• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Словы, якія цалкам супадаюць па гучанню (напісанню), але маюць розныя значэнні, называюцца амонімамі (параўн.: карёр ‘бег каня' і карёр ‘месца здабычы карысных выкапняў адкры-тым спосабам' і да т.п.), а словы, падобныя па гучанню (на-пісанню), але таксама з рознымі значэннямі, называюцца па-ронімамі (параўн.: адрасат і адрасант, эканамічны і эканомны і да т.п.).Эўфемізмам карыстаюцца пры замене грубага, не-прыстойнага слова ці выраза іншымі моўнымі сродкамі, якія пазбаўлены адмоўных адценняў. Так замест слова грубы можна выкарыстаць больш нейтральны адменнік - няветлівы, замест слова пяны можна ўжыць фразеалагізмы пад мухай, пад шафэ, замест страшнага слова смерць - медыцынскі тэрмін лятальны канец і г.д.
    Эфектыўным стылістычным сродкам мовы з'яўляецца і ка-ламбур, заснаваны на абыгрыванні гукавога складу слова і яго розных значэнняў (параўн.: Наскочыш у цемры ілбом на
    64
    дрэва і будзеш свяціць надалей сваім уласным ліхтаром, дзе слова ліхтар мае значэнне 'гузак’ і да т.п.). Іронія змяшча-ецца звычайна ў словах і выразах, якія зыходна маюць да-датны сэнс, станоўчую характарыстыку, але выражаюць адваротнае, адмоўнае значэнне, Так, словам разумнік мож-на назваць чалавека невысокіх інтэлектуальных здольнас-цяў, словам маладзец - чалавека, які зрабіў ‘немаладзецкі’ ўчынак і г.д. Алагізм як стылістычны сродак выкарыстоў-ваецца ў маўленні для экспрэсіі выразу пры спалучэнні слоў з несумяшчальным, адваротным, ці супрацьлеглым зна-чэннем (параўн.: прывітаць свістам, прагнаць апладысмен-тамі, сустрэць кулямётным агнём і да т.п.).
    Любой эстэтычнай прамове асобую прывабнасць, пэўны эстэ-тызм, некаторую мудрасць надаюць разнастайныя фразеалагіч-ныя сродкі мовы, да якіх адносяцца шматлікія выразы, назапа-шаныя ў мове за ўсю гісторыю яе існавання: у выглядзе ўласна фразеалагізмаў (параўн.: брацца непасрэдна за справу і ўзяць быка за рогі, гультаяваць і біць лынды, нічога не атрымаеш і фіндос пад нос і г.д., дзе другія па месцы распалажэння выразы гучаць больш экспрэсіўна і выразна), а таксама прыказак, прымавак, выслоў-яў, замоў, афарызмаў, крылатых слоў, аўтарытэтных цытат і выказванняў і г.д., як народнага беларускага паходжання (па-раўн.: Чужая яечня не вечна, Божа памажы, але і сам падбяжы; Вазьмі Даніла, што нам няміла і г.д.; гл.: Санько 1991; Прыказкі і прымаўкі 1976), так і з розных замежных моў (параўн.: альфа і амега, мець зуб, перайсцірубікон, лебядзіная песня і інш.; гл.: Лепе-шаў 1981;Лепешаў 1993).
    2.3. ФІолібвміл і аманімія
    ^Іолісемія, або мнагазначнасць, служыць адной з не-ад'емных і арганічных уласцівасцяў любой жывой мовы і зак-лючаецца ў тым, што адной знешняй формай моўнай адзінкі перадаецца два і болей значэнняў, звязаных па сэнсу паміж сабой (параўн.: лысіна 1) месца на галаве, дзе вылезлі і не рас-туць валасы; 2) белая пляма на лбе некаторых жывёл; 3) пра ўчастак чаго-небудзь, пазбаўлены расліннасці, покрыва.
    65
    Калі адной формай выражаецца два і болей значэнняў, не звя-заных паміж сабой па сэнсу, то такая з’ява называецца аманімі-яй (напрыклад, гасцінец 1)падарунак; 2) бальшак, тракт; тэрмін 1) пэўны прамежак часу, пэўная дата, вызначаны час; 2) слова (злучэнне слоў), што дакладна абазначае пэўнае паняцце ў на-вуцы, тэхніцы, мастацтве і да т.п. (гл.: Старычонак 1991).
