Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Найбольш пашыранай, бачнай, часта ўжывальнай для азна-чэння сутнасці мовы служыць яе камунікатыўная функцыя, або функцыя зносін паміж людзьмі. Так, вядомы аўстрыйскі лінгвіст К. Бюлер услед за Платонам сцвярджаў, што мова ёсць орган.з дапамогай якога адзін чалавек можа нешта паведаміць
13
іншаму (Бюлер 1993,30). У камунікатыўнай функцыі праяўля-ецца найперш сацыяльны, грамадскі характар мовы; за межамі соцыума пры яго знікненні, асіміляцыі іншымі народамі, мова з жывой робіцца мёртвай, як гэта сталася з прускай, палаб-скай, скіфскай і многімі іншымі мовамі, носьбіты якіх зніклі са сцэны гісторыі. Мова нітуе пэўную народнасць, нацыю ў адзі-ны сацыяльны арганізм, дзе яна выконвае ролю своеасаблівай нервовой сістэмы, на якой трымаецца еднасць той ці іншай на-роднасці, нацыі. Менавіта праз мову асобны чалавек далуча-ецца да пэўнай сацыяльнай суполкі людзей, робіцца арганіч-най, “сваёй” яе часцінкай.
Чалавек лучыцца з навакольным светам праз намінатыў-ную функцыю мовы. Усе прыродныя прадметы, з‘явы, іх уласцівасці робяцца ўнутраным здабыткам носьбіта мовы, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераваж-на пры іх намінацыі, калі знешнія рэаліі атрымліваюць на-звы сродкамі мовы, найперш словамі, устойлівымі выразамі. Звычайна тым прадметам і з’явам рэчаіснасці, якія адыгры-ваюць важную ролю ў жыцці пэўнага калектыву, даецца значна больш разнастайных назваў, што адлюстроўваюць розныя іх бакі, чым з’явам і прадметам, якія знаходзяцца на перыферыі інтарэсаў чалавека, не сустракаюцца ці рэдка сустракаюцца ў яго жыцці. Напрыклад, у арабскай мове даследчыкі адзначаюць каля 5000 найменняў такой жывёлі-ны, як вярблюд (гл.: Майзель 1983, 78-79), у той час, калі ў беларускай мове зафіксавана ўсяго адно адпаведнае слова. Для беларускага селяніна важнейшую ролю адыгрываў у яго ранейшай гаспадарцы конь, і толькі для аднагадовага жара-бя ў дыялектах Беларусі адзначаюцца дзесяткі яго розных найменняў (Лексічны атлас 1993, 42-43). У слоўніку сіноні-маў беларускай мовы (гл.: Клышка 1993) адзначаецца 73 роз-ныя назвы паняцця гаварэння, паняцце добрага выражаецца 70 рознымі словамі, паняцце хуткасці - 126 рознымі словамі і г.д. Як паведаміў мне вусна беларускі лексікограф М.Крыў-ко, у шасцітомным слоўніку сінонімаў, які рыхтуецца ім да друку, для слова памерці адзначана каля тысячы беларускіх сінонімаў.
14
Багацце слоўніка ў цэлым, а таксама колькасць намінацый у пэўнай галіне жыцця і ведаў сведчыць не толькі аб стане і развіцці мовы народа, але і аб ступені яго інтэлектуальнага і духоўнага стану, аб глыбіні распрацоўкі тых паняццяў, якія звязаны з жыц-цёвымі ўмовамі людзей і маюць для іх істотнае значэнне.
