• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    91
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Лепш убачыць сваімі вачыма, чым верыць чуткам.
    Лепш падысці бліжэй, чым глядзець здалёк
    [Цытата з] Дынастыя Хань, Лю Сян «Шо юань», («Сховішча ведаў»), глава «Чжэн лі» («Прынцыпы кіравання»).
    [Арыгінальны тэкст] Кіраўнік царства Вэй Вэньхоу назначыў Сімэнь Баа начальнікам акругі Е і загадаў яму: «Абавязкова дасягні поспеху ў вялікіх справах, будзь гуманным і праславішся на ўсю Паднябесную». Баа сказаў: «Асмелюся спытаць, як дасягнуць поспеху ў справах, заставацца гуманным і праславіцца на ўсю Паднябесную?». Вэньхоу адказаў: «Ідзі! У Паднябеснай паўсюль ёсць мудрыя і таленавітыя людзі, якія ўмеюць спрачацца і валодаюць багатымі ведамі. У Паднябеснай паўсюль ёсць людзі, якім падабаецца паказваць на недахопы іншых і прыніжаць іх вартасці. Калі прыедзеш туды, наведай мудрацоў і пасябруй з імі. Часцей звяртайся за парадай да тых, хто ўмее спрачаецца і валодае багатымі ведамі. Вучыся разумець тых людзей, якім падабаецца паказваць на недахопы і прыніжаць годнасць іншых. Яны дадуць ключ да разумення сітуацыі, якую трэба старанна расследаваць. Нельга весці справы, слухаючы словы іншых людзей. Лепш убачыць сваімі вачыма, чым даведацца па чутках. Лепш падысці бліжэй, чым глядзець здалёк. Лепш паспрабаваць зрабіць сваімі рукамі,чым на некага спадзявацца. Заняць пасаду чыноўніка — гэта падобна таму, як увайсці ў цёмны пакой. Нічога не відаць, і толькі прывыкшы
    92
    Глава 〃. Аб навучанні
    да цемры, пачынаеш бачыць. Шукаць спосаб кіравання можна толькі тады, калі бачыш ясна. Калі спосаб кіравання знойдзены, можна прыступаць да выканання загадаў указаў».
    [Тлумачэнне] Куды больш надзейна пабачыць сваімі вачыма, чым чуць пра нейкую справу ад іншых. Значна лепш паспрабаваць зрабіць самому, чым проста глядзець на тое, як гэта робяць іншыя.
    Практыка неабходна / для вучобы, і для кіравання. Толькі ў працэсе практычнай вучобы і працы можна выявіць сапраўдныя пытанні і спосаб іх вырашэння. Гэта тым больш актуальна для тых, хто служыць чыноўнікам і займаецца кіраваннем дзяржавай. Недастаткова толькі сядзець у офісе, слухаць даклады і чытаць дакументы, гэта вельмі ненадзейна. Калі прымаць рашэнні наўгад, то можна загубіць вялікія важныя справы. Той, хто займаецца кіраваннем дзяржавай, павінен пасапраўднаму разумець абставіны грамадскага жыцця і грамадскую думку, заглыбляцца ў жыццё нізавых арганізацый, асабіста прыязджаць у грамадскія месцы і вёскі, каб падтрымліваць шчырыя адносіны з народнымі масамі. Толькі калі глыбока пагрузіцца ў пошук і даследаванне, можна знайсці практычна здзяйсняльны і эфектыўны спосаб вырашэння праблем.
    93
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі не вучыцца, то не зможаш развіць свае здольнасці, калі няма мэты, не зможаш дасягнуць поспеху ў вучобе
    [Цытата з] «Сань го» («Тры царствы»), Чжугэ Лян «Цзэ цзышу» («Пісьмо сыну аб навучанні»)31.
    [Арыгінальны тэкст] Высакародны муж у сваіх учынках прытрымліваецца строгіх прынцыпаў, спакойна займаецца самаўдасканаленнем, беражліва ўзрошчвае сваю маральнасць. Без цішыні і ўмеранасці ў жаданнях немагчыма дакладна вызначыць мэты. Без спакою не атрымаецца дасягнуць гэтых мэтаў. У вучобе патрэбны спакой, бо без спакою не атрымаецца нічога дасягнуць. Калі чалавек не вучыцца, то не зможа развіць свае здольнасці. Калі ў чалавека няма мэты, то ў вучобе ён не зможа дасягнуць поспеху.
