• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Пасля завяршэння перагавораў і падпісання кантракту ці заключэння пагаднення неабходна прааналізаваць для ўліку ў далейшай працы тыя фактары, што садзейнічалі поспеху пе-
    98
    рамоў, цяжкасці, што ўзнікалі падчас іх правядзення, усе тыя пытанні і прапановы, якія былі не ўлічаны субяседнікам (субя-седнікамі) і па якой прычыне: паводзіны партнёраў станоўчыя, нейтральныя і адмоўныя рэакцыі апошніх на ўсе пытанні, па-лажэнні, высновы абмеркаванай тэмы і інш.
    Трэба памятаць таксама пра тыя спосабы вядзення перамоў, якія ўяўляюцца стратэгічна шкоднымі для іміджу кіраўніка і для яго фірмы (установы, прадпрыемства і інш.): выкарыстан-не заведама недаставернай інфармацыі (хаця яна часам і можа прынесці тактычны поспех), пагрозы, шантаж, ужыванне не зусім карэктных прыёмаў навязвання пагаднення (напрыклад, пры цяжкім фінансавым стане партнёра), скажэнні пазіцый і палажэнняў партнёра, яго дыскрэдытацыю і інш.
    Адным з важных сродкаў кіравання калектывам служаць на-рады, пасяджэнні, сходы і да т.п., дзе мова ўжываецца як асноў-ны інструмент уздзеяння на калектыў і як галоўны сродак выяў-лення думак, намераў, пажаданняў, скіраваных на дасягненне пэў-ных вынікаў дзейнасці гэтага калектыву. Зыходным момантам пры падрыхтоўцы нарад з‘яўляецца вызначэнне актуальнай тэмы іх правядзення, а таксама задач, якія неабходна вырашыць, і ка-нечных мэт. 3 улікам дадзеных палажэнняў распрацоўваецца парадак дня, вызначаецца склад удзельнікаў, тэрмін і месца пра-вядзення нарады (сходу, пасяджэння), рэгламент (дакладчык, са-дакладчык, выступоўцы і тэрміны іх дакладаў, паведамленняў, час на пытанні і адказы на іх, праект пастановы і яго абмерка-ванне, падвядзенне вынікаў нарады, неабходныя даведкі, абвесткі і іншая дзелавая інфармацыя). Па ходу рабочай нарады вядзецца пратакол па схеме: слухалі —выступілі - пастанавілі (гл.: Бранм 1998, 118 - 121), у якім указваюцца, акрамя таго, выканаўцы і тэрмін выканання запланаванай пастановы.
    Паспяховае і выніковае правядзенне нарады (сходу, пася-джэння і інш.) непасрэдна звязана са стварэннем на ёй такой даверлівай, творчай, сяброўскай, але дзелавой атмасферы, дзе б кожны ўдзельнік мог свабодна, з карысцю для справы, аргу-ментавана выказаць свае думкі, меркаванні, прапановы, ад-чуць сябе арганічнай часткай калектыву, ад якога залежыць поспех яго (калектыву) працы. Знешнімі фармальнымі чынні-
    99
    камі, што забяспечваюць аптымальную арганізацыю нарады, служаць: строгае прытрымліванне рэгламенту, старанная па-пярэдняя падрыхтоўка ўсіх неабходных дакументаў (парадак дня, спіс запланаваных удзельнікаў і выступоўцаў, па магчы-масці, тэзісы даклада, садаклада, праект пастановы і інш.), выбар аптымальнага, ці, прынамсі, прымальнага для ўсіх удзельнікаў нарады часу і месца яе правядзення.
    Нарады і сходы мэтазгодна праводзіць не ў якасці дзяжур-ных, рэгулярных мерапрыемстваў, а пры пільнай неабходнасці вырашэння актуальных і складаных праблем, што ўзнікаюць перад калектывам. У такіх выпадках рацыянальна і своечасо-ва пастаўленыя задачы спрыяюць згуртаванню індывідуумаў, стварэнню маналітнага вытворчага арганізма, які здольны пас-пяхова выканаць пастаўленыя заданні любой цяжкасці. Пры прыняцці ў канцы нарады (сходу, пасяджэння) неабходнай па-становы трэба абавязкова ўлічыць усе выказаныя прапановы, узважыць усе магчымыя шляхі вырашэння праблемы, сінтэза-вана і абагульнена з улікам самых дробных дэталяў уявіць сабе праблему і лепшы варыянт яе канчатковага рашэння.
