Кіраўніку аб мове
Памер: 126с.
Мінск 2001
28
хутка знаходзяцца для добра адпрацаваных, стандартных па-няццяў, якім, напрыклад, у афіцыйна-дзелавой сферы адпавя-дае цэлы набор моўных штампаў, так званы “канцылярыт” (гл.:Чуковскнй 1962, 110 - 154), што хаця і крытыкуецца за свой “скамянелы” і не зусім прывабны характар, але тым не менш выконвае сваё прызначэнне для пэўных сітуацый, дапамагае эка-номіць і час, і інтэлектуальную, псіхічную энергію, адпавядае ўсярэдненым патрабаванням да рознага віду справаздач, дак-ладаў, выступленняў і г.д. Аднак “канцылярыт” зусім не пры-датны для апісання незвычайных сітуацый, для выражэння “не-штатных” палажэнняў, для фармулёўкі і выказвання думак, якія аптымальна характарызуюць гэтыя сітуацыі. Менавіта ў такіх выпадках у творчага чалавека ўзнікае “хвароба”, вядомая пад назвай пакуты слова. Пра гэтую хваробу геніяльны Ф.Даста-еўскі, род якога паходзіў з Беларусі, сказаў у сваім творы “Пад-летак”: “A ! I ты падчас пакутуеш, што думка не пайшла ў сло-ва! Гэта высакародныя пакуты, мой дарагі, і даюцца толькі выб-раным; дурань заўсёды задаволены тьш, што сказаў”.
Працэс пошуку слоў для гатовых, вынашаных, ці нават вы-пакутаваных думак, часам разглядаецца як самастойны, не звя-заны непасрэдна з творчай дзейнасцю (гл.: Адамар 1971, 72), і сведчыць пра тое, што паміж мовай і мысленнем існуе пэўны перадатачны механізм, які ў навуцы называюць унутраным маў-леннем (Выготскнй 1982, 353). У залежнасці ад ступені гатоў-насці думкі ўнутранае маўленне падзяляеца на розныя віды, што можна размеркаваць па пэўнай шкале. Пры поўнай крышталі-зацыі, выспяванні думкі ўнутранае маўленне мае прыроду, ап-тымальна прыбліжаную да знешняга маўлення, у якога толькі адсутнічае гучальная матэрыя, або інакш такі яго від адпавя-дае формуле “маўленне мінус гук”, г. зн. што мы прагаварваем у сваёй свядомасці і можам пры гэтым выкарыстоўваць орга-ны маўлення (варушыць языком, вуснамі, напружваць галаса-выя звязкі, гартань і інш.), але ўслух не гаварыць. Другі полюс-ны від унутранага маўлення максімальна збліжаны з думкай, што яшчэ толькі ўзнікае, і на яе выспяванне,“вегетацыю" неаб-ходны пэўны час. Гэты від унутранага маўлення мае мала агуль-нага са знешнім, у яго зусім іншы сінтаксіс (арганізацыя), ад-
29
сутнічаюць словы, што нітуюцца з выкрышталізаванымі па-няццямі, і праяўляцца знешне ён можа мычаннем, нязвязным мар-мытаннем, развядзеннем рукамі, іншымі парамоўнымі сродкамі.
Паміж згаданымі палюсамі знаходзіцца мноства пераход-ных відаў маўлення, якія пры арыентацыі на вербальнае вы-казванне думкі, дапамагаюць яе канчатковаму афармленню, робяць яе з нашага ўнутранага індывідуальнага здабытку “са-цыяльны прадукт”, інтэлектуальную матэрыялізаваную мо-вай рэч, якая робіцца каштоўнасцю ці пэўнага калектыву, ці ўсяго грамадства, г. зн. у залежнасці ад яе значнасці, навізны, арыгінальнасці, ёмістасці мае і адпаведную ступень прызна-насці, распаўсюджанасці, і здольна ператварацца ў афарызмы, цытаты, аксіёмы агульначалавечага маштабу.
Такім чынам, унутранае маўленне ўяўляе сабой спецыяль-ны механізм нашай разумова-маўленчай дзейнасці, які дапа-магае нараджэнню, выспяванню, канчатковай крышталізацыі думкі, яе матэрыялізацыі праз моўныя ці іншыя знакавыя фор-мы. Мова і мысленне ўтвараюць арганічную еднасць, сплаў-ляюцца ў адно цэлае для “абкатаных”, добра вербальна апра-цаваных думак, пры выкарыстанні якіх роля ўнутранага маў-лення ў цэлым фактычна зводзіцца на нішто, але пры засва-енні новых чужых думак і асабліва пры фарміраванні сваіх не-стандартных яго роля робіцца відавочнай, бо без яго думка не дойдзе да знешняга маўлення, застанецца толькі намерам, на-маганнем, нерэалізаванай інтэнцыяй чалавека.
