• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    135
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Мудрэц не думае пра свае выгоды, а клапоціцца аб дапамозе народу
    [Цытата з] Дынастыя Тан, Чэнь Цзыан47 «Гань юй шы» («Здзіўлены сустрэчай»).
    [Арыгінальны тэкст] Мудрэц не думае пра свае выгоды, а клапаціцца аб дапамозе народу48. Імператарская карэта з жоўтым дахам не з'яўлялася жаданнем імператара Яа, што ўжо казаць пра нефрытавыя харомы. Я чуў пра будызм, які прыйшоў з захаду, і яго чысціню, міласэрнасць, імкненне спазнаць правільны шлях. Дык навошта выдаткоўваць каштоўныя камяні,
    47Чэнь Цзыан (659700, па іншай версіі 661702). Імя Бо Юй, родам з павета Шахун вобласці Цзы (сучасная правінцыя Сычуань, павет Шахун). Паэт ранніх гадоўдынастыі Тан, наватар у паэзіі.У маладосці паводзіў сябе свавольна, выступаў заступнікам пакрыўджаных. «Успамінаю мінулыя падзеі і думаю пра службу Радзіме, адважны воін з мячом з'явіуся з зараснікаў асоту!». Пачаў вучыцца, калі меў 17 год, у 24 здаў экзамен на навуковую ступень цзыньшы (вышэйшая ступень у сісітэме кітайскіх дзяржаўных экзаменаў кацзюй. — Заўв. рэд.). Імператрыца У Цзацянь па заслугах ацаніла яго ліст з парадамі па дзяржаўнай палітыцы і прызначыла яго на пасаду карэктара тэксту ў Дзяржаўным сакратарыяце Ліньтай. Чэнь Цзыан даслужыўся да пасады правага дарадцы імператара. Аднак пасля быў звольнены, бо неаднаразова пераконваў пляменніка імператрыцы У Цзэцянь па імені УЮіне ісці з карным паходам на народнасць кіданяў. Пасля звальнення вярнуўся на радзіму, але наклікаў на сябе судовую цяжбу, і ва ўзросце 41 года незаслужана быў асуджаны да смяротнага пакарання.
    Пакінуў збор твораў «Чэнь Баюй Цзы» («Зборнік Чэнь Баюя»). Паэтычны стыль пачатку дынастыі Тан атрымаў у спадчыну рысы пышнага палацавага стылю шасці папярэдніх дынастый. Чэнь Цзыан выступаў за аднаўленне простага стылю дынастыі Хань, працівіўся фармалізму дынастыі Лян і Цы. У яго творах, напрыклад, у паэме з 38 частак «Гань юй шы» («Здзіўлены сустрэчай»), выкарыстоўваецца просты, без прыўкрасаў, стыль. Інтанацыя верша стрыманая. Такія новыя рысы паўплывалі на раннетанскі паэтычны стыль. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца твор Чэнь Цзыана «Песня пра ўзыходжанне на вежу Ючжоутай»: «Не ўбачыць герояў мінулых стагоддзяў, не ўбачыць тых, хто прыйдзе пасля нас. Успамінаючы бязмежнасць існага, самотна ў смутку пускаю слязу».
    48У арыгінале верша пад словам 元元 разумеецца просты народ. У «Хоу Хань шу» («Гісторыя дынастыі Позняя Хань»), у «Летапісе дзей імператара Гуаньядзі» сказана: «Уверсе — сэрца неба і зямлі, а знізу — народ». Цы Сянь зрабіў каментары:元元—значыць «просты народ».
    136
    Глава III. Аб народзе
    каб узвесці будыйскія статуі? Каб збудаваць высокія храмы да самых аблокаў, былі спустошаны лес і горы. Для раскошных узораў у народа былі адабраны жэмчуг і самацветы. Узвесці цудоўныя будынкі не па сіле нават багам, як можа гэта вынесці людская сіла? Вельмі неразумна расхвальваць тое, што знясільвае народ цяжкой працай. Ад гэтага толькі павялічыцца цяжар. Пахвальба аб уласнай мудрасці выказвае невуцтва чалавека.
    [Тлумачэнне] У мудрацоў і дасканалых людзей няма імкнення да асабістых выгод. Яны ўсё жыццё аддаюць свае сілы простаму народу, перажываюць за інтарэсы народа.