    Часам граніцу паміж полісеміяй і аманіміяй правесці вельмі цяжка, a то і немагчыма, бо паняцце сувязі паміж рознымі зна-чэннямі формы аднаго слова ці іншай моўнай адзінкі можа быць відавочнай, меней відавочнай, утоенай, а можа ўзнаўляцца толькі шляхам спецыяльных даследаванняў. Так, слова каса са значэннямі: 1) доўгія заплеценыя разам валасы; 2) ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага заг-нутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошван-ня травы, збожжа і пад.; 3) доўгая вузкая паласа, што цягнецца ад берага, мыс у слоўніках падаецца як тыповыя амонімы (гл.: Тлумачальны слоўнік 1996), але магчыма і іх (слоў каса) інтэр-прэтацыя як полісемантаў на аснове наяўнасці ў іх агульнай семантычнай прыкметы ‘нешта, што мае прадаўгаватую фор-му, якая і звязвае дадзеныя словы паміж сабой па значэнню.
    Размежаванне полісеміі і аманіміі ўяўляе сабой адну з ад-мысловых і вечных праблем мовазнаўства і вырашаецца тут шляхам выкарыстання разнастайных метадаў (этымалагічных, дыстрыбуцыйных, кантэкстуальных, псіхалінгвістычных і інш.). Важна зазначыць агульнае, што лучыць дадзеныя з‘явы (полісемію і аманімію): адной формай выражаецца некалькі зна-чэнняў. Такую з’яву можна разглядаць у межах адзінага па-няцця, што тэрміналагізуецца словам неадназначнасць. Існа-ванне неадназначнасці ў мове мае пад сабой надзейны псіха-біялагічны падмурак - абмежаваны аб’ём памяці чалавека, якая ў сваіх аперацыйных дзеяннях карыстаецца наборам 7^2 адзінкі (гл.: Мнллер 1964), доўгатэрміновы запас складае ўся-го некалькі тысяч намінатыўных адзінак пры наяўнасці мільё-наў апошніх у добра распрацаваных мовах. Так, нават у тво-рах геніяльных носьбітаў канкрэтных моў зафіксаваны дадзе-ныя, што не перавышаюць зазначаную колькасць (А.Пушкін -21 197 розных слоў, В.Шэкспір, М.Лермантаў - каля 15000
    66
    розных слоў, С.Ясенін -каля 19 000, Ф.Скарына- 13 516). Коль-касць жа асобных з‘яў, паняццяў, прадметаў і іх прыкмет, што ляжаць у аснове значэнняў моўных адзінак, уяўляецца адкры-тым, выразна бясконцым мноствам, таму для намінацыі нека-нечнага ліку рэалій канечным наборам адзінак ёсць толькі два ступеньчатыя шляхі: 1) абагульненае найменне тоесных ці ад-нолькавых рэалій адной моўнай адзінкай (напрыклад, нам няма патрэбы называць кожны стол, кожнае дрэва, кожную сняжын-ку, кожную травінку ці кветку асобным словам, дастаткова ўжыць абагульненае найменне тыпу дрэва, стол, сняжынка, кветка і да т.п.; 2) найменне розных рэалій, звязаных паміж сабой тымі ці іншымі прыкметамі, адным словам (напрыклад, слова універсітэт са значэннем ‘будова’,са значэннем ’ВНУ’, са значэннем ‘калектыў людзей, што працуе ў гэтай ВНУ’ і інш.), нягледзячы на прадметна розную суаднесенасць гэтых значэнняў, лучацца ў межах аднаго полісемічнага слова.
    Такім чынам, праблема сумяшчэння абмежаванай уласці-васці нашай памяці і неабмежаванай колькасці знешніх рэалій паспяхова вырашаецца такой выдатнай якасцю намінатыўных адзінак мовы, як іх абагульняльны характар і іх полісемія.
    Неадназначнасць такіх камунікатыўных адзінак мовы, як ска-зы, палягае ў тым, што адно і тое ж выказванне можа наталяц-ца самым разнастайным зместам у залежнасці ад таго, хто, дзе, калі, у адносінах да якой сітуацыі, якім тонам голасу, з якімі жэстамі і г.д. выкарыстаў яго (выказванне). Так, сказ Мой сын ужо вярнуўся дадому ў аднаго чалавека можа абазначаць пер-шакласніка, які пяшком прыйшоў са звычайнай школы, размеш-чанай побач з домам; у другога - дзевяцікласніка, які прыехаў са спецыялізаванай школы на другім канцы горада аўтобусам; у трэцяга - студэнта ВНУ, што дабіраецца да дому на метро; у чацвёртага - хлопчыка, што прыйшоў з канцэрту і г.д. з са-мымі разнастайнымі варыяцыямі зместу практычна да бяскон-цасці. Тое ж тычыцца і ўжывання асобных слоў рознымі нось-бітамі мовы.Напрыклад, слова свабода ў вуснах школьніка можа абазначаць перапынак паміж урокамі або адсутнасць заняткаў, для каланіяльных народаў - дзяржаўную незалежнасць, для пэў-нага філосафа - пазнавальную неабходнасць і г.д.