1. 5.3. Мова і пазнанне
^алавек робіцца адукаваным, дасведчаным, эруды-раваным праз назапашванне ў сваёй свядомасці разнастайнай інфармацыі, што дасягаецца пераважна праз моўныя сродкі, і ў прыватнасці пісьмовыя, з дапамогай якіх фіксуецца гэта інфармацыя. Першую,самую актыўную, маладую па ўзрос-це частку свайго жыцця чалавек прысвячае набыццю ведаў, якія выпакутаваны ўсімі папярэднімі пакаленнямі, часта шля-хам ахвяравання жыцця многіх сваіх прадстаўнікоў (успомнім Дж. Бруно, М. Каперніка, Я.. Гуса і інш., спаленых за набытыя
30
імі веды, што сталіся зараз аксіёмамі, і якія захаваліся на праця-гу стагоддзяў у выглядзе рукапісаў, друкаваных кніг, а зараз і ў выглядзе камп‘ютэрных файлаў, магнітафонных запісаў і інш.).
Другую частку свайго жыцця найбольш творчыя, актыўныя і пытлівыя людзі прысвячаюць набыццю новых ведаў, што робіц-ца праз інтэлектуальную дзейнасць, вядомую пад назвай пазпан-не. У працэсах пазнання, гэтых найбольш асэнсаваных вышэй-шых формах і актах мыслення, мова адыгрывае ключавую ролю, бо з яе дапамогай новыя веды не толькі дабываюцца і фіксуюц-ца, але і абагульняюцца, сістэматызуюцца, правяраюцца на сваю даставернасць. На грунце мовы ствараюцца асноўныя катэго-рыі мыслення - паняцці і суджэнні. Дзякуючы абагульняльнаму характару мовы (параўн.:прасцейшым словам, напрыклад дрэ-ва, мы зводзім у адзінае цэлае мільёны розных асобных адпавед-ных прадметаў) стала магчымым развіццё і станаўленне ў чала-века абстрактнага мыслення, якое раней было наглядным, сітуа-цыйным, прадметным. Авалоданне мовай дазволіла чалавеку выйсці за межы непасрэднага ўспрымання рэчаіснасці органамі пачуццяў, дало магчымасць вывучаць навакольны свет праз усе тыя звесткі, якія зафіксаваны на пісьме. Пісьменныя людзі,па да-дзеных спецыяльных эксперыментаў (Брунер 1977, 350 - 351), значна часцей,чым непісьменныя, мяркуюць пра прадметы і пад-зеі, якія знаходзяцца па-за межамі камунікатыўнай сітуацыі. Праз такія ўласцівасці мовы, як членападзельнасць, сістэмнасць і ад-цягненасць, мы ўспрымаем саму рэчаіснасць і звесткі аб ёй рас-члянёнымі, у значнай меры раскласіфікаванымі і абагульненымі. Разам з мовай мы авалодваем і некаторымі з асноўных прыёмаў лагічнага мыслення, здольны рабіць правільныя вывады нават у тых выпадках, калі нам невядомы дакладны змест адпаведных фактаў. Напрыклад, з двух сказаў-пасылак аднаго сілагізму Усе глызды з’яўляюцца макатамі і Гэты катур з'яўляецца глыздам лёг-ка зрабіць адназначны вывад Значыць, гэты катур з’яўляецца ма-катам, хаця ў нашым досведзе адсутнічаюць паняцці аб глыз-дах, макатах, катурах.
