• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    93
    най адпаведнасці плана выражэння (знешняй формы) і плана зместу (значэння). У звычайных слоў фіксуюцца асіметрыч-ныя суадносіны паміж формай і зместам: форма імкнецца ўва-собіць у сабе як мага больш значэнняў, а змест мае тэндэн-цыю да выражэння большай колькасці розных формаў (гл.: Кар-цевскнй 1965). Адсюль наяўнасць у лексічным складзе любой жывой мовы мноства полісемічных (мнагазначных) слоў, з ад-наго боку, і вялікага мноства сінонімаў і варыянтаў, што, па сутнасці, выражаюць адно значэнне з рознымі нюансамі, ад-ценнямі, стылістычнымі афарбоўкамі і інш., з другога боку.
    У тэрміналогіі полісемія, сінанімія, варыянтнасць прадстаў-лены значна слабей, і ў цэлым служаць непажаданай з’явай. Разнастайныя стылістычныя фігуры (тропы), канатацыі (да-датковыя сэнсы), пачуцці, эмоцыі, якімі ў гаворцы, а таксама ў некаторых відах тэкстаў (мастацкія, гутарковыя, публіцы-стычныя) наталяюцца агульнаўжывальныя словы, не з’яўля-юцца характэрнымі для тэрміналагічных слоў, дзе ў асноўным прадстаўлены інтэлектуальны, часта даволі выразна акрэсле-ны змест, што вызначаецца дасягнутымі навуковымі і спецы-яльнымі ведамі ў той або іншай дысцыпліне. Дадзенай акаліч-насцю тлумачыцца і яшчэ адно істотнае адрозненне тэрміна ад звычайнага слова: значэнне апошняга часта цалкам вызна-чаецца кантэкстам яго ўжывання (параўн.: Зімняе сонца прак-тычна не грэе і Купала - сонца беларускаіі паэзіі, дзе слова сонца ўжываецца ў прамым і пераносным значэннях), у той час як агульнае значэнне тэрміна не залежыць ад кантэксту, у якім, аднак, могуць адлюстроўвацца розныя аспекты плана зместу паняцця, абазначанага пэўным тэрмінам. Значэнне тэр-міна імкнецца адпавядаць заўсёды ўзроўню наяўных навуко-вых ведаў, таму тэрміны на кожным новым вітку развіцця навукі перавызначаюцца, што ў значнай ступені ўплывае і на дэфініцыі суадносных з тэрмінамі агульнаўжывальных слоў. Так, калі раней слова маланка вызначалася як “вогненны стру-мень на небе”, то зараз пры яго дэфініцыях у слоўніках агуль-наўжывальнай беларускай літаратурнай мовы выкарыстоўва-юцца такія тэрміналагічныя словы, як электрычнасць, атмас-фера, зарад і інш.
    94
    Тэрміналагічныя значэнні з‘яўляюцца, як правіла, акрэсле-нымі, вузкімі, але глыбокімі, у той час, калі значэнні агульнаў-жывальных слоў - не глыбокія, але шырокія за кошт перанос-ных значэнняў і канатацый. Значэнне тэрміналагічнага слова мае тэндэнцыю да зліцця з абазначаным паняццем, цалкам ад-павядаць яму, а ў звычайнага слова аснову значэння складае пачуццёва-паняційны кампанент, амбівалентнасць якога ў да-чыненні да якаснай характарыстыкі слова мае супярэчлівую тэндэнцыю: паняційны аспект імкнецца абмежаваць семантыч-ныя контуры знешняга слова, а пачуццёвы, наадварот, “раз-мывае” гэтыя контуры, робіць іх менш выразнымі і больш ад-крытымі для разнастайных сэнсавых асацыяцый, сувязяў, су-адносін з іншымі словамі. Адсюль тэматычныя групоўкі тэрмі-налагічнай лексікі з'яўляюцца больш жорсткімі, строгімі, непра-нікальнымі, а тэматычныя аб’яднанні звычайнай лексікі не ма-юць выразных межаў, больш таго, адно і тое ж слова, дзякуючы сваёй шматзначнасці, можа ўваходзіць у розныя прадметныя групы (параўн.: слова конь можа быць аднесена і да тэмы ‘свой-скія жывёлы’, і да тэмы ‘сельская гаспадарка’, і да тэмы армей-скай, і да тэмы спартыўнай, і да тэмы транспартнай і інш.).
