• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кіраўніку аб мове

    Кіраўніку аб мове


    Памер: 126с.
    Мінск 2001
    45.1 МБ
    Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандар-тах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта супра-ваджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэ-ферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмі-чныя інстытуты і інш.). 3 усіх стыляў літаратурнай мовы на-вуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму харак-тару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацы-янальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).
    Стыль мастацкай літаратуры, прадстаўлены лепшымі май-страмі слова, служыць адначасова і ўзорам літаратурнай мовы ў цэлым. У адрозненне ад афіцыйна-дзелавога і наву-ковага стыляў ён па сваіх моўных сродках і выражаным змес-це мае найбольш глыбокі і адметны нацыянальны характар, таму перакладаць тэксты мастацкай літаратуры на іншыя мовы значна цяжэй, чым афіцыйна-дзелавыя і навуковыя. У мастацкай літаратуры даволі выразна выдзяляюцца такія жанры, як проза, паэзія, драматургія, мемуары, кожны з якіх характарызуецца сваімі моўнымі асаблівасцямі, структур-най арганізацыяй.
    Аднак агульным для іх усіх служыць разнастайнае выкары-станне вобразных сродкаў, абыгрыванне ўнутранай формы слоў, пераробка фразеалагізмаў, а таксама ў залежнасці ад тэ-матыкі канкрэтнага твора, ад яго аўтара і ўжыванне сродкаў іншых разгледжаных вышэй стыляў. Найбольш істотнай рысай стылю мастацкай літаратуры з‘яўляецца рэалізацыя ў ім эстэ-тычнай функцыі мовы, таму невыпадкова ў якасці сіноніма тэр-міна мастацкая літаратура ў беларускай мове прымяняецца
    59
    выраз прыгожае пісьменства. Малюнкавасць і вобразнасць мовы мастацкай літаратуры забяспечваецца гарманічным вы-карыстаннем усіх стылістычных рэсурсаў канкрэтнай мовы, выпрацаваных цягам яе гісторыі і наяўных на перыяд напісання канкрэтнага твора, у якім могуць быць ужыты і дыялектызмы, і жарганізмы, і неалагізмы, і тэрміны, і канцылярызмы, і кніжныя словы, а таксама архаізмы, аказіяналізмы, гістарызмы і інш. Воб-разнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць выяўленчых срод-каў мастацкай літаратуры грунтуецца на шырокім выкарыс-танні многазначных слоў, эпітэтаў, сінонімаў, антонімаў, раз-настайных тропаў, адмысловых спалучэнняў слоў, эліптычных канструкцый сказа (асабліва ў мове персанажаў), стылістыч-ных фігур - анафара, катафара, метафара, эпіфара, паралелізм і інш. (гл.: Асновы культуры 1992, 66).
    Мастацкая літаратура таксама характарызуецца тым, што ў ёй вылучаюцца стылі асобных буйных пісьменнікаў, паэтаў, мова якіх мае адметныя індывідуальныя рысы, што адрозніваюць яе ад мовы іншых майстроў слова. Мова асоб-нага пісьменніка называецца ідыястылем, і яе вывучэнню прысвечана шмат філалагічных прац як літаратуразнаўчых, так і лінгвістычных, многія з якіх маюць характар дысерта-цыйных работ.
    3 усіх стыляў мовы стыль мастацкай літаратуры з‘яўляец-ца найболып сінкрэтычным, амбівалентным, бо ў ім у розных прапорцыях могуць рэалізавацца элементы іншых стыляў, аб‘яд-наных агульнай для ўсіх функцыяй камунікатыўнасці. Для сты-ля ж мастацкай літаратуры дадатковай, але, бадай, важнейшай для яе і дыферэнцыяльнай у адносінах да іншых стыляў слу-жыць функцыя эстэтычная (гл.: Цікоцкі 1995, 274).
    Апрача твораў прыгожага пісьменства асобных аўтараў мастацкі стыль ужываецца ў народнай калектыўнай твор-часці - фальклоры (казкі, легенды, паданні, песні, байкі і інш.). Мастацкі стыль рэалізуецца і ў пісьмовай, і ў вуснай форме, у форме дыялогу і маналогу, у аўтарскай мове і ў мове пер-санажаў. Знакамітыя мастацкія творы і іх часткі могуць вы-карыстоўвацца ў іншых мастацтвах, пераводзіцца ў іх, на-прыклад, у тэатральныя пастаноўкі, кіно, оперы, музычныя
    60
    творы, творы выяўленчага мастацтва, жывапісу і інш., быць аб’ектам навуковага даследавання, г. зн. апісвацца сродкамі навуковага стылю.
