• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    108
    ты), як адрас атрымальніка, дату адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар пісьма - гарантыйнае, рэкламацыйнае, да-гаворнае, суправаджальнае і г.д., што вызначаецца з дапамо-гай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), наймен-не адрасанта. У дзелавых пісьмах звычайна выкарыстоўва-юцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стан-дартнасць. Стыль і мова службовых дакументаў характары-зуюцца нейтральнасцю, надасабовым спосабам выкладання думак, што забяспечвае іх належную аб'ектыўнасць, уніфіка-цыяй і тыпізацыяй сродкаў выражэння, якія і прыводзяць да выразнага дакладнага вербальнага афармлення адпаведных па-ведамленняў. Дзелавыя лісты, дакументы выглядаюць пера-канаўчымі і заслутоўваюць больш даверу, калі яны адпавяда-юць нормам службовага этыкету, выражаюць інтарэсы не пэў-най асобы, а арганізацыі, установы, фірмы.
    У аўтарскім пісьмовым тэксце службовага прызначэння, так-сама як і ў вусным дакладзе, структурна выдзяляюцца тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне. Ва ўступе, або ўводзінах, абгрунтоўваецца тэма асноўнай часткі, аргумен-тавана падводзяць чытача (адрасата) да яе; у заключэнні пад-водзяцца вынікі асноўнага зместу, даецца агульная яго ацэн-ка, якая стасуецца са сфармуляванай ва ўступе тэмай. Асноў-ная частка пісьмовага тэксту павінна змяшчаць матэрыял у пэўнай лагічнай паслядоўнасці, прычыннай залежнасці розных частак зместу дакумента. Кожнае важнае палажэнне, струк-турныя часткі дакумента вызначаюцца на пісьме асобнымі абзацамі, якія лагічна, а таксама моўнымі сродкамі (з дапамо-гай паўтораў папярэдніх слоў, займеннікаў, уводных слоў і канструкцый і інш.) звязваюцца паміж сабой у адзінае сэнса-вае цэлае і арганізуюцца камунікатыўнай накіраванасцю да-кумента (даць даставерную інфармацыю адрасату, пераканаць яго ў выгодах той ці іншай прапановы, стымуляваць да пэў-ных дзеянняў ў інтарэсах адрасата і сваіх інтарэсах і інш.).
    Такім чынам, галоўныя патрабаванні да пісьмовых тэкстаў дзелавога характару зводзяцца да наступных рэкамендацый: а) улічванне інтарэсаў (пажаданняў) адрасата; б) лагічная струк-
    109
    турная і моўная кампазіцыя дакумента, у якім неабходна звя-заць усе палажэнні і часткі ў адзінае мэтанакіраванае пасланне; в) старанны выбар моўных сродкаў (непажадана ўжываць ма-лавядомыя тэрміны, складаныя структуры сказаў, перавага на пісьме сцвярджальных, актыўных па структуры паведамленняў, а не пасіўных і адмоўных); г) быць у выкладанні думак на пісьме лаканічным, змястоўным, канкрэтным, дакладным.
    Пры гэтым карысным можа быць разумовае ўяўленне сцэ-нарыя, у якім вы ставіце сябе на месца адрасата. Вы добра ведаеце ўмовы і мэты вашага пісьма, знаеце таго, каму піша-це, яго інтарэсы, характар, схільнасці, асабістыя якасці і г.д. Якім будзе ваша ўспрыманне зместу пісьма, прапаноў, якія маюцца ў ім, ці прынясуць яны вам і вашай арганізацыі ка-рысць, ці паспрыяе гэта наладжванню добрых, узаемавыгад-ных адносін з адрасантам у далейшым, ці можаце вы прапана-ваць у адказ таксама нешта адпаведнае інтарэсам вашага партнёра, ці ўсё магчымае вы зрабілі ў сваім пісьме для таго, каб зацікавіць адрасанта і каб ён абавязкова даў пісьмовы адказ, пажадана са станоўчым для вас вынікам. У дзелавых пісьмах не павінна быць збыткоўнай фамільярнасці, зварот да адрасата павінен змяшчаць найбольш важныя сацыяльныя і пра-фесійныя характарыстыкі аўтара (прэзідэнт, прафесар, дэкан, рэктар, доктар і г.д ). Важным кампанентам дзелавога пісьма можа служыць постскрыптум з надзеямі, пажаданнямі, дадат-нымі зваротамі адрасанта.
    S.6. $іды а^гументауыі ^ дЗелавых Зносійах ^)а аргументацыі адносяцца разнастайныя доказы, абгрунтаванні палажэнняў свайго выступлення, даклада (ар-тыкула, пісьмовага дакумента), а таксама абвяржэнне або доказная крытыка палажэнняў выступлення апанента з мэтай праверкі іх (палажэнняў) на даставернасць, ісціннасць. Асаб-ліва выразна неабходнасць аргументацыі ўзнікае і праяўляец-ца пры дыспуце, спрэчках, палеміцы, дыскусіях, абмеркаванні праблемных сітуацый і г.Д-, дзе наяўная публіка (аўдыторыя, сход і інш.) можа выступаць своеасаблівым арбітрам, а пера-
    110
    можцам у спрэчцы часам з‘яўляецца не той, хто бліжэй да ісціны, а той, хто больш эрудыраваны, аўтарытэтны, займае вышэйшую пасаду ці мае прэстыжны сацыяльны статус, хто на дадзены момант прывёў больш пераканаўчыя аргументы на карысць таго ці іншага тэзіса (гл.: Курбатов 1997, 130).
    Аргументацыя патрабуе ад выступоўцы (адрасанта, аўта-ра) глыбокіх ведаў па прадмету гаворкі, упэўненасці ў сабе, інтэлектуальнай ініцыятывы, мэтанакіраванасці, канструк-тыўных намераў пры вырашэнні пытання, умення вылучыць ядро, ці галоўную частку тэмы, і сканцэнтраваць менавіта на ёй усе свае высілкі, духоўныя намаганні, энергію. Пры публі-чных дэбатах надзвычай важным служыць здольнасць або на-вык кантраляваць свае эмоцыі, засяроджвацца не на апанен-це, а на тэме дыскусіі, своечасова выяўляць памылкі, лагіч-ныя супярэчнасці, недакладнасці ў прамове свайго апанента, да якога неабходна ўвесь час ставіцца карэктна, добразычлі-ва, тактоўна (гл.: Русецкнй 1991, 71).
    Да найбольш пашыраных і пераканаўчых відаў аргумента-цыі адносяцца лагічныя довады, у якіх аб’ектыўна адлюстроў-ваюцца і рэчаіснасць, і нашы думкі аб ёй. Падобныя довады фармулююцца ў якасці наступных законаў фармальнай логікі: закон тожаства (кожнае палажэнне ў зададзеным віду маўлен-чай дзейнасці павінна мець пэўны і ўстойлівы змест, які нельга падмяняць іншым зместам); закон супярэчнасці (дзве супраць-леглыя думкі аб адным і тым жа прадмеце ў адзін і той жа час, у адных і тых жа адносінах не могуць быць адначасова ісціннымі; дадзенае палажэнне не скіравана супраць дыялек-тычных супярэчнасцяў, што існуюць у рэальнасці, а толькі суп-раць супярэчлівых думак, палажэнняў у разважаннях людзей); закон выключэння трэцяга (з двух супярэчных выказванняў у адзін і той жа час, у адных і тых жа адносінах адно з'яўляецца ісцінным; гэты закон распаўсюджваецца толькі на супярэчлі-выя меркаванні аб адным і тым жа прадмеце, дзе ў адным вы-казванні нешта сцвярджаецца, у другім - адмаўляецца і паміж імі не можа быць трэцяга суджэння); закон дастатковага абас-навання (усялякая правільная думка павінна быць абгрунта-вана іншымі думкамі, ісціннасць якіх ужо даказана; гл.: Вве-
    Ill
    денская, Павлова 1998, 449 - 458); доказ ад адваротнага, што шырока ўжываецца, напрыклад, у геаметрыі, зараз распаўсюд-зіўся на іншыя сферы ведаў, раздзелы навукі.
    Лагічныя меркаванні могуць быць індуктыўнымі (шлях думкі ад прыватнага да агульнага) і дэдуктыўнымі (шлях думкі ад агульнага да прыватнага). У першым выпадку разглядаюцца наяўныя канкрэтныя факты, прыклады, асаблівасці, якія абагуль-няюцца, і робіцца пэўны тэарэтычны вывад ці фармулюецца выз-начанае правіла. Напрыклад, у беларускай мове гукі о, э ў неза-пазычаных словах заўсёды знаходзяцца пад націскам, у прыват-насці ў словах абаронца, жолуд, звон, моладзь, пірог, сэрца, стрэл, мова, рэдкі, рэкі і інш. Пры іх словазмяненні такім чынам, каб дадзеныя гукі былі не пад націскам (параўн.: абараняць, жалуды, званы, малады, пірагі, сардэчны, страляць, маўленне, радзей, рака), лёгка заўважыць, што гукі о,э не пад націскам пераходзяць у а, адкуль робіцца абагульненне аб характэрнай фанетычнай рысе беларускай мовы - аканні (дарэчы, амаль кожны пяты гук нашай мовы прыпадае менавіта на а). Пры дэдукцыі ад зыходнага агуль-нага меркавання робяцца прыватныя заключэнні. Напрыклад, у элементарным сілагізме Усе людзі смяротныя, Сакрат - чалавек, Значыць, Сакрат смяротны і да т. п.
    Зразумела, правільныя заключэнні можна рабіць толькі пры зыходна даставерных пасылках, на падмурку якіх ажыццяўля-юцца індуктыўныя, дэдуктыўныя ці іншыя віды лагічных зак-лючэнняў. Праз праверку на лагічную правільнасць павінны пра-ходзіць усе выказаныя думкі, меркаванні, прапановы, палажэнні, бо без гэтага іх доказнасць не будзе стратэгічна паўнавартас-най, нават калі з дапамогай іншых довадаў (напрыклад, псіха-лагічных) можна дасягнуць тактычных поспехаў, дапусцім, у тым ці іншым дыспуце. Псіхалагічныя аргументы грунтуюцца на ўліку інтарэсаў, пажаданняў, пачуццяў, сімпатый аўдыто-рыі. Людзі звычайна кіруюцца ў многіх сітуацыях інстынктам самазахавання, эканамічнымі, асабістымі, грамадскімі інтарэ-самі, здаровым сэнсам, добрай рэпутацыяй, пачуццём уласнай годнасці, гістарычна выпрацаванымі стандартамі паводзін, a таксама такімі пачуццямі, як спачуванне, справядлівасць, жа-ласць, павага да законаў, адказнасць перад самім сабой, сям'ёй,
    112
    грамадствам і інш. У той час як лагічныя доказы скіраваны на розум адрасата, псіхалагічныя - на яго пачуцці. Узважаная гар-манічная камбінацыя абодвух відаў аргументаў у вусным ці пісьмовым тэкстах з улікам сітуацыі іх прымянення, складу аў-дыторыі, як правіла, прыводзіць да поспеху выступоўцы (аўта-ра) тэксту (гл.: Сопер 1998, 238 - 275). У рэчышчы абагульне-ных лагічных і псіхалагічных відаў аргументацыі вылучаецца мноства прыватных тактычных спосабаў, скіраваных на тое, каб створаны аўтарам тэкст (выступленне) быў пераканальным і адпавядаў пастаўленым мэтам і задачам.
    Да такіх спосабаў належаць, у прыватнасці, дарэчныя спа-сылкі на думкі, выказванні агульнапрызнаных аўтарытэтаў па той ці іншай тэме, меркаванні экспертаў, спецыялістаў пэўнай галіны ведаў. Пры гэтым цытаванне класікаў, заслужаных лю-дзей або пераказванне іх думак сваімі словамі павінны быць дак-ладнымі і аптымальна падыходзіць да палажэнняў, што разгля-даюцца ў канкрэтным тэксце, з абавязковай спасылкай, афор-мленай у адпаведнасці з правіламі цытавання (аўтар, назва пра-цы, месца і год выдання, старонка). Далёка не заўсёды права-мерна нават пры спасылцы на самы высокі аўтарытэт ці на гру-пу кампетэнтных экспертаў па складаных пытаннях рабіць аба-гульненні тыпу філосафы (матэматыкі, фізікі, сацыёлагі і да т.п.) лічаць, што..., бо звычайна і сярод спецыялістаў назіра-юцца супрацьлеглыя ці несупадальныя пункты гледжання па неадназначных пыганнях, праблемах, тэмах. У такіх выпадках мэтазгодна прывесці розныя канцэпцыі, аргументы, што выка-рыстоўваюцца аўтарамі для сваёй правамернасці, каб даць мож-насць адрасатам або самім паразважаць па прапанаванай. тэме і ўсвядоміць усю яе складанасць і, магчыма, невырашальнасць на дадзены час, або пацвердзіць правільнасць розных падыхо-даў, таму што яны вядуць да асвятлення канкрэтнай тэмы з роз-ных бакоў і тым самым спрыяюць яе больш аб'ектыўнаму і аб’ём-наму аналізу і прадстаўленню.