• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Полісемічнай можа быць любая значымая адзінка мовы: і марфема, і слова, і словазлучэнне, і сказ. Нават адзінка плана моўнага выражэння - фанема,што рэалізуецца ў маўленні кан-крэтнымі гукамі, здатна выклікаць у многіх людзей розныя сэнсавыя асацыяцыі, напрыклад, з памерам, колерам, прыго-жым / непрыгожым і г.д. (гл.: Лурня 1968).
    У флектыўных мовах, да якіх належыць і беларуская, адзін афікс, як правіла, выконвае некалькі граматычных функцый, або з'яўляецца граматычна неадназначным. Так, у слове рукі канчатак - і абазначае і множны лік, і назоўны склон, і адзі-ночны лік, і родны склон у залежнасці ад націску ў слове: пер-шыя два граматычныя значэнні - калі націск падае на першы склад, другія два граматычныя значэнні - калі націск робіцца на другім складзе. У словазлучэнняў неадназначнасць можа быць граматычнай (параўн.: у выразе запрашэнне аўтара мес-ціцца два граматычныя значэнні - аўтар запрашае, аўтара зап-рашаюць) або семантычнай пры набыцці адпаведным выразам пераноснага значэння, у выніку чаго ён робіцца фразеалагіз-мам (параўн.: Дзеці просяць кашы і Боты просяць кашы і г.д.). Полісемія розных адзінак мовы звычайна здымаецца кантэк-стам іх ужывання, г. зн. сэнсам тых адзінак, якія акаляюць да-дзеную шматзначную адзінку; а таксама сітуацыяй зносін, то-нам чалавечага голасу, адпаведнымі парамоўнымі сродкамі
    69
    і інш. Так, полісемічнае слова корань праяўляе адно значэнне сярод слоў суфікс, канчатак, прэфікс, аснова, другое - сярод слоў ствол, галіна, кара, лісце, сук, трэцяе - сярод слоў квад-рат, сума, лічба, куб і інш.
    Такім чынам, мнагазначнасць уласціва пераважна ізалява-ным моўным адзінкам, якія ў маўленчых актах рэалізуюць час-цей за ўсё толькі адно са сваіх значэнняў, што вынікае з пэў-нага кантэксту. Магчымая кантэкстная неадназначнасць мае звычайна або выпадковы, або знарочысты характар. У апошнім выпадку полісемія выкарыстоўваецца для жартаў, каламбу-раў, анекдотаў і г.д. (параўн.: Па дарозе ў Луўр д'Артаньян загнаў двух коней, аднаго Партосу, другога Атосу, дзе дзеяс-лоў загнаў у першай частцы выказвання мае значэнне ‘зама-рыў’,а пасля далучэння другой часткі выказвання набывае сэнс ’прадаў’,у выніку накладання гэтых сэнсаў усё выказванне ўспрымаецца як каламбур).
    Полісемія характэрна для ўсіх жывых моў, але ў большай ступені яна прадстаўлена ў добра распрацаваных мовах цы-вілізаваных народаў. Напрыклад, для англійскага дзеяслова get у Аксфордскім слоўніку выдзелена 234 значэнні (гл.: Ладо 1989, 36), беларускі назоўнік дзед мае 46 значэнняў (Старычонак 1997, 83), беларускі прыназоўнік у-51 значэнняў (Шуба 1993), рускае слова йдтй - 40 значэнняў (Толковый словарь 1935) і г.д. Дзяку-ючы мнагазначнасці сваіх адзінак моваробіцца эканомнай, гнут-кай, пластычнай, экспрэсіўнай, эстэтычнай, прывабнай, патэн-цыяльна невычэрпнай крыніцай разнастайных вобразаў, стылі-стычных фігур.
    Самыя характэрныя для кожнай лексічнай адзінкі віды по-лісеміі адлюстроўваюцца ў тлумачальных слоўніках той ці іншай мовы, але так званая аказіянальная мнагазначнасць, што можа праяўляцца практычна ў кожным новым маўлен-чым акце, не падлягае вычарпальнаму апісанню і складае не-паўторны ўнутраны семантычны патэнцыял кожнага агуль-наўжывальнага слова. Нават тэрміны, якія навукоўцы імкнуцца ўжываць у больш-менш акрэсленым значэнні, не супадаюць па свайму сэнсу ў выкарыстанні рознымі навуко-вымі школамі, плынямі, асобнымі вучонымі, патрабуюць на
    70
    кожнай стадыі развіцця пэўнай галіны ведаў свайго перавыз-начэння, каб адпавядаць узроўню дасягнутых тут ведаў.
