• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    11
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Кругазварот нябесных свяцілаў няспынны, і высакародны муж ніколі не павінен спыняць намап
    [Цытата з] «Чжоу I», глава «Цянь»1.
    [Арыгінальны тэкст] Сян сказаў: «Кругазва] свяцілаў няспынны, і высакародны муж не п спыняць намаганняў. Цмок нырнуў у ваду — не, таксама знаходзіцца ўнізе. Цмок з'явіуся на паве пачынае распаўсюджвацца паўсюль. Высакародн ца дня старанны, яго справа — пераўтварэнне Даа. Цмок ляціць па небе — спрыяльна спаткаі чалавекам. Цмок заганарыўся — будзе раскаяннс (узмацненне) не можа доўжыцца вечна. Пры д. так — Дэ Неба ўжо не можа вяршэнстваваць».冰 кітайскай філасофіі: індывідуальная якасць, яка: найлепшы спосаб існавання істоты або рэчы. Да ноўных катэгорый кітайскай філасофіі, шлях, які свет і людзі. — Заўв. рэд.)
    1 Кніга «Чжоу I» была напісана ў эпоху ІньЧжоу, таксама з («Кніга Пераменаў»), скарочана «I» (易).Наступныя пакал «I Чжуань», адна з частак «Чжоу I», была напісана ў перыя стваў. Іерогліф «I» (易)мае тры значэнні: змена, спраш1 насць (у супрацьлегласць сталасці). Паводле паданняў, Чжо «Іцзын» і з двух тыпаў знакаў — гуа і яа — сфармірава^ 384 рысы яо. У залежнасці ад значэння гексаграмы прадказі шчасце ці няшчасце. Кніга «Чжоу I» ўвабрала ў сябе вучэнк дах, этыку, а таксама шмат дыялектыкі, таму займае важнае кітайскай філасофіі, мела вялікі ўплыў на кітайскую культу]
    12
    Глава /. Аб самаўдасканаленні
    [Тлумачэнне] Рух неба заўсёды настойлівы і энергічны, высакародны муж павінен браць прыклад з неба, узмацняць сябе, свае сілы і нястомна змагацца.
    Неба заўсёды рухаецца рашуча і энергічна, высакародны муж павінен на манер неба быць моцным і старанным, ніколі не спыняцца. У «Чжоу I» ёсць 64 гексаграмы, і першая зіх — гэта «Цянь» 倬幻.而q абазначае Неба. Упростай натурфіласофіі старажытных продкаў не было нічога важней Неба. Знакаміты канфуцыянскі вучоны эпохі дынастыі Тан Кун Інда лічыў, што, так званы «няспынны кругазварот нябесных свяцілаў» азначае, што «нябесныя свяцілы днём і ноччу рухаюцца без прыпынку, зноў і зноў паўтараючы свой цыкл, ніколі не заміраюць». 3 даўніх часоў канфуцыянцы адзначалі неабходнасць «адзінства Неба і чалавека». Чалавек, які лічыць сябе «высакародным мужам», павінен «прытрымлівацца сэнсу, закладзенага ў дадзенай гексаграмме, і няспынна самаўдасканальвацца». У супрацьлегласць выказванню «кругазварот нябесных свяцілаў няспынны, высакародны муж не павінен ніколі спыняць намаганняў», ёсць іншыя словы: «Зямля велікадушна змяшчае ў сабе ўсё і ўсіх, высакародны муж павінен звяртаць увагу на дабрадзейнасць». Гэта значыць, з аднаго боку, высакародны муж павінен вучыцца ў «неба» цвёрдасці і ўпартасці, а з другога, — вучыцца ў «зямлі» велікадушнасці і памяркоўнасці. 3 аднаго боку, павінен «пастаянна самаўдасканальвацца», q з другога, — «прытрымлівацца заканамернасцяў».
    Студэнт ці чыноўнік, малады або стары — усё роўна, усе павінны зразумець гэтую мудрасць пра заканамернасці неба і зямлі.
    13
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Быццам ідзеш па тонкім лёдзе, нібы стаіш на краі бездані
    [Цытата з] «Шы цзын», раздзел «Сяа я» («Малыя оды»), «Сяа Мінь»2.
