую інфармацыю, якую перадаюць дадзеныя знакі (параўн.: Глн-сон 1959, 355 - 356; Якобсон 1975, 198).
Адсутнасць хаця б аднаго з зазначаных кампанентаў каму-нікатыўнага акту робіць апошні немагчымым. Працэсы ка-дзіравання і дэкадзіравання (два апошніх кампаненты камуні-катыўнага акту) звычайна звязваюцца з выкарыстаннем у пра-
21
цэсе камунікацыі адной і той жа мовы, бо калі адрасант гаво-рыць на мове, якую не разумее адрасат, то камунікатыўны акт не атрымаецца. Трэці кампанент, мова як сістэма знакаў, агуль-ных для камунікантаў (адрасата і адрасанта), служыць чыста сацыяльнай часткай акту зносін, а пяты і шосты кампаненты (працэсы кадзіравання і дэкадзіравання) - дзеяннем па пераво-ду індывідуальных думак і пачуццяў адрасанта ў сацыяльна зна-чымыя формы мовы (кадзіраванне) і адпаведна дзеяннем па пе-раводу сацыяльна значымых форм мовы ва ўласныя думкі і па-чуцці адрасата (дэкадзіраванне). Удзельнікі камунікацыі (адра-сант і адрасат) з’яўляюцца яе індывідуальнымі кампанентамі, і толькі канал сувязі служыць сярод складнікаў камунікатыўнага акту нейтральным (у адносінах да сацыяльнага і індывідуаль-нага) кампанентам.
Наяўнасць сацыяльнага і індывідуальнага момантаў у мове, што функцыянуе, выкарыстоўваецца як сродак зносін, больш-менш выразна асэнсавана адносна нядаўна, толькі ў пачатку 20-га стагоддзя, і менавіта адкрыццё амбівалентнай сутнасці мовы паслужыла асновай для вылучэння ў моўнай дзейнасці (працэсы гаварэння і яго ўспрымання) двух яго суп-рэжаных аспектаў - уласна мовы і маўлення. Мова як агуль-ная для людзей сістэма знакаў служыць сацыяльнай з’явай, a маўленне - індывідуальнай, або мова - гэта сацыяльны ас-пект маўленчай дзейнасці, а маўленне - індывідуальны яе аспект (гл.: Соссюр 1977, 52). Але дадзенае Сасюрам суп-рацьпастаўленне мовы і маўлення як сацыяльнага і індывіду-альнага не можа быць прынята цалкам і адназначна, бо сама патрэба маўлення ўзнікае толькі пры наяўнасці субяседніка, прызначана, як правіла, менавіта для яго, другога чалавека, г. зн. што і маўленне ў самой сваёй аснове таксама з'яўляец-ца сацыяльным, нягледзячы на індывідуальнае выкананне яго кожным носьбітам мовы.
Тым не менш, сацыяльныя формы і значэнні мовы (яны апіс-ваюцца і кадыфікуюцца ў нарматыўных акадэмічных грама-тыках і слоўніках) у кожным канкрэтным выпадку яе ўжыван-ня афарбоўваюцца і дапаўняюцца індывідуальнымі рысамі вы-канаўцы. Знешняя форма вуснага маўлення ў кожнага носьбіта
22
мовы мае свае ўласныя акустычныя характарыстыкі (індыві-дуальны тэмбр, непаўторныя асаблівасці вымаўлення,сваю гуч-насць, хуткасць і інш.), а пісьма - асабісты почырк. Унутраны план маўлення, або змест, звычайна дапаўняецца так званай ка-натацыяй, ці індывідуальнымі кампанентамі зместу, якія непас-рэдна звязаны з асаблівасцямі кожнага канкрэтнага носьбіта мовы (яго вопытам, эрудыцыяй, прафесіяй, ступенню валодан-ня мовай, адукацыяй, полам, псіхічным станам у момант маў-лення і інш.). Дзякуючы агульнапрынятым сацыяльнай форме і зместу мовы адбываюцца камунікатыўныя акты паміж рознымі індывідуумамі, а асаблівасці выкарыстання форм мовы і кана-татыўныя кампаненты зместу маўлення здольны прыводзіць да непаразумення паміж удзельнікамі камунікацыі.
Індывідуальнае маўленне ў сваю чаргу падзяляецца на знеш-няе і ўнутранае. Знешняе маўленне ў развітых мовах мае вус-ную і пісьмовую формы, у якіх і суіснуюць сацыяльныя і інды-відуальныя кампаненты мовы. Унутранае маўленне з’яўляецца прамежкавым звяном паміж індывідуальным мысленнем чала-века і мовай, служыць для пераводу асабістых думак індывіду-ума з глыбінь яго свядомасці ў знешнія формы мовы пры спа-раджэнні маўлення і для пераводу думак, якія закадзіраваны ў знешніх формах мовы, ва ўласныя думкі пры ўспрыманні маў-лення. Унутранае маўленне носіць індывідуальны характар
Такім чынам, крайнія звенні ланцужка мова - маўленне -унутранае маўленне - маюць адпаведную сацыяльную (мова як сістэма знакаў) і індывідуальную (унутранае маўленне) прыроду, а прамежкавае звяно - маўленне - сумяшчае ў сабе і сацыяльныя, і індывідуальныя кампаненты.
4 .§. Суадносіны мовы і мыслення
1. 5.1. Агульны стан праблемы суадносін мовы і мыслення
Уменне думаць, разважаць, абагульняць факты і рабіць на гэтай падставе аптымальныя вывады служыць леп-шай якасцю кіраўніка. з'яўляецца гарантыяй поспеху ў яго пра-
23
фесійнай дзейнасці. Часцей за ўсё вынікі разумовай працы пат-рабуюць свайго славеснага выражэння, сваёй матэрыяльнай за-мацаванасці ў мове, каб стаць не толькі здабыткам самога твор-ца думкі, але і здабыткам іншых людзей, што немагчыма без тых або іншых сістэм знакаў, галоўным з якіх служыць мова. Свядомая мэтанакіраваная і творчая мысліцельная дзейнасць чалавека стала магчымай найперш дзякуючы мове, у развіцці якой адлюстроўваюцца і асноўныя этапы станаўлення нашага мыслення.