Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
ён з'яўляецца аўтарам такіх прац, як «Зборнік Чжана Тайюэ», «Разуменне Шуцзына», «Ілюстраванае тлумачэнне для навучання імператара» і інш. У кнізе «Гісторыя Мін» ён быў ацэнены, як «чалавек, які разумее перамены, смела вядзе дзяржаўныя справы, змог пераадолець заняпад і запусценне, аднак яго нельга называць таленавітым чыноўнікам, які выратаваў грамадства ад цяжкасцяў». У той жа час Чжан Цзючжэн быў раскрытыкаваны: «Захапіў уладу ў свае рукі, пачаў быць пагрозай для імператара, таму пасля яго смерці пачаліся бедствы». У кнізе «Разгорнутае апавяданне пра падзеі дынастыі Мін» («Мін шы дзішы бэньмо») яго параўноўваюць з Яа Чунам, Чжаа Пу, Хо Гуанам, Ван Аньшы. Лічыцца, што ён атрымаў у спадчыну традыцыі легістаў (старажытная філасофская «школа законнікаў» у Кітаі. — Заўв. рэд.) Шэнь Буіхая і Шан Яна. Вэй Юань з маньчжурскай эпохі хваліў рэформы Чжан Цзючжэна і напісаў пра яго: «3за змены ў абстаноўцы ён не толькі зразумеў, што на крэпасцях трэба патушыць сігнальныя агні, што гарэлі на працягу 50 гадоў, але і дараваў кіруючай дынастыі вялікі спакой на 200 гадоў. Чалавек вышэйшых маральных якасцяў, ён зрабіў шмат карыснага, народ аж да сённяшнягадня адчувае яго дабрадзействы». Кітайскі гісторыкЛян Цічаа называў яго «адзіны вялікі дзяржаўны муж дынастыі Мін».
141
Мастак Сюй Бэйхун
142
Глава III. Аб народзе
Чжан Цзючжэн застаўся ў гісторыі як сваявольны і вельмі магутны чыноўнік. Аднойчы ён сфармуляваў у пісьме свае думкі аб кіраванні краінай. У перыяд апрацоўкі палёў неабходна пацвярджаць планы развіцця эканомікі дзяржавы і абяцаць паляпшэнне дабрабыту народа, тады сяляне будуць спакойна займацца земляробствам, лічыў ён. «Народ, які блукае без працы» не толькі адмоўна ўплывае на эканоміку і дабрабыт, але можа стаць прычынай палітычных хваляванняў. Таму ў тэорыях старажытных палітыкаў «заспакаенне народа» заўсёды было выключна важнай задачай. Якім чынам можна супакоіць народ? Чжан Цзючжэн казаў, што трэба ўнікаць у праблемы і нягоды людзей. А для гэтага неабходна вырашыць праблемы, зза якіх народ пакутуе. Чжан Цзючжэн не толькі зрабіў прынцып «заспакаенне народа» галоўнай часткай палітыкі кіравання дзяржавай, але такім чынам працягнуў палітычную традыцыю «клопату аб дабрабыце народа». Аднак «пазнанне пакут народа» не павінна апускацца да фармальнай паказной дзейнасці, накшталт спробы наведаць людзей і падбадзёрыць на словах, аказаць невялікую матэрыяльную дапамогу і больш не цікавіцца станам спраў. Трэба пасапраўднаму даследаваць праблемы, што непакояць людзей.
143
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Мудры чалавек кіруе Паднябеснай і робіць усё, нават самае нязначнае, што прыносіць карысць народу, і вынішчае ўсё,
нават самае непрыкметнае, што шкодзіць народу
[Цытата з] Дынастыя Цын, Вань Сыда51 «Чжоу гуань бянь фэй» («Абвяржэнне ^рытуалаў Чжоум»).
