• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Узаемны працэс развіцця мовы і пазнання, мовы і мыслення сведчыць аб іх залежнасці, і ў цэлым, аб іх, хаця і не заўсёды арганічным і сінкрэтычным, адзінстве, аб агульным маўлен-ча-пазнавальным працэсе.
    4.6. Формы і віды ма^леніаіі дЗегінасуі
    Лк ужо зазначалася чалавек разумны, Homo sapiens, які гаворыць, сфарміраваўся адносна нядаўна, па розных дадзеных, не меней як 100 000 гадоў таму, у параўнані з агульным часам станаўлення чалавека,што доўжыўся звыш двух мільёнаў гадоў
    33
    (гл.: Алексеев 1984, 101). Пры гэтым 95% часу свайго існавання чалавек карыстаўся толькі вусным маўленнем, якое адзначаецца ва ўсіх без выключэння людзей, дзе б яны ні жылі, да якога б этна-су ні належалі б, на якой бы ступені свайго цывілізацыйнага раз-віцця ні знаходзіліся б, г. зн. што членападзельная гукавая форма мовы служыць універсальным інструментам зносін, натуральным сродкам выражэння думак, пачуццяў, і менавіта яна гуртуе ў адзін клас вышэйшых істот - людзей, з’яўляецца дыферэнцыяль-най прыкметай, якая выразна адрознівае іх ад іншых жывых істот, часам даволі высокаарганізаваных, але без здольнасці гаварыць.
    Пісьмовая форма мовы ўзнікла на фоне ўсёй гісторыі чала-вецтва зусім нядаўна (каля 5000 гадоў таму), прычым была спачатку ў нялітарнай форме (паслядоўна: малюнкі, піктагра-мы, іерогліфы). Літарнае пісьмо, створанае ўпершыню фінікійцамі, перанята потым егіпцянамі і старажытнымі грэ-камі, а ад іх і астатнімі шматлікімі народамі, функцыянуе ў чалавечым грамадстве толькі каля 3000 гадоў (гл.: Гельб 1982, 355). Яно ўяўляе сабой штучную, спецыяльна прыдуманую форму найперш для матэрыяльнага замацавання і працяглага захоўвання думак, досведу, інфармацыі, што назапашана людзьмі. 3 вынаходствам пісьма па сутнасці пачынаецца цы-вілізацыйны этап развіцця чалавецтва.
    На сённяшні дзень каля 90% наяўных моў ужываюцца толькі ў вуснай форме, г. зн. не маюць сваёй пісьменнасці. У цэлым пісьмовы план выражэння, прадстаўлены алфавітам, служыць другасным, вытворным ад вуснага, з’яўляецца яго своеасаблі-вым графічным рэхам, але тым не менш,сфера яго прымянення, функцыі, асаблівасці выкарыстання, інфармацыйныя якасці і інш. істотна адрозніваюцца ад гукавога плана маўлення. Гэ-тыя адрозненні палягаюць найперш у матэрыяльнай форме: адна з іх успрымаецца слыхам, другая - зрокам; адна адразу знікае, існуе толькі падчас маўлення (праўда, у апошні час можа запіс-вацца з дапамогай разнастайных тэхнічных сродкаў), другая захоўваецца, колькі існуе матэрыял запісу (пергамент, бярос-та, папера, дошка і інш.). У адрозненне ад вуснага напісанае застаецца, што замацавана выразамі кшталту Што напісана пяром не выйме і сякера і інш.
    34
    I вусная, i пісьмовая формы маўлення з‘яўляюцца лінейнымі, адзінкі маўлення размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці адна за другой, толькі адны - у часовай прасторы (вусная форма), другія -ў геаграфічнай (на паперы, дошцы, экране і інш., або пісьмовыя формы). Аднак істотная розніца пры гэтым палягае ў тым, што пры звычайным вусным маўленні мы не маем можнасці вярнуцца назад, да папярэдне сказаных слоў, тэма ўспрымання якіх задаец-ца прамоўцай; на пісьме ж мы можам колькі заўгодна перачыт-ваць тэкст, вяртацца да папярэдне запісанага, чытаць і хутка (па дыяганалі, абзацамі і г.д.), і павольна (вычытванне, праверка, рэ-дагаванне тэксту і інш.), што спрыяе больш паспяховаму і адэк-ватнаму засваенню пісьмовай інфармацыі.
