Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Ацэначным вербальным характарыстыкам з дапамогай сіно-німаў і антонімаў можа падлягаць ўсё, што ўяўляе сабой той ці іншы інтарэс для чалавека. Прычым адна і тая ж з’ява да-пускае сваю ацэначную кантрастную характарыстыку па шматлікіх якасных параметрах, што выражаюцца адпаведнымі сіноніма-антанімічнымі сродкамі. Так, наша пачуцце можа быць радасным і сумным, добрым і дрэнным, бурным і спакой-ным, глыбокім і павярхоўным, сяброўскім і варожым, аптымі-стычным і песімістычным, спантанным і кантраляваным, бяз-мерным і абмежаваным, шчырым і штучным і г.д., што ацэнь-ваецца адпаведнымі антонімамі, кантрастнымі словамі з мно-ствам прамежкавых адценняў, якія абазначаюцца ўжо сінані-мічнымі лексемамі.
Нягледзячы на тое, што сіноніма-антанімічныя адносіны паміж лінгвістычнымі адзінкамі характэрны для ўсіх узроўняў мовы (фанетычны, марфалагічны, лексічны, сінтаксічны; па-раўн.: у рускай і беларускай мовах зычныя фанемы супраць-пастаўляюцца па карэляцыйных прыкметах цвёрдасці / мяк-касці, звонкасці / глухасці; марфемы каранёвыя супрацьпас-таўляюцца некаранёвым, ці афіксальным; знамянальныя час-ціны мовы - незнамянальным, адушаўлёныя назоўнікі суадно-сяцца з неадушаўлёнымі, пераходныя дзеясловы - з непера-ходнымі, актыўная структура сказа - з пасіўнай), працінаюць яе па ўсёй прасторы (ацэнцы, супрацьпастаўленню, збліжэн-ню падлягаюць фактычна ўсе моўныя з'явы, якімі абазначаны адпаведныя рэаліі), ступень ужывання дадзеных сродкаў не з'яўляецца раўнамернай, а рэгулюецца асаблівасцямі стыляў і жанраў маўлення. У мастацкай літаратуры, красамоўстве
74
сінонімы і антонімы выкарыстоўваюцца ва ўсёй сваёй паўна-це як эфектыўны сродак выражэння, ацэнкі, характарыстыкі той ці іншай рэаліі.
Даволі пажаданай і ўжывальнай з’явай служаць сінонімы і антонімы ў публіцыстычным і гутарковым стылях маўлення. Што тычыцца дзелавых дакументаў, афіцыйных выступлен-няў, паведамленняў, дакладаў, пісьмовых навуковых тэкстаў, то тут выкарыстанне сінанімічных рэсурсаў мовы з’яўляецца абмежаваным, бо ў згаданых моўных дакументах зазначаец-ца тэндэнцыя да аб’ектыўнага, часта безацэначнага, нейтраль-нага выкладання фактаў. Аднак, антанімічныя сродкі мовы прадстаўлены і ў афіцыйна-дзелавых, і ў навуковых тэкстах даволі шырока, таму што дадзенымі сродкамі выражаюцца тыповыя для кожнай галіны ведаў з‘явы, якія па сваёй прырод-зе належаць да кантрастных (у атмасферы ціск можа быць высокім і нізкім, у эканоміцы можа назірацца пад’ём і спад выт-ворчасці, у юрыспрудэнцыі - выкананне і парушэнне законаў, у розных сферах чалавечай дзейнасці - поспехі і няўдачы і інш.).
2.3. ^Іаняууе а^ унутфайаіі фофме с/?крамя відавочнай знешняй формы, якая прадстаў-лена ў кожнай мове гукамі, граматычнымі катэгорыямі, фане-тычнымі і графічнымі словамі, сказамі (агучанымі і напіса-нымі), і плана зместу, што выражаецца гэтымі формамі ў вы-глядзе значэнняў моўных адзінак, для ўсіх жывых моў адзнача-ецца і наяўнасць унутранай формы. Апошняя служыць своеа-саблівым матэрыяльна-ідэальным звяном, якое лучыць форму і змест мовы і яе адзінак у арганічнае цэлае.
