Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
83
рый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 - 78).
Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лек-сем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных бе-ларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстан-тывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяў-чыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарйть - з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя кан-струкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для не-адушаўлёных назоўнікаў (параўн.: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўн.: няправільна *Лесніком зваліла альху і інш.).
Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з'яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунту-юцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: *кагорта мужыкоў, * сена-тары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: *недахват кармоў, правільна не-дахоп кармоў і да т.п.).
2.^. Юакладнабуі>, лагіінасуь і dafauacy-b на^ленвя ^)акладнасць маўлення палягае ў сэнсавай адпаведнасці яе асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама ў выкарыстанні адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прад-стаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведні-ках. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі (параўн.: Лепешаў 1989, 76). Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы тыпу абагульніць і абагуліць, гліняны і гліністы і да т.п. (абагульніць можна толькі думкі, факты, меркаванні і іншыя адцягненыя па-няцці, а абагуліць — прылады працы, свойскую жывёлу, мэблю
84
і іншыя канкрэтныя прадметы), размяжоўваць сінонімы (так, сіна-німічныя словы зачыніць і закрыць спалучаюцца з рознымі назоў-нікамі, першыя, у прыватнасці, з назоўнікамі тыпу дзверы, варо-ты і да т.п., другое - з назоўнікамі тыпу вочы, твар і да т.п.).
Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам: гэтаму спрыяюць і, як пра-віла, адназначная лексіка дадзеных стыляў, шматстайныя га-товыя для ўжывання ўстойлівыя звароты, выразы, стандарт-ныя структуры сказаў, адсутнасць эліптычных канструкцый, і, магчыма, самае галоўнае, наяўнасць добра ўсвядомленых, старанна падрыхтаваных паняццяў, думак, суджэнняў.
Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагіч-насці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, пас-лядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж час-ткамі выказвання. Такім чынам, лагічнасць выходзіць за межы слова і праяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксіса. Лагічныя су-вязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу таму .... што, калі..., то, раз ..., так, як толькі ..., дык і інш.; парадкам слоў (параўн.: Дзень змяняе ноч, Маці любіць дзіця і да т.п. - на першым месцы знаходзіцца звычайна суб‘ект дзе-яння, які, аднак,у пэўных кантэкстах можа быць і аб’ектам; напрыклад, Маці любіць дзіця, а бацьку любіць маці і да т.п.). Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з‘явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнасці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць па-вінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дак-ладаў, артыкулаў і г.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) - ас-ноўная частка - заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.
Дарэчнасць маўлення павінна непасрэдна нітавацца з даклад-насцю і лагічнасцю, і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму скла-ду аудыторыі (слухачоў, чытачоў, іх узросту, прафесіі, адука-
85
ванасці, полу, настрою, месцу жыхарства і іншым асаблівасцям), выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя вы-разы, і наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях -гутарковыя ці прастамоўныя словы, бо гэта можа сведчыць не толькі пра нізкую культуру маўлення, але і выклікаць недавер у слухача (слухачоў) да выказанай інфармацыі.
2.8. Чмспіаша, вы^аЗнасуь і гіагаууе ма^леннл ^/ыстата маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацы-яльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца най-перш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове эле-ментаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў (тыпу, гм, э-э-э, ну, так сказаць, як яго, гэта самае, значыцца і да т.п.), мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лек-сем і выразаў тыпу быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціц-ца, мянціць языком, перці пехадралам і да т.п., плеаназмаў і таўталогій тыпу ў верасні месяцу, шэсць штук сталоў, пяць чалавек студэнтаў, поўнасцю запоўнены і да т.п., жарганіз-маў тыпу хіла, клёва, філон, здаць хвасты і інш., беспадстаў-на ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў тыпу о-кэй, стрыт, хаўбек, чао і інш., канцэлярызмаў тыпу як абспшіць справа, скласці мерапрыемства і інш., русізмаў тыпу вучы-цель, сражэнне і інш., наватвораў і аказіяналізмаў тыпу ажы-гуліўся ‘купіў аўтамабіль Жыгулі’, аступеніўся ‘стаў канды-датам навук’ і інш., шматкампанентных скарачэнняў і абрэ-віятур тыпу Белмаслатлушчснабзбыткантора і інш.
Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэн-нем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нема-тываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае вы-карыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых па-тэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэ-лектуальныя здольнасці прамоўцы. Выказванне ж адной і той жа думкі рознымі і шматстайнымі моўнымі сродкамі, як пра-віла, з'яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэн-
86
саванасці, добрай засвоенасці, служыць надзейнай падставай для таго, каб вытлумачыць яе ясна, зразумела, данесці па-роз-наму ў залежнасці ад складу адрасатаў, аўдыторыі.