    Агульнаўжывальнай лексіцы ўласціва тэндэнцыя да фра-зеалагічнасці (гл.: Панов 1956, 163), якая спрыяе ўтварэнню экспрэсіўных словазлучэнняў, характэрнай толькі для дадзе-най лексемы (параўн.: расквасіць можна толькі нос, храпавіц-кага можна толькі задаць, гогалем можна толькі хадзіць і да т.п.). Тэрміны пазбаўлены фразеалагічнасці, узнаўляльныя са-стаўныя тэрміны, што часам разглядаюцца ў межах фразеа-логіі, не маюць такіх істотных уласцівасцяў фразеалагізма, як эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць, і тым адрозніваюцца ад ідыём агульнаўжывальнай мовы.
    Тэрміны беларускай мовы ў галіне дзяржаўнага і эканаміч-нага кіравання ўтвараюцца наступнымі спосабамі (гл.: Анта-нюк 1987, 166 - 234): суфіксальным (параўн.: прод-аж, рахун-ак, кір-ав-ан-н-е і г.д.), прэфіксальным (параўн.: вы-раб, за-чын, у-лік, а-клад і г.д.), суфіксальна-прэфіксальным (параўн.: вы-да-т-к-і, пры-бы-т-ак, вы-твор-ч-асць і г.д.), асноваскладан-нем (параўн.: справа-здача, кашта-рыс, сабе-кошт і г.д.), шля-
    95
    хам абрэвіяцыі (параўн.: ГПП 'гандлёва-прамысловая палата’, ККД ‘каэфіцыент карыснага дзеяння’,АСУ ‘аўтаматычная сістэма кіравання’ і г.д ), злучэннем розных слоў (параўн.: знешні гандаль, якасць працы, пакрыццё страт і г.д.), калька-ваннем - пабудова тэрміна па марфалагічнай ці семантычнай мадэлі тэрміна іншай мовы (параўн.: калькі з рускай мовы -узнагароджанне ад вознагражденйе, узброенасць працы ад во-оруженность труда, прамысловы ўхіл ад промышленный ук-лон і г.д.).
    Па свайму паходжанню згаданыя тэрміны беларускай мовы могуць быць уласна беларускімі (параўн.: пазыка, вынаход-ства, дапаможны час, бесперапынны рабочы тыдзень і г.д.), запазычанымі (параўн.: дэбет, ноу-хау, прынцып крэдытаван-ня, патэнтная дакументацыя і г.д.), могуць утварацца са спа-лучэнняў запазычаных і ўласна беларускіх слоў (параўн.: пра-дукцыйнасць працы, планавыя страты, фонд спажывання і г.д.) або ўласна беларускіх і запазычаных слоў (параўн.: асабовыя рахункі эканоміі, міжгаліновы баланс, дадатковы капітал, ут-рыманне з пенсій і г.д.). Беларускія тэрміны ў галіне эканомікі, дзяржаўнага кіравання, права прадстаўлены ў аднамоўных, двухмоўных (параўн.: Словарь менеджера 1992; Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік 1992; Русско-белорусскнй словарь 1997) або шматмоўных лексікаграфічных крыніцах (гл.: Ду-бовмк 1996).
    3.2.	сДлульная ха^актарысшыка дЗелавмх Зносін
    <К кола дзелавых зносін уваходзяць бяседы, перамо-вы, нарады і да т.п., з якімі мае справу кожны кіраўнік. Дзела-выя бяседы маюць на мэце абмен інфармацыяй, думкамі, мер-каваннямі па пэўных пытаннях, праблемах, тэмах з субяседні-камі і звычайна папярэднічаюць перамовам, якія заўсёды пра-дугледжваюць канкрэтную мэту і скіраваны на заключэнне кантрактаў, пагадненняў, здзелак. Самі перамовы па сваёй структуры падзяляюцца на тры часткі: падрыхтоўка, вядзен-не і завяршэнне перамоў. У падрыхтоўчы этап перамоў ува-ходзіць дасканалае вывучэнне пытанняў тэмы, глыбокае аз-
    96
    наямленне з прадметам перамоў і канкрэтнае вызначэнне мэты апошніх, для чаго неабходна поўная інфармацыя як па тэме, так і аб удзельніках гэтых перамоў. Неабходная інфармацыя аб субяседніку ўключае ў сябе такія звесткі, як яго псіхалагіч-ны тып, палітычныя перакананні, захапленні (хобі), адносіны да справы і да прапанаванай тэмы, асаблівасці характару і інш. (гл.: Вечер 1996, 241).
