Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
88
Глава 3. Дзелавыя зносіны кіраўніка
S. 7. ^іаняууе а(> інфафмауыі і сііеуйялыіаіі лвксіуы ©зелавыя зносіны з'яўляюцца відам маўленчай дзей-насці, якая характарызуецца інфармацыйнай насычанасцю і ўжываннем спецыяльнай лексікі. Першапачатковы і агульна-прыняты сэнс слова “інфармацыя” (лац. informatio ‘уяўленне, паняцце, контур') непасрэдна звязаны са звесткамі, якія адны людзі перадаюць другім з дапамогай знакаў (вербальных або невербальных, вусных або пісьмовых і інш.), а таксама з самім працэсам перадачы і атрымання пэўных паведамленняў ці ўво-гуле з працэсамі камунікацыі ў грамадстве. У наш час, які мож-на назваць эпохай інфармацыі, у сістэму камунікацыі ўклю-чаны і разнастайныя тэхнічныя сродкі (аўтаадказчыкі, тэле-фоны, факсы, камп'ютэры, радыё, АСУ, тэлебачанне, пэйджэ-ры, інтэрнет, друкавальныя прыборы і іх прадукцыя і г.д )- У сённяшнім жыцці людзей лавінападобная колькасць разнастай-ных паведамленняў, якія штодня абрынваюцца на чалавека, пільна вымагае ўсебаковага даследвання праблем інфармацыі (узнікла, у прыватнасці, асобная навука - інфарматыка; гл.: Мнхайлов, Черный, Гнляревскнй 1976), бо ад яе дакладнай ап-рацоўкі, усебаковага ўліку, правільнага, адэкватнага ўспры-мання залежыць лёс не толькі пэўнай фірмы, установы і г.д., але і лёс дзяржавы, усяго чалавецтва. Імклівае развіццё інфар-мацыйных даследаванняў стасуецца са станаўленнем і раз-віццём кібернетыкі, удасканаленнем тэхнікі сувязі, дзе распра-цаваны найперш статыстычныя аспекты перадачы, успрыман-ня, апрацоўкі інфармацыі. 3 гэтага пункту гледжання інфар-мацыя суадносіцца з частотнасцю выкарыстання ў працэсе камунікацыі знакаў (носьбітаў інфармацыі). Чым большую частату ўжывання мае знак, тым менш ён нечаканы, а значыць,
89
і тым менш інфармацыі ён нясе; і наадварот, менш ужываль-ныя знакі з‘яўляюцца больш нечаканымі, таму і нясуць больш інфармацыі. Інфармацыйная нагрузка матэрыяльных кампа-нентаў, у прыватнасці мовы, вымяраецца з дапамогай лага-рыфма ліку тых знакаў, якія могуць быць выбраны з агульнай колькасці наяўнага рэпертуару знакаў, што выражаецца фор-мулай
Н = n log S,
дзе Н - колькасць інфармацыі, п — колькасць выбраных зна-каў, S - колькасць наяўных знакаў.Знакам лічыцца любы пе-раданы (успрыняты) сігнал (літара, слова, сказ), а паняцце інфармацыйнай значымасці не звязана з сэнсам знакаў (гл.: Черрн 1972, 74). Інфармацыйная ёмістасць, напрыклад, галоў-ных намінатыўных адзінак мовы - слоў, можа вымярацца ста-тыстычнымі паказчыкамі на аснове ўліку колькасці канкрэт-ных словаўжыванняў, з дапамогай прыведзенай формулы.
Найбольш распаўсюджаныя знакавыя сістэмы ў выглядзе натуральных, жывых моў характарызуюцца такой тыповай рысай, як збыткоўнасць, якая выпрацавана стыхійна найперш для ўстойлівасці функцыянавання мовы, надзейнасці перада-чы і ўспрымання інфармацыі, для пераадольвання разнастай-ных “шумаў”, ці перашкод на шляху перадачы інфармацыі (параўн.: трэск у тэлефоннай трубцы, гул у аўдыторыі, дрэн-нае асвятленне, невыразная дыкцыя прамоўцы і г.д.). На асно-ве шматлікіх вымярэнняў устаноўлена, што збыткоўнасць па-ведамленняў на жывых мовах дасягае 80%, г. зн. толькі кожны пяты матэрыяльны кампанент нясе інфармацыю, а чатыры пятых колькасці элементаў толькі дубліруюць, паўтараюць яе. Так, у беларускім сказе Усе гэтыя людзі, якія жывуць тут, працуюць на адным прадпрыемстве множны лік слова людзі выражаецца шэсць разоў (множным лікам слоў усе, гэтыя, людзі, якія, жывуць, працуюць)У навуковай дысцыпліне інфар-матыцы адзначанае паняцце (інфармацыя) вывучаецца так-сама з пункту гледжання ўпарадкаванасці яе матэрыяльных носьбітаў і звязана з супрацьлеглым паняццем энтрапіі, або мерай неўпарадкаванасці гэтых носьбітаў: чым больш наза-
90
пашана інфармацыі аб тых ці іншых аб‘ектах, тым меншая эн-трапія, і наадварот.
