Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
Такім чынам, згаданае прымяненне разнастайных інтэлекту-альных і псіхалагічных аргументаў у выступленні аўтара пат-рабуе ад апошняга не толькі фундаментальных ведаў, але і чуй-нага арганічнага кантакту са слухачамі, тонкага адчування на-строю аўдыторыі, бо пры яе крытычным стаўленні да тэмы выс-туплення ці да самога прамоўцы ўсе магчымыя доказы, сцвярд-жэнні, аргументы стануцца незапатрабаванымі і не ўспрынятымі адрасатам.
118
Заіслюіэнне
Разнастайныя віды маўленчай дзейнасці кіраўніка, як мана-лагічнай, так і дыялагічнай, як вуснай (даклады, выступленні, прамовы, дыскусіі, тэлефонныя перамовы, субяседаванні і да т.п.), так і пісьмовай (справаздачы, даведкі, шматлікія дзелавыя паперы, тэзісы дакладаў і выступленняў ці самі тэксты гэтых дакладаў і выступленняў і да т.п.), як унутранай (пры абдум-ванні пэўных пытанняў, тэм, праблем, разважанняў з самім са-бой і інш.), так і знешняй (пры скіраванасці вынікаў мысленчай працы, меркаванняў для перадачы іншым людзям) каўзальна звязаны найперш з шмат аблічнымі відамі яго функцыянальнай і практычнай дзейнасці. Пры гэтым вельмі важным і істотным для эфектыўнай працы, для прыняцця аптымальных рашэнняў служыць умелае, арганічнае і дарэчнае дастасаванне кожнага асобнага віду маўленчай дзейнасці да таго ці іншага спецыфіч-нага віду вытворчай і кіраўніцкай дзейнасці, бо змяшэнне маў-ленчых і выканальніцкіх (практычных) “жанраў” дзейнасці можа нанесці шкоду справе, ці, прынамсі, не будзе спрыяць максімаль-наму дасягненню пастаўленых мэт або вырашэнню стратэгіч-ных і тактычных праблем кіравання.
Чуйнаму, часта інтуітыўнаму сінтэзу (спалучэнню) канк-рэтных маўленчых сродкаў і пэўных тыпаў рашэнняў, якія не-абходна прыняць кіраўніку, павінны спадарожнічаць тэарэтыч-ныя веды аб мове ў цэлым. Аб характэрных рысах кожнай яе разнавіднасці, аб яе важнейшых стылістычных, экспрэсіўных сродках, каб не толькі фармальна, а і дарэчна, гнутка, арганіч-на спалучаць іх са зместам думкі, знітаванай з прыняццем пэўных рашэнняў. Хаця адным з галоўных прызначэнняў мовы служыць камунікатыўная функцыя, скіраваная на перадачу інфармацыі, на зносіны паміж людзьмі, не трэба забываць і пра тое, што ў маўленні канкрэтнага чалавека глыбока, пластыч-на і адэкватна выражаюцца не толькі яго думкі, меркаванні, пачуцці, але і яго, бадай, самая каштоўная рыса - непаўтор-ная індывідуальнасць, самавітасць, адметнасць, якая дазваляе разглядаць гэтага чалавека не як звычайную часцінку люд-ской масы, а як годную самадастатковую асобу са сваім ары-
119
гінальным светабачаннем, светаўспрыманнем, светапоглядам, чаго няма ў іншых асоб, і што робіць чалавека вартым новай высокай дадатнай ацэнкі, бо без яго асабістых меркаванняў той ці іншы калектыў людзей будзе і бяднейшым, і менш вы-разным, і не зусім паўнацэнным. У агульным невычэрпным па змесце здабытку людзей - мове - для кожнага чалавека зна-ходзяцца сродкі. якія патэнцыяльна здольны выразіць менаві-та яго індывідуальную сутнасць, што пры спалучэнні з іншымі непаўторнымі асобамі і стварае багацце і вартасць творчага калектыву, ляжыць у падмурку яго плённай і эфектыўнай пра-цы, забяспечвае поспех у яго дзейнасці. Чым больш індывіду-альнай з'яўляецца выказаная словамі думка, тым больш яна магутная, дзейсная, уплывовая (гл.: Чаадаев 1908, 153).
