Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
да зла» («Сін э») былі напісаны самім Сюньцзы.
82
Глава II. Аб навучанні
I як бы потым ні сушылі гэта кола, яно не зможа аднавіць сваёй першапачатковай прамой формы. Гэта адбываецца таму, што дрэва сагнулі і зрабілі такім. Адсюль відаць, што дрэва можа быць прамым, калі яго [абчасаць] на цяслярскім станку, метал можа быць вострым, калі яго навастрыць. Калі дасканалы чалавек валодае вялікімі ведамі, ды да таго ж штодня правярае сябе і аналізуе свае паводзіны, тады ён мудры і не робіць памылак.
He падняўшыся на высокую гару, не даведаешся вышыні неба. He зірнуўшы ў глыбокую цясніну ў гарах, не даведаешся пра таўшчыню зямлі. Калі не слухаў запаветы продкаў, не даведаешся велічы вучонасці.
[Тлумачэнне] «Не падняўшыся на высокую гару, не даведаешся вышыні неба. He зірнуўшы ў глыбокую цясніну ў гарах, не даведаешся пра таўшчыню зямлі». Гэта выказванне дало пачатак прымаўцы, якая вельмі часта выкарыстоўваецца для апісання чалавека: «Не ведае вышыні неба і таўшчыні зямлі». Быць ганарыстым невукам — такі сэнс мае гэта прымаўка.
Чалавечыя веды фармуюцца ў працэсе працяглага назапаійвання. Сюньцзы ў пачатку главы «Павучанні для вучобы» сказаў: «Навучанне немаемяжы». Сюньцзы ў вобразных выразах заахвочваў людзей прытрымлівацца сціпласці ў вучобе. Толькі пасапраўднаму спазнаўшы багатыя веды папярэднікаў, можна даведацца аб уласных недахопах і пачаць будаўніцтва на падмурку створаным продкамі. У вялікага вучонага Ньютана таксама ёсць знакамітае выслоўе наконт гэтага: «Калі я бачыў далей за іншых, томенавіта таму, што стаяў на плячах гігантаў».
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
He ступаючы крок за крокам па шляху, не адолееш адлегласці на тысячу лі; калі дробныя ручаі не зліюцца, не ўтворацца ні рака, ні мора
[Цытата з] «Сюньцзы», глава «Цюань сюэ» («Павучанні для вучобы»).
[Арыгінальны тэкст] Калі назбіраецца зямлі, утвараецца гара, адкуль бяруць свой пачатак вятры і дажджы. Калі збіраецца вада, утвараецца плынь, у якой нараджаецца вадзяны цмок. Калі здзяйсненне добрых учынкаў робіцца звычкай, нараджаецца дабрадзейнасць, а адсюль, натуральна, прыходзяць цудоўная мудрасць і духоўная дасканаласць! Таму, не ступаючы крок за крокам па шляху29, не пераадолееш адлегласць на тысячу лі; калі дробныя ручаі не зліюцца, не ўтворацца ні рака, ні мора. Цудоўны коньдобра ідзе галопам, але не пройдзе і дзесяці крокаў, а клячудзесяць разоў запрагай і дзякуючы настойлівасці заедзеш далёка. Калі пачаць гравіроўку і кінуць затым, то нават гнілое дрэва няможна пераламаць. Калі пачаць гравіроўку і настойліва працягваць справу, то нават на метале і самацвеце можна атрымаць прыгожую разьбу.
29Іерогліф 珪 чытаецца як kui, выкарыстоўваўся старажытнымі людзьмі для апісання кроку, зробленага адной нагой. Для апісання кроку, зробленага двума нагамі, выкарыстоўваўся іерогліф 步(крок).
84
Глава II. Аб навучанні
[Тлумачэнне] Калі не ісці крок за крокам, то немагчыма прайсці тысячу вёрст. Калі раўчукі і рэчкі не будуць злівацца разам, то не з^вяцца шырокія рэкі і бязмежнае мора.
