• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    Ідэя «народ — аснова дзяржавы» перасцерагае кіраўніка: «вада можа як несці лодку, так і перакуліць яе». Трэба глыбока паважаць і шанаваць уладу, якую кіраўнік атрымаў ад народа. Вывучэнне «народнай» філасофіі ў наш час дапаможа лепш зразумець першапачатковыя прынцыпы, на якіх базіруецца КПК, зразумець асновы дзяржаўнага кіравання. Гэта дасць магчымасць эфектыўна ўзаемадзейнічаць з масамі, дазволіць выслухоўваць іх меркаванні і заўвагі, адказваць на іх пытанні, добрасумленна працаваць на карысць народа.
    117
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Народ — аснова лзяржавы.
    Дзяржава можа быць стабільнай толькі тады, калі мае трывалую аснову
    [Цытата з] «Шан шу» («Кніга гісторыі»)41, паэма «У цзы чжы гэ» («Песня пяці сыноў»).
    [Арыгінальны тэкст] Старажытныя продкі вучылі, што да народа можна наблізіцца, але нельга пагарджаць ім. Народ — аснова дзяржавы. Дзяржава стабільная толькі тады, калі мае трывалую аснову.
    41 «Шан шу» таксама вядома як «Шу» («Кніга») і «Шу цзын» («Кніга пісанняў»), з'яўляецца першай гістарычнай анталогіяй старажытнага Кітая. Запісы прадстаўляюць сабой афіцыйныя дакументы аб прысягах, навучаннях і загадах аб прызначэннях. Усе дакументы былі зроблены ў перыяд дынастый Ся, Шан і Чжоу. Пісьмёны тэкстаў вельмі старажытныя, іх складана чытаць. У бібліяграфічным раздзеле «Хань шу» («Кніга гісторыі») запісана: ««Шан шу» першапачаткова мела сто раздзелаў. Складальнікам быў Канфуцый, ён жа напісаў прадмову. Аднак падчас кіравання дынастыі Цынь кніга была спалена. Таму з пачатку дынастыі Хань існавалі розныя версіі сучаснага і старажытнага тэкстаў. «Шан шу», якая запісана сучасным (дын. Хань) пісьмом, мае дваццаць дзевяць раздзелаў. Гэты твор распаўсюджваў настаўнік па кананічных кнігах Фу Шэн на пачатку дынастыі Хань. Твор «Шан шу», які быў запісан старажытнымі іерогліфамі, быў знойдзены ў сцяне старога дома Канфуцыя падчас праўлення імператара дынастыі Удзі. У ім было на 16 артыкулаў больш, чым у сённяшняй «Шан шу», пазней яны былі страчаны. Пасля паўстання Юнцзя ў час Заходняй дынастыі Цзінь варыянт «Шан шу», запісаны сучасным пісьмом, знік. Захавалася толькі пяцьдзесят восем артыкулаў са «старажытнай «Шан шу», якая ўваходзіла ў склад «Трынаццаці канонаў з каментарамі і тлумачэннямі». Трыццаць тры артыкулы з кнігі, напэўна, такія ж, як і ў дынастыі Хань. Астатнія дваццаць пяць артыкулаў — падробкі жыхароў дынастыі Усходняя Цзынь. Сунь Сіньянь, які жыў у час дынастыі Цын, зрабіў «Каментары і тлумачэнні да старажытнай і сучаснай «Шан шу» адмовіўся ад дваццаці пяці падробленых раздзелаў. ён зноў ўпарадкаваў змест і аформіў дваццаць дзевяць раздзелаў. Такім чынам, па большай частцы, аднавіў «Шан шу» ў тым выглядзе, у якім твор існаваў
    у час дынастыі Хань.
    118
    Глава III. Аб народзе
    [Тлумачэнне] Продкі з даўніх часоў перадавалі з пакалення ў пакаленне павучанне: з народам трэба падтрымліваць добрыя адносіны, нельга ставіцца да яго з пагардай або ганьбіць. Тады народ будзе моцным падмуркам краіны і краіна будзе стабільнай.
    Вялікі Юй пачаў дынастыю Ся і традыцыю пераходу прастола ў спадчыну. Аднак трэцім трон у спадчыну атрымаў імператар Тай Кан, уякога не было дабрадзейнасці. Ён выязджаў на паляванне і падоўгу не вяртаўся дадому. Людзі разгневаліся, і герой Хоуізахапіў сталіцу. Маці Тай Кана і пяцёра малодшых братоў былі выгнаны на бераг ракіЛуахэ. «Песня пяці сыноў» была напісана, каб выказаць крыўду і шкадаванне ў адказ на папярэджанні Вялікага Юя.
