Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
78
ца спецыяльная лексіка, што складаецца пераважна з запазыча-ных слоў, як правіла, непасрэдна нематываваных, з моўных штам-паў і канструкцый (так званага канцылярыту, які непажаданы ў іншых стылях маўлення, але характэрны для афіцыйна-дзелавых тэкстаў і адпаведных вусных выступленняў). Чым больш адцяг-ненай, строгай, афіцыйнай, навуковай з'яўляецца думка, тым менш павінны выкарыстоўвацца для яе выражэння моўныя сродкі з наяўнай унутранай мовай, матывацыяй. Такім чынам, у мове дзейнічаюць дзве магутныя тэндэнцыі: першая больш старажыт-ная, зыходная скіравана на ўтрыманне і захаванне матываванасці моўных адзінак, выкарыстанне іх унутранай формы для перада-чы эстэтычных момантаў; другая больш позняя, што ўзнікла ра-зам са станаўленнем і развіццём абстрактнага мыслення ў чала-века, імкнецца вызваліць мову і яе формы ад матываванасці. Дру-гая тэндэнцыя служыць адной з прычын таго, што мова навукі ў многіх народаў грунтуецца на запазычаных словах іменна з-за адсутнасці ў апошніх прамой матываванай сувязі з абазначанымі рэаліямі ў межах роднай мовы. Унутраная форма запазычаных слоў можа ўзнаўляцца толькі апасродкавана, шляхам перакладу іх на родную мову. Так, у аснове лінгвістычнага тэрміна лексіка-логія ляжаць два грэчаскія карані лексіс і логас, што адпаведна перакладаюцца на беларускую мову як слова і вучэнне, а лексі-калогія, такім чынам, абазначае вучэнне аб словах. Для мовы ж мастацкай літаратуры больш характэрным з’яўляецца выкары-станне спрадвечна народных, у тым ліку дыялектных, слоў, дзе захавана ўнутраная форма, што спрыяе ўжыванню іх у перанос-ных, вобразных значэннях і захаванню яркага нацыянальнага ка-ларыту, бо матывацыя сродкаў выражэння кожнай канкрэтнай асобнай мовы з’яўляецца своеасаблівай і непаўторнай.
У флектыўных мовах (мовах з развітай сістэмай афіксаў), да якіх належыць і беларуская, унутраная форма слоў прадстаўле-на пераважна дэрывацыйнымі (словаўтваральнымі) сродкамі (па-раўн.: падасінавік ‘грыб, які расце пад асінай’, мурашнік ‘месца, дзе жывуць мурашкі’ і да т.п.), марфем - гукапераймальнымі срод-камі (параўн.: гаўкаць, мяўканне і да т.п.), фразеалагізмаў - праз наяўнасць адпаведных свабодных спалучэнняў слоў (параўн.: Сабака натапырыў вушы і Пачуўшы гаворку пра сябе, хлопчык
79
натапырыў вушы, дзе ў першым сказе словазлучэнне натапы-рыць вушы з'яўляецца свабодным, а ў другім - звязаным, фразеа-лагічным, і да т.п.), сказаў - шляхам структурнай матываванасці, напрыклад, размяшчэнне прыметнікаў перад назоўнікамі, дзеяс-ловаў пасля назоўнікаў у беларускай мове залежыць ад функцы-янальнай значнасці і семантыкі імён - азначальныя словы (пры-метнікі) ставяцца звычайна перад назоўнікамі (субстантывамі), а дзеясловы,якія абазначаюць дзеянні прадметаў, выражаных на-зоўнікамі, знаходзяцца ў звычайных выказваннях пасля згада-ных назоўнікаў.'Аднародныя члены сказа размяшчаюцца ў пас-лядоўнасці, залежнай ад “важнасці” адпаведных абазначэнняў. Так, у сказе На сходзе прысутнічалі прэзідэнт і дзяржаўны сак-ратар нельга мяняць месцамі прыведзеныя дзейнікі, бо гэтым па-рушаецца афіцыйны статус абазначаных імі асоб (гл.: Якобсон 1983, 107). Матывацыя можа выражацца таксама разнастайнымі інтанацыйнымі, парамоўнымі сродкамі, шляхам выкарыстання тропаў (пераносных значэнняў, скрытых і знешніх параўнанняў і г.д.), праз спалучальнасць слоў і інш.