    Падчас кіравання дынастыі Тан будызм квітнеў, q ўрад і народ не шкадуючы сілы будавалі шматлікія храмы і манастыры, узводзілі статуі. Гэта патрабавала велізарных сродкаў і забірала грошы, прызначаныя для паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця народа. «Займаліся смерцю, але не нараджэннем, багамі, але не людзьмі». Чэнь Цзыан адлюстраваў свае перажыванні, выкліканыя такім ходам падзей, у цыкле вершаў «Здзіўлены сустрэчай». У вершах ён згадаў дасканалых мудрацоў, якія «перажываюць за народ, дапамагаюць яму». Выказванне паэта сугучна з думкай Фань Чжуньяня аб тым, што трэба «быць першым у чужым горы і апошнім у чужой радасці».
    Хоць гэты верш напісаны больш за тысячу гадоў таму, але ў ш высмейваюцца сацыяльныя з'явы, якія выглядаюць вельмі знаёмымі. Як урадможа пазбавіцца ад думак аб развіцці «іміджавых праектаў» і пачаць клапаціцца аб тым, як прыносіць больш карысці народу?Як ураду канцэнтравацца на доўгатэрміновых інтарэсах, пасапраўднаму расходаваць грошы на павышэнне жыццёвага ўзроўню людзей ? Найважнейшай умовай для гэтага з'яўляецца фарміраванне фінансавай палітыкі пад дэвізам «народ — аснова краіны».
    137
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Пазбавіць народ ад бедстваў падобна таму, як пазбавіць сябе ад «унутранай язвы»
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Су Чжэ49 «Шан Хуандзі шу» («Мемарандум імператару»).
    [Лрыгінальны тэкст] Ваша Вялікасць можа выбіраць чыноўнікаў, якія строга прытрымліваюцца законаў і ненавідзяць зло. Ваша Вялікасць падбадзёрыцца духам і будзе назіраць. Пазбавіць народ ад бедстваў падобна таму, як пазбавіць сябе ад «унутранай язвы», але многія чыноўнікі здзяйсняюць злачынствы ў асабістых інтарэсах, хабарніцтва ўжо паглынула некаторых людзей. Неабходна вылучаць чыноўнікаў, якія прытрымліваюцца жорсткіх межаў закону. Злачынныя чыноўнікі ганьбяць імператара, нельга дазволіць ім вярнуцца на службу. Трэба падвергнуць пакаранню прадажных чыноўнікаў. I тады можна будзе выкараніць такое зло, як ігнараванне службовымі абавязкамі на сваёй пасадзе.
    49 Су Чжэ (10391112), другое імя Цзы Ю, псеўданім «Стары саноўнік з берага ракі Інхэ», пасмяротнае ганаровае імя Вэньдзін. На другі год праўлення пад дэвізам Цзя ё (1057) разам са сваім старэйшым братам Су Шы здаў дзяржаўны экзамен на атрыманне навуковай ступені цзыньшы. Су Чжэ — адзін з васьмі карыфеяў літаратуры эпохі Тан — Сун, аднолькава знакаміты разам са сваім бацькам Су Сюнем і старэйшым братам Су Шы. Іх называюць «Трое Су» («Сань Су»). Су Чжэ дасканала валодаў напісаннем палітычных артыкулаў і гістарычных трактатаў, выкрываў недахопы сваёй эпохі, свабодна абмяркоўваў справы Паднябеснай. Яго знакамітыя літаратурныя творы: «Сінь лунь» («Новыя меркаванні»), «Тэорыя шасці дзяржаў» («Лю го лунь»), «Шан шумі хань тайваэй шу» («Сакрэтны ліст кіраўніку Вярхоўнага Ваеннага савета Хань Тайвэю»). Сярод твораў Су Чжэ таксама ёсць «Луаньчэнцзы» («Збор з Луаньчэна»), «Мемарандум імператару» («Шан Хуандзы шу»), у тым ліку «Хоудзі», «Саньдзі» і яшчэ некалькі тамоў.
    138
    Глава III. Аб народзе
    [Тлумачэнне] Пазбавіць звычайных людзей ад няшчасцяў падобна пазбаўленню ад уласнай хваробы сэрца.
    Любоў да народа заўсёды з'яўлялася самым асноўным патрабаваннем да чыноунікау у старажытным і сучасным Кітаі. На практыцы гэта азначае прыняць сэрцам клопаты людзей, надаваць значэнне таму, каб «падчас снегападу быў пасланы вугаль» (іншымі словамі, аказана дапамога ў самую цяжкую хвіліну), q не «дадаваліся новыя ўзоры на парчу» (не паляпшалася тое, што не мае патрэбы ў паляпшэнні). Кадры вышэйшага кіраўніцтва павінны ставіць пытанні матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва на першае месца, няхай гэта будзе патрабаванне зарплаты для рабочыхмігрантаў з сельскай мясцовасці або праяўленне клопату аб адзінокім пажылым чалавеку. У штогадовым дакладзе аб рабоце ўрада пункт аб матэрыяльных умовах жыцця народа з'яўляецца найважнейшай часткай, закранае шырокую сферу і мае важнае значэнне. Асноўныя ўстаноўкі пачатковай стадыі сацыялізму Кітая таксама прадвызначылі, што пытанні матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве будуць уяўляць сабой «утоеную небяспеку» для чыноўнікаў. Інтарэсы грамадства не могуць разглядацца як дробязь.
