Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Публіцыстычны стыль мовы выкарыстоўваецца найперш у СМІ - сродках масавай камунікацыі (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне, дакументальныя кнігі, публічныя прамовы і выс-тупленні аратараў і інш.).У адрозненне ад гутарковага стылю публіцыстычны рэалізуецца не толькі ў вуснай, але і ў пісьмо-вай форме, прычым абедзве формы цесна і непасрэдна ўзае-мадзейнічаюць паміж сабой: пісьмовы тэкст часта выступае як агучанае вуснае маўленне, а вусныя выступленні, прамовы, інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўні-коў навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ, праяўляюцца ў пісьмовай форме. Гутарковы стыль мовы звы-чайна выкарыстоўваецца ў дыялогу, у якім бяруць удзел, як правіла, два чалавекі, субяседнікі, прамоўца і слухач, што мо-гуць мяняць свае ролі, прамоўца выступае як слухач, а слухач як прамоўца. У публіцыстычным стылі слухачом служыць не адзін чалавек, а вялікая аўдыторыя, часам насельніцтва ўсёй краіны. Таму публіцыстычны стыль мовы патрабуе зразуме-лага для ўсіх моўнага спосабу афармлення і перадачы думкі,
54
інфармацыі, паведамлення і звычайна мае форму маналога. Значыць, істотнымі асаблівасцямі гэтага стылю служаць вы-разнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх, каму яна прызначана. Далей, інфармацыя, аформле-ная моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю, часта мае на мэце не проста данесці да аўдыторыі пэўныя звесткі, але і па-даць іх у належнай форме, прывабным выглядзе, каб прыцяг-нуць адрасатаў, або інфармантаў, або чытачоў (слухачоў) на бок той пазіцыі, на якой стаіць аўтар паведамлення. Адсюль публіцыстычны стыль часта выступае ў якасці агітацыйнага сродку, і ў такіх выпадках пазбаўлены нейтральнасці. У адпа-веднасці з гэтым выбіраюцца і ацэначныя моўныя сродкі, з дапамогай якіх адна і тая ж падзея можа падавацца і як ста-ноўчая з'ява, і як з’ява адмоўная, непрымальная для аўтара паведамлення (параўн., напрыклад: з аднаго боку словы фо-рум, мітынг, а з другога - зборышча, шабаш, што могуць пры-мяняцца да адной і той жа падзеі, прадстаўнікамі розных па-літычных ці сацыяльных інтарэсаў, пунктаў гледжання, або ад-ным і тым жа публіцыстам у залежнасці ад яго пазіцыі, прына-лежнасці пэўнай партыі і г.д ).
Яшчэ адной важнай рысай публіцыстычнага стылю слу-жыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксама па-ведамленняў на тэмы, якія пастаянна з'яўляюцца цікавымі для аўдыторыі: абмеркаванне набалелых пытанняў жыцця краіны, асобных яе раёнаў, праблем унутранай і знешняй палітыкі і г.д. Для ўздзеяння на аўдыторыю неабходна ўжываць і такія прыдатныя для публіцыстычнага стылю атрыбуты маўлення, як эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць, што складаюць не толькі своеасаблівую “ўпакоўку” інтэлектуальнай інфармацыі, але і істотную частку зместу, якая непасрэдна ўплывае на нюан-сіроўку думкі, на выдзяленне ў ёй найбольш важных момантаў, на ўспрыманне і засваенне слухачамі (чытачамі) паведамлен-няў у патрэбным для прамоўцы (аўтара) рэчышчы. Згаданыя атрыбуты спрыяюць і больш глыбокаму ўражанню ад выка-заных думак і здольны прыводзіць да іх практычнага ўвасаб-лення ў жыццё, дзейнасць, паводзіны людзей. Самымі харак-тэрнымі моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю служаць
55
разнастайныя тропы, г. зн. ужыванні слоў у пераносным зна-чэнні, скрытыя параўнанні, напрыклад вахта міру, нацыяналь-ная скарбонка і да т.п., дзе словы вахта і скарбонка ўжываюц-ца ў больш шырокім значэнні, чым першапачатковы сэнс пры-ведзеных слоў, выкарыстанне ацэначнай і экспрэсіўнай лексі-кі,прымяненне звароткаў, клічных і пабуджальных сказаў, рытарычных пытанняў, паўтораў і інш.
Афіцыйна-дзелавы стыль мовы абслугоўвае канцыляр-скую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і ў адрозненне ад гутарковага стылю рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструк-цыі, рэзалюцыі, указы, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, ха-рактарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, ноты, ка-мюніке, статуты, распараджэнні, мемарандумы, пагадненні, канвенцыі, пратаколы, разнастайныя акты, пэўныя даклады і выступленні і іншыя дакументы). У адрозненне ад разгледжа-нага вышэй публіцыстычнага стылю тут адсутнічае эмацыя-нальнасць, даволі шырока ўжываюцца стандартныя формы выражэння, мінімальна прадстаўлены экспрэсіўныя, індывіду-альна-аўтарскія сродкі, бо інфармацыя перадаецца, як праві-ла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб. Выкарыстан-не афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прыз-начэнні - інфармацыйнае і пабуджальнае, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (параўн.: загады, распараджэнні, ноты, пастановы, указы, статуты і інш.). Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дак-ладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюц-ца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме. Лексіч-ныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць, пазбаўляе іх двухсэнсоўнасці і расплыўчатасці фармулёвак, палажэнняў. Для мовы дакументаў характэрна шырокае ўжы-ванне безасабовых канструкцый (рэдка выкарыстоўваюцца
56
формы 1-й і 2-й асобы займеннікаў і дзеясловаў), складаназа-лежных сказаў з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зва-ротамі, складаных злучнікаў тыпу ў сувязі з тым, што ..., у выніку таго, што ...і інш., канцылярызмаў, клішэ, шаблонаў, перанос якіх, аднак, у іншыя моўныя стылі можа рабіцца толькі для пэўных стылістычных мэтаў (іроніі, насмешкі, гумару, па-родыі і інш.). Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны доб-ра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалі-зуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў згаданага вышэй кшталту.
