Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
中国古典治理智慧
д^^ІТСІЙСКСІЯ удрасць іЛ.ласічнага
Лмравання
Укладальнік замежнага выдання «Жэньмінь жыбаа»
Складальнік: Укладальнік замежнага выдання «Жэньмінь жыбаа»
//|гудрасць
^^ласічнага ^^равання
中国古典治理智慧
Пераклад з кітайскай
Мінск «Восточная культура» 2021
УДК 821.58184
ББК 84(5 Кмт)44
К45
B&R Book Program
Складальнік: Укладальнік замежнага выдання «Жэньмінь жыбаа»
Пераклад з кітайскай А. У. Гардзей
Пераклад публікуецца па дамоўленасці з ТАА «Народнае выдавецтва»
К45 Кітайская мудрасць класічнага кіравання / склад.: Укладальнік замежнага
выдання «Жэньмінь жыбаа» ; пераклад з кітайскай А. У. Гардзей. Мінск : Восточная культура, 2021. 320 с.: іл.
ISBN 9789857260034.
На пачатку XXI стагоддзя Кітай упэўнена займае пазіцыю лідэра на міжнароднай эканамічнай арэне. Кіраўніцтва краіны выдатна разумее непарыўнасць сувязі эканамічнага і палітычнага развіцця, таму Кітай упарта шукае метадалагічную аснову станаўлення краіны ў багатай класічнай спадчыне дзяржаўнага кіравання. Дадзеная кніга змяшчае квінтэсенцыю ідэй і практыкі старажытных кітайскіх традыцый, якім аўтар дае новую трактоўку, улічваючы палітычнае, культурнае і сацыяльнае становішча сучаснага Кітая.
УДК 821.58184
ББК 84(5 Кнт)44
ISBN 9789857260034 © ТАА «Народнае выдавецтва», 2021
© ТАА «Міжнародная выдавецкая кампанія «Шанс», 2021
© Пераклад на беларускую мову, выданне на беларускай мове, афармленне.
ТАА «Выдавецтва «Восточная культура», 2021
Змест
Замест прадмовы.
Мадэрнізацыя кіравання немагчыма без звароту да традыцый..................5
Глава I. Аб самаўдасканаленні......................9
Глава II. Аб навучанні............................69
Глава III. Аб народзе............................115
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў..............155
Глава V. Аб кіраванні............................221
Глава VI. Аб Паднябеснай.........................281
Дадатак..........................................316
Пасляслоўе.......................................318
3
Заллест прадмовы. МаАэрнізацыя кіравання немагчыма без звароту да традыцый
Чжан Дэсю
Кітай знаходзіцца сёння на шляху вялікіх пераўтварэнняў. Цэнтральны ўрад паставіў агульную мэту паглыблення рэформ: «Удасканальваць і развіваць сацыялістычную сістэму з кітайскай спецыфікай, мадэрнізаваць нацыянальную сістэму дзяржаўнага кіравання, удасканальваць здольнасці кіраўнікоў».
Прапанаваная фармулёўка «мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, удасканаленне здольнасцяў кіраўнікоў» ніколі раней не выкарыстоўвалася. Яна ўяўляе сабой абсалютна новую мэту і няпростую задачу, якую выпрацаваў Кітай перад тварам будучыні, зыходзячы з вопыту больш чым шасцідзесяцігадовага будаўніцтва сацыялізму. Да таго ж, няма гатовага шаблону, якога можна
5
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
прытрымлівацца. Аднак мы можам знайсці карысныя думкі ў назапашаным гістарычным вопыце рэальных спраў, адкідаць старое, выпрацоўваць новае.
Кітай мае вельмі доўгую гісторыю і багаты вопыт кіравання дзяржавай. Усе краіны свету здолелі развіць розныя мадэлі палітычнага функцыянавання і ўладкавання. Якім чынам вылучыць самае неабходнае, фундаментальнае, як адаптаваць іх пад уласныя патрэбы? Для гэтага спачатку патрабуецца вырашыць пытанне выбару стандартаў.