    2.Л. Сінанімія і аншанімія
    Сінанімія служыць адным з найбольш красамоўных стылістычных сродкаў мовы, бо дае шырокія магчымасці для прамоўцы пазбягаць паўтораў, характарызаваць тыя ці іншыя з‘явы, прадметы багатай семантычнай нюансіроўкай іх змес-ту шляхам адэкватнай селекцыі іх найменняў, або выбіраць у залежнасці ад сітуацыі зносін, тэмы гаворкі, складу слухачоў ці індывідуальных асаблівасцяў асобнага адрасата найбольш дарэчнае слова з мноства магчымых.
    Сінонімамі служаць розныя па знешняй форме словы, якія па свайму значэнню, зместу грунтуюцца на адзіным паняцці, звя-заным з пэўнай рэаліяй, але тым не менш адрозніваюцца паміж сабой не толькі несупадальным планам выражэння, але і разна-стайнымі сэнсавымі адценнямі, што і надаюць мове пэўны “шарм”, ювелірную адграненасць перададзенага з іх (сінонімаў) дапамогай паняцця, пачуцця. 3 аднаго боку, выражаныя сіно-німамі семантычныя нюансы могуць мець градуальны характар, г. зн. абазначаць тую ці іншую ўласцівасць, прыкмету, рысу з рознай ступенню рэалізацыі іх якасці. Калі мы параўнаем сіна-німічныя пары добры і цудоўны, вялікі і каласальны, хуткі і ма-ланкавы, даспелы і стары і да т.п., то няцяжка заўважыць, што кожнае другое слова ў супастаўляльных лексічных “дуэтах” выражае адпаведныя прыкметы дабрыні, памеру, хуткасці, уз-росту з большай інтэнсіўнасцю, з мацнейшай насычанасцю ад-паведнай якасці. 3 другога боку, адна і тая ж рэалія можа назы-вацца сінонімамі, якія належаць да розных стылістычных плас-тоў лексікі, напрыклад, пры найменні частак цела літаратур-нымі (кніжнымі) і прастамоўнымі словамі (параўн.; вусны і гры-бы, твар і рыла, рукі і граблі, вочы і буркалы і да т.п.), дзе другія, параўнальныя з першымі лексічнымі візаві, ўяўляюцца зніжа-нымі, грубаватымі, а таму і стылістычна экспрэсіўнымі на фоне сваіх нейтральных адпаведнікаў.
    71
    У кожнай мове разнастайна сінанімізуюцца толькі назвы тых паняццяў, рэалій, што маюць істотнае значэнне для яе носьбітаў, выконваюць для іх важную жыццёвую, гаспадарчую, эстэтычяую і іншыя функцыі (гл.: Ульманн 1962, 31). Так, у прыблізна роўных па аб’ёме сінанімічных слоўніках беларус-кай мовы (Клышка 1973) і рускай (Александрова 1968) адзна-чаюцца колькасныя несупадзенні ў найменнях навакольнай рэ-чаіснасці. Найбольш абагульненыя назвы знешняга свету пад-рабязней прадстаўлены ў рускай мове: зямля ў значэнні ‘ўся-свет’ мае тут 16 сінонімаў, у беларускай мове - толькі пяць, слова сфера ў значэнні ‘знешняя рэчаіснасць’ мае восем сіно-німаў, а беларускі адпаведнік асяроддзе не сінанімізуецца ўво-гуле, а самае блізкае па сэнсу слова наваколле мае толькі два сінонімы. Слова жйзнь у зазначанай рускай лексікаграфічнай крыніцы сінанімізуецца 11 лексемамі, а беларускае жыццё -толькі двума. Калі ж мы звернем увагу на больш канкрэтныя, менш абсяжныя навакольныя з‘явы, то назіраецца іх больш падрабязная намінацыя рознымі сінонімамі ў беларускай мове. Такія істотныя для беларускага наваколля рэаліі, як лес, ба-лота, узвышша называюцца адпаведна 14, 8, 12 сінонімамі, a іх рускія эквіваленты маюць адпаведна 4, 4, 6 сінонімаў. Зкан-крэтызаваныя прыродныя з‘явы,што акаляюць жыццё чалаве-ка і складаюць важнейшую частку навакольнай рэчаіснасці, таксама больш разнастайна намінуюцца, па дадзеных памя-нёных слоўнікаў, у беларускай мове. Напрыклад, беларускае слова вецер сінанімізуецца 16 рознымі лексемамі, рускае ветер -толькі трыма, беларуская лексема мяцеліца мае 10 сінонімаў, руская лексема метель - толькі чатыры, беларускае слова хо-лад мае 10 сінонімаў, рускае холод - пять, беларускае рэха - 12 сінонімаў, рускае слова эхо - чатыры, беларускае слова імгла - 14 сінонімаў, рускае мгла - нуль. Нават з улікам таго, што прынцыпы ўкладання сінанімічных слоўнікаў беларускай і рускай мовы рознымі аўтарамі не супадаюць, тым не менш засведчым даволі выразную тэндэнцыю больш дэтальнай сінанімізацыі абагульненых найменняў знешняй рэчаіснасці ў рускай мове, тады як ў беларускай больш падрабязна сіна-німізуюцца канкрэтныя найменні рэалій знешняга асяроддзя.