Усе працэсы нашага пазнання звязаны з мысліцельнымі апе-рацыямі аналізу (расчляненне цэлага на часткі) і сінтэзу (звя-дзенне частак, элементаў, адзінак у пэўную еднасць). Такі ха-
31
рактар мыслення наглядна і канкрэтна адлюстроўваецца ў фор-мах мовы і прадстаўлены імі. Расчляненне адзінай і непарыў-най рэчаіснасці на часткі выразна фіксуецца ў мове такімі яе дыскрэтнымі адзінкамі, як словы. Пры гэтым практычна кож-нае знамянальнае слова не толькі вылучае адпаведны прадмет, але і прадстаўляе яго ў абагульненым, сінтэтычным выглядзе шляхам абазначэння цэлага шэрагу ці класа такіх прадметаў. Знамянальным служыць тое, што сродкамі розных моў адны і тыя ж элементы рэчаіснасці выдзяляюцца і абазначаюцца не-аднолькава. Так, у беларускай мове ёсць абагульненае слова грыб і найменні розных яго відаў (параўн.: баравік, сыраежка, лісічка, падасінавік, зялёнка і інш.), У той час як у англійскай мове адным родавым найменнем fungus пакрываюцца ўсе раз-навіднасці з’ядобных грыбоў, для якіх няма спецыяльных віда-вых назваў (Леіцева 1996, 80).
Сістэматызавальная і абстрагавальная ролі мовы замаца-ваны ў яе граматычных формах. У беларускай мове, напрык-лад, пры размеркаванні слоў па часцінах мовы факты рэчаіс-насці прадстаўлены як прадметы (назоўнікі), дзеянні (дзеясло-вы), прыкметы (прыметнікі), прыкметы дзеянняў ці іншых прык-мет (прыслоўі), расчлянёныя колькасныя паняцці (лічэбнікі). 3 дапамогай граматычных правіл мы арганізуем словы ў сказы, што дае магчымасць будаваць бясконцую колькасць апошніх, дазваляе мове дакладна адлюстроўваць зменлівую рэчаіснасць, а таксама нашы думкі і пашыраныя звесткі аб ёй. Мова робіць мажлівым спачатку знаёміцца з абстрактнымі ўяўленнямі аб тых ці іншых прадметах, з'явах, а потым ужо ўдакладняць гэ-тыя ўяўленні канкрэтнымі фактамі, жыццёвым досведам, што значна паскарае разумовае развіццё чалавека.
Сама мова развіваецца разам з пазнаннем. Згодна з законамі дыялектыкі ў аснове развіцця ўсяго існага ляжаць розныя супя-рэчнасці. Адным з пастаянных стымулаў развіцця мовы служыць вырашэнне заўсёднай супярэчнасці паміж наяўнымі моўнымі сродкамі і патрэбамі чалавека выказаць новую думку, якая ўзнікла ў працэсе пазнання і ў камунікатыўных актах (гл.:Лом-тев 1976,14). Дадзеная супярэчнасць змушае мову мяняцца, гнутка і пластычна прыстасоўвацца да новага стану мыслення, уздымае
32
яе на ўзровень дасягнутых чалавекам новых думак, ведаў, адк-рыццяў і г.д. Калі ж іншы чалавек знаёміцца з новымі вербальна сфармуляванымі думкамі іншых людзей, ён падымае на адпа-ведны моўны ўзровень сваё індывідуальнае мысленне. Пры гэ-тым працэс пераводу моўных сродкаў, якімі сфармуляваны но-выя веды, адкрыцці, палажэнні ў індывідуальныя думкі адрасата (слухача ці чытача), звычайна бывае не менш складаным, чым перавод новых думак у словы для адрасанта (аўтара, прамоўцы, мысліцеля і г.д ). Ступень спасціжэння думак, выкладзеных моў-нымі сродкамі, залежыць ад агульнага інтэлектуальнага развіцця адрасата, яго кампетэнтнасці ў той галіне ведаў, да якой адносіц-ца выкладзеная думка. Аптымальнае выражэнне арыгінальнай і глыбокай думкі моўнымі сродкамі служыць ідэальным станам для суадносін мовы і мыслення, якія зрэдку дасягаюцца вялікімі мыс-ліцелямі, што з’яўляюцца адначасова і вялікімі мастакамі слова. Вербальная апрацоўка глыбокай думкі і давядзенне фор-мы яе выражэння ў мове да ювелірнай дакладнасці даюцца час-цей за ўсё пільнай працай, вычарпальнымі намаганнямі, бага-тым досведам, талентам (геніяльнасцю), выдатным майстэрствам выканаўцы. Нават афармленне і перадача ўжо гатовай думкі, выражанай на іншай мове, сродкамі роднай мовы, напрыклад пры перакладзе мастацкіх твораў, асабліва паэтычных, з'яўля-ецца надзвычай складанай праблемай, рашэнне якой даступна не ўсім носьбітам мовы, а толькі высокакваліфікаваным прафе-сіяналам, працу апошніх называюць высокім майстэрствам (“вы-сокнм нскусством”, гл.: Чуковскнй 1964).