Навуковы стыль прызначаны для фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў і характарызу-ецца такімі ўласцівасцямі, як лагічнасць, дакладнасць, пас-лядоўнасць, што збліжае яго з афіцыйным стылем. Яшчэ адна рыса, якая лучыць дадзеныя стылі, - першаснасць пісьмовай формы ў адносінах да вуснай. Апошняя існуе ў выглядзе дак-ладаў, паведамленняў на разнастайных навуковых канферэн-цыях, сімпозіумах, семінарах. Адрознівае навуковы стыль ад афіцыйна-дзелавога вышэйшая абстрактнасць, глыбейшая інтэлектуальнасць, шырокая неаднароднасць, залежная ад ды-ферэнцыяцыі навукі, падзелу яе на мноства дысцыплін, кож-ная з якіх мае свае спецыфічныя сродкі выражэння і лексі-чныя, і параграфічныя (неславесныя). Таму ў межах навукова-га стылю выдзяляюць падмовы (радыёфізікі, матэматыкі, элек-тронікі, эканомікі і г.д.).
У некаторых навуковых тэкстах вербальныя сродкі служаць асноўным спосабам афармлення думак (пераважная колькасць тэкстаў, належных гуманітарным дысцыплінам), у іншых жа на-зіраецца спалучэнне вербальных і невербальных сродкаў, пры-чым гэта спалучэнне адзначаецца ў розных прапорцыях: тэк-сты ў асноўным негуманітарных галін ведаў могуць быць ча-сам прадстаўлены невербальнымі сродкамі (табліцы множання, разнастайныя матэматычныя даведнікі, геаграфічныя карты, тэхнічныя схемы, альбомы, атласы, сістэмы неславесных каму-нікацый і інш.). Лексічныя сродкі, што выкарыстоўваюцца ў навуцы для наймення яе асноўных катэгорый, паняццяў, рэалій,
57
называюцца тэрмінамі і патрабуюць асобнага разгляду (гл. ад-паведны раздзел кнігі). Вусная форма існавання паведамленняў навуковага стылю ўяўляе сабой, як правіла, агучаны пісьмовы тэкст, г. зн. служыць другаснай у адносінах да пісьма, чым суп-рацьпастаўляецца найперш гутарковаму стылю і адбываецца ў фор.ме дакладаў, паведамленняў, лекцый, дыспутаў і інш. На-вуковы стыль дыферэнцыруецца не толькі ў адносінах да роз-ных гуманітарных і негуманітарных дысцыплін,але і ў дачы-ненні да сферы прызначэння. У адпаведнасці з апошняй вылуча-юцца, у прыватнасці, такія навуковыя падстылі, як уласна на-вуковы (прызначаны для калег-спецыялістаў), вучэбна-навуко-вы (рэалізуецца ў разнастайных падручніках і дапаможніках і прызначаны для навучэнцаў), навукова-публіцыстычны (адра-суецца для распаўсюджвання ведаў сярод шырокага кола на-сельніцтва). У залежнасці ад асаблівасцяў кожнага навуковага падстылю ў ім ужываюцца і розныя моўныя сродкі. Так, стылі-стычныя фігуры (тропы, параўнанні, эўфемізмы і інш.) займа-юць значна большае месца ў навукова-папулярнай літарату-ры. У навуковых дыскусіях эмацыянальны кампанент выкары-стоўваецца значна часцей, чым у навуковых дакладах, пры-чым першыя ўяўляюць сабой дыялог (полілог), а другія - мана-лог. У дачыненні да знешніх форм (пісьмовая, вусная) навуковы стыль часцей прадстаўлены пісьменна, агучванне пісьмовага на-вуковага тэксту ўяўляецца даволі складаным для адэкватнага ўспрымання (лепш усё ж засвойваецца змест пісьмовага наву-ковага тэксту).
Адметнай рысай навуковых тэкстаў служыць шырокае ска-рыстанне спасылак на разнастайныя крыніцы, якія афармля-юцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў - неабходную кампетэнт-насць, эрудыцыю і кваліфікаванасць. Даволі разнастайнымі з'яўляюцца і жанры навуковай літаратуры: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя да-веднікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлу-мачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.
58
Камунікацыйнай, інфармацыйнай функцыі паведамленняў навуковага стылю папярэднічае пазнавальная функцыя, якая звычайна займае значна большае месца ў творчай дзейнасці спецыяліста. Напрыклад, для напісання кандыдацкай дысер-тацыі адводзіцца як мінімум тры гады паўсядзённай працы ква-ліфікаванага спецыяліста, як правіла з вышэйшай адукацыяй, ў нашай краіне. Яшчэ больш часу і інтэлектуальных высілкаў патрабуюць напісанні доктарскіх дысертацый, манаграфій, падручнікаў для ВНУ і інш.