У мовазнаўстве інфармацыя разглядаецца часта ў перша-пачатковым сэнсе, у якасці шырыні і колькасці значэнняў моў-ных адзінак, семантычнай ролі апошніх у камунікацыі. 3 гэта-га пункту гледжання адзначаецца адваротная, у параўнанні з кібернетычным падыходам да інфармацыі, тэндэнцыя, сутнасць якой палягае ў тым, што чым часцей тая ці іншая значымая адзінка сустракаецца ў мове, тым больш яна мае значэнняў, тым больш нясе яна інфармацыі (параўн.: Гнро 1976, 51, 63). Так, па падліках спецыялістаў, сярод 100 000 слоў, што ўжы-ваюцца пры вусных размовах па тэлефоне, 50% з гэтай коль-касці прыпадае ўсяго прыблізна на выкарыстанне 30 розных слоў. Менавіта яны выконваюць у гэтых выпадках асноўную інфармацыйную ролю ў згаданых тэлефонных размовах (гл.: Крнтчлн 1974, 183).
Інфармацыйную значнасць маюць не толькі частоты тых ці іншых моўных адзінак, але і іх месца ў складзе больш буйнай моўнай адзінкі (для пісьменных тэкстаў - літары ў слове, сло-ва ў сказе).Так, напрыклад, літары, якія размешчаны ў пачат-ку слова, маюць большую значнасць для яго апазнання, нясуць большую інфармацыю, чым канечныя літары слова (таму пры скарачэнні слоў на пісьме запісваюцца толькі інфармацыйна значымыя першыя літары тыпу, напр. - напрыклад, і г.д - і гэ-так далей, а абрэвіяцыя цалкам грунтуецца на першых літа-рах слоў - ЭВМ, ККД, РБ, НАН і г.д.). Падобная заканамер-насць назіраецца і пры размеркаванні слоў у сказе. Або інакш, чым бліжэй да пачатку той ці іншай моўнай адзінкі знаходзіц-ца яе элемент (літара ў слове, слова ў сказе), тым большую інфармацыйную ролю выконвае ён у гэтай адзінцы, і наадва-рот, па меры яго аддалення ад пачатку адзінкі змяншаецца і яго інфармацыйная значнасць.
Значыць, калі з кібернетычнага пункту гледжання інфарма-цыя знака ацэньваецца як яго прадказальнасць (чым часцей вы-карыстоўваецца знак, тым больш ён прадказальны, і наадварот), то з лінгвістычнага - як мера асэнсаванасці, семантычнай ёмі-стасці моўных адзінак, што ўжываюцца ў пэўным тэксце.
91
Для выражэння больш строгіх, дакладных, адэкватных ду-мак, паняццяў, суджэнняў спецыялістамі той ці іншай галіны ведаў, звычайна разам з мовазнаўцамі, распрацоўваецца ад-мысловая лексіка, якая мае шмат агульнага з паўсядзённай (у прыватнасці, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі з'яўляюцца ў іх аднолькавымі, адзінымі з’яўляюцца і службо-выя словы і інш.), але тым не менш адрозніваецца ад яе цэлым шэрагам дыферэнцыяльных прыкмет. Адна і тая ж лексічная адзінка можа быць і звычайным словам, і тэрмінам у залеж-насці ад сферы свайго ўжывання. Так, словы сэрца, сонца, гро-шы, вада і інш. адносяцца да агульнаўжывальных, і ў той жа час пры выкарыстанні іх у адпаведных навуковых тэкстах па медыцыне (сэрца), астраноміі (сонца), эканоміцы (грошы), хіміі (вада) яны тэрміналагізуюцца, набываюць спецыфічныя рысы, што адрозніваюць іх ад знешне падобных паўсядзённых слоў. У сваю чаргу, некаторыя тэрміны са спецыяльнай літаратуры патрапляюць у склад агульнаўжывальнай лексікі дзякуючы навукова-тэхнічнаму прагрэсу, вынікі якога робяцца шырокім здабыткам усіх людзей (параўн.: словы электрычнасць, радыё-хваля, рэнтген, вітаміны, кісларод і інш.).
