Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
43
час як для неспецыяліста размовы і тэксты згаданага кштал-ту ўяўляюцца часцей за ўсё кітайскай граматай, хаця асоб-ныя словы і выразы, граматычныя ўласцівасці падобных тэк-стаў зразумелыя і знаёмыя для яго.
Такім чынам, прэсупазіцыя - імпліцытная,патэнцыяльная, аднабаковая (не мае плана выражэння, матэрыяльнай формы) семантычная сутнасць, якая стварае інтэлектуальны і пачуц-цёвы прама не выражаны фон, на якім адбываюцца, разгорт-ваюцца размаітыя віды маўленчай дзейнасці (як вуснай, так і пісьмовай) людзей. Дзякуючы фонавым ведам вербальныя выказванні набываюць семантычную перспектыву, глыбіню, ёмістасць, неабходную змястоўнасць нават пры выкарыстанні звычайных агульнаўжывальных моўных сродкаў, якія пры гэ-тым грунтуюцца на ўсім наяўным у свядомасці суразмоўцаў (слу-хачоў, чытачоў, адрасатаў) інтэлектуальным патэнцыяле, на-бытым імі праз сістэму адукацыі, шляхам самаадукацыі, жыц-цёвым досведам, прафесійнай дзейнасцю і інш.
Эфектыўнасць і выразнасць маўлення шмат у чым вызна-чаюцца тым, наколькі ўмела прамоўца выкарыстоўвае прэ-супазіцыю, у якой меры ён дамагаецца таго, каб “словам было цесна, а думкам прасторна”, таго, каб пакінуць невыказанымі ўсе тыя думкі, што здольны самі ўзнікнуць у свядомасці слу-хача на аснове яго папярэдняга досведу, яго ведаў. Менавіта ў тых выпадках, калі прэсупазіцыя зведзена да мінімуму, калі кожнае палажэнне прамовы падрабязна каментуецца, інтэрп-рэтуецца, дэталёва вытлумачваецца, маўленне робіцца неціка-вым, “плоскім”, збыткоўным, стамляе адрасатаў малаінфар-мацыйнымі або зусім неінфармацыйнымі дробязямі і ў цэлым дрэнна ўспрымаецца. I наадварот, чым больш у маўленні зас-таецца невыказаным тое, што падразумяваецца, тым яно пры-гажэйшае (гл.: Санчес 1985, 105), эфектыўнейшае, выразней-шае. Дасціпнае выкарыстанне прэсупазіцыі, як і ўсякага тво-ра мастацтва, грунтуецца перадусім на пачуцці меры, на ўзва-жаным і збалансаваным адчуванні сітуацыі маўлення, на тонкім успрыманні настрояў, ведаў, псіхалагічнага стану слу-хачоў, агульнай атмасферы, ці аўры, у якой разгортваюцца маналагічныя або дыялагічныя камунікатыўныя акты.
44
J.8. ^а^амо^ныя effort ве^альнаіі камунікауыі
Шаша вербальная (славесная) мова ў адносна чыстым ізаляваным выглядзе сустракаецца, бадай, толькі ў некаторых слоўніках, даведніках, граматычных і іншых апісаннях. У жы-вым маўленні і ў пісьмовых тэкстах гэта мова функцыянуе ра-зам, у цесным арганічным адзінстве з парамоўнымі (авербаль-нымі, паралінгвістычнымі) сродкамі, пра якія згадвалася ў па-пярэднім параграфе і да якіх адносяцца ў вусным маўленні інта-нацыя, громкасць, тэмп, мелодыка і іншыя суперсегментныя ха-рактарытыкі чалавечага голаса, а таксама жэсты, міміка, рухі цела, выраз твару, поза і іншыя суправаджальныя нямоўныя кам-паненты камунікацыі, што істотна ўплываюць на змест, эксп-рэсіўнасць, даходлівасць, яснасць, пераканаўчасць, аргумента-цыю перададзенай славеснай інфармацыі і абумоўлены біяла-гічнай арганізацыяй чалавека (Колшанскнй 1974, 79).
У пісьмовым тэксце да парамоўных сродкаў адносіцца ўсё тое, што графічна выражана ў ім, акрамя літарных слоў, г. зн. і знакі прыпынку, што пэўным чынам адлюстроўваюць інта-нацыйныя характарыстыкі вуснага маўлення, і спосабы на-пісання слоў (курсівам, у разрадку, вялікімі літарамі і інш.), і лічбы, і формулы, і разнастайныя сімвалы, і схемы, і чарцяжы. і графікі, і дыяграмы, і гістаграмы, і малюнкі, і карты, і фота-здымкі і г.д. (гл.: Плотннков 1992).