    2«Шы цзын» («Кніга песень») з^ляецца першым зборнікам паэзіі ў Кітаі, у перыяд да эпохі Цынь называлася «Шы» («Песні»), а назву «Шы цзын» (іерогліф «цзын» азначае канон, таму «Шы цзын» таксама называюць «Канон песень».— Заўв. перакладчыка) яна атрымала пасля эпохі дынастыі Хань, калі стала лічыцца кананічнай літаратурай. Яна ўключае ў сябе 305 твораў, напісаных за 500 гадоў: ад пачатку дынастыі Заходняя Чжоу да сярэдзіны перыяду Вёсен і Восеней. Усе творы падзелены на тры катэгорыі: «Фэн» («Норавы [царстваў]»), «Я» («Оды»), «Сун» («Гімны»). Раздзел «Я» («Оды») дзеліцца на «Сяа я» («Малыя оды») і «Да я» («Вялікія оды»). «Вялікія оды» ўключаюць у сябе пераважна творы арыстакратаў, а ў «Малых одах» ёсць як творы прадстаўнікоў арыстакратыі, так і народныя песні. У «Прадмове да Маа шы» сказана: «Сяа Мінь. Чыноўнікі высмейваюць [імператара] Ювана». У «Чжэн Цзянь» выпраўлена: «Тады высмейваўся [кіраўнік] Ліван». У «Шы цзын Чжуань», напісаным Чжу Сі, не гаворыцца выразна пра тое, які кіраўнік высмейваецца, проста сказана: «Чыноўнікі падазраюць кіраўніка ў благіх задумах, але не могуць зразумець, як ісці правільным шляхам, таму напісалі гэтую паэму». Аналізуючы паэму, можна меркаваць, што аўтар быў чыноўнікам канца перыяду дынастыі Заходняя Чжоу. ён выкарыстаў вершы, каб выказаць абурэнне цараваннем двара, перадаць свае перажыванні за лёс краіны і народа. Іерогліф 旻 чытаецца як min і пазначае неба ці восень.
    14
    Глава /. Аб самаўдасканаленні
    [Арыгінальны тэкст] «Асцярожна і нясмела, быццам ідзеш па тонкім лёдзе, нібы стаіш на краі бездані».
    [Тлумачэнне] Высакародны муж пры самаўдасканаленні не забывае пра асцярожнасць, як быццам ідзе па тонкім лёдзе або стаіць на краі абрыву, кожную секунду баіцца ўпасці.
    Цытата, прыведзеная вышэй, узята з раздзела «Сяа я» («Малыя оды») «Кнігі песень» і часта выкарыстоўвалася наступнымі пакаленнямі для апісання разважлівых і абачлівых паводзін. Сябры партыі і кіруючыя кадры, стоячы перад той ўладай, якой іх надзяліў народ, перад даверам, што аказваецца ш структурай, павінны ўвесь час захоўваць у сваіх сэрцах трапяткую, глыбокую пайіану, павінны праяўляць асаблівую асцярожнасць пры ажыццяўленні ўлады і не дапускаць нават самай нязначнай нядбайнасці.
    15
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Чалавек таму лічыцца чалавекам, што можа「овсірыйь. Калі ён не гаворыць, дык хіба гэта чалавек? Сказанае слова мае сілу.
    Калі гаварыць, але парушаць сваё слова, хіба「этсі слова?
    [Цытата з] «Сі гун», 22я глава трактата «Гулян чжуань» («Каментары Гуляна») далетапіса «Чуньцю» («Вёсны і восені»)3.
    [Арыгінальны тэкст] Чалавек таму лічыцца чалавекам, што можа гаварыць. Калі ж ён не гаворыць, дык хіба гэта чалавек? Сказанае слова мае сілу. Калі гаварыць, але парушаць сваё слова, хіба такое слова мае сілу? Вернасць слову таму завецца так, што яна сугучна з Даа. Калі трымаць вернасць слову, але не прытрымлівацца Даа, то хіба гэта Даа? Каштоўнасць Даа ў тым, што яно адпавядае часу і ў пэўны час адпавядае развіццю сітуацыі.
    3«Чуньцю» («Вёсны і восені») — гэта летапіс царства Лу, які ахоплівае гісторыю даўжынёю 242 гады: ад першага года праўлення Лу Іньгуна (722 г. да н.э.) да чатырнаццатага года праўлення Лу Айгуна (486 г. да н.э.). Гэта самая ранняя з існуючых летапісных кніг Кітая. Запісы ў «Чуньцю» вельмі кароткія, таму наступныя пакаленні сталі пісаць да летапісу каментары, якія называюцца «Чжуань» (传).У эпоху дынастыі Заходняя Хань з'явіліся пяць відаў тлумачэнняў: «Цзошы чжуань» («Каментары Цзошы»), «Гуньян чжуань» («Каментары Гуньяна»), «Гулян чжуань» («Каментары Гуляна»), «Цзаушы чжуань» («Каментары Цзаушы») і «Цзяшы чжуань» («Каментары Цзяшы»). Сярод іх «Каментары Цзошы» ад гісторыка Цзо Цюміна, «Каментары Гуньяна» ад Гуньян Гаа і «Каментары Гуляна» ад Гулян Чы; разам яны называюцца «Чуньцю Саньчжуань», гэта значыць «Тры класічных каментары да летапісу «Чуньцю», і адносяцца да кананічных кніг канфуцыянства.