Такім чынам, жорсткая мяжа паміж рознымі пластамі лексікі, і ў прыватнасці паміж навуковай, спецыяльнай і агульнаўжываль-най, штодзённай адсутнічае, бо ў залежнасці ад мноства факта-раў адны і тыя ж лексічныя адзінкі могуць выкарыстоўвацца ў розных стылях дадзенай мовы. Пры гэтым у кожным з гэтых сты-ляў словы ўжо характарызуюцца адрознымі асаблівасцямі, су-купнасць якіх і дае падставы заключыць, з'яўляецца тая ці іншая лексічная адзінка тэрмінам або агульнаўжывальным словам.
Да найбольш кідкіх адметных рыс тэрмінаў адносяцца, па-першае, іх пераважнае выкарыстанне ў пэўных галінах прафе-сійнай дзейнасці людзей, прычым зыходнай формай тэрміна служыць не вусная, як у звычайных слоў, а пісьмовая, таму навуковыя тэксты цяжка ўспрымаюцца на слых, і наадварот, звычайныя словы ў вусным дыялогу пры яго запісе часта страчваюць свой сэнс, прынамсі не ўспрымаюцца таксама інфарматыўна, як у жывой гаворцы, у пэўнай сітуацыі, пры ўжыванні канкрэтнымі суразмоўцамі, што добра асэнсоўва-
92
юць тэму гаворкі. Значыць, зыходнай формай існавання тэр-міна служыць пісьмовая, а звычайнага слова - вусная форма. Па-другое, пераважная большасць тэрмінаў ствараецца спе-цыялістамі штучным шляхам або праз шырокае выкарыстан-не грэчаскіх і лацінскіх каранёў, што робіць тэрміны інтэрна-цыянальнай з‘явай, у прыватнасці для еўрапейскіх моў, або праз тэрміналагізацыю звычайных слоў, якія складаюць асоб-ны разрад у спецыяльнай лексіцы любой мовы. Звычайныя ж словы ўзнікаюць і развіваюцца стыхійна, па сваіх унутраных законах і не падлягаюць свядомым зменам па нарочыстаму намеру людзей. Нікому нават у галаву не прыйдзе думка змяніць значэнне агульных слоў тыпу рука, стол, хлеб, ружо-вы,спаць і да т.п., у той час як значэнні тэрмінаў могуць мя-няцца ў адпаведнасці з тымі ці іншымі навуковымі адкрыц-цямі, або пры стварэнні тэрміналогіі і задавацца спецыялістамі ў якасці аксіяматычных. Так, зыходнае значэнне слова атам дэфінавалася спачатку як нешта непадзельнае, цэласнае, але з адкрыццём складанай структуры гэтай часцінкі матэрыі сэнс тэрміналагізаванага слова змяніўся на адваротны.
У якасці тэрмінаў найбольш часта выкарыстоўваюцца на-зоўнікі, што ўжываюцца або паасобку (параўн.: менеджмент, каштарыс, кіраванне і да т.п.), або ў складзе састаўных тэрм-інаў, дзе яны выступаюць стрыжнявымі, граматычна незалеж-нымі кампанентамі (параўн.: адміністрацыйна-кіраўніцкія вы-даткі, службовая асоба і да т.п.). У адрозненне ад агульнаў-жывальных слоў тэрміны любой навукі або прафесійнай дзей-насці людзей могуць быць, такім чынам, звышслоўнымі, скла-дацца з двух і болей лексічных адзінак, якія граматычна звяза-ны паміж сабой, утвараюць словазлучэнні розных сінтаксіч-ных мадэляў (параўн.: лрацоўнае пагадненне, укараненне ве-даў, дапамога па беспрацоўю, пакінуць пасаду, праца па змен-ным графіку, часовы выканаўца абавязкаў і інш.). Да таго ж у некаторых навуках (хіміі, фізіцы, матэматыцы і інш.) тэрміны часам утвараюцца са спалучэнняў спецыяльных сімвалаў і слоў (параўн.: ^-распад, п-мерны і інш.).
Істотныя адрозненні ад агульнаўжывальных слоў тычацца і зместу тэрмінаў, у якіх адзначаецца тэндэнцыя да сіметрыч-