Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Уся гісторыя станаўлення чалавека налічвае, па дадзеных розных крыніц, ад аднаго мільёна да некалькіх мільёнаў га-доў. Але істотай разумнай, істотай, якая гаворыць, чалавек сфарміраваўся адносна нядаўна, каля 100 000 гадоў таму. Сам працэс крышталізацыі ўсвядомленага мыслення і мовы ў на-шага продка працякаў паралельна і доўжыўся сотні тысяч га-доў. Гэты працэс грунтаваўся на цэлым шэрагу фізіялагічных, сацыяльных, гістарычных і іншых фактараў, да якіх спецыя-лісты адносяць прамахаджэнне, выкарыстоўванне ў якасці га-лоўнага працоўнага інструмента вызваленых пры гэтым (ха-джэнні) пярэдніх канечнасцяў (рук), сумеснае жыццё, чаму спры-яла доўгае па часе, значна большае, чым у іншых істот, выха-ванне дзяцей; калектыўная праца; вынаходства агню, прылад працы; ужыванне мясной ежы і інш.
Падчас сумеснага жыцця і калектыўнай працы ўзнікала пільная патрэба ў зносінах, што прывяло да ўзнікнення спа-чатку самых прымітыўных сігналаў для камунікацыі лю-дзей, якая ва ўсіх іх, незалежна ад месца жыхарства і станаў-лення чалавека, грунтавалася на базе тых біялагічных орга-наў, што былі адносна свабоднымі пры сумеснай працы. Такімі органамі сталі лёгкія, гартань, галасавыя звязкі, язык, губы і інш. (або так званы маўленчы апарат), прыроднае прызначэн-не якіх, зразумела, зусім іншае. Напрыклад, галоўны наш інструмент маўлення язык, назва якога выкарыстоўваецца для наймення і сродку камунікацыі ў многіх народаў (балгар, па-лякаў, рускіх, славакаў, славенцаў, чэхаў і інш.), вызначаецца ў У.Даля як той “мясісты снарад у роце, які служыць для падк-ладкі ежы зубам”.
24
3 удасканальваннем і ўскладненнем чалавечай сумеснай пра-цы рабілася і больш дасціпным наша мысленне, і больш разна-стайнымі камунікатыўныя сігналы. Пры гэтым мысленне аба-піраецца не толькі на практычную дзейнасць людзей, а дзякую-чы наяўным моўным сродкам, робіцца здатным ажыццяўляць разнастайныя сімвалічныя аперацыі, што дазваляюць апас-родкавана ўзаемадзейнічаць з навакольным асяроддзем, робіць магчымым перадаваць, замацоўваць і назапашваць веды, досвед людзей і ствараюць прадпасылкі для ўзнікнення вышэйшай фор-мы мыслення - адцягненага, абстрактнага. А.Эйнштэйн, які да-пускаў можнасць мыслення без мовы, тым не менш адзначаў: “Разумовы вобраз індывідуума і фарміраванне яго ўяўленняў у значнай ступені залежыць ад мовы. Гэта дазваляе нам зразу-мець, у якой меры агульнасць мовы азначае агульнасць скла-ду розуму. У гэтым сэнсе мысленне і мова ўзаемазвязаны» (Эйнштейн 1966, 13).
Даволі відавочны характар сувязі мовы і мыслення адзна-чаецца на розных стадыях развіцця пісьмовай формы, у пры-ватнасці літарнай, якая служыць геніяльным адкрыццём ча-лавецтва (Соссюр 1977, 75 - 76). Гэтае адкрыццё зроблена ў параўнанні з усёй гісторыяй развіцця чалавецтва зусім ня-даўна (каля 5000 гадоў таму), але менавіта з усталяваннем пісьма звязваецца ўся цывілізаваная стадыя развіцця людзей і карэннае змяненне відаў мыслення чалавека. Першапачат-ковыя піктаграфічныя формы пісьма ў выглядзе малюнкаў адлюстроўвалі сінкрэтычнае нагляднае мысленне чалавека, якое было цалкам зрокава матываваным і нерасчлянёным. Думкі людзей мелі адлюстравальны характар і былі сітуа-цыйна замацаванымі, звязанымі з найбольш тыповымі, час-тымі сцэнамі іх жыцця, дзейнасці, што і перадавалася перша-пачатковымі формамі пісьма ў выглядзе адпаведных малюн-каў, у тым ліку наскальных, якія дайшлі да нашага часу (сцэ-ны палявання, абрадаў і інш.).