    Асноўныя багацці і перавагі вуснага маўлення перад пісьмо-вым тэкстам палягаюць у невычэрпных інтанацыйных магчы-масцях чалавечага голасу, з дапамогай якіх вербальна пера-дадзеная інфармацыя наталяецца дадатковым сэнсам, або так званымі канатацыямі, шматлікімі пачуццёвымі нюансамі, ацэ-начнымі характарыстыкамі, што робіць яе (інтанацыю) свое-асаблівым каментатарам і інтэрпрэтатарам выказанай думкі. Ці інакш, інтанацыя выступае ў вусным маўленні ў якасці ўніверсальнага метамоўнага сродку (гл.: Жннкнн 1964, 26 -38), якога бракуе ў пісьмовым тэксце.
    У вусным маўленні, што адбываецца заўсёды ў пэўных сіту-ацыях, магчымы масавыя ўжыванні скарочаных форм слоў (па-раўн.: замесг Аляксандр Аляксандравіч - Сан Саныч, замест тэ-левізар - тэлек, замест аскарбінавая таблетка - аскарбінка і г.д ), эліптычных (скарочаных) сказаў, якія немагчымы ў пісьмо-вай форме, прынамсі ў тэкстах,датычных афіцыйна-дзелавога, навуковага, публіцыстычнага стыляў. Дадзеная ўласцівасць вуснай формы служыць магутным эканомным сродкам пры ка-мунікацыі і часта выкарыстоўваецца людзьмі, і ў прыватнасці кіраўнікамі, якія аддаюць перавагу ў многіх выпадках тэлефон-най размове або непасрэднай гутарцы са сваім субяседнікам, чым пісьмовай форме камунікацыі, пры вырашэнні шматлікіх пытанняў, асабліва аператыўнага характару.
    Істотная перавага пісьмовай формы маўлення перад вуснай заключаецца найперш у дыскрэтнасці яе элементаў. У той час
    35
    як маўленчая гукавая плынь уяўляецца неперарыўнай (маў-ленне на незнаёмай мове часцей за ўсё немагчыма падзяліць ні на асобныя гукі, ні на словы, ні на сказы, а маўленчая вусная плынь роднай мовы квантуецца на моўныя адзінкі толькі дзя-куючы таму, што мы разумеем сэнс сказанага), пісьмовы тэкст прадстаўлены зыходна падзеленым і на літары, і на словы, і на сказы, якія з пункту гледжання сінтэзу паслядоўна арганізу-юцца з меншых адзінак у большыя ў строгай паслядоўнасці: літара - слова - сказ - абзац - тэкст.
    Пісьмовы тэкст, такім чынам, уяўляецца структурна больш арганізаваным, больш асэнсаваным, чым вуснае маўленне, чаму спрыяе і тое, што на яго стварэнне ў цэлым затрачваецца знач-на больш часу, чым на звычайныя размовы, якія спараджаюц-ца, як правіла, імгненна, але са шматлікімі адхіленнямі ад літа-ратурных нормаў (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагі-чных, словаўтваральных, сінтаксічных, лексічных). Дзякуючы згаданай уласцівасці пісьмовы тэкст уяўляецца больш прыдат-ным у выкарыстанні сфармуляванай інфармацыі для стратэгіч-ных мэт, для доўгачасовага ўжывання, служыць больш даку-ментальным, фактаграфічным, аргументаваным. Таму невыпад-кова разнастайныя загады, распараджэнні, пастановы робяцца ў пісьмовай форме гэтак жа, як і службовая дакументацыя, раз-лічаная на доўгі тэрмін свайго прымянення, дзеяння, а таксама захоўвання адпаведнай інфармацыі. Узнагародныя лісты, пісьмо-выя граматы, пасведчанні ўяўляюцца больш каштоўнымі, чым вусныя заахвочванні, падзякі, адзнакі. Пісьмовы тэкст дапус-кае ў сабе шырокае ўжыванне разнастайных параграфічных сродкаў (малюнкаў, схем, дыяграм і г.д.), якія робяць яго, хаця і па іншаму, але часта не менш матываваным, чым вуснае маў-ленне з яго інтанацыйнымі магчымасцямі.
    Мова служыць найбольш універсальным відам камуніка-цыі ў чалавечым асяроддзі, унікальнай формай захоўвання, апрацоўкі, перадачы, праверкі правільнасці ведаў, думак, досведу людзей самых розных нацыянальнасцяў, прафесій, узросту. Тым не менш мову нельга ізаляваць ад нямоўных формаў камунікацыі, якія часта маюць самастойную вартасць (параўн.: некаторыя жэсты ў вусным маўленні, ілюстрацыі ў
    36
    пісьмовым тэксце). Так, некаторыя нямоўныя сродкі выра-жэння інфармацыі, а таксама гэтыя ж сродкі камунікацыі, абслугоўваюць пэўныя галіны і сферы жыцця і дзейнасці людзей самастойна (параўн.: музыкальныя ноты, прафесій-ныя знакі адрозненняў на адзенні ваенных, чыгуначнікаў, аві-ятараў, міліцыянераў і інш.), вулічная і чыгуначная сігналі-зацыя, камунікатыўныя сістэмы глуханямых, хімічныя, ге-аграфічныя, матэматычныя, астранамічныя і іншыя віды зна-каў. Аднак трэба падкрэсліць, што невербальныя (неславес-ныя) формы інфармацыі маюць вартасць толькі ў пэўных сітуацыях або сферах жыцця і дзейнасці чалавека, а боль-шасць з іх выступае ў якасці “партнёра” моўных сродкаў, у цеснай і арганічнай лучнасці з імі.