    3.3.	Юакладм, высшуйленні і іх ст^укту^а
    сХ^дным з найбольш складаных і адказных відаў дзей-насці кіраўніка служаць публічныя выступленні з дакладамі, паведамленнямі, справаздачамі і да т.п. Звычайна перад кож-ным такім выступленнем стаіць праблема не толькі падрых-тоўкі змястоўнага актуальнага цікавага даклада, але і пера-адоленне пачуцця пэўнага страху, няўпэўненасці, хваляван-ня, сумневу, асабліва перад аўтарытэтнай аўдыторыяй. На-ват у найбольш салідных амерыканскіх бізнесменаў самае вялі-кае пачуццё страху выклікае менавіта неабходнасць публічнага выказвання сваіх думак, меркаванняў, прапаноў (гл.: Смсмен, Днм 1996, 44 - 45), страх смерці, напрыклад, стаіць у іх толькі на шостым месцы.
    Пры належным псіхалагічным настрою, з дапамогай якога падаўляецца пачуццё страху, трэба, па-першае, мець усё тое, што неабходна сказаць, і, па-другое, глыбокую патрэбу і
    100
    пільную неабходнасць выказаць сваю думку. 3 гэтымі ўста-ноўкамі пачынаецца падрыхтоўка выступлення. Колькі часу рыхтавацца да выступлення - залежыць ад многіх чыннікаў (эрудыцыі, досведу аўтара, складанасці і тыпу праблемы, тэмы выступлення, доступу да крыніц інфармацыі, складу аўдыто-рыі і інш.). Тым не менш, у сярэднім на 10 мінут сур’ёзнага публічнага выступлення трэба затраціць каля тыдня для ўсіх этапаў яго (выступлення) падрыхтоўкі. Чым больш плённага, творчага часу і інтэлектуальных, духоўных высілкаў затра-чана на падрыхтоўку выступлення, тым эфектыўнейшым, больш дзейсным і карысным яно будзе. Найбольш ёмістым па часе 3‘яўляецца этап збору матэрыялу, азнаямленне з крыні-цамі інфармацыі па тэме выступлення. Пры такой працы трэ-ба кіравацца наступным правілам: браць матэрыялы з самых разнастайных, але даставерных і аўтарытэтных крыніц, на-ват, калі ў іх месцяцца супрацьлеглыя меркаванні па асвят-ленні адных і тых жа фактаў. Розныя пункты гледжання на праблему прадстаўляюць яе звычайна ў аб'ёмным, аб’ектыў-ным і прывабным выглядзе, стымулююць думку слухачоў, скіроўваюць яе на канструктыўнае, творчае ўспрыманне інфармацыі, бо даюць ім можнасць інтэлектуальнага выбару, што часцей за ўсё лепш, чым яе (інфармацыі) аднаварыянтнае “прачытванне”.
    Кожны даклад ці выступленне структурна падзяляецца на тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне, прычым на галоў-ную частку ў сярэднім павінна прыпадаць не менш 70% часу, адведзенага для выступлення. Ва ўступе сцісла фармулююцца задачы і намеры паведамлення (даклада); у галоўнай частцы змя-стоўна выкладваюцца асноўныя думкі, палажэнні, якія трэба арганізаваць у празрыстую і стройную структуру, праілюстры-раваць багатым, пераканаўчым фактычным матэрыялам (з вы-карыстаннем статыстычных дадзеных, азначэннем ключавых тэр-мінаў, аўтарытэтных спасылак і цытат і інш.); заключэнне, у якім падагульняюцца ідэі, палажэнні, звязаныя з уводзінамі і галоў-най часткай выступлення (гл.: Технологня 1999, 44).
    Даклады звычайна робяцца або “па паперцы”, калі падрых-таваны пісьмовы тэкст агучваецца перад аўдыторыяй, або ў
    101
    выглядзе непасрэднага, але папярэдне глыбока асэнсаванага вуснага выступлення. У другім выпадку таксама пажадана мець перад сабой пісьмова выкладзеныя асноўныя пункты, па-лажэнні, тэзісы выступлення, каб пазбегнуць апускання адна-го з іх, што цалкам магчыма, асабліва пры працяглых выс-тупленнях (лекцыях, дакладах, справаздачах і г.д ). Зразуме-ла, большы давер у аўдыторыі і мацнейшае ўздзеянне на яе маюць выступленні без паперкі, бо ў гэтым выпадку ўсталёў-ваецца арганічны натуральны кантакт з аўдыторыяй, чуйная адваротная сувязь з ёй, бо па выразах твараў слухачоў можна мяняць рытм прамовы, рабіць неабходныя паўторы, паўзы, ла-гічныя націскі, ставіць рытарычныя ці звычайныя пытанні, звяртацца да аўдыторыі з патрэбнымі заклікамі, або з ухва-леннямі выказанай думкі і г.д.