    2.2. с^сно^ныя втылісшыіныя cfrodki мовы
    ^образнасць, экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, эс-тэтызм мовы дасягаецца шляхам шырокага і ўсебаковага выкарыстання ў ёй разнастайных тропаў - слоў, выразаў, якія ўжываюцца не ў прамым, а ў пераносным значэнні, г. зн. назвы адных прадметаў прымяняюцца для наймення іншых прадметаў, з‘яў, на аснове чаго і ўзнікаюць зазнача-ныя якасці мовы, дзе эстэтычная функцыя часта перавышае намінатыўную і камунікатыўную функцыі мовы або ўраўна-важваецца з імі.
    Да тропаў належаць: эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, алегорыя, гіпербала, іронія і інш. Яшчэ адну групу вобразных сродкаў мовы ўтвараюць так званыя фігу-ры, згаданыя намі ў папярэднім параграфе: антытэза, града-цыя, інверсія, рытарычнае пытанне, эліпсіс (гл.: Юрэвіч 1992, 52), граматычныя канструкцыі са своеасаблівай сінтаксічнай будовай, якая надае сказу большую экспрэсію.
    Кожны з пералічаных вобразных сродкаў можа стыхійна пры-мяняцца кіраўніком пры выкарыстанні, напрыклад, публіцыс-тычнага стылю, таму, зразумела, больш эфектыўным будзе іх выкарыстанне пры добрым тэарэтычным веданні і тропаў, і фігур. Пры неўсвядомленым ужыванні, калі змястоўная сут-насць гэтых сродкаў з'яўляецца не зусім зразумелай для пра-моўцы, магчымы іх няправільныя, недарэчныя прымяненні, што здатна нашкодзіць іміджу кіраўніка.
    Для эпітэтаў належаць азначэнні, што ўжываюцца метафа-рычна (пераносна) пры характарыстыцы пэўнага прадмета, з'я-вы і надаюць ім пры гэтым і выразнасць, і экспрэсіўнасць. На-прыклад, прыметнік чорны ў сваім прамым значэнні звязваец-ца з колерам і ператвараецца ў эпітэт, калі адносіцца да абаз-начэння змрочных з’яў рэалій, падзей (параўн.: чорны піджак і чорныя дні, чорная хмара і чорная зайздрасць, а таксама ў да-
    61
    чыненні да іншых слоў - залаты пярсцёнаак і залатое сэрца, зялёная трава і зялёная моладзь, жалезны абруч і жалезны ха-рактар і інш.).
    Параўнаннем выражаецца экспліцытны (знешне выража-ны) перанос якасцяў, прыкмет адной рэчы на іншую, у выні-ку чаго і ўзнікае экспрэсія, вобраз (параўн.: мае характар цвёрды, як крэмень; абадралі падаткамі, як ліпку; наляцеў на мяне каршуном; стаіць быццам слуп і г.д.). У адрозненне ад параўнання метафара мае імпліцытна (без злучнікаў, як, быц-цам, што і інш.) у сваім выкарыстанні перанос значэнняў або па знешняму падабенству адпаведных рэалій, або па ўнутра-наму, або па аналогіі (параўн.: ножка стала, грэбень лесу, цвёрды характар, вецер пяе, лес нахмурыўся і да т.п.). Мета-німія звязана з пераносам значэнняў па сумежнасці тых ці іншых рэалій, без абавязковага іх падабенства, як гэта зазна-чаецца для метафар (параўн.: чалавека ў шляпе можна на-зваць шляпай, назва ўстановы выкарыстоўваецца для най-мення яе супрацоўнікаў - на сход сабраўся ўвесь інстытут і да т.п.). Відам метаніміі з’яўляецца сінекдаха, калі назва часткі прадмета ўжываецца ў значэнні цэлага прадмета, або найменне відавога паняцця - замест родавага, назва адзінка-вай рэаліі - замест множнай і інш. (параўн: Ён добра валодае словам,д,зе словам замяшчаецца мова; у выказванні Я.Купалы Невясёлая старонка наша Беларусь Н Людзі Янкі ды Сымонкі // Птушкі дрозд ды гусь і інш.).