    У найбольш пашыраных камунікатыўных актах невербаль-ныя сродкі могуць ужывацца разам з мовай або адвольна (не-кантралявана), або знарочыста, спецыяльна. У вусным маў-ленні выкарыстанне розных парамоўных сродкаў непасрэдна звязана з яе экспрэсіўнасцю і эмацыянальнасцю, што звычай-на і суправаджаецца больш разнастайнымі і багатымі жэстамі, мімікай, адпаведным тонам і інтанацыяй, громкасцю маўлен-ня і інш. Парамоўныя сродкі ўжываюцца таксама часцей, калі прамоўца хоча закрануць пачуцці людзей, іх жыццёвыя інта-рэсы. Наадварот, калі паведамленні, выступленні, даклады і да т.п. маюць пераважна інтэлектуальны змест і накіраваны на розум слухача, яны значна радзей і бядней суправаджаюц-ца невербальнымі сродкамі. Гэта добра відаць па выступлен-нях, з аднаго боку, дэлегатаў, дэпутатаў, палітыкаў і інш. пе-рад выбаршчыкамі і з другога боку, навукоўцаў перад кале-гамі, афіцыйных асоб перад іншымі афіцыйнымі асобамі і г.д.
    Пісьмовая і вусная формы маўленчай дзейнасці цесна звя-заны з такімі яе найбольш пашыранымі і натуральнымі відамі, як дыялог і маналог (гл.: ІЦерба 1957, 115). Вуснае маўленне ўзнікла і доўгі час выкарыстоўвалася толькі ў форме дыяло-гу. Пасля вынаходніцтва пісьма, якое мае пераважна манала-гічную форму, вуснае маўленне таксама стала пад яго ўплы-вам ужывацца і ў якасці маналогу (параўн.: лекцыі, даклады і інш.). Дыялагічныя формы мовы з'яўляюцца першаснымі, a
    37
    маналагічныя - другаснымі, пазнейшымі (гл.: Бахтнн 1979, 239). Мову ў форме дыялогу ўжываюць усе людзі, у той час як да разгорнутага маналогу здатна толькі адносна невялікая іх частка. Узніклі згаданыя формы маналогу (параўн.:рама-ны, навуковыя манаграфіі і інш.) ва ўмовах развітай цывіліза-цыі, высокай культуры, навукі, адукацыі.
    Пры дыялогу, у якім звычайна бяруць удзел як мінімум два чалавекі - прамоўца і слухач, што мяняюцца сваімі ро-лямі падчас камунікацыі, характэрным служыць наяўнасць зваротнай сувязі, калі той, хто гаворыць, зважае на рэакцыі слухача і ў залежнасці ад іх можа мяняць не толькі тэму га-воркі, але і яе знешнія характарыстыкі (тон, інтанацыю, тэмп, гучнасць, мадуляцыю, ступень даверлівасці і інш.). Для бы-тавога і прафесійнага дыялогу прыдатным служыць выкары-станне ў маўленні эліптычных канструкцый, парамоўных сродкаў, аксіёматычных прэсупазіцый (гл.: наступны пара-граф аб прэсупазіцыях). Аднак дыялог афіцыйных асоб у іх зносінах з аудыторыяй (журналістамі, карэспандэнтамі, ра-дыёслухачамі, тэлегледачамі і інш.) і ў дзелавой абстаноўцы змушае ўдзельнікаў дыялогу ўжываць такія моўныя сродкі, якія адпавядаюць выпрацаваным і рэкамендаваным для вы-карыстання літаратурным нормам, бо даволі выразнай зака-намернасцю пры ўжыванні мовы служыць наступная: чым для большай колькасці людзей прызначана вербальная інфарма-цыя, тым у большай ступені яна павінна адпавядаць сацы-яльным стандартам, тым больш універсальнымі, агульна прынятымі і стэрэатыпнымі павінны быць формы яе выражэн-ня. Адначасова ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў поліло-гу (калі ўдзел у гаворцы бярэ больш, чым два чалавекі) рас-туць і цяжкасці камунікацыі прапарцыянальна гэтай колькасці (гл.: Пешковскнй 1959, 59).