Наступным этапам развіцця пісьма было вынаходства іераг-ліфічнага спосабу фіксавання вуснага маўлення, які ўжо ў па-раўнанні з піктаграфічным пісьмом адэкватней прадстаўляў складаныя і адцягненыя думкі нашага продка з дапамогай вы-
25
дзялення ў адпаведнай сінкрэтычнай сітуацыі асобных яе час-так (у мысленні яны прадстаўлены як вобразы ці паняцці) праз асобныя знакі - іерогліфы, а таксама праз вызначаны парадак (паслядоўнасць) іх размяшчэння ў тэксце.
Далейшым, самым удасканаленым спосабам графічнага вы-ражэння думак, якія папярэдне афармляліся членападзельнымі гукамі чалавечага голасу, стала літарнае пісьмо, якое ў цэ-лым адпавядае гэтым гукам і адлюстроўвае этап станаўлен-ня абстрактнага мыслення чалавека. Шляхам выкарыстання невялікай колькасці (некалькіх дзесяткаў, у беларускай мове, напрыклад, каля 30) нематываваных літар-знакаў зрабілася магчымым выражаць пісьмова самыя складаныя і адцягненыя думкі. У цэлым развіццё найбольш творчых і абстрактных відаў мыслення лучыцца з разнастайнымі ўдасканальваннямі ў галіне пісьма, з яго адэкватным і пластычным прыстасаван-нем да стану і характару чалавечай думкі.
Сумесны працэс развіцця розных відаў абстрактнага мыс-лення і адпаведных формаў мовы суправаджаецца іх узаемным уплывам. Аднолькавыя для ўсяго сацыяльнага калектыву фор-мы мовы спрыяюць стандартызацыі некаторых відаў мыслен-ня, робяць іх аднастайнымі ў падобных знешніх сітуацыях, a новыя творчыя нестэрэатыпныя віды мыслення вымагаюць для свайго выражэння і новых як славесных (у прыватнасці неала-гізмы, аказіяналізмы, разнастайныя тропы і інш.), так і несла-весных сродкаў (лічбы, формулы, схемы, сімвалы і інш.).
Адзначым, аднак, што патрэбнасці і здольнасці чалавека вы-ражаць абстрактныя думкі авербальна, неславесна (напрык-лад, у выглядзе музычных нот, матэматычных знакаў, хімічных структур, статыстычных дыяграм і інш.) магчымы толькі пасля авалодання славеснай мовай і развіцця на гэтай аснове адцягненага мыслення. Сувязь мовы і мыслення на грун-це неславесных знакаў носіць не прамы, а апасродкаваны ха-рактар, сутнасць якога палягае ў выпрацоўцы чалавекам са-мой здольнасці адцягненага мыслення, што даецца толькі з вы-карыстаннем мовы. Аднак і ў далейшым пры выражэнні скла-данай думкі спецыяліста ў галіне прафесійнай дзейнасці, на-прыклад тэарэтычнай фізікі, з дапамогай формул ці схем вы-
26
магае іх вербальнага апісання, каб зрабіць здабыткам як мага большай колькасці людзей, бо ўсе яны валодаюць мовай, a невербальныя складаныя формы выражэння думак служаць зра-зумелымі толькі для адносна невялікай колькасці спецыялістаў.