Яркая індывідуальнасць чалавека павінна выражацца ў многіх відах яго маўленчай дзейнасці (праблемных дакладах і выступленнях, дыскусіях, некаторых перамовах і інш.), але тым не менш некаторыя яе віды, асабліва ў сферы афіцыйна-дзела-вой дзейнасці (справаздачы, запаўненне бланкаў, анкет, служ-бовыя дакументы, даведкі і да т.п.) маюць пераважна надын-дывідуальны, сацыяльны характар, бо гэтага патрабуюць ча-ста паўтаральныя, стандартызаваныя віды прафесійнай дзей-насці кіраўніка, для якіх у мове выпрацаваны пэўныя штам-пы, устойлівыя спосабы вербальнага выражэння, стандарты-заваныя формы дзелавых папер з пастаяннымі рэквізітамі. Індывідуальнае і сацыяльнае ў розных відах маўленчай дзей-насці кіраўніка або выразна размяжоўваецца, або змешваец-ца ў тых ці іншых прапорцыях у адпаведнасці з характарам прафесійнай дзейнасці, тэмы абмеркавання, складу ўдзельні-каў дыскусіі, нарады або слухачоў (пры вусным дакладзе), знешняй сітуацыяй зносін і г.д.
Непасрэдна вербальныя сродкі (словы, словазлучэнні, ска-зы) выказвання думак служаць у многіх выпадках толькі свое-асаблівай упаковачнай абалонкай, гучальнай (пры вымаўленні) або зрокавай (пры напісанні) формай, змест якой здатны мяняц-ца ў залежнасці ад умелага выкарыстання невычэрпных пара-моўных сродкаў (тон і мадуляцыя голасу, інтанацыя, громкасць і тэмп маўлення, паўзы і інш.; шматлікія і разнастайныя жэсты,
120
поза прамоўцы, выраз яго твару, міміка, рухі цела, позірк, уменне трымаць сябе перад аўдыторыяй і інш.)- Таму часта важна асаб-ліва пры вусных выступленнях, не тое, што сказана, а як сказа-на і хто сказаў. Адна і тая ж думка ў моўным выкананні розных людзей успрымаецца далёка не заўсёды адэкватным, адноль-кавым спосабам. Тоеж тычыцца і адпаведных парамоўных срод-каў, здатных істотна мяняць сэнс выказвання, што складаецца з адных і тых жа слоў (параўн.: Ты ў мяне вось mym сядзіш у адным выпадку паказаць жэстам на пэўнае месца ў аўдыто-рыі,а ў другім — пастукаць сябе далонню па патыліцы). Эфек-тыўнымі парамоўнымі сродкамі пры вусных выступленнях слу-жаць наглядныя ілюстрацыі (схемы, малюнкі, табліцы, дыягра-мы і да т.п.), зробленыя ў выглядзе асобных лістоў, запісаў на дошцы і г.д., якія (ілюстрацыі) шырока выкарыстоўваюцца ў спецыяльных пісьмовых тэкстах.
Сказаныя або напісаныя палажэнні, тэзісы, прапановы, мер-каванні набываюць вялікую сілу, аказваюць неабходны ўплыў, прамое дзеянне на адрасатаў, калі падмацоўваюцца разнас-тайнымі аргументамі, шматлікімі відамі інтэлектуальных і псіхалагічных доказаў, фактычным матэрыялам, статыстыч-нымі падлікамі, дарэчнымі цытатамі аўтарытэтных людзей ці кампетэнтных спецыялістаў, вынікамі сацыялагічных апытан-няў, умелым выкарыстаннем прыказак, прымавак, крылатых слоў, фразеалагізмаў, фальклорных сюжэтаў і інш.
Поспех у маўленчай дзейнасці і ў звязанай з ёй прафесійнай дзейнасцю залежыць не толькі ад умення добра і аргументава-на гаварыць, але і ад умення ўважліва слухаць, карэктна і па сутнасці тэмы фармуляваць пытанні, ад добразычлівых адносін да субяседніка ці слухача, ад пошуку, знаходжання, прыняцця рашэнняў, якія б адпавядалі інтарэсам суразмоўцаў ці парт-нёраў па перагаворах.
Самы магутны, самы незаменны, самы поліфункцыяналь-ны рабочы інструмент, які штомінутна знаходзіцца ў выкары-станні чалавека інтэлектуальнай працы, - гэта мова. Умелае ўжыванне яе ў розных дзелавых сітуацыях служыць надзей-най асновай і здатным сродкам паспяховай дзейнасці любога кіраўніка.
121
Літа^ат^а
Адамар Ж. йсследованне пснхологнн процесса нзобретення в областн математнкн. - М.: Советское радно, 1970. 152 с.