    31 «Пісьмо сыну аб навучанні» («Цзэ цзышу») — гэта ліст, які Чжугэ Лян перад смерцю напісаў свайму сыну. Ліст стаў знакамітым літаратурным творам аб удасканаленні і мэтанакіраванасці. Хоць тэкст кароткі, але сэнс вельмі глыбокі, словы простыя, а думак многа. Асноўная ідэя пісьма — гэта заклік да сына старанна вучыцца і зацвярдзіцца ў намерах. Працу над сабой і ўдасканаленне сваіх маральных якасцяў лепш пачынаць са спакойных старанняў і ўмення задавольвацца малым, агіды да ляноты і легкадумнасці.
    94
    Глава II. Аб навучанні
    [Тлумачэнне] Без вучобы немагчыма развіць таленты, без мэтанакіраванасці цяжка дамагчыся поспехаў у вучобе.
    У пісьме Чжугэ Ляна сыну ёсць шмат фраз, якія пазней сталі знакамітымі афарызмамі. Аналізуючы тэкст твора, можна заўважыць, што Чжугэ Лян асабліва падкрэсліваў слова «спакой». Толькі калі ёсць спакой у душы, можна ўзгадаваць у сабе рашучасць. Толькі калі ёсць рашучасць, можна дакладна вызначыць мэты, спакойна вучыцца і развіваць свае здольнасці. У сучасным грамадстве ва ўмовах матэрыяльнага багацця раптам сталі заахвочвацца геданізм і раскоша. У такіх умовах трэба тым больш старацца быць абыякавым да багацця і славы, быць стрыманым. Калі быць парывістым, імпульсіўным, не атрымаецца дасягнуць поспеху ні ў адной справе.
    95
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Той, хто капае калодзеж, пачынае з ямы ў тры цалі, і толькі потым выкопвае яму глыбінёй дзесяць тысяч жэняў
    [Цытата з] Эпоха Паўночных дынастый, царства Цы, Лю Чжоу32 «Люцзы», глава «Чун сюэ» («Шанаванне вучобы»).
    [Арыгінальны тэкст] Той, хто вяртаецца дадому, жадае хутчэй убачыць свой дом, але не можа за адзін крок завяршыць свой шлях. Той, хто прагне вучыцца і не выпускае кнігу з рук, не зможа паразумнець, калі прачытае толькі адну кнігу. Гара таму стала гарой і змагла дасягнуць вышыні тысячу чжан, што паступова было насыпана з кошыкаў зямлі. Той, хто капае калодзеж, пачынае з ямы ў тры цалі і толькі потым выкопвае яму ў дзесяць тысяч жэняў.
    32Лю Чжоу (514565), другое імя Кун Чжаа. Родам з горада Фучэн, вобласць Бахан. Вучонылітаратар з царства Паўночнае Цы. Яму належаць такія творы, як «Лю хэ фу», «Гаацай бую чжуань» («Жыццяпіс няўдачлівых таленавітых людзей»), «Цзыньсян бі янь» («Залаты куфар каштоўных выслоўяў»). «Люцзы» (інакш яшчэ называецца «Люцзы сіньлунь»). Таксама лічыцца, што іншая назва гэтага твора «Цзыньсян бі янь» («Залаты куфар каштоўных выслоўяў»), паранейшаму няма канчатковага рашэння па гэтым пытанні. Твор складаецца з дзесяці раздзелаў.
    96
    Глава 〃. Аб навучанні
    [Тлумачэнне] Чалавек, які капае калодзеж, пачынае з невялікай ямы і паступова выкопвае вельмі глыбокі калодзеж.
    Усё роўна, пра што ідзе гаворка, — пра вучобу або працу — пачатковы этап у любым выпадку мае вельмі важнае значэнне. У мінулым і ў сучаснасці, у Кітаі і за яго межамі ўсе аднадушна паўтараюць, што «добры пачатак — гэта палова поспеху». Каштоўнасная арыентацыя, закладзеная чалавекам у маладосці, акажа вялікі ўплыў на ўсё яго жыццё. А тое, якія каштоўнасныя арыентацыі мае моладзь у канкрэтным грамадстве, акажа глыбокі ўплыў на будучыню гэтага грамадства. Важнасць пачатку можна параўнаць з зашпільваннем гузікаў: калі першы гузік зашпілены няправільна, то і ўсе астатнія таксама будуць зашпілены няправільна. Таму маладыя людзі з самага пачатку павінны сфармаваць у сабе асноўныя каштоўнасці сацыялізму. Аднак тут ёсць яшчэ адзін момант: усе вялікія справы пачыналіся з малога і паступова назапашваліся, пакуль не завяршаліся поспехам. Трэба быць цярплівым і настойлівым. Як мэты ў межах чалавечага жыцця, так справы партыі і ўсяго народа — гэта працяглы працэс паступовай эвалюцыі. He атрымаецца адным махам дасягнуць значных вынікаў. Як кажуць, «пройдзена дзевяноста лі са ста — лічы за палову шляху». Нашы продкі паўтаралі, што ў любой справе трэба заставацца рашучым і ісці да канца.