Беларуская мова надзвычай багата сінонімамі, якія разнастай-на характарызуюць найбольш істотныя для нашага жыцця з‘я-вы, рэаліі і паняцці аб іх. Так, для паняцця, звязанага з гаварэн-нем, выдзяляецца 73 розных сінонімы (параўн.: казаць, размаў-ляць, гутарыць, гаманіць, мармытыць, балбатаць, балабоніць, су-бяседнічаць, чаўпці, вярзці і г.д.), з паняццем ‘добра’ — 70 розных слоў (параўн.: неблагі, станоўчы, дасканалы, варты, выдатны, бездакорны, прыстоііны, ладны, дыхтоўны, файны, адменны і інш.), з паняццем ‘многа’ — 66 розных сінонімаў (параўн.: йімат, безліч, цьма, навалам, нямала, па горла, хоць адбаўляй і інш.), а з паняццем ‘хутка’ - 126 розных слоў (гл.: Клышка 1993).
У трохтомным руска-беларускім слоўніку для характарыс-тыкі, тлумачэння, перакладу 110 000 зыходных рускіх лексем выкарыстана звыш 300 000 розных беларускіх слоў (Русско-белорусскмй словарь 1993, т.1, 6), што сведчыць пра надзвычай вялікі лексічны запас беларускай мовы, асабліва калі ўлічыць, што ў згаданы слоўнік не ўключаны мільёны спецыяльных слоў (многія дыялектызмы, тапонімы, уласныя імёны, тэрміны і інш.)
Зразумела, гэта не значыць, што, напрыклад, кіраўнік здоль-ны выкарыстаць усё багацце мовы, бо нават у самых прызна-ных майстроў слова, пісьменнікаў, паэтаў, па дадзеных спе-цыяльных лінгвістычных даследаванняў, адзначаецца прыб-лізна каля 10 - 15% агульнаўжывальнай лексікі адпаведнай мовы (напрыклад, у творчасці вядомага рускага паэта С.Ясе-ніна налічваецца 18 900 розных слоў, у моўнай скарбонцы бела-рускага паэта і пісьменніка Я.Коласа - каля 37 000 розных слоў). Аднак у сваім маўленні трэба імкнуцца, каб наяўны ў адука-ванага носьбіта мовы слоўнікавы склад (каля 10-15 тысяч розных лексем) актыўна выкарыстоўваўся ў яго маўленчай дзейнасці ва ўсёй сваёй разнастайнасці і паўнаце.
Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспечваец-ца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, парэміі (пры-
87
казкі, прымаўкі), перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтак-січныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дык-цыі, рэкамендаваных літаратурных норм вымаўлення і асоб-ных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструк-цый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях; мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы. У на-вуковым і афіцыйна-дзелавым стылях экспрэсія можа тычыцца такіх іх жанраў, як дыскусія, палеміка, лекцыя, вуснае выступ-ленне, рэцэнзія і інш., дзе патрабуецца ацэначная характарыс-тыка актуальных думак, пытанняў, палажэнняў, што абмяркоў-ваюцца ў вусных паведамленнях ці публікацыях.
Выразнасць маўлення мае на мэце прыцягваць увагу і інта-рэс слухача і падтрымліваць іх увесь час на належным узроўні (гл.: Головнн 1980, 186), што дапамагае аптымальна ўспры-маць неабходную інфармацыю. У значнай ступені акрэсле-насць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў (параўн. розны сэнс у выразах, якія складаюцца з адных і тых жа слоў: дзесяць чалавек і чалавек дзесяць; Ен проста жыў і Ен жыў проста і г.д ), лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем най-больш важных, значных і актуальных частак выказвання, уда-лым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэ-рыялу ў выступленні ці публікацыі. Выразнасці цяжка дасяг-нуць, калі прамоўца гаворыць па паперцы, чытае напісанае. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць са-мастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваёй натуры, цесны кантакт з аўдыторы-яй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалі-зацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу (не ад-кладваць на потым тыя ці іншыя думкі, ацэнкі, сродкі іх выра-жэння і г.д.) і, зразумела, актыўнае выкарыстанне ўсіх моў-ных сродкаў выразнасці: і фанетычных, і лексічных, і марфа-лагічных, і фразеалагічных, і сінтаксічных, і стылістычных, і кантэкстуальных.