    Пры падрыхтоўцы даклада важна выбраць для яго адэк-ватную назву, якая павінна быць канкрэтнай, сціслай, не-трафарэтнай, прывабнай, дарэчнай. Разнастайныя крыніцы, што выкарыстоўваюцца для даклада, неабходна канспек-таваць, а пры спасылках на іх мець пры сабе ўсе рэквізіты (аўтар, назва працы, год выдання, назва выдавецтва, ста-ронка або канкрэтная цытата, што прыводзіцца ў дакла-дзе) той ці іншай крыніцы. Апрача пісьмовых крыніц у якасці матэрыялу могуць выкарыстоўвацца асабістыя думкі, на-зіранні. разважанні, досвед аўтара; вусныя меркаванні і па-рады экспертаў, спецыялістаў па выбранай тэме, інтэрв‘ю, вынікі бясед, апытанняў і да т.п. Сабраны матэрыял па аб’ё-ме павінен значна перавышаць тую інфармацыю, што пла-нуецца паведаміць аўдыторыі, і складаць надзейны эмпірыч-ны і тэарэтычны фон выступлення,прэсупазіцыю апошняга, якая адчуваецца слухачамі і надае дакладу неабходную грунтоўнасць, глыбіню, а выступоўцу - упэўненасць, а так-сама магчымасць адказваць на самыя разнастайныя пытанні, што могуць узнікнуць у слухачоў. Уся інфармацыя па тэме выступлення (думкі, назіранні, абагульненні, факты і іх інтэрпрэтацыя і г.д ), па сутнасці, служыць толькі ўнутра-ным патэнцыялам адпаведнага даклада (выступлення, пра-мовы і г.д.). Аптымальная рэалізацыя гэтага патэнцыялу,
    102
    перавод яго з індывідуальнай духоўнай уласнасці аўтара ў калектыўную ўласнасць аўдыторыі ўяўляе сабой самастой-ную складаную праблему, для вырашэння якой неабходна ўлічваць шмат фактараў, у тым ліку і такія “дробязі”, як знешні выгляд аратара, яго адзенне, уменне трымаць сябе перад аўдыторыяй, добра пастаўлены ўпэўнены голас, умен-не рабіць неабходную паўзу, мэтанакіраванасць, плённасць і выніковасць выступлення, добразычлівасць, ініцыятыў-насць, адсутнасць страху перад самымі складанымі пытан-нямі, магчымымі супярэчнасцямі паміж рэальным станам спраў і тэарэтычнымі палажэннямі даклада, якія пры выпад-ку неабходна выкарыстаць для зняцця (вырашэння) такіх су-пярэчнасцяў, своечасова, ва ўстаноўлены рэгламентам тэрмін, закончыць выступленне.
    Надзвычай сур'ёзнай і важнай для іміджу аратара служыць тая частка яго публічнага выступлення, якая звязана з адка-замі на пытанні аўдыторыі. Гэтыя пытанні могуць быць у пісьмовай і вуснай форме. У першым выпадку (адказы на пісьмовыя пытанні) дакладчык мае пэўныя перавагі,па край-ней меры, у часе, бо ў яго ёсць магчымасць згрупаваць пы-танні па тэмах, па складанасці, па сваіх здольнасцях адказаць на іх і г.д- Пры вусных пытаннях адказваць на іх трэба прак-тычна адразу пасля іх фармулёўкі, таму тут трэба карыстац-ца наступнымі палажэннямі: добра ўясніць сэнс пытання, для чаго можна ўдакладніць, ці правільна вы зразумелі пытанне (гэта дае пэўны час дакладчыку для падрыхтоўкі адказу), пап-расіць паўтарыць пытанне пры яго мудрагелістай ці незразу-мелай фармулёўцы; калі пытанне складаецца з некалькіх час-так, адказваць трэба пачынаць з тых, што найбольш зразуме-лыя для выступоўцы, мець перад сабой усе тыя інфармацый-ныя матэрыялы, што выкарыстаны для падрыхтоўкі даклада -хутчэй за ўсё пытанні звязаны з тымі часткамі, якія не агуча-ны ў дакладзе, складаюць яго прэсупазіцыю. Пры адсутнасці канкрэтных адказаў на пэўныя пытанні можна карыстацца такімі формуламі: дадзенае пытанне выходзіць за межы тэмы даклада, не ўваходзіць у кампетэнцыю аратара; патрабуе да-датковага вывучэння тэмы (праблемы, пытання); звязана з