    Перыфразай вобразна апісваецца звышслоўнымі адзінкамі мовы тое, што звычайна абазначаецца адным словам (параўн.: замест дзяўчына - прыгожае стварэнне, замест бавоўна - бе-лае золата, замест смяяцца - сушыць зубы і да т.п.). У алегорыі назвай канкрэтнага прадмета перадаецца абстрактнае паняц-це, прыкмета, якасць (параўн.: ліса - прыкмета хітрасці, заяц - баязлівасці, пчала - працавітасці і да т.п.). Гіпербалай назы-ваюць моцнае перабольшаванне, звычайна шляхам адкрыта-га ці ўтоенага параўнання, а літотай, наадварот, памяншэнне адпаведных абазначэнняў такім жа шляхам (параўн.: галава, як піўны кацёл; мора слёз і хлапчучок з кулачок; утапіцца ў лыж-цы вады і да т.п.)-
    62
    У антытэзе супрацьпастаўляюцца кантрастныя паняцці, прыкметы, прадметы, назвамі якіх ахопліваецца ўсё абазна-чанае з пункту гледжання яго палярных якасцяў, супрацьлег-лых палюсоў адпаведнай прыкметы (параўн.: жыццё і смерць, дабро і зло, чорнае і белае і інш.). Адным з відаў антытэзы з‘яў-ляецца такая фігура, як аксюмаран, што выражае несумяш-чальныя паняцці (параўн.: жывы труп, гарачы снег і іншыя выразы, пакладзеныя дарэчы ў назву адпаведных літаратур-ных твораў Л.Талстога і Ю. Бондарава), Эліпсісам называ-ецца такая структура моўнага паведамлення, дзе апушчаны які-небудзь элемент, што, аднак, не пярэчыць успрыманню зместу выказвання, а наадварот, надае яму адмысловую вы-разнасць і дынамізм (параўн.: вядомы выраз Цэзара Veni, vidi, vici ‘Прышоў, убачыў,перамог‘ \ да т.п.). Пад інверсіяй разуме-ецца змена звычайнага агульнапрынятага парадку слоў у вы-казванні з мэтай сэнсавага або эмацыянальнага выдзялення пэўнай часткі выказвання (параўн.: Год Новы наступіў і да т.п.). Градацыя ўяўляе сабой моўны зварот, у якім кожнае наступнае слова ўзмацняе (ці аслабляе) значэнне папярэдня-га слова (параўн. радкі з верша М.Багдановіча: Старадаўняй Літоўскай Пагоні неразбіць, не спыніць, не стрымаць і да т.п.). У рытарычным пытанні, наступнай стылістычнай фігуры, фармулюецца думка, якая не патрабуе адказу, бо ён само са-бой зразумелы, выцякае з ведання сутнасці справы, з'яўляец-ца аксіяматычным (параўн.: Хто не любіць сваёй Радзімы і да т.п.). Паўтор як стылістычная фігура прымяняецца для ўзмац-нення той прыкметы, або якасці, аб якіх ідзе гаворка (параўн.: Шмат, вельмі шмат часу, аддаў я вырашэнню гэтага пытання і да т.п.). Сутнасць стылістычных фігур анафары і эпіфары зак-лючаецца ў тым, што ў першым выпадку (пры выкарыстанні анафары) розныя сказы пачынаюцца з адных і тых жа слоў, a пры эпіфары розныя сказы заканчваюцца аднымі і тымі ж словамі (параўн.: з аднаго боку,выказванні тыпу Ці ж я з та-боіі не жыў, ці ж я цябе не любіў, ці ж я табе не дапамагаў, з другога, А ён усё скардзіцца, прыдзе да мяне і скардзіцца, звяр-таецца да сяброў і скардзіцца і г.д.).
    63
    Сярод стылістычных рэсурсаў лексікі вылучаюцца сіно-німы, антонімы, амонімы, паронімы, эўфемізмы. Да сінонімаў адносяцца словы, блізкія па значэнню, якія абазначаюць адно і тое ж паняцце і розняцца паміж сабой або семантычнымі ад-ценнямі (параўн.: буйны, вялікі, велізарны, аграменны і інш., дзе перадаецца градуальна, з нарастаннем паняцце ‘вялікі‘), або стылістычным (параўн.: незвычайны і экзатычны, самалёт \лай-нер, дзе першыя словы адносяцца да нейтральнай лексікі, a другія - да кніжнай). Антонімамі называюцца словы з кантра-стнымі, супрацьлеглымі значэннямі (параўн.: добры і дрэнны, вялікі і маленькі, разумны і дурны, хутка і павольна і інш.). Анто-німы збліжаюцца з сінонімамі тым, што абазначаюць разам з імі адну і тую ж якасць ці прыкмету, але адрозніваюцца паміж сабой тым, што антонімы абазначаюць палярныя канцы гэтай якасці, прыкметы, а сінонімы градуіруюць адну палавіну гэ-тай жа якасці, прыкметы (параўн.: прыкмета памеру абазна-чаецца з аднаго боку словамі грандыёзны, гіганцкі, аграмадны, велізарны, вялікі, буйны, немалы, а з другога боку - словамі не-вялікі, малы, дробны, мізэрны, мініяцюрны і да т.п.). Абедзве гру-пы сінонімаў супрацьпастаўляюцца паміж сабой і звязаны ан-танімічнымі адносінамі.