Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
18
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Калі да чалавека няма даверу, то гэта проста неверагодна.
«Словы павінны быць праўдзівымі, q дзеянні — выніковымі»; быць адданым слову з'яўляецца асновай маральных паводзінаў высакароднага мужа. Канфуцый параўноўвае «вернасць слову» са скрэпамі вялікай павозкі і папярочкамі малой павозкі, якія з'яўляюцца злучальнымі элементамі, найважнейшымі дэталямі павозак, без якіх тыя папросту разваляцца, Калі чалавек кідае словы на вецер, то дабарадзейных паводзінаў ад яго тым болый немагчыма чакаць. На сённяшні дзень некаторыя кіруючыя кадры дэманструюць здольнасць да пустаслоўя, раздаюць абяцанні. Такія «добрыя толькі на словах» кадры губляюць свой твар, добрае імя, але ў выніку яны наносяць шкоду агульнаму іміджу кадравых работнікаў.
19
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Штодня правяраю сябе ў адносінах трох рэчаў
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Сюэ эр...» («Вучыцца і...»).
[Арыгінальны тэкст] Цзэнцзы сказаў:
—Я штодня правяраю сябе ў адносінах трох рэчаў: ці аддана служу людзям, ці шчыры ў адносінах з сябрамі, ці паўтараю запаветы настаўніка?
[Тлумачэнне] Цзэнцзы (Цзэн Шэнь, вучань Канфуцыя) сказаў: «Я шмат разоў у дзень разважаю пра сябе: ці сумленна і шчыра даю людзям парады? Ці дастаткова сардэчныя мае адносіны з сябрамі? Ці паўтараю тыя веды, якія перадае мне настаўнік?»
20
Глава /. Аб самаўдасканаленні
Крытыка і самакрытыка — гэта адзін з трох асноўных кампанентаў стылю працы Камуністычнай партыі Кітая, q таксама эфектыўны спосаб кантролю кіруючых кадраў за сабой. Сэнс тагачаснай фразы «штодня правяраю сябе ў адносінах трох рэчаў» якраз і заключаецца ў самакрытычным падыходзе, які з'яўляецца самай своечасовай і карыснай «зброяй» чалавечага мыслення. Мы часта гаворым, што кіруючыя кадры павінны сачыць за сваімі паводзінамі, пераасэнсоўваць свае дзеянні, быць прадбачлівымі, падбадзёрваць сябе. Гэтыя чатыры патрабаванні да сябе якраз і з'яўляюцца ўласцівасцю самакрытыкі. Неабходна пастаянна перасцерагаць сябе, разважаць пра свае ўчынкі, быць вельмі патрабавальным да сябе, свядома ставіць сябе пад кантроль партыйнай арганізацыі і народных mqc, правяраць на наяўнасць заганаў / недахопаў і ў той жа час клапаціцца пра тых, хто навокал — блізкіх і супрацоўнікаў.
21
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Можна пазбавіць улады камандуючага войскам, але простых людзей нельга прымусіць змяніць свае намеры
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Цзы хань...» («Настаўнік рэдка...»).
[Арыгінальны тэкст]
Настаўнік сказаў:
—Можна пазбавіць улады камандуючага войскам, але нельга прымусіць простых людзей змяніць свае намеры6.
6Слова 匹夫(прасталюдзін, звычайны чалавек) у старажытных тэкстах мае два значэнні, што часта сустракаюцца. Адно з іх — гэта мужчына, звычайна маецца на ўвазе адважны, але без розуму, як, напрыклад, у «Хань шу» у главе «Жыццяпіс Хань Сіня»: «[генерал] Сян Юй грымнуў гнеўным голасам, тысячы людзей баяліся паварушыцца [спалохаліся], калі 6 ён не быў мудрым палкаводцам, то гэта было 6 безразважнай, дурной адвагай». Другое значэнне — гэта народ, звычайныя людзі. Напрыклад, у «Люйшы чуньцю» («Вёсны і восені спадара Люя») у главе «Бэн шэн» («Пра жыццё») сказана: «Калі ўзнёсся да сану сына неба, не ганарыся, аггускаючыся да стану простага мужыка, не азмрочвайся». Гэта пераклікаецца з тым, як кажуць у наш час: «Кожны просты чалавек нясе адказнасць за лёс радзімы».
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Войска можна пазбавіць галоўнакамандуючага, але простыхлюдзей нельга прымусіць адмовіцца ад сваіх імкненняў і ідэалаў.