Сутнасць унутранай формы палягае ў непаўторным для кож-най мовы спосабе адлюстравання знешняй рэчаіснасці, што ма-тывавана прадстаўляецца і несупадальнымі гукамі, і неадноль-кавымі граматычнымі катэгорыямі (параўн., напрыклад: наяў-насць у беларускай мове катэгорыі трывання і адсутнасць катэ-горыі пэўнасці / няпэўнасці, і наадварот, адсутнасць у англійс-кай мове катэгорыі трывання і наяўнасць граматычнай катэго-рыі пэўнасці / няпэўнасці, абавязкова прысутнай пры кожным
75
англійскім назоўніку ў выглядзе адпаведных артыкляў), і,як пра-віла, рознымі прыкметамі, што кладуцца ў аснову намінацыі пэў-най рэаліі. Так, беларускае слова пралеска матывуецца паняц-цем ‘лес’,рускі адпаведнік падснежнік - паняццем ’тое, што вы-растае з-пад снегу’, англійскі адпаведнік snowdrop “тое, што па-добна на кроплю снега’ нямецкі адпаведнік Schneegldckchen, ‘тое, што падобна на снежны званочак' і г.д. Нават адны і тыя ж знеш-нія гукі перадаюцца ў кожнай мове неаднолькава, напрыклад, певень „крычыць па-англійску“ cock-a-doodle-doo, „па-японску“ kokekokko „па-дацку“ kukuleku, а „па-беларуску“ кукарэку (гл.: Ulmann 1973, 14).
Пры параўнанні розных моў па ўсіх лінгвістычных пара-метрах апісання даволі кідка,выразна відаць, што ў супастаў-ляльных мовах не супадаюць і гукі, якімі афармляюцца сло-вы; і словы, што неаднолькава матывуюцца знешнімі прыкме-тамі абазначаных рэалій; і граматычныя катэгорыі, што якас-на і колькасна не супадаюць у розных мовах (прычым, чым больш няроднаснымі з'яўляюцца мовы, тым больш у іх адроз-ненняў); і сказы, якія не супадаюць па сваёй структуры і г.д. I хаця агульны набор матываваных прыкмет ва ўсіх мовах у цэлым супадае (параўн.: наяўнасць гукапераймальных слоў, матэрыяльная аформленасць граматычных значэнняў, выка-рыстанне асобных прыкмет, уласцівасцяў рэаліі для яе агуль-най намінацыі, перанос значэнняў з адной назвы прадмета на падобны ў нечым на яго іншы прадмет, тыпу нос чалавека і нос карабля, фарфор як рэчыва і як посуд кафедра як памяшканне і як калектыў супрацоўнікаў і г.д.), але прадстаўлены гэтыя прыкметы, скамбінаваны ў ёй па-асобаму, адмыслова.
Усе згаданыя асаблівасці кожнай мовы складаюць яе непаў-торную ўнутраную форму, адметную сістэму бачання знеш-няга свету, спецыфічны пункт гледжання на яго, неаднолька-выя адлюстраванне і спосаб размеркавання досведу кожнага народа ў сродках сваёй мовы (гл.:Гумбольдт 1984 100 - 106). Па сутнасці, глыбокае засваенне іншай мовы азначае набыц-цё новага светабачання, якое духоўна ўзбагачае чалавека, таму мае рацыю меркаванне І.Гётэ, што колькі ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек.
76
Агульная несупадальная карціна адлюстравання знешняга све-ту, што называецца ўнутранай формай, у кожнай мове складаец-ца з унутранай формы слоў, фразеалагізмаў, іншых выразаў, якая захавалася ў пераважнай большасці іх шляхам кансервацыі ў сабе прыкмет адпаведных знешніх рэалій. Гэтыя прыкметы і пакладзе-ны ў аснову намінацыі дадзеных рэалій. 3 улікам таго, што кожны прадмет мае мноства разнастайных прыкмет, ён можа на аснове кожнай з іх атрымаць сваю назву, і такім чынам у мове ўзнікаюць сінонімы. Напрыклад, для наймення толькі двухгадовага жарабя ў беларускай мове ўжываюцца матываваныя словы перазімак, двузімак, трацяк, стрыгун, двухлетак, гадавік, двухгодка, ле-ташнік і інш. (гл.: Лексічны атлас 1993, 43).