51Вань Сыда (16331683), другое (неафіцыйнае) імя Чун Цзун, родам з павета Інь (цяпер г. Нінбо правінцыі Чжэцзян). Вучоныканфуцыянец канца дынастыі Мін і пачатку дынастыі Цын. Вучыўся ў кітайскага філосафанеаканфуцыянца Хуан Цзунсі. У Вань Сыда было 8 братоў, усе яны адзначыліся поспехамі. Іх празвалі «восем драконаў роду Вань». Вань Сыда глыбока вывучаў класічныя каноны, «лічыў, што калі не зразумець усе каноны, то нельга зразумець і адзін. He разабраўшыся ў каментарах да канонаў, нельга зразумець і самі каноны. Без інтэрпрэтацыі кананічных кніг не атрымаецца зразумець каментары». Вань Сыда напісаў наступныя творы: «Сюэ цы чжы і» («Сумненні ў вывучэнні цырымоній»), «Сюэ цы оу цзянь» («Запісы аб вывучэнні цырымоній»), «I цы шан» («Развагі аб рытуалах»). «Чжоу гуань бянь фэй» («Абвяржэнне "РьітуалаУ Чжоўм») — гэта твор Вань Сыда, у якім ён называе трактат «Чжоу гуань» літаратурнай падробкай, не вартай даверу. «Чжоу гуань», які таксама называецца «Чжоу лі» («Рытуалы Чжоу»), быў запісаны чалавекам па імені Хэцзянь Сяньван у перыяд дынастыі Западная Хань ад народа. Паводле павер'я, твор быў напісаны правіцелем дынастыі Чжоу Чжоугунам. Але Вань Сыда сцвярджае, што гэта сцвярджэнне не заслугоўвае даверу. У трактаце «Чжоу гуань» запісана хроніка арганізацыйнай структуры чыноўнікаў. Першапачаткова было ўсяго 6 глаў: «Цянь гуань» («Вышэйшы чыноўнік»), «Дзі гуань» («Саветнік па справах выхавання і асветы»), «Чунь гуань» («Вясновы саноўнік»), «Ся гуань» («Начальнік ваеннага загаду»), «Цю гуань» («Начальнік загаду суда і паліцыі» ), «Дунь гуань» («Начальнік загаду грамадскіх работ»). Аднак глава «Дунь гуань» («Начальнік загаду грамадскіх работ») была страчана. Навукоўцыканфуцыянцы (эпоха Хань) замест яе дадалі «Каа гун дзі» (трактат «Запіскі аб даследаванні рамёстваў»). У час валадарання Ван Мана Лю Сінь прапанаваў унесці дадзены трактат у спіс класічнай літаратуры і перайменаваць у «Чжоу лі» («Рытуалы Чжоў»). У канцы дынастыі Усходняя Хань Чжэн Сюань зрабіў да яго каментар, аб'яднау з трактатамі «I лі», «Лі дзі», і назваў іх «Сань лі» («Тры кнігі пра этыкет, абрады і нормы грамадскіх
144
Глава III. Аб народзе
[Арыгінальны тэкст] Мудры чалавек кіруе Паднябеснай і рэалізуе ўсё, нават самае нязначнае, што прыносіць карысць народу, і вынішчае ўсё, нават самае непрыкметнае, што шкодзіць народу.
[Тлумачэнне] Дасканалы мудрэц у праўленні Паднябеснай выкарыстоўвае розныя спосабы, але ўсе спрыяльныя для народа справы, нават самыя маленькія, павінны ажыццяўляцца, а ўсё, што шкодзіць народу, павінна вынішчацца.
адносін»). Што тычыцца сапраўднасці або фальшывасці трактата «Чжоу лі» («Рытуалы Чжоу»), то пра гэта шмат спрачаліся ў розны час. Тым не менш, каментары да трактата і тлумачэнні да каментараў былі ўключаны ў «Шы сань дзінь» («Трынаццаць кніг канфуцыянскага канона»). Галоўная прычына, па якой Вань Сыда катэгарычны ў адносінах да дадзенага трактата ў сваім творы «Чжоу гуань бянь фэй» («Абвяржэнне мРытуалаў Чжоу"»), складаецца ў тым, што «колькасць чыноўнікаў занадта вялікая, а падаткі цяжкія». Гэта не адпавядае ўяўленням аб ідэальным праўленні. Акрамя гэтага Вань Сыда лічыў, што сістэму, апісаную ў трактаце «Чжоу гуань», рэалізоўвалі Лю Сінь і Ван Аньшы. Адзін з іх чапляўся за імператара Ван Мана, а другі радыкальна мяняў запаветы продкаў. Рэпутацыя абодвух была не вельмі добрай. Як кажуць, «кнігі дастаткова, каб нашкодзіць людзям і краіне, а веды двух людзей па кіраванні краінай могуць толькі вечна выклікаць усмешку».