У прыведзенай вышэй цытаце пад намерамі народа трэба разумець волю, памкненні людзей. Чалавек павінен зацвердзіцца ў сваіх намерах, каб ведаць кірунак, уякім прыкладаць намаганні. Калі ў сэрцы няма «духу імкнення», то сутыкнуўшыся са шматлікімі выклікамі, чалавек будзе няздатны іх пераадолець. Цяжкасці і пазбаўленні загартоўваюць людзей. Кіруючыя кадры падчас няпростай рэалізацыі рэформаў, сутыкнуўшыся з негатыўнымі эмоцыямі, такімі як сумненні, асцярога, чаканне таксама павінны мець моцную волю, пераадольваць любыя цяжкасці, смела ісці наперад. У адваротным выпадку, як яны змогуць несці цяжкую адказнасць, якую на іх накладвае гісторыя?
23
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Сэрца мудрага бачыць ясна, але ён не「оворыць лішняга. Ён прыкладае шмат ноллсі「сінняў, але не выхваляецца гэтым, таму слава аб ім разносіцца па ўсёй Паднябеснай
[Цытата з] «Моцзы», глава «Сю шэнь» («Самаўдасканаленне»)7.
[Арыгінальны тэкст] He будуць слухаць таго, хто многа гаворыць і не спяшаецца дзейнічаць, нават пры тым, што ён
7«Моцзы» — гэта зборнік выказванняў Моцзі і цытаты з вучэння школы Мо. У бібліяграфічным раздзеле «Хань шу» ёсць запіс: «Моцзы. 71 глава». Захавалася пяцьдзясят тры главы, якія, як правіла, лічацца запісамі, падборкай і кампіляцыяй вучняў Моцзы і пазнейшых паслядоўнікаў школы. «Моцзы» дзеліцца на дзве вялікія часткі. У адной частцы апісваюцца словы і ўчынкі самога Моцзы, распавядаецца аб яго ідэалогіі. Гэтая частка, галоўным чынам, утрымлівае інфармацыю пра вучэнне школы Мо ранняга перыяду. Другая частка дзеліцца на шэсць раздзелаў: «Цзын шан» («Канон. Частка А»), «Цзын ся» («Канон. Частка В»), «Цзын шо шан» («Тлумачэнне да канону. Частка А»), «Цзын шо ся» («Тлумачэнне да канону. Частка В»), «Да цю» («Вялікі выбар»), «Сяа цю» («Малы выбар»). Дадзеная частка звычайна завецца «Мааісцкі канон» або «Мааісцкае мастацтва спрэчкі», тут падрабязна тлумачыцца тэорыя пазнання і логіка мыслення школы Мо. Яна таксама ўключае ў сябе прыродазнаўчую інфармацыю. Дадзеная частка адлюстроўвае вучэнне школы Мо позняга перыяду. Моцзы (прыкладна 468376 гг. да н.э.)> звалі яго Чжай Бань Гу, пісаў, што імя Моцзы было Чжай, ён быў чыноўнікам часоў дынастыі Сун, жыў пасля Канфуцыя. Моцзы быў таленавітым у стварэнні зброі для абароны гарадскіх сцен, з^ляўся заснавальнікам школы Мо. У шматлікіх філасофскіх трактатах дацынскай эпохі канфуцыянства і маізм вядомы як «Сянь Сюэ». У той час слава Моцзы была амаль такая ж, як у Канфуцыя. Моцзы прапагандаваў такія ідэі, як шанаванне мудрацоў, яднанне з вышэйшым, усеагульная любоў, адмаўленне ад нападаў, беражлівасць, сціплае пахаванне і г.д., што ў цэлым адлюстроўвала настроі працоўнага люду, таму Моцзы разглядаўся наступнымі пакаленнямі як філосаф працоўнага народа.
24
Глава /. Аб самаўдасканаленні
красамоўны. He дасягне вынікаў той, хто ганарыцца заслугамі. Сэрца мудрага бачыць ясна, але ён не гаворыць лішняга. Ён прыкладае шмат намаганняў, але не выхваляецца гэтым, таму слава аб ім разносіцца па ўсёй Паднябеснай. У прамове важна не колькасць сказанага, а сэнс, не красамоўства, а сутнасць сказанага.
[Тлумачэнне] У разумных людзей сэрца падобна чыстаму люстэрку: яны мала гавораць, шмат робяць, не прэтэндуюць на чужыя заслугі, таму вядомыя ва ўсім свеце.