    У старажытныя часы кіраўнікі пасля страты ўлады ў дзяржаве пачыналі разумець ісціну: «Вада можа як несці лодку, так і перакуліць яе». У гісторыі Кітая змянілася вялікае мноства дынастый, і мы можам бачыць, што галоўнымі прычынамі іх краху былі карупцыя, збіранне занадта вялікіх падаткаў, стварэнне невыносных умоўжыцця для народа / г.д. Той, хто страціў давер народа, губляе Паднябесную. Той, хто заваяваў народныя сэрца, можа аб'яднаць краіну і ўзысці на трон. Кіраўнік павінен разумець гэта / глыбока паважаць свой народ і ўладу, якую гэты народ яму дараваў.
    Болей за тысячу гадоў таму выгнаныя з краіны пяцёра сыноў выказалі ў сваёй паэме папярэджанне, якое пакінуу пасля сябе Вялікі Юй: народ — аснова дзяржавы, / да народа трэба ставіцца з павагай, а не з пагардай. Тысячу гадоў пазней Цзан Кэцзя, паэт, які спяваў для Новага Кітая, таксама выказаў тую * думку ў вершы «Некаторыя людзі»: «Людзі скінуць таго, хто скача па іх галовах. Людзі назаўжды запомняць таго, хто рабіўз іх рабочае быдла!»
    119
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Мудры чалавек не мае пастаяннага сэрца. Яго сэрца складаецца з сэрцаў народа
    [Цытата з] «Лаацзы»42.
    42Лаацзы (прыблізна 571471 гг. да нашай эры), паводле «Гістарычных запісаў» («Шы цзы») яго прозвішча было Лі, імя Эр. Другое імя — Дань. У перыяд дынастыі Чжоу быў наглядчыкам кнігасховішча. Родам з уезда Чуку, дзе, паводле паданняў, знаходзілася вёска людзей дабрадзейных нораваў. Раданачальнік даасізму. Разам з Чжуанцзы завецца «Лаа і Чжуан». Запісаў аб Лаацзы ў гісторыі засталося вельмі мала. Звесткі аб ім часцей сустракаюцца ў «Чжуанцзы». У апавяданні пра сустрэчу Канфуцыя з Лаацзы, Канфуцый усхваляе Лаацзы як «цмока», гаворыць аб бязмернай глыбіні яго мудрасці. У «Гістарычных запісах» («Шы цзы») развязка гісторыі пра Лаацзы вельмі таямнічая і загадкавая, яна з^ўляецца крыніцай кнігі «Лаацзы»: «Лаацзы вывучаў навуку дабрадзейнасці, яго дактрына таемная і прыхаваная. ён жыў пры дынастыі Чжоу і калі пабачыў яе аслабленне, сышоў наогул з краіны. Калі ён дасягнуў памежнай заставы, то яе начальнік Інь Сі сказаў: «Вы зараз сыдзеце і схаваецеся, але я прашу спачатку напісаць для мяне кнігу». I тады Лаацзы напісаў кнігу з двух частак на больш чым пяць тысяч слоў, распавёў у ёй пра дабрадзейнасць і маральнасць і пайшоў. Ніхто не ведае, як і дзе ён памёр. Паводле народных паданняў, Лаацзы паехаў на зялёным быку. У даоскай генеалагічнай табліцы нябесных жыхароў Лаацзы названы як «Вярхоўны шаноўны Валадар Лаа». Кіраўнік дынастыі Тан па прозвішчу Лі лічыў яго сваім продкам. Трактат «Лаацзы» таксама называецца «Даа дэ цзын» — гэта знакаміты даоскі твор. У кнізе прыблізна пяць тысяч іерогліфаў, яна складаецца з 81 главы, дзеліцца на дзве часткі: «Даа цзын» (першая) і «Дэ цзын» (другая). Аднак у знойдзеных дакументах, напрыклад, у кнізе «Лаацзы» (рукапіс на шоўку, выяўлены пры археалагічных раскопках у Мавандуі) спачатку ідзе «Дэ цзын», а потым — «Даа цзын». У кнізе шмат кароткіх пісанняў. Усе яны рыфмуюцца, распавядаюць аб абстрактнай логіцы рэчаў. Твор багаты на алегорыі і іншасказанні, трактуе дыялектыку супрацьлеглага, у таямнічай і узвніпана访 манеры трактуецца сутнасць рэчаў. Пра асноўную ідэю кнігі на працягу гісторыі вядуцца спрэчкі. Яна не абмяжоўваецца толькі тым, што з^ўляецца кананічнай кнігай даоскай школы, рэлігіі, кнігай па ваенным майстэрстве, палітыцы і г.д. Каб зразумець яе сутнасць, трэба спасцігнуць спакой і бяздзейнасць даасізму, шукаць высокі шлях.