Парамоўныя сродкі могуць цалкам складаць некаторыя віды камунікацыі і інфармацыі або дамінаваць у іх. Так, пры візуальных зносінах магчыма перамаўляцца жэстамі, позіркамі, умоўнымі знакамі, ці перадаваць з іх дапамогай пэўную інфар-мацыю (параўн.: жэсты міліцыянера на скрыжаванні вуліц, флажковую ці светлавую сігналізацыю на флоце, “ручную” размову глуханямых і інш.).
Парамоўныя сродкі ў розных прапорцыях з вербальнымі прадстаўлены (рэалізуюцца) ва ўсіх відах нашай маўлен-чай дзейнасці (гл.: Горелов 1980, 16 - 17), займаюць тут то мінімальнае месца (напрыклад, у некаторых афіцыйных пра-мовах і тэкстах), то цалкам складаюць самастойны від інфармацыі (напрыклад, геаграфічныя і іншыя карты, атла-
45
сы, альбомы, табліцы і інш.). У тыповых найбольш пашыра-ных відах камунікацыі людзей парамоўныя сродкі “супра-цоўнічаюць”, цесна ўзаемадзейнічаюць з вербальнымі, ут-вараюць разам з імі адзіны арганічны маўленчы акт, разна-стайныя віды пісьмовых тэкстаў і вусных выступленняў. У залежнасці ад жанраў пісьмовых тэкстаў і відаў вуснай маў-ленчай дзейнасці чалавека парамоўныя сродкі займаюць тут рознае месца, але служаць амаль абавязковымі кампанен-тамі ўсіх камунікатыўных і інфармацыйных актаў. Пісьмо-вы тэкст ці вуснае выступленне, пазбаўленыя ўсіх невер-бальных сродкаў выражэння і перадачы інфармацыі, прак-тычна не сустракаюцца ў нашай маўленчай дзейнасці, ды і ўвогуле немагчымы без іх.
Парамоўныя сродкі, зразумела, характэрны для маўленчай дзейнасці кіраўніка як пры яе вуснай рэалізацыі, так і пісьмо-вай. У вусным маўленні разнастайныя інтанацыйныя харак-тарыстыкі голаса і жэсты, рухі цела павінны найперш ужы-вацца натуральна, без усялякай штучнасці, тэатральнасці, пла-стычна і гнутка адпавядаць зместу прамовы, складу аўдыто-рыі (слухачоў), яе псіхалагічнаму настрою і стану, месцу вы-ступлення, тэме апошняга, гарманічна стасавацца з індывіду-альнасцю прамоўцы. Тэмп маўлення, выдзяленне голасам най-больш істотных і інфармацыйна ёмістых палажэнняў выказа-нага, выразна падкрэсленае вымаўленне самых значных клю-чавых слоў і сказаў, дарэчна ўжытыя жэсты, паўзы служаць поруч з глыбінёй,актуальнасцю, дакладнасцю думкі лепшым сродкам уздзеяння на субяседнікаў, слухачоў, адрасатаў у вусных выступленнях кіраўніка.
На багацце і разнастайнасць выкарыстаных парамоўных сродкаў выступоўцы моцны ўплыў аказваюць сітуацыя, час, састаў слухачоў. У афіцыйных варунках, на урачыстых па-сяджэннях, перад “саліднай” аўдыторыяй ужыванне парамоў-ных сродкаў дакладчыкам звычайна абмяжоўваецца. Насуп-раць, у коле сваіх сяброў, супрацоўнікаў, калег, пры абмерка-ванні дыскусійных пытанняў, праблем, сітуацый, спрэчных па-лажэнняў узрастае роля парамоўных сродкаў, пашыраецца іх рэпертуар, бо ў іх выражаюцца перадусім адносіны прамоў-
46
цы да той ці іншай думкі, яго перакананні, прафесійныя і інды-відуальныя інтарэсы, рысы характару, пэўныя спосабы аргу-ментацыі правамернасці выказанага.
Ужыванне пісьмовых авербальных сродкаў залежыць ад жан-ру маўленчай дзейнасці. У вусных выступленнях могуць выка-рыстоўвацца разнастайныя наглядныя ілюстрацыі (фатаграфіі, малюнкі, схемы, табліцы, дыяграмы і інш.), што падрыхтаваны напярэдадні на асобных аркушах, слайдах, здымках і г.д., або мо-гуць пісацца на дошцы крэйдай, фламастарам падчас самаго вы-ступлення (формулы, лічбы, графікі і інш.). Зразумела, пры ўжы-ванні ў вусным паведамленні, дакладзе дарэчных і панятных, інфармацыйна змястоўных парамоўных сродкаў уражанне ад вусных выступленняў у слухачоў, успрыняцце імі перададзена-га зместу будзе значна эфектыўнейшым, чым без гэтых сродкаў.