У вытоках намінацыі кожнага прадмета ляжыць яго пэўная ўласцівасць, кідкая рыса, асаблівасць, выдзеленая людзьмі, нось-бітамі канкрэтнай мовы, і замацаваная фармальна. Так, у асно-ве беларускага слова сталяр, як і рускага столяр, ляжыць прык-мета ‘стол’, г.зн. першапачаткова гэта лексема абазначала спе-цыяліста па вырабу сталоў (параўн.: аналагічна ў нямецкай мове Tischler 'сталяр’ ад Tisch ‘стол’, у славенскай mizar 'сталяр’ ад miza ‘стол’,у латышскай galdnieks 'сталяр’ ад galds ‘стол' і г.д.). У слова стол унутраная форма, або прыкмета, пакладзеная ў яго назву, на першы погляд, не зусім відавочная, але, як даклад-на ўстаноўлена спецыялістамі-этымолагамі (даследчыкамі ўзнікнення асобных слоў), яна зводзіцца да таго ж корня, што і ў слова засцілаць, г. зн.,што стол - гэта тое, што насцілаюць (параўн. таксама: словы пасцель, насціл і інш.; гл.: Потебня 1976, 114 - 115). Але ўжо ў слове засцілаць, як і ў іншых найбольш старажытных слоў тыпу вада, агонь, рука, зямля і г.д. унутра-ная форма страчана і можа ўзнаўляцца ў некаторых выпадках шляхам карпатлівага этымалагічнага аналізу, уключна з вы-карыстаннем іншых моў. Так, паміж словамі слых і слова шэра-говы носьбіт мовы не бачыць відавочнай сувязі, але яны з‘ўля-юцца роднаснымі, бо ўтвораны ад дзеяслова слыць (гл.: Бусла-ев 1959, 254). Слова ватрушка, на першы погляд, адносіцца да нематываваных, але спецыялісты ўстанавілі, што яно паходзіць ад іранскага слова vatra ‘агонь1 і абазначала спачатку від пе-чыва, прыгатаваным на адкрытым агню.
77
Значыць, матываваная прыкмета, або ў дадзеным выпадку ўнутраная форма слова, у адных выпадках можа знаходзіцца напавідоку, складаць своеасаблівае семантычнае ядро слова (параўн.: землякоп ‘той, хто капае зямлю', рыбалоў ‘той,хто ловіць рыбу’ і г.д.), у другіх выпадках прыкмета, пакладзеная ў асно-ву намінацыі, знаходзіцца на перыферыі значэння слова (параўн.: слова завочнік ‘студэнт, які вучыцца без адрыву ад вытворчасці’, акно,матываванае словам вока, якое аднак непасрэдна не ўва-ходзіць у семантычную структуру гэтых слоў), у трэціх вы-падках унутраная форма слова можа ўступаць у супярэчнасць з асноўным яго значэннем (параўн.: Наваградак - літаральна ‘новы горад' азначае, аднак, адзін з найбольш старажытных бе-ларускіх гарадоў), у чацвёртых выпадках унутраная форма слова можа страчвацца, бо прыкмета, пакладзеная ў аснову на-мінацыі прадмета нашымі продкамі, ужо забылася з-за даўнасці гадоў (параўн. словы: я, сем, быць, брат і інш.). Унутраная фор-ма - сведчанне генетычнай сувязі плана зместу і плана выра-жэння слова, выразу, усёй мовы ў цэлым. У працэсе развіцця мовы гэтая сувязь можа затуманьвацца або зусім знікаць, тым больш, што матывацыя не спрыяе таму, каб мова была інстру-ментам абстрактнага, адцягненага мыслення, бо “прызямляе” мову, звязвае формы з канкрэтным, рэчыўным зместам.
Унутраная форма слоў робіцца яркім стылістычным сродкам, які даволі актыўна і эфектыўна эксплуатуецца ў мастацкай літа-ратуры, асабліва ў паэзіі і спецыяльных жанрах (параўн.: Раза-наў 1998), у красамоўстве, у публіцыстыцы, вусных выступлен-нях і інш., але ў афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях, пры не-абходнасці выразіць адцягненую думку, якая павінна быць паз-баўлена дадатковых канатацый, збыткоўных асацыяцый, двух-сэнсоўнасці і г.д, быць максімальна дакладнай,адназначнай, да-кументальна акрэсленай, унутраная форма, матывацыя, здатна быць перашкодай для адэкватнага выражэння канкрэтнай думкі, палажэння, выказвання. Абстрактнае інтэлектуальнае змесціва думкі патрабуе і адпаведных моўных сродкаў, якія б прадстаў-лялі яе ў чыстым выглядзе і дапускалі аднолькавае разуменне з боку адрасатаў (слухачоў, чытачоў). Менавіта таму ў згада-ным навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях выкарыстоўваец-