    120
    Глава III. Аб народзе
    [Арыгінальны тэкст] Мудры чалавек не мае пастаяннага сэрца. Яго сэрца складаецца з сэрцаў народа. Добрым я раблю дабро, і нядобрым таксама раблю дабро. Так і выхоўваецца дабрачыннасць. Шчырым я верны, і няшчырым я таксама верны. Такім чынам і выхоўваецца шчырасць.
    [Тлумачэнне] Мудры чалавек прымае сэрцы людзей як сваё ўласнае сэрца. Ці ёсць у іншых талент, ці няма, трэба аднолькава ласкава ставіцца да ўсіх. Тады можна развіць і выкарыстаць добрыя якасці народу. Можна давяраць іншым або нельга, трэба аднолькава ставіцца да ўсіх. Толькі тады можна заваяваць людскі давер.
    Калі параўнаць філасофскія працы і трактаты розных кітайскіх школ, то можна выявіць у іх падабенства ў адным аспекце. Так, канфуцыянства, якое актыўна ўзаемадзейнічала з грамадскім жыццём, і мудры легізм, і даасізм з яго імкненнем да «бяздзеяння» — усе гэтыя школы, нягледзячы на шматлікія сутычкі адзін з адным у прадцынскую эпоху, тым не менш, згаджаліся: сэрца народа — гэта аснова. У сваім творы Лаацзы апісвае «мудраца», які мае самы высокі сан, але мудрэц не лічыць сябе бясхібным. Сэрцы іншыхлюдзей ён прымаеяк сваё ўласнае сэрца.
    У наш час існуе шмат рэчаў, якія выклікаюць канфлікты паміж уладамі і людзьмі, напрыклад, запуск праектаў, якія вядуць да забруджвання навакольнага асяроддзя, незаконнае атрыманне зямлі, знос будынкаў і высечка гарадскіх дрэў, продаж дзяржаўных рэсурсаў і г.д. За такімі рэчамі могуць стаяць неабдуманыя рашэнні чыноўнікаў: імкненне атрымаць карысць, прага палітычных дасягненняў. Такім чынам «сэрца народа» прадстаўнікі ўлады змяняюць на «сваё сэрца».
    121
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі ўрад прытрымліваецца волі нарола, дзяржава квітнее, але калі ўрад дзейнічае насуперак волі народа, дзяржава церпіць крах
    [Цытата з] «Гуаньцзы»43, глава «Му мінь» («Пастыр народа»).
    [Лрыгінальны тэкст] Калі ўрад прытрымліваецца волі народа, дзяржава квітнее, але калі ўрад дзейнічае насупе
    43Гуаньцзы, завецца яшчэ Гуань Чжун (каля 719645 гг. да н.э.), нарадзіўся ў павеце Іншан (сучасны павет Іншан правінцыі Аньхой). Вядомы легіст перыяду Чуньцю, палітычны дзеяч царства Цы, знакаміты ваенны стратэг і рэфарматар старажытнага Кітая. Вядомы як «настаўнік мудрацоў». Гуань Чжун па настойлівай рэкамендацыі высокапастаўленага саноўніка Баа Шуя стаў старэйшым канцлерам кіраўніка царства Цы (аналагічна першаму міністру). Дапамог цынскаму кіраўніку Хуаньгуну стаць першым гегемонам перыяду Чуньцю. Гуань Чжун ва ўнутранай палітыцы падтрымліваў шырокія пераўтварэнні і рэформы, каб узбагаціць краіну і ўмацаваць армію. Надаваў значэнне гандлёвай дзейнасці. «Калі краіна будзе мець велізарныя багацці, то далёкія народы самі прыйдуць з паклонам. Калі зямля ўсюды будзе разарана, то людзі будуць спакойна сяліцца. Калі ў збожжасховішчах людзей будзе дастаткова збожжа, калі ў людзей будзе дастаткова адзення і ежы, то толькі тады яны будуць надаваць увагу цырымоніям і этыкету, задумаюцца аб пашане і ганьбе». У знешняй палітыцы Гуань Чжун першы прапанаваў нацыянальную ідэю «адрознення паміж кітайцамі і не кітайцамі», а таксама ідею «паважання кіраўніка і адхілення варвараў». Біяграфія Гуань Чжуна ёсць у многіх гістарычных трактатах, напрыклад, у «Чжаньга цэ» («Планы царстваў у перыяд барацьбы»), «Шы цзы», («Гістарычныя запіскі»), «Гуаньцзы», «Цзо чжуань» («Камэнтары Цзо») і інш. Аналіз і ацэнка ўчынкаў Гуань Чжуна прыводзіцца ўтрактаце «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), а таксама ў «Гуань Чжун лунь» («Развагі пра Гуань Чжуна»). Апошні трактат, напісаны Су Сюнем у перыяд дынастыі Паўночная Сун.