Навучэнне — гэта не лёгкая справа, q працяглы працэс, які патрабуе намаганняў. Нельга быць нецярплівым і павярхоўным, наадварот, трэба крок за крокам рухацца ад лёгкага да складанага, ад павярхоўнага да глыбокага. Паступова і планамерна, як кропля за кроплей камень точыць, Кадры вышэйшага кіраўніцтва павінны ўмець вучыцца, умець распараджацца сваім часам, q таксама павінны сфармаваць звычку настойліва працягваць любую справу. Яны павінны, nanepuiae, старацца кожны дзень выкройваць час для вучобы. Асабліва важна навучыцца выкарыстоўвацьлюбы часдля заняткаў. Падругое, неабходна праяўляць стараннасць у навучанні. Каб заглыбіцца ў сэнс напісанага, трэба чытаць уважліва па сто разоў. Калі прыкладваць пэўныя намаганні, можна дамагчыся высокага майстэрства. Добрую кнігу ці артыкул трэба некалькі разоў перачытваць, старанна ацэньваць. Можна нават знаходзіць адпаведную літаратуру і дадатковыя матэрыялы, чытаць іх, параўноўваючы, абдумваць глыбока і з усіх бакоў. Патрэцяе, неабходна развіваць бясстрашнасць. Самае каштоўнае — гэта працягваць вучыцца ўсё жыццё і, нягледзячы на ўзрост, ніколі не спыняць гэты працэс.
85
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Той, хто вучыцца, неабавязкова павінен быць чыноўнікам, але той, хто з'яўляецца чыноўнікам, абавязкова павінен вучыцца
[Цытата з] «Сюньцзы», глава «Да люэ» («Вялікі план»).
[Арыгінальны тэкст] Высакародны муж, які заняў пост чыноўніка, можа павялічыць славу кіраўніка і паменшыць пакуты народа. Чалавек, які мае пасаду чыноўніка, але не мае таленту, займаецца падманам. Чалавек, які не мае таленту, але атрымлівае асалоду ад высокага жалавання, займаецца крадзяжом. Той, хто вучыцца, неабавязкова павінен быць чыноўнікам, але той, хто з^ўляецца чыноўнікам, абавязкова павінен вучыцца.
[Тлумачэнне] Чалавеку, які займаецца навукай, неабавязкова быць чыноўнікам, але чалавеку, які заняў дзяржаўную пасаду, не трэба спыняць старанную вучобу, каб не страціць тое, чаму навучыўся.
86
Глава II. Аб навучанні
Сюньцзы ў гэтым выказванні згадаў пра тры тыпы чалавека: «высакародны муж», «вучоны» і «чыноўнік». У старажытныя часы казалі, што «тыя, хто рупліва вучацца, стануць чыноўнікамі». Вельмі верагодна тое, што навуковец стане чыноўнікам, але няважна, ідзе гаворка пра чыноуніка або вучонага, бо кожны з іх павінен стаць высакародным мужам, q гэта вельмі складана. Сюньцзы лічыў, што калі высакародны муж займае пасаду чыноўніка, то слава імператара стане яшчэ большай, q пакуты і нягоды народа могуць быць зменшаны. Калі чалавек не можа забяспечыць гэта, але ўсё роўна працягвае займаць пасаду чыноўніка, то гэта падман. Калі чалавек не мае здольнасцяў, каб быць чыноўнікам, але пры гэтым атрымлівае вялікі аклад і радуецца, то гэта не адрозніваецца ад крадзяжу. Таму чыноўнік павінен развіваць свае здольнасці да навукі, працаваць на карысць краіны, народа, каб «не страціць тое, чаму навучаўся».
87
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Вучоба можа паглыбіць талент чалавека, як тачыльны камень робіць нож вастрэй
[Цытата з] Дынастыя Хань, Лю Сян30 «Шо юань» («Сховішча ведаў»), глава «Цзянь бэнь» («Будаваць аснову»).
[Арыгінальны тэкст] Цзысы сказаў: «Вучоба можа паглыбіць талент чалавека, як тачыльны камень робіць нож вастрэй. Я раней разважаў самастойна, але разважанне не дае хуткіх ведаў, як гэта робіць вучоба. Каб бачыць далей, я раней станавіўся на дыбачкі, але лепш узлезці вышэй і глядзець далей. Калі крычаць па ветры, то гук не стане гучней, але тыя, хто слухаюць, пачуюць. Калі ўзлезці на ўзгорак і памахаць рукой, то рука не стане ад гэтага даўжэйшай, але той, хто глядзіць здалечыні, убачыць. Рыба перамяшчаецца ў вадзе, птушка ляціць у паветры, кветкі, травы і дрэвы растуць па порах года».