    16
    Глава /. Аб самаўдасканаленні
    [Тлумачэнне] Чалавек з'яўляецца чалавекам менавіта таму, што валодае мовай. Калі ж ён не здольны гаварыць, то хіба яго можна называць чалавекам? Існаванне мовы мае вялікае значэнне яшчэ і таму, што яна дазваляе даваць слова абяцання. Калі не захоўваць вернасць слову, то мова страціць сэнс.
    Іерогліф 信(давер) складаецца з двух частак:人(чалавек) і 言 (мова). Чалавек з яўляецца сацыяльнай істотай і выкарыстоўвае мову як сродак зносін. Гэта асноўная рыса, якая адрознівае людзей ад жывёл. Словы могуць перадаваць інфармацыю, і мы падчас пастаянных зносін спазнаем адзін аднаго, выказваем давер. Таму лічыцца, што 信(давер) — аснова маралі сацыяльнага ўзаемадзеяння. Аднак на самай справе мы сустракаем нямала людзей, якія здольны да мнагаслоўных і высокіх прамоў, але не могуць заваяваць давер людзей, якія побач, /х словы не могуць знайсці пацверджання ў жыцці. / чым больш пустых прыгожых слоў, тым менш даверу.
    17
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Не ведаю, як можна, каб у чалавека не было праўдзівасці
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Вэй Чжэн» («Ажыццяўляць праўленне»)4.
    [Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў:
    —He ведаю, як можна, каб у чалавека не было праўдзівасці. Гэта падобна таму, што ў вялікай павозцы няма скрэпы, а ў малой няма папярочкі. Як можна ехаць [на гэтых павозках]?5
    4«Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні») — гэта твор, які апісвае словы і ўчынкі Канфуцыя. Быў напісаны яго вучнямі і паслядоўнікамі і зроблены ў форме цытат. У кнізе запісаны не толькі ідэі Канфуцыя аб грамадстве, палітыцы, яго філасофскія і этычныя думкі, выхаваўчая ідэалогія, але таксама некаторыя яго жыццёвыя звычкі і драбніцы яго жыцця. У кнізе таксама запісаны перадсмяротныя словы вучня Канфуцыя — Цэн Цаня, які быў на 46 гадоў маладзейшы за свайго настаўніка. Менавіта таму лічыцца, што дадзены твор быў напісаны другім па ліку пакаленнем вучняў Канфуцыя і завершаны прыкладна ў пачатку эпохі Ваюючых царстваў. Канфуцый (551479 гг. да нашай эры) быў старажытным кітайскім мысляром, асветнікам, заснавальнікам канфуцыянства. Яго імя было Цю, а другое імя — Чжун, ён нарадзіўся і жыў у валоданні Цзоу царства Лу (сучасны павет Цюйфу правінцыі Шаньдун) у канцы перыяду Вёсен і Восеней. Яго ідэі аказалі глыбокі ўплыў на Кітай і ўвесь свет, яго называлі Мудры, Наймудрэйшы настаўнік. Канфуцый сам пра сябе гаварыў: «Перадаю, але не складаю». I хоць Канфуцый не напісаў ніводнага твора, але так званыя «Шэсць канфуцыянскіх канонаў», якія адносяцца да старажытнай класікі Кітая, магчыма, былі матэрыяламі, на аснове якіх ён навучаў і перадаваў веды.
    5 Іерогліф 鸵 чытаецца як пі і пазначае дэталь, якая выкарыстоўвалася для злучэння аглоблі павозкі з папярочкай або павадамі ў старажытнасці. Напрыклад, у творы «Юэ чэ» вучонага Фан Сяажу дынастыі Мін сказана: «Спіцы згнілі, колы сапсаваліся, скрэпа пераламалася і аглоблі зламаліся». Іерогліф ®[ чытаецца як уйё і таксама пазначае дэталь, якая выкарыстоўвалася для злучэння аглоблі павозкі і перакладзіны ў старажытнасці. Напрыклад, у зборніку паэтычных твораў «Чу цы» ў раздзеле «Цзю сы» сказана: «Папярочка павозкі пераламалася, конь знясілены. Сумна стаіць, а [у мяне] слёзы цякуць ручаямі».