Таварыш Сі Цзыньпін гаварыў: «Выбар сістэмы кіравання краінай залежыць ад гістарычнай пераемнасці, культурных традыцый, узроўню сацыяльнаэканамічнага развіцця, урэшце, вызначаецца народам гэтай краіны».Уяго выказванні фактычна вылучаны тры крытэрыі, першы з якіх — гістарычная пераемнасць і культурныя традыцыі, знітаваныя ў кітайскім нацыянальным характары. Развіццё Кітая са старажытнасці да сённяшняга дня ўяўляе сабой вынік унутранай эвалюцыі. Нягледзячы на наяўнасць у гісторыі краіны зневажальнага напаўкаланіяльнага перыяду, а таксама перыяду жорсткай рэвалюцыйнай барацьбы, сутнасць Кітая засталася нязменнай.
Другі крытэрый — узровень сацыяльнаэканамічнага развіцця, іншымі словамі, «эпахальнасць». Ад эканамічнай базы залежыць палітычная надбудова. Агульная абстаноўка ў сучасным Кітаі сфармавала разуменне шляху развіцця, а таксама паэтапныя мэты ў працэсе паляпшэння сістэмы кіравання.
Замест прадмовы
Трэці крытэрый — «народнасць», іншымі словамі, адпаведнасць вызначаных мэтаў інтарэсам народа краіны. Канчатковая мэта рэформаў — паляпшэнне дабрабыту людзей, здольнасць задаволіць запыты ўсяго народа краіны. Гэта фундаментальны крытэрый праверкі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу здольнасцяў кіраўнікоў.
Аднак адзін са згаданых крытэрыяў сёння часта спараджае пытанне, звязанае са шматлікімі спрэчкамі: як ставіцца да гістарычнай пераемнасці і культурных традыцый Кітая?
Працэс мадэрнізацыі Кітая мае адно істотнае адрозненне ад іншых краін, якое заключаецца ў наяўнасці магутнага антытрадыцыйнага руху, што ўспыхнуў у перыяд Новай гісторыі. Краіна знаходзілася ў складаным міжнародным становішчы, абставіны ўнутранага жыцця былі няпростымі: вялікія сусветныя дзяржавы чакалі магчымасці напасці, уклад унутранага жыцця характарызаваўся беднасцю і ўбогасцю. Эрудыцыя і веды многіх людзей у той час сілкаваліся традыцыйнай культурай, аднак гэтыя людзі, як і дзеячы «Руху 4 мая», усё ж узняліся з пратэстам супраць традыцыйнасці. Яны хацелі вызваліць Кітай ад яго пяцітысячагадовай гісторыі, знішчыць яе. Безумоўна, гэта мела станоўчае значэнне для разбурэння старога і стварэння новага парадку, аднак, з другога боку, арыентацыя на празмерную крайнасць у гэтым аспекце цягам доўгага часу адбілася на наступных пакаленнях. Дайшло нават да таго, што традыцыі атаясамляліся з феадальнымі перажыткамі, ад якіх неабходна як мага хутчэй пазбавіцца.
7
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Аднак хада часу змяняе і абставіны жыцця. Па меры паляпшэння эканамічнага становішча да кітайцаў пачало паступова вяртацца пачуццё ўпэўненасці ў сабе. Людзі зразумелі, што сапраўднае развіццё і рэформы не бяруцца з ніадкуль, а з^ўляюцца наступствам пераемнасці і адбору неабходнага і адмовы ад непрымальнага ў працэсе рэфармавання. У гэтым сэнсе гістарычная логіка ёсць і ў пяцітысячагадовай гісторыі кітайскай цывілізацыі, і ў 170гадовай гісторыі Кітая Новага часу, і ў 90гадовай гісторыі рэвалюцыйнага будаўніцтва. Кітайская культура абнаўляецца ў працэсе пастаянных пераўтварэнняў. Такім чынам, пошук напрамку будучай мадэрнізацыі кіравання ў Кітаі таксама ўяўляе сабой развіццё і працяг дадзенай гістарычнай логікі.
Калі разважаць з такога пункту гледжання, то лепшыя ідэі і практыкі традыцыйнай культуры Кітая могуць быць ужытыя цалкам, могуць паляпшацца і паглыбляцца ў новых гістарычных абставінах. Да такіх ідэй належыць, напрыклад, індывідуальны шлях поспеху, які ўключае ў сябе «самаўдасканаленне, падтрыманне парадку ў сямЧ, кіраванне дзяржавай і захаванне міру ў Паднябеснай», а таксама крытэрыі падбору кадраў. Кадрам неабходна мець «спалучэнне высокай маральнасці і таленту», прытрымлівацца прынцыпу «маральны абавязак — вышэй за ўсё». Да такіх ідэяў таксама можна аднесці ўрадавую палітыку, якая базіруецца на прынцыпе «чалавек вышэй за ўсё», на імкненні захаваць добрыя адносіны з суседзямі і г.д.