Адной з важных функцый мовы служыць пазнавальная. Наша пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, наза-пашваюцца, абагульняюцца, класіфікуюцца з дапамогай мовы. Прычым мова выступае не толькі ў якасці матэрыяль-нага замацавальніка ведаў, але і выкарыстоўваецца як най-больш эфектыўны інструмент пазнання, таму што стварэнне і ўзбагачэнне асноўных катэгорый мысленя (паняццяў) ад-бываецца на падмурку мовы. Звычайна паняццям адпавяда-юць словы і тэрміны, якія маюць абагульняльны характар, бо абазначаюць, як правіла, не адзін прадмет, а цэлыя іх су-купнасці (параўн.: дрэва, чалавек, істота і інш.) або адцягне-ныя, абстрактныя паняцці (параўн.: гіпотэза, раман, тэорыя і інш.)- Як інструмент пазнавальнай дзейнасці людзей мова выкарыстоўваецца прадстаўнікамі ўсіх прафесій, спецыяль-насцяў або пераважна самастойна (у журналістаў, філолагаў, гісторыкаў, сацыёлагаў і інш.), або ў спалучэнні з іншымі знакамі (у матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, інжынераў і інш.). Для апісання ж самой мовы, гэтага універсальнага інструменту пазнання, спецыялісты выкарыстоўваюць гэтую ж самую мову, толькі замест звычайных слоў прымяняюцца лінгвістычныя тэрміны тыпу фанема, марфема, граматыка, сема, лексікалогія і да т.п., ці тэрміналагізаваныя словы тыпу сказ, гук, літара, вы-раз і інш., якія арганізуюцца ў навуковы ці спецыяльны тэкст правіламі літаратурнай мовы. У сучаснай лінгвістыцы побач са спецыяльнай тэрміналогіяй ужываюцца так званыя пара-графемы (малюнкі, схемы, формулы, табліцы, лічбы, графікі, дыяграмы, карты, фотаздымкі і да т.п.). Выкарыстанне мовы для апісання яе самой звязваецца з метамоўнай функцыяй, г.зн. метамова = мова апісання.
Пры маўленні часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Якасныя характарыстыкі маўлення ацэньваюцца як па перададзеным сэнсе, па інфарматыўнасці,
15
так і па эмацыянальнай афарбоўцы, па эстэтычных уласці-васцях, што ўздзейнічаюць на слухачоў, атрымальнікаў інфармацыі часта больш эфектыўна, чым іншыя рысы маў-лення. Мілагучныя выказванні пры аднолькавай інфарматыў-насці са звычайным паведамленнем успрымаюцца з большай асалодай і пільнейшай увагай, з глыбейшым уражаннем. Пат-рэбы чалавека ў прыгажосці задавальняюцца з дапамогай многіх мастацтваў (жывапіс, музыка, скульптура, архітэк-тура, кіно і інш.) і не ў меншай ступені эстэтычнай функцыяй мовы, што непасрэдна ўвасабляецца ў такіх відах маўлен-чай дзейнасці, як прыгожае пісьменства, сцэнічнае маўленне, красамоўства і інш. Будзённыя выказванні-пажаданні тыпу Хай у тваім маладым жыцці будзе многа добрага ў такіх май-строў беларускага слова, як Максім Багдановіч, ператвара-юцца ў моўныя шэдэўры:
^дЗь э/са век малады, Тіо^ны светлммг днямі! ФЗ^алшші'іі'іуе гадм, Залагпымі ашямі!
Мілагучнасць і прывабнасць падобных узораў маўленчага мастацтва не страчваецца з цягам часу, яны назаўсёды заста-юцца ў моўнай скарбонцы народа і скіраваны (прызначаны) для спаталення эстэтычных патрэб людзей.
Разнастайныя функцыі мова рэалізуе пры сваім ужыванні не паасобку, а ў комплексе з сітуацыйным увыпукленнем адной з іх у залежнасці ад намераў прамоўцы, яго здольнасцей, мэты вы-казвання, інтарэсаў і складу аўдыторыі (слухачоў або субясед-нікаў) і іншых фактараў. Прычым розныя адзінкі мовы засяроджа-ны на выкананні галоўнай для кожнай з іх функцый. Так, драб-нейшая адзінка мовы - фанема - выконвае пераважна сэнсаад-рознівальную функцыю, з дапамогай якой мы не блытаем словы, а выразна дыферэнцыруем не толькі іх форму, але і змест, што асабліва бачна праяўляецца ў тых выпадках, калі словы адроз-ніваюцца адной фанемай (параўн.: норма і форма, план і клан, стол і стул, код і кот і інш.). Марфема выконвае ў асноўным строе-
16
вую, будаўнічую функцыю, праз якую з марфем ствараюцца сло-вы. У сваю чаргу словы выкарыстоўваюцца пераважна ў на-мінатыўнай функцыі, з дапамогай якой кожны прадмет і яго прык-меты, што ўяўляюць інтарэс ддя чалавека, атрымліваюць сваю назву ці назвы, калі гэты прадмет мае важнае значэнне для лю-дзей. Фразеалагізмы выконваюць перадусім экспрэсіўную функ-цыю. Так, з двух выказванняў Ён прыйшоў позна і Ён вярнуўся ў свіныя галасы другі сказ, у складзе якога адзначаецца фразеа-лагізм усвіныягаласы, з‘яўляецца больш экспрэсіўным. Урэшце сказ выконвае камунікатыўныю функцыю,праз якую людзі зносяцна паміж сабой.