    72
    Часам пры мностве намінацый адной прыкметы сінонімы ўпарадкоўваюцца ў адзін рад, дзе кожнае наступнае слова выражае з узмоцненай інтэнсіўнасцю ў параўнанні з папя-рэднім сінонімам пэўную якасць. Так, паняцце памеру, як мы ўжо занатавалі вышэй, у беларускай мове можа сінані-мічна градуіравацца па своеасаблівай семантычнай шкале, на якой па ступені ўзрастання выражанай прыкметы сіноні-мы размяркоўваюцца ў наступным парадку: нямалы - буйны -вялікі - аграмадны - гіганцкі - каласальны - грандыёзны, з друго-га боку - невялікі, малы, дробны, мізэрны, мініяцюрны. Няцяжка заўважыць, што два рады прыведзеных сінонімаў звязаны з абазначэннем аднаго і таго ж паняцця (паняцця памеру), але размяркоўваюцца па розных палюсах шкалы зададзенай прыкметы, і больш таго, кантрастна супрацьпастаўляюцца паміж сабой па стрыжнявых характарыстыках гэтых палю-соў вялікі - маленькі. Падобныя супрацьпастаўленыя словы, што належаць да аднаго і таго ж паняцця, адной і той жа абазначанай прыкметы, называюцца антонімамі, якія падоб-на сінонімам адыгрываюць у маўленні важную стылістычную ролю.
    3 дапамогай антонімаў супрацьлеглыя палюсы адпавед-най якасці не толькі супрацьпастаўляюцца, але і служаць для размаітых ацэнак фактаў рэчаіснасці, прычым на аснове кан-трасту ацэнка набывае неабходныя экспрэсіўнасць, каларыт, яркасць, бо пунктам адліку для характарыстыкі чаго-небудзь з’яўляецца яго ацэнка з адваротным знакам (параўн.: не дрэн-ны, а добры; вялікі, а не маленькі, не дурны, а разумны і да т.п.). У той час калі сінонімы выкарыстоўваюцца часта пры вызначэнні адпаведнай рэаліі па градуальнаму прынцыпу больш / менш (параўн.: нядрэнны - добры - цудоўны і да т.п.), то антонімы прызначаны пераважна для ацэнкі шматлікіх з’яў, прадметаў па прынцыпу так / не, таму могуць утварацца ў прыватнасці ў рускай і беларускай мовах з дапамогай прыс-таўкі не- ці запазычаных грэчаскага кампанента анты- і ла-цінскага контр- і інш. (параўн.: прыгожы - непрыгожы, дэ-макратычны - антыдэмакратычны, рэвалюцыйны - контр-рэвалюцыйны і да т.п.).
    73
    Належнасць сінонімаў і антонімаў да адной семантычнай сферы часам здатна праяўляцца і тым, што супрацьлеглыя, кантрастныя значэнні ў маўленчым акце набываюць сінонімы, што звычайна дэфінуюцца як словы, блізкія па семантыцы. Асабліва выразна гэта відаць пры ўжыванні і супрацьпастаў-ленні сінонімаў, якія належаць да розных стылістычных плас-тоў лексікі (параўн.: не галава, а башка; не збудаванне, а лачу-га; завадатар, а не правадыр і да т.п.), якія пры гэтым робяцца практычна ўзуальнымі (кантэкстуальнымі) антонімамі.