30 Лю Сян (776 гг.да н.э.) родам з Панчэна (сучасная акруга Сюйчжоу правінцыі
Цзянсу), меў сваяцкія адносіны з прадстаўнікамі кіруючай дынастыі Хань. Аднойчы атрымаў загад ад сакратара начальніка акругі і напісаў «Бе лу»
(«Асобныя запісы»), якія паклалі аснову бібліяграфіі Кітая. Як запісана ў бібліяграфічным раздзеле «Кнігі па гісторыі» («Хань шу»), Лю Сян напісаў
33 лірычныя паэмы, але да сёння захавалася толькі адна пад назвай «Цзюй тань». Таксама захаваліся кнігі «Сінь сюй», «Сховішча ведаў», «Жыццяпіс знакамітых жанчын» («Шо юань») і іншыя. У кнізе «Сховішча ведаў» запісаны легенды і апавяданні, пачынаючы з эпохі Чуньцю і да дынастыі Хань, большасць з якіх распавядае пра словы і ўчынкі мудрацоў. Утрымліваюць шмат філасофскіх выслоўяў датычна кіравання дзяржавай.
Глава II. Аб навучанні
[Тлумачэнне] Калі хочаш пашырыць свой талент, трэба старанна вучыцца. Калі хочаш, каб лязо нажа было вострым, трэба навучыцца яго вастрыць і шліфаваць.
У невялічкім апавяданні «Сховішча ведаў» («Шо юань») Цзысы расказаў аб адной мудрасці: калі чалавек жадае ўдасканаліць свой талент і ўменні, яму трэба знайсці для гэтага правільны спосаб, тады яго чакае максімальны поспех пры мінімальнай затраце сілы. Замест таго, каб сядзець дома і ствараць ілюзіі (прыдумваць спосаб), лепш за ўсё і хутчэй за ўсё вучыцца ў іншых людзей. Замест таго, каб станавіцца на дыбачкі / ўглядацца ўвысь, лепей узлезці на высокае месца і глядзець яшчэ далей. Існуе шмат спосабаў, каб вырашыць праблему з недахопам здольнасцяў, можна, напрыклад, вучыцца ў эталона. Для паляпшэння здольнасцяу такое навучанне падобна «тачыльнаму камню».
89
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Вучоба ў маладосці нагадвае сонечнае святло на ўзыходзе сонца; вучоба ў сярэднія гады падобная да святла паўдзённага сонца;
вучоба ў сталыя гады падобная святлу запаленай свечкі
[Цытата з] Дынастыя Хань, Лю Сян «Сховішча ведаў» («Шо юань»), глава «Будаваць аснову» («Цзянь бэнь»).
[Арыгінальны тэкст] Цзынь Пінгун сказаў настаўніку Куану: «Мне ўжо 70 гадоў, хачу вучыцца, але баюся, што ўжо вельмі позна». Настаўнік Куан адказаў: «Чаму не запаліш свечку?» Пінгун прамовіў: «Дзе гэта было, каб чыноўнік насміхаўся з правіцеля?» Настаўнік Куан адказаў: «Сляпы падданы (я) як можа насміхацца са свайго правіцеля? Я чуў, што вучоба ў маладосці падобна сонечнаму святлу пры ўзыходзе сонца; вучоба ў сярэднія гады падобна святлу паўдзённага сонца; вучоба ў сталыя гады падобна святлу запаленай свечкі. Што лепш: святло ад свечкі або блуканне ў цемры?» Пінгун сказаў: «Праўда!»
[Тлумачэнне] Маладым лёгка вучыцца. Іх вучоба яркая і прамяністая, быццам сонца, якое толькі што ўзышло. У сярэднім узросце добра вучыцца. Вучоба падобна паўдзённаму
90
Глава IL Аб навучанні
сонечнаму святлу, чароўнаму і маляўнічаму. У сталыя гады таксама добра вучыцца. Вучоба падобна запаленай свечцы, якая выпраменьвае святло. Мець прамень святла, які паказвае шлях, або шукаць у поцемках — што лепш?
Чалавек ніколі не павінен спыняцца вучыцца. Зразумела, што ў кожным узросце будуць свае мэты / метады навучання, і сама вучоба будзе ісці парознаму. У маладосці, калі добрая памяць, высокі ўзровень успрымання, трэба чытаць больш кніг, якія акажуць вызначальны ўплыў і ключавое ўздзеянне на ўсё наступнае жыццё. У сярэднія гады, калі чалавек знаходзіцца ў самым росквіqe сіл, мае шырокі кругагляд, трэба старанна павялічваць шырыню і глыбіню чытання, умацоўваць падмурак сваёй эрудыцыі. У сталыя гады, калі ёсць йімат часу і ўжо назапашаны багаты жыццёвы вопыт, трэба настойліва падтрымліваць імкненне да новых ведаў і адкрыццяў, паглыбіцца ў свет літаратуры, адчуць складанасць чалавечага жыцця, радавацца, забываючы пра смутак.