У пісьмовых відах маўленчай дзейнасці кіраўніка (справаз-дачы, артыкулы, планы, некаторыя іншыя тыпы службовых дакументаў) ужыванне такіх параграфем, як табліцы, лічбы, схемы, малюнкі і інш., дапамагае не толькі эканоміць шмат месца ў адпаведным дакуменце, але і сведчыць пра кампетэн-тнае разуменне справы, добрую яе асэнсаванасць, уменне аба-гульнена і змястоўна перадаць самую глыбінную сутнасць таго ці іншага палажэння. Параграфемы могуць служыць як выні-кам, канчатковым сістэмным прадстаўленнем дзейнасці кіраў-ніка за пэўны перыяд або па пэўнай тэме, так і зыходным па-лажэннем для далейшага вербальнага абмеркавання той ці іншай справы, канкрэтнага пытання.
4.9. Змяненні j/ мове
ТУ/ову мы атрымліваем у спадчыну ад сваіх баць-коў, папярэднікаў і перадаем яе сваім нашчадкам як самы каштоўны духоўны скарб, які служыць нам не толькі галоў-ным функцыянальным інструментам нашай інтэлектуальнай дзейнасці, але і своеасаблівым ключом, што адкрывае нам доступ да ўсіх ведаў, назапашаных чалавецтвам за свой шматвяковы шлях развіцця. Мы зносімся з людзьмі розных пакаленняў адной і той жа мовай і,як правіла, дасягаем спа-
47
разумення дзякуючы стабільным, канстантным, нязменным рысам гэтай мовы, што кансервуюцца найперш у яе матэры-яльных формах, плане выражэння. У змесце ж моўных форм гнутка, пластычна, шматстайна адлюстроўваюцца ўсе тыя змены навакольнай рэчаіснасці, што пастаянна адбываюцца тут і, такім чынам, можна адзначыць глыбокую дыялектыч-ную ўласцівасць кожнай жывой мовы: знешнія формы мовы маюць тэндэнцыю да сваёй нязменнасці, стабільнасці, а змест моўных форм, наадварот, здатны мяняцца, чуйна рэагаваць на ўсе змены і вонкавай рэальнасці, і нашых думак, паняц-цяў, пачуццяў. Дадзеная дыялектычная якасць мовы падк-рэслена ў выказванні: “Мова ўвесь час мяняецца, але функ-цыянаваць можа толькі ў нязменным выглядзе” (Баллн 1955, 29). Адносна нязменны выгляд, прынамсі на працягу жыцця некалькіх пакаленняў людзей, маюць такія матэрыяльныя адзінкі і формы мовы, як набор членападзельных гукаў (у ал-фавітным пісьме - літар), граматычныя катэгорыі, структу-ры сказаў, аскоўны слоўнікавы склад, закадыфікаваныя ар-фаэпічныя, арфаграфічныя, сінтаксічныя і іншыя нормы літа-ратурнай мовы. Дадзеныя матэрыяльныя моўныя фактары і служаць надзейным апірышчам для камунікацыі і інфарма-цыі людзей, якія ў гэтых фактарах пры ўсёй плыннасці пера-дадзенага зместу замацоўваюць і некаторыя яго (зместу) найбольш адметныя і стабільныя рысы, што забяспечваюць прымальнае ўзаемаразуменне людзей.
Аднак, калі ўзяць больш працяглы час існавання і функцыяна-вання мовы, то можна заўважыць і занатаваць змены, якія адбы-ваюцца ў знешніх формах мовы на ўсіх яе ўзроўнях. Так, у заха-ваных стараславянскіх і старажытнаўсходнеславянскіх (стара-жытнарускіх) тэкстах, якія ў значнай ступені паслужылі зыход-най крыніцай для фарміравання пісьмовых беларускай, рускай і ўкраінскай моў, адзначаліся літары, што перадавалі насавыя зычныя, рэдукаваныя галосныя; у сучасных жа тэкстах на ўсход-неславянскіх літаратурных мовах літары, якія абазначалі наса-выя гукі, не захаваліся, а літары ь, ь, што перадавалі рэдукава-ныя (скарочаныя) галосныя ўжываюцца зусім у іншай функцыі: ь ва ўсіх усходнеславянскіх мовах для перадачы мяккіх зычных,