Александрова 3. Е. Словарь снноннмов русского языка. - М.: Советская энцнклопедня, 1968. 600 с.
Алексеев В. П. Становленне человечества. - М.: йздательство полнтн-ческой лнтературы, 1984. 462 с.
Алексеев Д. й., Гозман й. Г., Сахаров Г. В. Словарь сокраіценнй русско-го языка. - М.: Русскнй язык, 1983. 487 с.
Антанюк Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія. Фарміраванне, струк-тура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. 240 с.
Асновыкультуры маўлення і стылістыкі. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. 255 с.
Баллн Ш. Обіцая лйнгвнстнка н вопросы французского языка. - М.: Нз-дательство нностранной лнтературы, 1955. 416 с.
Бахтнн М. М. Эстетнка словесного творчества. — М.: йскусство, 1979.424 с.
Беларуская граматыка. 4.1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаў-тварэнне. Націск. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. 431 с.
Бернал Дж. Наука в нстормн обтества. - М.: йздательство нностранной лнтературы, 1956. 735 с.
Бмр С. Кмбернетнка н управленне пронзводством. — М.: Наука, 1965.391 с.
Бодуэн де Куртене й. А. йзбранные труды по обтему языкознанню. Т. 2. -М.: йздательство AH СССР, 1963. 391 с.
Брамм й. Культура делового обшення. - Мн.: ЙП Эко - перспектнва, 1998. 174 с.
Брунер Дж. Пснхологня познання. - М.: Прогресс, 1977. 412 с.
Буслаев Ф. й. йстормческая грамматнка русского языка. - М.: Госуч-педгнз, 1959. 626 с.
Бюлер К. Теорня языка. - М.: Прогресс, 1993. 502 с.
Введенская Л. А., Павлова Л. Г. Культура н нскусство речн. - Ростов-на-Дону, Феннкс, 1998. 573 с.
ВечерЛ. С. Секреты делового обіцення. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. 367 с.
Внлсон Г., Маклафлнн К. Язык жестов. Путь к успеху. - СПб.: Пнтер, 2000. 224 с.
Выготскнй Л. С. Собранне сочнненнй в шестм томах. Т. 2. йроблемы обіцей пснхологнн. - М.: Педагогнка, 1982. 504 с.
Гейзенберг В. Фнзнка н фнлософмя. - М.: йздательство нностранной лн-тературы, 1963. 293 с.
Гельб й. Е. Опыт нзучення пнсьма. Основы грамматологнн. - М.: Раду-га, 1982. 366 с.
122
Гнро П. Проблемы й методы статастйческой лйнгвйстйкй// Обтееязы-кознанне. Хрестоматая/Сост. Б.й. Косовскйй. -Мн.:1976.С.44-63.
Глвсон Г. Введенйе в дескрнптнвную лйнгвйстнку. - М.: йздательство йностранной лнтературы, 1959. 486 с.
Головйн Б.Н. Основы культуры речй. - М.: Высшая школа, 1980. 335 с.
Горелов й. Н. Невербальные компоненты коммунйкацйй. - М.: Наука, 1980. 104 с.
ГумбольдтВ. йзбранныетруды по языкознанлю.-М.: Прогресс, 1984.398 с.
Довлатов С. Заповеднйк. - Л.: Васйльевскйй остров, 1990. 95 с.
Дубовйк A. Е. Англо-русско-белорусскйй словарь менеджера. - Мн.: Вы-шэйшая школа, 1996. 320 с.
Дьячков М. В. Креольскне языкй. - М.: Наука. 106 с.
Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. - Мн.: Беллітфонд, 2000. 448 с.
Жельвйс В. й. Эмотйвный аспект речй. - Ярославль: Ярославскйй пе-дннстатут йм. К. Д. Ушйнского, 1990. 81 с.
Жйнкйн Н. й. О кодовых переходах во внутренней речй // Вопросы язы-кознання. 1964. № 6. с. 26 - 38.
Карнегй Д. Как завоевывать друзей н оказывать влйянйс на людей. -Самара: йздательство “ABC”, 1997. 704 с.
Каррас Ч. Л. йскусство веденйя переговоров. - М.: Эксмо, 1997. 400 с. Карцевскнй С. Об аснмметрнчном дуалнзме лйнгвнстйческого знака // В.А. Звегйнцев. Йсторйя языкознання 19-20 веков в очерках й йзвлече-нйях. Ч. 2. -М„ 1965. С. 85- 90.