145
>*
Цы Байшы
146
Глава III. Аб народзе
Гэты выраз нагадвае словы Лю Бэя: «Малая дабрачыннасць — заўсёды дабрачыннасць, q невялічкае з刀о — усе роўна заўсёды зло». У жыцці грамадства няма дробязяў, Напрыклад, цана на ваду паднялася на капейку, ці грамадскі транспарт падаражэў на капейку, ці стала так, што людзям пры афармленні якіхнебудзь даведак не трэба бегаць тудысюды, ці прадпрыемства адмяніла хаця 6 адну працэдуру зацвярджэння — для народа гэта ўсё падзеі вялікай важнасці. Канфуцыянец Вань Сыда, які жыў у канцы дынастыі Мін, пачатку дынастыі Цын, разважаў аб прынцыпах «прыносіць карысць народу» / «прыгнятаць народ». Ен прыводзіў прыклад «падаткаў з памежнага рынку» — збірання падаткаў з тавараў пры праходжанні праз мытныя заставы і затым пры дастаўцы на рынак. На яго погляд, гэта класічны выпадак пагаршэння становішча народа.
Партыйныя кіраўнікі ўсіх узроўняў у штодзённай працы павінны сэрцам быць з народам, не прапускаць ні адну дэталь, якая тычыцца жыцця простых людзей. Кожная памылка будзе падвойваць нягоды народа. Але кожнае паляптэнне будзе аказваць адваротны эфект.
147
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Адпачываю ў сваёй рэзідэнцыі
і слухаю шалясценне лісця бамбука. Раптам здалося, што чую голас народных пакут.
Хоць мы нязначныя чыноўнікі
ў акругах і паветах, але любы клопат народа, як「оаінксі ці лісток, хвалююць душу
[Цытата з] Дынастыя Цын, Чжэн Баньцяа «Малюю бамбук для генералгубернатара Баа ў сваёй рэзідэнцыі ў павеце Вэй».
[Арыгінальны тэкст] Адпачываю ў сваёй рэзідэнцыі і слухаю шалясценне лісця бамбука. Раптам здалося, што чую голас народных пакут. Хоць мы нязначныя чыноўнікі ў акругах і паветах, але любы клопат народа, як галінка ці лісток, хвалююць душу.
[Тлумачэнне] У адным з пакояў сваёй канцылярыі слухаю, як шуміць лістота бамбука ў парывах ветру з дажджом. Раптам нібы пачуў голас людскіх пакутаў у гэтай непагадзі. У такіх нязначных начальнікаў павета, як мы, кожная маленькая праблема людзей адбіваецца на настроі.
Сліва, архідэя, бамбук і хрызантэма называліся навукоўцамі ў мінулым «Сы цзюнь цзы» — гэтпа значыць «Чатыры высакародных мужа», бо гэтыя расліны ўвасабляюць сабой чысціню і ўзнёсласць. Яны прыцягвалі увагумногіх пісьменнікаў і навукоў
148
Глава III. Аб народзе
цаў, якія параўноўвалі гэтыя расліны з чалавекам. У гісторыі жывапісу і сярод літаратараў Кітая Чжэн Баньцяа, вядомы менавіта як мастак бамбука. Аднак сэнс гэтага верша нельга звесці да маляўнічага апісання бамбука ці толькі спробы ўзнесці яму хвалу, як гэта часта робяць у вершах, дзе ©н паўстае «прамым і стрыманым». У гэтым вершы бамбук і шэпт яго лісця нясуць іншы сэнс: шум бамбукавай лістоты ў парывах ветру і дажджу асацыіруецца з цяжкім жыццём простых людзей. Чжэн Баньцяа, які шмат гадоў займаў пасаду чыноўніка, але кар'ера якога была непаспяховай, працягнуу традыцыю карыфея паэзіі Ду Фу — пісаць пра нягоды жыцця. Ду Фу пісаў: «О, каб пабудаваць такі дом з дахам велічэзным, каб мільёны пакояу былі ў ш для беднякоў, пакрыўджаных лёсам».
Кожны партыйны работнік павінен успрымаць гэты верш як люстэрка, уякім можна пабачыць сябе. Калі стане горача, неабходна падумаць, як стварыць прахалоду для людзей на рабочых месцах. Пасля наступлення халадоу трэба заняцца праблемай ацяплення ў дамах жыхароў. V час пік трэба задумацца пра праблему дарожных заторау.
149
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Нельга прыгнятаць народ, калі харчуешся ежай народа, апранаеш вопратку народа, і нават сам паходзіш з народа. Атрымаўшы чынавенскі пост, нельга зазнавацца, страціўшы пост, не трэба саромецца.
He трэба казаць, што ад аднаго чыноўніка нічога не залежыць. Мясцовасць цалкам залежыць ад працы аднаго чыноўніка
[Цытата з] Парныя надпісы з павятовай канцылярыі ў горадзе Наньян правінцыі Хэнань.