Моцзы быў рэалістам і практыкам. Ён гаварыў, што галоўнае — гэта не колькасць слоў, q moe, ці нясуць яны ў сабе мудрасць. Для слова важна не прыгажосць, q магчымасць праз яго спасцігнуць сутнасць. Калі словы не могуць быць здзейсненымі ў жыцці, то іх сэнс раўняецца нулю. На самай справе ў некаторых людзей шклянка толькі напалову поўная, але ш падабаецца ўсюды, дзе магчыма, гэтым хваліцца; некаторыя людзі спяшаюцца прэтэндаваць на ўзнагароды адразу, як толькі яны дасягнулі якоганебудзь поспеху. Але людзі бачаць праўду, яны выберуць працавітых і высакародных. Толькі тыя людзі, якія «будуюць планы, зыходзячы з рэальнай абстаноўкі», «не адрываюцца ад рэчаіснасці і гатовыя браць на сябе адказнасць», «захоўваюць гонар і годнасць» дасягаюць сапраўднага поспеху. Яны тыя самыя працавітыя рэалісты, якія прытрымліваюцца прынцыпу «менш слоў — больш справы».
25
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Прытрымлівацца дабра — нібы падымацца на「Qpy, прытрымлівацца зла — нібы каціцца з гары
[Цытата з] «Го юй» («Рэчы царстваў»), глава «Рэчы царства Чжоу. Раздзел другі»8.
[Арыгінальны тэкст] Вэйскі [дафу] Бяа Сі, які кіраваўся ў Чжоу, пачуў пра гэта і, з'явіўшьіся да даньскага Мугуна, сказаў: «Ці не чакае Чан Хуна выпадковая смерць? У «Песнях дома Чжоу» гаворыцца:
«Тое, што падтрымлівае Неба, нельга разбурыць,
Тое, што Неба разбурае, нельга падтрымаць».
Гэтая песня была складзена ў старажытнасці Уванам пасля перамогі над [дынастыяй] Інь. Ён зрабіў яе песняй, якая гучала на цырымоніях, дзе даводзілася стаяць, і назваў яе чжы, каб пакінуць нашчадкам у якасці вечнага напаміну.
Цырымоніі, якія выконваюцца стоячы, называюцца юй, і яны прызначаны толькі для таго, каб праславіць вялікія прынцыпы, таму песня складалася з малой колькасці строфаў, як і належыць песням такога роду. Лічылася, што гэта песня была здольна выклікаць страх [перад воляй Неба], бо Уван хацеў навучыць народ, чаго варта асцерагацца. Калі так, то змест песні чжы паказвае, што ён, несумненна, дасканала ведаў дзеі Неба і Зямлі, у адваротным выпадку, песня 6 не заслугоўвала
8«Го юй», або «Рэчы царстваў» — першая манументальная праца па гісторыі Кітая. Гістарычныя запісы пачынаюцца ад часу кіравання Мувана і працягваюцца да часу Лу Даагуна. Распавядаецца ў ёй пра восем княстваў: Чжоу, Лу, Цы, Чжэн, Цзынь, Чу, У і Уюэ. У асноўным, змест помніка складаюць успаміны, але ёсць таксама і нямала запісаў аб падзеях. «Го юй» складаецца з 21 раздзела, з якіх «Рэчы царства Цзынь» складаюць дзевяць частак. Сыма Цянь казаў:
«Цзацю Мін аслеп і тады стварыў «Го юй». Сыма Цянь лічыў, што «Го юй» быў напісаны Цзацю Мінам, аднак пазней многія не згаджаліся з гэтым.
26
Глава /. Аб самаўдасканаленні
таго, каб пакідаць яе нашчадкам. Цяпер Чан Хун і Лю хочуць падтрымаць тое, што разбурае Неба, але хіба гэта магчыма?
Юван, у якога Неба адняло мудрасць, заграз у памылках, адкінуў дабрачыннасць, пасябраваў з нядбайнасцю і распустай, у выніку чаго страціў свой народ. Такім чынам, Неба даўно ўжо руйнуе [дом Чжоу], і жаданне падтрымаць яго, відаць, няздзейснае. Нельга выратаваць нават тое, на што разгневаны агонь ці вада, што ж казаць пра тое, чаму пагражае Неба!
Прыказка сведчыць: «Прытрымлівацца дабра — нібы падымацца на гару, прытрымлівацца зла — нібы каціцца з гары».