    97
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    У душы ад прыроды яркае святло вучонасці
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Су Шы33. «Развітанне з Дун Чанем».
    [Арыгінальны тэкст] Хоць і апранаеш у паўсядзённым жыцці простую вопратку з грубай тканіны, але ў тваёй душы ад прыроды яркае святло вучонасці. Надакучыла знаходзіцца побач са старымі навукоўцамі, гэта бессэнсоўна, нібы варыць гарбузо
    33Су Шы (10371101), другое імя Цзычжань, літаратурны псеўданім Дунпо Цзюйшы. Нарадзіўся ў Майчжоу (сучасная акруга Майшань правінцыі Сычуань). Знакаміты вучонылітаратар дынастыі Паўночная Сун. Пакінуў у спадчыну «Зборнік Су Дунпо». Поспехі Су Шы на літаратурнай ніве былі вельмі прыкметнымі. СуШы стаўяркім прадстаўніком культурнага руху«Гувэн юньдун», удзельнікі якога заклікалі вывучаць класіку і гісторыю. Су Шы разам са сваім бацькам Су Сюнем і малодшым братам Су Чжэ быў прылічаны да так званых «Васьмі карыфеяў літаратуры эпохі Тан — Сун». Су Шы вынайшаў свой арыгінальны стыль вершаскладання. ён адхіліў «млявы» стыль позняй дынастыі Тан і пяці наступных пакаленняў і стварыў свой літаратурны накірунак, натхнёны, шырокі, вольны. Су Шы меў поспех у каліграфіі і жывапісе, быў адным з чатарох знакамітых каліграфаў эпохі дынастыі Сун — Су, Цай, Мі, Хуан. Аднак палітычная кар*ера Су Шы не была паспяховай. У год пад дэвізам «Сінін» была праведзена палітычная рэформа, Сы Шу быў супраць новых законаў Ван Аньшы, таму быў адціснуты ад палітычнага жыцця. Пазней зза інцыдэнту с цэнзурай ён быў разжалаваны і адпраўлены ў акругу Хуанчжоу. Там Сы Шу напісаў знакамітыя літаратурныя творы: «Ода аб Чырвонай скале» («Чы бі фу»), «Другая частка оды аб Чырвонай скале» («Хоу чы бі фу»), «Ля чырвоных скал узносіцца думкамі ў старажытнасць» («Чы бі хуай гу»). У час кіравання Чжэцзуна Сыма Гуан атрымаў пост міністра і пачаў прыгнятаць новую партыю. Су Шы таксама не ўхваляў яго, таму ў палітычным жыцці ён не знайшоў сабе месца. Су Шы не прымалі прадстаўнікі новай партыі, ды і ў старой партыі ён таксама не меў сімпатыі.
    Цянь Му раней так пракаментаваў гэта: «Вершы Су Дунпо былі выдатнымі, таму што ён за ўсе жыццё так і не дасягнуў сваіх мэт у палітыцы. У вершах знайшлі адлюстраванне яго блуканні па жыцці, няўдачы, уздымы і спады, перапетыі лёсу. Хоць кампетэнцыя СуДунпо ў канфуцыянстве была зусім невысокай, аднак яго характар і паводзіны былі выдатнымі нават у складаных умовах жыцця, як, напрыклад, у Хуанчжоу, а пазней у Хуэйчжоу і Цянчжоу. Але калі прывольнае жыццё працягваецца доўга, то паэзія непазбежна робіцца банальнай».
    98
    Глава 〃. Аб навучанні
    вае лісце. Акрыяў духам і гатовы разам са многімі паважанымі людзьмі здаць экзамен кэцзюй на вучоную ступень. У тваіх кішэнях пуста, не зможаш ты верхам на кані любавацца кветкамі пасля здачы экзамену. Затое зможаш глядзець на стракатыя павозкі тых, хто едзе выбіраць зяця. Калі экзамен будзе паспяховым, зможаш хваліцца гэтым перад простымі людзьмі. На загадзе імператара чорнымі, як крумкач, літарамі будзе напісана тваё імя.