2.6. ^^льту^а ма^лення і яе аспо^нмя ^лмпаяенты і/Сультура маўлення з‘яўляецца вельмі шырокім, ёмі-стым паняццем, якое звязана не толькі з уменнем правільна, прыгожа, пераканаўча гаварыць, але і з агульнай культурай чалавека, яго знешнім выглядам, адзеннем, манерамі, з умен-нем лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць разва-жанні і гатовыя думкі, адэкватна апісваць моўнымі сродкамі любыя жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, правільна, без памы-лак складаць і афармляць разнастайныя пісьмовыя дакумен-ты, дарэчна і ўмела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсур-сы мовы, пра якія гаварылася ў папярэдніх параграфах.
Галоўнымі складнікамі (кампанентамі, арганічнымі част-камі) культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце,або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць (гл.: Асновы 1992). Правільнасць маў-лення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закады-
80
фікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканан-ня) у аўтарытэтных граматыках і слоўніках (звычайна акадэ-мічных выданяў). Літаратурная норма забяспечвае сацыяль-нае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў (дыялекты, жаргоны і інш.) мовы. Адна з галоўных мэт усёй нашай адукацыйнай сістэмы палягае ме-навіта ў тым, каб кожны адукаваны чалавек авалодаў літара-турнымі нормамі мовы ўжо ў сярэдняй школе, таму на ўрокі, звязаныя з вывучэннем мовы і мастацкай літаратуры як узор-най на гэтай мове, адводзіцца болып за ўсё гадзін. Але і нада-лей грамадства ўлічвае веданне літаратурнай мовы, бо пры паступленні ў ВНУ, напрыклад, у нашай краіне на ўсе спецы-яльнасці абавязкова трэба здаваць экзамен (звычайна сачы-ненне) па адной з дзяржаўных моў, беларускай або рускай.
3 улікам таго, што наша жыццё дынамічна развіваецца ва ўсіх сваіх сферах, мова змушана, каб адэкватна адлюстро-ўваць усе знешнія змены, таксама развівацца, мяняцца, гнут-ка і пластычна прыстасоўвацца да новых абставін. Таму ў кожнай жывой мове літаратурнай норме пярэчыць, уступае з ёй у канфлікт, ужыванне (або ўзус), якое пастаянна падмывае кансерватыўныя па сваёй прыродзе нормы і прыводзіць да іх змен. 3 гэтай нагоды акадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгу-лярна перавыдаюцца, і ў перавыданнях зазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні да пра-вапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншых правіл. Важнасць, істотнасць, аўтары-тэтнасць літаратурных норм і правіл у змененым выглядзе пад-мацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюць разнастайныя абмеркаванні неабходнасці такіх змен моўных правіл у грамадскасці з улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.
Так, што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратур-ных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з'яву. Тым не менш, не
81
ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызна-чаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюц-ца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе ддя ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. слу-жаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, a ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і па-ліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару пра-вільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыс-тацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поў-ныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 - 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.).
Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфа-эпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для ад-паведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ),сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).
Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове - толькі мякка), гук р у беларус-кай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можа быць і цвёр-дым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове - толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволе-ны тэмп маўлёння (гл.: Фанетыка 1983, 51 - 52) і больш выраз-нае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рус-кай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецы-яльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 - 14).
82
Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноў-цы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прык-метай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Непра-вільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або на-ват нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілометр, *магазін, *дакумент, *адзінаццаць і інш. замест правільных норм вымаўлення кіламетр, магазін?, дакумент, адзінаццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, таксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацава-ны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове - на першым складзе, у польскай - на перадапошнім, у французскай - на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для ад-рознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гўбы - губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім - родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: буйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйньі ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць вары-янтны націск (жыхар і жыхар, ласкавы і ласкавы, надалей і нада-лей і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.
Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтва-раюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш ста-більнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, a таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынс-кага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісан-ня) ці канчатак - а, ці канчатак - у (у прыватнасці канчатак - a характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоў-ка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак - у для аб-страктных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., a таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэо-