• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Лагічныя і псіхалагічныя довады, спасылкі на аўтарытэт слу-жаць важнымі, але не адзінымі і самымі галоўнымі відамі дока-заў і аргументацыі. Самым сур‘ёзным, вырашальным і перака-нальным аргументам у большасці спрэчак або ў выступленнях,
    113
    пісьмовых тэкстах з’яўляецца эмпірычны матэрыял, факты рэ-чаіснасці. Як правіла, любая тэорыя, канцэпцыя, пункт гледжан-ня і г.д., што не стасуюцца з фактамі, павінны або карэктавацца, або пераглядацца, або прызнавацца проста няправільнымі. Да-рэчная дэманстрацыя факта (рэальнага прадмета, прыкметы, дзеяння) здатна зрабіць непрымальнай думку найбольш дасвед-чанага мудраца. Успомнім у сувязі з гэтым верш А.Пушкіна:
    ЯЭвлэ/сеныі непі, " — скаЗал м^еу браЗатыбі , ЯЭ^юб, смоліал м стал ходшпь.
    Спльнее 6ы не мог он воЗра^ть. Хваліілм все оіпбет Зам,ысловатыіі.
    Факты могуць дапускаць рознабаковую інтэрпрэтацыю, з іх улікам будуюцца несупадальныя ці нават супрацьлеглыя тэо-рыі, канцэпцыі. У такіх выпадках найбольні доказнай выглядае пазіцыя, дзе выкарыстоўваецца большая колькасць канкрэтных дадзеных, для чаго яны апрацоўваюцца з дапамогай квантыта-тыўных метадаў. Сярод апошніх выдзяляюцца звычайна коль-касныя падлікі (ужываюцца, напрыклад, як вырашальны аргу-мент пры сацыялагічных апытаннях, галасаваннях, выбарах, рэ-ферэндумах і інш.) і статыстычныя разлікі (прымяняюцца пры апрацоўцы вялікіх масіваў дадзеных з дапамогай матэматычных формул для вывядзення правіл, тэндэнцый, заканамернасцяў, што дзейнічаюць у прыродзе, грамадстве і адрозніваюцца па сваёй сутнасці ад лагічных, дэтэрміністычных правіл, заканамернас-цяў. Пры лагічным разглядзе праблемы дзейнічае прынцып так / не, пры статыстычным, імавернасным - прынцып больш / менш, дзе першыя члены прыведзеных пар (так, больш) служаць дадат-ным аргументам на карысць прапанаванага падыходу да выра-шэння таго ці іншага пытання.
    Самую вялікую колькасць інфармацыі чалавек атрымлівае зрокавым шляхам (каля 80%), а праз усе астатнія органы пачуц-цяў паступае ў пяць разоў менш атрыманых звестак, ведаў, таму невыпадкова народная мудрасць цвердзіць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Дарэчы, нервы, што вядуць ад вока да мозга ў 25 разоў таўсцей, чым тыя нервы, што вядуць ад вуха да мозга (гл.: Карнегн 1997, 301). У сувязі з гэтым эфектыў-
    114
    ным сродкам аргументацыі як у вусным выступленні, так і ў пісьмовым тэксце выступаюць разнастайныя наглядныя ілюст-рацыі (фотаздымкі, малюнкі, схемы, чарцяжы, графікі, дыягра-мы, табліцы, формулы і інш.), якія не толькі дапамагаюць апты-мальна выразіць інфармацыю праз асноўны орган (вока) яе ўспрымання чалавекам, але і прадставіць яе адначасова і рас-кладзенай на часткі (прааналізаванай), сінтэтычна, структурна арганізаванай, у выглядзе аднаго цэлага, дзе выдзяляюцца ас-ноўныя і дапаможныя часткі (дэталі, кампаненты, элементы - ма-люнкі, схемы; уласцівасці, функцыі - графік, дыяграма; абстрак-тная сутнасць у выглядзе закона - формула, некаторыя табліцы, напрыклад, Перыядычная табліца хімічных элементаў Дз. Мен-дзялеева і інш.). Наглядны матэрыял шырока выкарыстоўваец-ца і як дыдактычны сродак, і як аргумент, сродак доказу, здатны істотна паўплываць на адрасата (слухача, чытача, успрымаль-ніка інфармацыі), пераканаць яго ў ісціннасці ці, прынамсі, пра-вамернасці таго, аб чым гаворыць адрасант (аўтар, прамоўца).
    Пры адсутнасці прамога доступа да структуры, будовы таго ці іншага аб‘екта вывучэння, напрыклад, мозг чалаве-ка, унутраны, ці семантычны бок мовы, дзейная сістэма пэў-нага біялагічнага арганізма і г.д., прымяняецца прынцып до-казу яго аптымальнай унутранай будовы шляхам мадэляван-ня, праз улік знешніх праяў дзейнасці дадзенага аб‘екта. Такі прынцып доказу атрымаў у навуцы найменне чорная скрыня, а ўяўленні аб унутранай структуры апошняй залежаць не толькі ад стану, рэгістрацыі, дастасаванасці знешніх праяў у адзінай тэарэтычнай канцэпцыі, у межах якой вызначаец-ца, прапануецца канструкцыя аб‘екта на пэўны перыяд, але і дакладны ці імавернасны прагноз дзейнасці гэтага аб‘екта пры змене тых ці іншых варункаў яго функцыянавання (гл.: Эшбн 1959, 127 - 159; Бнр 1965, 72 - 84). У гісторыі чалавец-тва, напрыклад, вядомы розныя мадэлі сусвету (у прыват-насці, геацэнтрычная Пталамея і геліацэнтрычная Каперні-ка), розныя мадэлі атама і г.д. Найбольш доказныя дадзеныя пры гэтым атрымліваюцца або шляхам непасрэднага назіран-ня за функцыянаваннем, дзейнасцю, паводзінамі аб‘екта (ар-ганізма) у натуральных умовах, або шляхам правядзення спе-
    115
    цыяльных эксперыментаў, дзе такія ўмовы ствараюцца штуч-на для больш паскоранага атрымання вынікаў з мэтай рас-паўсюдзіць іх на натуральныя ўмовы або на іншыя аб‘екты (параўн.: у медыцыне доследы над жывёламі і магчымасць прымянення вынікаў на карысць людзей і інш.)
    У некаторых сацыяльных сітуацыях, відах чалавечай дзейнасці адсутнічаюць магчымасці правядзення эксперыментаў, асабліва калі апошнія закранаюць бяспечнасць ці інтарэсы людзей. На-прыклад, чалавека заўсёды цікавіла пытанне паходжання мовы, якая з наяўных ці існаваўшых раней моў з‘яўляецца самай стара-жытнай, першаснай. Згодна з захаванымі паданнямі індыйскі ва-ладар Акбар праводзіў жудасныя эксперыменты з немаўлятамі, што прадстаўлялі бацькоў з рознымі мовамі для таго, каб даве-дацца пра зыходную мову людзей. 3 гэтай мэтай Акбар ізаляваў нованароджаных ад бацькоў, слугам, якія кармілі дзяцей і дагля-далі за імі, павыдзіраў языкі, каб не маглі гаварыць і тым самым навучыць дзяцей маўленню, і праз некалькі гадоў зайшоў да пад-выпрабавальных даведацца,што яны будуць гаварыць і на якой мове. Зразумела валадар нічога канкрэтнага не пачуў, акрамя нечленападзельных гукаў, што нагадвалі звярыныя.
    Эксперыменты згаданага кшталту грамадства ніколі не даз-воліць праводзіць ніякім даследчыкам, вучоным, тым не менш пастаўленае пытанне застаецца. У такіх выпадках праводзяц-ца так званыя разумовыя эксперыменты, калі навукоўцы ўяў-ляюць сабе тую ці іншую сітуацыю і на аснове свайго досведу, здаровага сэнсу робяць адпаведныя высновы. У прыведзеным выпадку з эксперыментам Акбара можна і без падобнага досле-ду прамадэліраваць сітуацыю ўяўна, пасля чаго адназначна зак-лючыць, што ізаляванае дзіця не загаворыць ні на якой мове, або загаворыць на той мове, у асяроддзі якой будзе выхоўвац-ца, г. зн. не абавязкова на мове сваіх бацькоў. Адсюль можна зрабіць выснову, што мова служыць не біялагічным, а гра-мадскім здабыткам людзей, уяўляе сабой сацыяльную з‘яву.
    Даволі шырока выкарыстоўваюцца ў якасці аргумента пры выкладанні тых ці іншых палажэнняў спасылкі на прэцэдэнты, тыпу Вось у ЗША, Японіі, краінах Заходняй Еўропы няма калга-саў,і жыхары гэтых рэгіёнаў цалкам забяспечаны сельскагаспа-
    116
    дарчай сыравінай, прадуктамі харчавання, таму і нам трэба адмаўляцца ад калгаснага спосабу вядзення сельскаіі гаспадаркі, якая не задавальняе цалкам нашы патрэбы. Пры падобнай аргу-ментацыі, аднак, неабходна ўлічваць не толькі канечныя вынікі назіранняў, параўнанняў, але і цэлы комплекс спадарожных фактараў, якія ў дадзеным выпадку ўключаюць ментальныя звычкі людзей, гісторыю, культуру, традыцыі пэўнай краіны, эканамічны і сацыяльны ўклад, што існуе на сённяшні дзень і г.д. Таму прапанова імгненна распусціць калгасы на аснове пры-ведзенага прэцэдэнта можа прывесці да яшчэ горшага стану сельскай гаспадаркі: праблемы трэба вырашаць з улікам цэла-га мноства наяўных чыннікаў і мець на мэце пры гэтым істот-нае паляпшэнне спраў у сельскай гаспадарцы.
    Эфектыўным можа быць аргумент, пабудаваны на аналогіі. Напрыклад, у старажытнаўсходнеславянскіх пісьмовых тэк-стах, што захаваліся да нашага часу,сустракаюцца словы рога, оустать ‘губастый‘ ,брадать ‘барадаты‘,оуота 'губы' ,брада ‘барада‘, але адсутнічае слова, якое ў сучаснай беларускай мове сустракаеццца ў выглядзе барадаты. Для рэканструкцыі, уз-наўлення такога слова можна ўжыць метад аналогіі, для чаго будуем элементарную формулу рога: рогать = оуста: оустать = брада: х, дзе х па аналогіі са словамі рогать, оустать і вы-водзіцца як *брадать. Узноўленая словаформа пазначаецца зо-рачкай, і безумоўна існавала ў старажытнаўсходнеславянскай мове, але з-за таго, што да нас дайшла толькі абмежаваная коль-касць старажытных рукапісаў (друкаваных, шматтыражных на той час не існавала, а рукапісы здольны гарэць, знішчацца, вык-радацца і да т.п.), аказалася не зафіксаванай у іх.
    За сваю шматвекавую гісторыю народ назапасіў многа дос-веду, мудрасці, трапных назіранняў, якія выкрышталізаваліся моўнымі сродкамі ў выглядзе фразеалагізмаў, крылатых слоў, афарызмаў, прыказак і прымавак, выслоўяў, што з’яўляюцца не толькі своеасаблівымі самацветамі мовы, яе аздобай, але і згусткам каштоўнага вопыту, выпрабаванага часам. Дарэчнае ўжыванне як у вусных выступленнях, так і ў некаторых пісьмо-вых тэкстах разнастайных устойлівых выразаў тыпу У чужое проса не сунь носа; Які пан, такі і жупан; Бачыць вока, ды ля-
    117
    жыць далёка; У крыніцу не носяць вадзіцу; Як не стала хлеба, дык і нож не трэба; Напёцца, дык з царамі бёцца, а як праспіц-ца, дык і курыцы баіцца; Як не грэе дух, дык не сагрэе і кажух і інш. (гл.: Санько 1991) надае звычайна маўленню пэўную до-казнасць, прывабнасць, пераканальнасць.
    Дасціпныя жарты, лаканічныя і змястоўныя анекдоты, гума-рыстычныя асвятленні некаторых ”сур‘ёзных” довадаў, пала-жэнняў апанента ці праблемы, што разглядаецца ў выступленні, дакладзе, артыкуле здатны схіліць слухачоў на бок прамоўцы, выклікаць іх сімпатыі. Аргументацыя згаданымі моўнымі срод-камі і жанрамі ўздзейнічае найперш на пачуцці адрасатаў, на іх эстэтычны густ, на іх настрой, што ў цэлым істотна ўплывае на канечную станоўчую ацэнку той ці іншай прамовы,а пры роўным інтэлектуальным змесце, дапусцім, двух выступленняў перавага будзе аддадзена таму з іх, дзе выкарыстана больш ар-гументаў падобнага псіхалагічнага кшталту.
    Спецыфічнай аргументацыяй служыць і характар мэтазгод-насці тых ці іншых палажэнняў, тэзісаў, прапаноў выступлен-ня, наколькі яны ўяўляюць інтарэс менавіта для дадзенай аўды-торыі, для пэўнай групы адрасатаў; якая асабістая выгада, ка-рысць для іх прафесіянальных ведаў, для практычнай дзейнасці прадстаўляюць пэўная думка, меркаванне, выснова канкрэтнага выступлення. У пэўных сітуацыях нават аксіяматычныя пала-жэнні, якія не адпавядаюць інтарэсам, агульнаму настрою, жа-данням слухачоў, могуць успрымацца неадэкватна, а ў асоб-ных выпадках і варожа, адмоўна (гл.: Томсон 2000, 216).