Апублікавана ў выданні «Жэньмінь жыбаа», 2014/05/08, раздзел «Гледзячы на марскі міраж»
8
Глава I.
Аб самаўдасканаленні
У філасофскай сістэме Кітая пастулат «самаўдасканаленне, падтрыманне парадкуўсямЧ, кіраванне дзяржавай і захаванне міру ў Паднябеснай» з^ўляецца цэласным шляхам поспеху чалавека. У раздзеле «Вялікае вучэнне» («Да сюэ») «Кнігі рытуалаў» («Лі цзы») сказана: «Знутры і знадворку, ад чалавека да сям'і, затым да краіны і свету. Асоба пастаянна ўдасканальваецца ў працэсе экстэрналізацыі, узбагачаецца, дасягае межаў свету. Усё гэта пачынаецца з працы аднаго малога чалавека над сабой».
Першы ўзровень філасофскага падыходу да сістэмы ўдасканалення — узровень асобнага чалавека.
Кадры вышэйшага кіраўніцтва, калі пачынаюць чыноўніцкую кар'еру, павінны самакрытычна запытаць сябе: «Чаму мы вырашылі стаць чыноўнікамі?»
Вышыня памкненняў у вялікай ступені вызначае «вышыню» наступнага жыцця. Калі ідэалы вызначаны, неабходна прытрымлівацца прынцыпу «можна пазбавіць улады камандуючага войскам, але нельга прымусіць народ змяніць свае памкненні», неабходна смела і ўпарта ісці наперад. «Няма такіх месцаў, куды нельга дабрацца», «няма ўмацаванняў, якія нельга ўзяць».
9
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
У старажытным трактаце «Вучэнне пра сярэдзіну» («Чжун юн») гаворыцца пра неабходнасць «быць патрабавальным да сябе, нават калі застаешся адзін». Гэта значыць, што нават самнасам з сабою чалавек павінен паводзіць сябе так, нібы ён навідавоку ў іншых людзей, неабходна пастаянна ўзгадваць пра маральныя асновы ў сваім сэрцы. Нельга дапускаць думкі, што можна сваволіць, калі пра гэта ніхто не ведае.
Другі ўзровень — гэта ўзровень народных мас.
Калі нешта абяцаеш, але парушаеш абяцанне, хіба такое слова варта даверу? Вернасць слову азначае павагу да іншых людзей — гэта базавая якасць кіруючых кадраў. Людзям не патрэбны кіраўнікі, якія толькі і ўмеюць, што даваць пустыя абяцанні.
«Той, у каго мала высакароднасці, не з^ўляецца высакародным мужам. Носьбіт высокай маралі з^ўляецца доблесным мужам». Кіруючыя кадры вядуць людзей за сабой і павінны
Глава I. Аб самаўдасканаленні
ўмець мірыцца з індывідуальнасцю асобаў і характараў, разбірацца ў людзях і ведаць, як найлепшым чынам прымяніць іх здольнасці. Кіруючыя кадры павінны падтрымліваць добры настрой, быць мяккімі і памяркоўнымі да носьбітаў іншых поглядаў.
Трэці ўзровень — узровень адносін.
Абачлівасць — гэта важная якасць. Людзі не павінны баяцца дапусціць памылку, але павінны разумець, дзе памыліліся. Таму «высакародны муж правярае сябе, як быццам ён вінаваты», а таксама ён асцярожны, «быццам ідзе па тонкім лёдзе, нібыта стаіць на краі бездані».
Яшчэ больш аспектаў звязана з актыўнай дзейнасцю. Неабходна навучыцца ісці ў нагу з часам, кожны дзень развіваць сваю дабрадзейнасць, умець адзначаць добрыя якасці іншых людзей і вучыцца ў іх. Неабходна імкнуцца захоўваць запал у працы, прыкладаць намаганні ў дасягненні мэты, своечасова выпраўляць недахопы і г.д.