    67
    Унутрымоўным падмуркам лексічнай полісеміі служыць пе-ранос значэнняў, іх транспазіцыя шляхам разнастайных пада-бенстваў і параўнанняў абазначаных словамі рэалій, што робіць наша маўленне вобразным, яркім, выразным, матыва-ваным. 3 улікам успрымання чалавекам з'яў і прадметаў знеш-няй рэчаіснасці рознымі біялагічнымі органамі,арганізаванымі фізічным целам і змешчаным ў ім, апошняе служыць найбольш зручнай і шырока выкарыстальный крыніцай экспансіі пера-носных значэнняў (параўн.: ножкі стала, ручка дзвярэй, язык полымя, нос карабля, галава калоны, плечы машын, калена вала, зуб шасцярні, сэрца рэвалюцыі, мозг класа, хрыбет гор, макуш-ка лесу, лёгкія горада, горла збана, подых ветру і г.д). У сваю чаргу прыродныя з’явы, прадметы, іх уласцівасці, якасці, рысы знаходзяць сваё пераноснае мастацкае ўжыванне пры выра-жэнні знешняга і ўнутранага свету, стану, характару чалаве-ка (параўн.: бура гневу, мора кахання, рака слёз, зоркавая хва-роба, ветраны чалавек, жалезная воля, сярэбраны голас, зялё-ная моладзь, чырвоны камісар, сонечная ўсмешка і г.д.).
    У пераносным значэнні ва ўсіх мовах шырока выкарыстоў-ваюцца назвы жывёл і іх якасцяў, асаблівасцяў як у дачы-ненні да краін (параўн.: брытанскі леў, расійскі арол, беларускі зайчык і да т.п.), так і ў адносінах да асобных людзей, якіх ча-сам называюць і лісой, і аслом, і свіннёй, і пчалой, і мошкай, і тыграм, і акулай, і ваўком, і індыкам, і павай і г.д. Найбольш ужывальнымі падобныя параўнанні, пераносныя значэнні ад-значаюцца ў фальклоры, у гутарковым маўленні, у прыгожым пісьменстве. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях выка-рыстанне полісеміі, аманіміі, разнастайных пераносных значэн-няў служыць непажаданай з’явай, бо пярэчыць строгасці, ла-гічнасці, адназначнасці адпаведных найменняў. Тое, што нале-жыць да набыткаў, пераваг, годнасці (у дадзеным выпадку полісемія і аманімія) аднаго стылю мовы, робіцца недахопам, заганай, недарэчнасцю ў іншым стылі, напрыклад, у афіцый-на-дзелавым.
    Непаразуменні ўзнікаюць паміж людзьмі, што гавораць на адной мове часцей за ўсё з-за неадназначнасці яе адзінак. Асабліва выразныя, часам балючыя і нават катастрафічныя
    68
    наступствы мае невырашаная полісемія для разнамоўных людзей, якія недакладна разумеюць і перакладаюць з адной мовы на другую тыя або іншыя словы, выразы, тэксты. Так, летам 1945 года японскі ўрад выказаў свае адносіны да Пат-сдамскай канферэнцыі дакументам, дзе быў выкарыстаны не-адназначны дзеяслоў мокусацусуру, які мае значэнні ‘маўчаць’, ‘забіць’/ігнараваць’, 'адрынуць’ і інш. У кантэксце зазнача-нага дакумента прыведзены дзеяслоў меў менавіта першае значэнне, але тады быў перакладзены саюзнікамі антыгітле-раўскай кааліцыі на англійскую мову як ‘адрынуць’, што, маг-чыма, як лічаць некаторыя японскія даследчыкі, і прывяло да трагедыі атамнай бамбардзіроўкі амерыканцамі Хірасі-мы і Нагасакі (гл.: Нацнонально-культурная спецнфнка ре-чевого поведення 1977, 325).