Функцыянальную прыроду мае і расслаенне мовы на розныя стылі (размоўны, афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і інш.), таму што кожны з іх мае сваё прызначэнне, разлічаны на выкананне пэўных функцый у акрэсленых сферах жыцця і дзей-насці чалавека. У цэлым усе функцыі, якія выконвае мова, накіра-ваны на тое, каб зрабіць яе найбольш эфектыўным і аптымальным сродкам самавыражэння людзей і сродкам зносін паміж імі.
4.3. Літа^ат^ная мова і мо^ная но^ма ^ітаратурная мова мае ў значнай ступені штучны ха-рактар, таму што ў яе аснове ляжыць паняцце нормы, якая пад-лягае свядомаму ўздзеянню з боку найбольш адукаваных і лінгвістычна дасведчаных прадстаўнікоў грамадства, г. зн. нор-ма фарміруецца, вызначаецца, а таксама час ад часу перавыз-начаецца спецыялістамі, якія, пры гэтым, зразумела, улічваюць так званы узус, або найбольш характэрныя і ўстойлівыя рысы выкарыстання канкрэтнай мовы ў канкрэтным соцыуме.
Пад літаратурнай нормай разумеецца адносна стабіль-ны спосаб моўнага ўжывання, які замацаваны ў лепшых пісьменных узорах літаратуры (мастацкіх творах, дзелавых дакументах, сродках масавай інфармацыі і інш.), якому ад-дае перавагу найбольш адукаваная частка грамадства і які закадыфікаваны ў спецыяльных лінгвістычных працах (ака-дэмічных граматыках, слоўніках, асобна выдадзеных давед-ніках і інш.). Норма грунтуецца на шматлікіх арфаграфіч-
17
ных, арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, сло-ваўтваральных, лексічных, сінтаксічных, стылістычных пра-вілах, зафіксаваных у зазначаных вышэй працах, і з‘яўляец-ца абавязковай у сацыяльных сітуацыях выкарыстання мовы (стварэнне пісьмовых тэкстаў, вусныя публічныя выступ-ленні). Літаратурная мова служыць вышэйшай формай і са-май аўтарытэтнай рэпрэзентацыяй нацыянальнай мовы, але не заўсёды супадае з ёй, таму што апошняя (нацыянальная мова) ствараецца толькі ў пэўны гістарычны час разам з фар-міраваннем нацыі. Так, беларуская нацыя фарміруецца на пра-цягу другой палавіны 19-га стагоддзя і паралельна з працэ-сам яе станаўлення усталёўваецца адзіная для ўсёй тэрыто-рыі Ьеларусі літаратурная мова, дзе дагэтуль існавала мно-ства жывых рэгіянальных гаворак, адны з якіх (сярэднебеларус-кія) пакладзены ў падмурак сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Да гэтага ж часу на Беларусі ўжывалася ў якасці адзінай літаратурнай мовы (мовы афіцыйных зносін, дзяржаўных даку-ментаў, рэлігійнай, мастацкай, палемічнай, жыційнай, мемуар-най, навуковай літаратуры) і старажытнаўсходне-славянская (ста-ражытнаруская), і старабеларуская, і польская, і руская, і нават лацінская. У Сярэдневеччы амаль на працягу цэлага тысячагод-дзя на абшары ўсёй Еўропы адзінай літаратурнай мовай служы-ла лацінская, якая ў перыяд Адраджэння саступіла месца нацыя-нальным літаратурным мовам, у формах якіх максімальна пра-явіўся геній чалавечага духу.
Аднак у той час, як нацыянальныя мовы ўзнікаюць стыхій-на, незапланавана, пад уздзеяннем пэўных палітычных і сацы-яльна-эканамічных працэсаў, то ў фарміраванні літаратурнай мовы ўдзельнічаюць, поруч са стыхійнымі, і свядомыя факта-ры ўплыву грамадства на мову. Прычым гэтыя фактары прад-стаўлены ў сінкрэтычным, амбівалентным выглядзе, бо, з ад-наго боку, літаратурная мова, як ужо засведчана, уяўляецца ў значнай ступені штучнай з’явай, што знітавана са свядомай апрацоўкай і ўнармаваннем стыхійна ўзнікшай нацыянальнай мовы буйнейшымі дзеячамі літаратуры, навукі, асветы, куль-туры і інш., з другога боку - літаратурная мова заўсёды пры-