Само мысленне ў чалавека, які здатны самастойна разважаць, а не толькі ўспрымаць чужыя думкі і жыць пераважна пачуц-цямі, можа быць розных відаў: сітуацыйным, прафесійным, аса-цыятыўным, лагічным, вербальным, невербальным і інш., пры-чым гэтыя віды мыслення могуць перамешвацца ў розных пра-порцыях у аднаго і таго ж чалавека ў залежнасці ад мноства чыннікаў (індывідуальных здольнасцяў канкрэтнага чалавека, характару праблемы, над якой ён думае, псіхічнага стану на мо-мант індывідуальнай працы, яе прызначэння - для самога сябе ці для іншых людзей і г.д.). Дадзеныя чыннікі ўплываюць на ролю мовы ў інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, высоўваюць яе або на пярэдні план (калі задача стаіць - вербальна сфармуляваць вынікі гэтай дзейнасці і зрабіць іх здабыткам для іншых людзей), або захоўваць мову на перыферыі свядомасці, калі думка не пат-рабуе славеснага выражэння, а можа афармляцца іншымі знакамі (матэматычнымі, геаграфічнымі, астранамічнымі і г.Д-), або фак-тычна не удзельнічаць непасрэдна ў творчай дзейнасці, якая ты-чыцца асобных сфер мыслення (розныя гульні-спаборніцтвы ад шахмат да футбола, творчасць кампазітара, жывапісца, скульп-тара, дойліда і інш.). У прафесійнай дзейнасці спецыялістаў-гу-манітарыяў, выкладчыкаў, палітыкаў, журналістаў, кіраўнікоў усіх рангаў мова адыгрывае першаступенную ролю не толькі для канчатковага афармлення думак, але і як сам інструмент мыс-лення, бо вынікі яго прызначаны для перадачы іншым людзям, для ўздзеяння на іх, зразумела, з дапамогай найперш мовы.
У спецыялістаў негуманітарных прафесій, а таксама ў лю-дзей, думкі якіх не прызначаны для выказвання, роля мовы ў мыс-ліцельнай дзейнасці можа быць і не вырашальнай для іх (думак) крышталізацыі, афармлення, перадачы, але мова стварае своеа-саблівы фундамент такога мыслення, робіць яго магчымым, бо праз яе чалавек набывае неабходныя веды, досвед, пастаянна атрымлівае інфармацыю, і такім чынам фарміруюцца яго здоль-насці думаць не толькі вербальна аформленымі катэгорыямі.
27
Акрамя таго, мысленне чалавека, як і іншых вышэйшых істот, можа працякаць на грунце так званай першай сігнальнай сістэ-мы (гл: Павлов 1951), г. зн. на ўзроўні пачуццяў і непасрэдна адлюстраваных ўяўленняў у галаве. Такое мысленне можа цал-кам абыходзіцца без мовы. Мысленне на аснове другой сігналь-най сістэмы ў сваім творчым найбольш абстрактным варыянце прыдатна толькі чалавеку, стала магчымым дзякуючы мове і ў пераважнай большасці адбываецца або прама, непасрэдна,або апасродкавана з дапамогай мовы, а калі і пакідае яго,каб праз іншыя інструменты мыслення асвоіць новыя веды (напрыклад, у структуры атамнага ядра, хімічнага рэчыва і інш.), то нена-доўга, таму што новыя веды, здабытыя такім шляхам, абавяз-кова патрабуюць свайго далейшага або вербальнага афармлен-ня, або сумесна вербальнага і невербальнага. Магчымасць апі-сання ведаў у любой навуцы звычайнай мовай служыць крытэ-рыем ступені іх разумення (гл.: Гейзенберг 1963, 141).
У сваю чаргу, не ўсякае маўленне выражае канкрэтныя думкі, бо яно часам выкарыстоўваецца для маскіроўкі намераў аўтара (параўн. у Ф. Цютчава: “Мысль нзреченная есть ложь”) для таго, каб “затушаваць”, схаваць думку. Так, у п‘есе У.Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” Ігнас Шоцік на пытанне паручыка Гогеля: “Што падазронага заўважылі?", адказвае: “Дык яно, як жа бо яно і сказаць.. .Калі б нешта такое, то яно б можа б, каб гэткае нешта, то яно і дальбог, нічога’'. У наяўнасці набор слоў, сінтак-січна арганізаваных, за якімі няма пэўнай інфармацыі.
Такім чынам, мысліцельная дзейнасць людзей хаця і не з’яў-ляецца ва ўсіх выпадках адэкватнай маўленчай дзейнасці, сваімі галоўнымі рысамі знітавана з мовай, утварае часцей за ўсё разам з ёй арганічную маўленча-мысліцельную еднасць.
1. 5.2.Паняцце аб унутраным маўленні
і/Сожны творчы чалавек, і ў прыватнасці кіраўнік, сус-тракаўся ў сваёй маўленча-мысліцельнай дзейнасці з прабле-май адэкватнай фармулёўкі, выражэння і перадачы сваёй думкі, асабліва калі гэта думка новая, творчая, нестэрэатыпная. Больш-менш прымальныя сродкі вербальнага афармлення звычайна