    Пасля дэтальнага азнаямлення з неабходнай інфармацыяй складаецца план, праграма перамоў, дзе неабходна абавязко-ва ўлічыць не толькі свае інтарэсы, але і тыя выгоды, што ўяў-ляюцца карыснымі для партнёраў па перамовах.У плане неаб-ходна ўлічыць усе магчымыя пытанні як да партнёраў, так і з боку апошніх, падрыхтаваць аргументаваныя адказы на Ta-Kia пытанні, мець напагатове ілюстрацыйныя матэрыялы, што здатны праінфармаваць, зацікавіць і пераканаць субяседніка. Без плана кіраўнік змушаны рабіць тое, што не хоча рабіць і што яму не да спадобы (гл.: Трансформацня 1995,258). У ходзе саміх перамоў важна стварыць атмасферу даверу, выкарыс-тоўваць пры выкладанні сваіх прапаноў, меркаванняў разнас-тайныя спосабы іх аргументацый, карэктна і дарэчна задаваць пытанні, рабіць у ветлівай форме заўвагі, уважліва выслухоў-ваць партнёраў, што, як лічаць некаторыя спецыялісты скла-дае 50% поспеху ў перамовах (гл.: Тнгер, Тнгер 1996, 454), чуй-на рэагаваць не толькі на іх словы, але і на парамоўныя сродкі (інтанацыю, рухі цела, жэсты, позірк і інш.), бо яны часта ня-суць больш інфармацыі, чым вербальныя паведамленні (гл.: Вялсон, Маклафлмн 2000, 15).
    Пытанні, што ставяцца падчас перамоў,выконваюць не-калькі функцый: прыцягненне ўвагі партнёра, атрыманне не-абходнай інфармацыі, перадача інфармацыі субяседніку, сты-муляванне думкі, прыняцце рашэння (гл.: Ннренберг 1997, 148). Класічнымі, апрабаванымі часам служаць наступныя простыя пытанні: хто, шпю, дзе, калі, як, чаму (гл.: Честара 1999, 205), якія задаюцца ў адпаведнасці з сітуацыяй, палажэннямі тэмы, прадметам гутаркі і г.д. Пры абмеркаванні пытанняў трэба цалкам засяроджвацца менавіта на іх сутнасці, а не на асо-бах, што вядуць перамовы, у тым ліку і не на сваім “я”, бо
    97
    апошняе (асабліва пры страце кантролю над сабой) можа быць ворагам перамоў (гл.: Каррас 1997, 224 - 225) і не спрыяць іх паспяховаму завяршэнню.
    Дзелавыя перамовы павінны быць заўсёды скіраванымі на атрыманне станоўчага выніку, на заключэнне канструктыў-ных, карысных для абодвух бакоў пагадненняў. Для гэтага трэба як мага часцей ставіць сябе на месца свайго субяседні-ка, глыбока і арганічна ўваходзіць у яго ролю, праяўляць шчы-рую зацікаўленасць да рацыянальных прапаноў і ўвогуле да субяседнікаў, грунтавацца на чэсных, неперадузятых, прыня-тых у дзелавым свеце правілах і прынцыпах вядзення дзела-вых пера.моў (гл.: Курбатов 1997, 108), прытрымлівацца раў-напраўнага стану з субяседнікам, пазбягаць павучальнага ды-дактычнага тону, ментарскіх інтанацый, іншых праяўленняў сваёй перавагі над суразмоўцам, не даваць яму поваду да ана-лагічнага перавышэння статусу абсалютнай роўнасці, увесь час быць паважлівым адзін да аднаго, не быць прыніжаным самому і не дапускаць прыніжанасці свайго візаві.
    Для знаходжання агульнай мовы з субяседнікамі трэба, ак-рамя ўліку іх інтарэсаў, усталяваць на перамовах даверлівыя і дзелавыя варункі, якія ўключаюць у сябе такія кампаненты, як рацыянальнасць (пазбяганне эмоцый, нервовасці, празмернага выяўлення пачуццяў, мітуслівасці), паразуменне (выкарыстан-не вызначанай тэрміналогіі, пільная ўвага да пункту гледжання субяседніка), даставернасць інфармацыі (пазбяганне ўжыцця неправераных звестак або ілжывых паведамленняў нават пры выкарыстанні непраўдзівых паведамленняў з боку суразмоў-цаў) і інш. (гл.: Мншаткнна, Борозднна 1997, 105), а таксама добразычлівасць, ветлівасць, карэктнасць, канструктыўнасць, устаноўка на атрыманне плённых вынікаў, якія б задавальнялі абодва бакі перамоў, стымулявалі іх на далейшыя кантакты, на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, на ўсталяванне доўгатэр-міновых дзелавых стасункаў па ўсіх праблемах і пытаннях, што ўяўляюць інтарэс і карысць для субяседнікаў.