    139
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    У кіраванні дзяржавай самае важнае — забяспечыць дабрабыт народа. Каб гэта зрабіць, трэба ведаць, у чым мае патрэбу народ
    [Цытата з] Дынастыя Мін, Чжан Цзючжэн50 «Да фу цзянь сюнь фу Гэн Чутун» («Адказ імператарскаму эмісару, інспектару Гэн Чутуну»).
    50Чжан Цзючжэн (15251582), другое імя Шу Да, псеўданім Тай Юэ. Нарадзіўся ў Цзянлін (цяпершняя гарадская акруга Цзынчжоу правінцыі Хубэй). Палітык і рэфарматар сярэдняга і позняга перыяду кіравання дынастыі Мін. У год кіравання пад дэвізам «Ваньлі» артымаў пасаду галоўнага сакратара дзяржаўнай канцылярыі. Меў права прэм^рміністра. ён бый першым у дынасті Мін, каму яшчэ пры жыцці былі прысвоены чыноўніцкія рангі тайфу (старэйшы настаўнік пераемніка прастола. — Заўв. рэд.) і тайшы (галоўны гістарыёграф, летапісец. — Заўв. рэд.). Яго рэформы атрымалі назву «Новая палітыка Ваньлі», якая асабліва праславілася сваім законам «аднаго бізуна». Пасля смерці яму быў дараваны ганаровы тытул «Вышэйшая апора дзяржавы» (аднак пасля адабраны). Чжан Цзючжэн часта здзяйсняў сваявольныя ўчынкі, выступаў супраць дыктатуры і ўзурпацыі ўлады, пасля смерці яго пазбавілі пасмяротных тытулаў і нават зрабілі спробу раскапаць магілу, каб абезгаловіць труп. Тым не менш, гэта не адмаўляе яго заслугі як рэфарматара. За 10 гадоў працы ў дзяржаўнай канцылярыі Чжан Цзючжэн ажыццявіў цэлы шэраг рэформаў. У фінансавай сферы ён укараніў закон «аднаго бізуна», у якім звёў разам усе падатковыя абкладанні і павіннасці, перавёў іх на выплату срэбрам. ён дамагаўся, каб «сталічныя збожжасховішчы маглі пратрымацца дзесяцігоддзе, будыйскія храмы самі збіралі грошы, а запасы дасягнулі больш за 4 мільёны», каб палі апрацоўваліся, а казна была поўная.
    Ён таксама выкарыстаў «сістэму праверкі чыноўнікаў», усталёўваў часовыя ліміты, ставіў задачы. Тыя, хто не праходзілі праверку, атрымлівалі штрафы і ўтрыманні з жалавання, падвяргаліся паніжэнню разрада або нават звальненню. Чжан Цзючжэн скараціў на адну траціну колькасць залішніх чыноўнікаў «Нават калі чыноўнік знаходзіцца за дзесяць тысяч міль, ён павінен выканаць даручэнне, якое яму далі з раніцы». ён прывёў у строгі парадак увесь палітычны лад. У ваенных справах Чжан Цзючжэн прыцягнуў да службы Ці Цзыгуана і іншых вядомых генералаў, адправіў іх служыць на поўнач. А таксама адправіў Лін Юньяя, Інь Чжэнмаа і іншых генералаў уціхамірыць мецяжы ў паўднёвазаходняй частцы Кітая. У 1622 г. (дэвіз Цяньцы) было адноўлена добрае імя Чжан Цзючжэна.
    140
    Глава III. Аб народзе
    [Арыгінальны тэкст] У кіраванні дзяржавай самае важнае — забяспечыць дабрабыт народа. Каб гэта зрабіць, трэба ведаць, у чым народ мае патрэбу.
    [Тлумачэнне] У кіраванні дзяржавай самым важным з^ўляецца стварэнне спакойных і мірных умоў жыцця народа. А каб стварыць спакойныя і мірныя ўмовы жыцця, неабходна заглыбіцца ў справы народа, зразумець прычыну яго няшчасцяў і пакут.