• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    176
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Арыгінальны тэкст] Правіцель не прымае пустых абяцанняў, не слухае невыканальныя парады, не імкнецца да прыгожай славы, не займаецца хлуслівымі справамі.
    [Тлумачэнне] He слухайце непраўдзівых слоў, не верце ў нерэалістычныя метады, не шукайце паказной славы, не займайцеся ілжывымі справамі.
    Фармалізм і бюракратызм — гэта табу для чыноўнікаў, аднак шмат хто не можа ўтрымацца ад іх. Чыноўнікі выдаюць кароткатэрміновыя палітычныя вынікі за высокія дасягненні, не думаючы занадта доўга, прапануюць іміджавыя праекты, атрымліваюць кароткачасовую вядомасць. Пасля XVIII з'езда КПК Кітая кіраўніцтва ЦК новага склікання калектыўна прэзентавала «Правілы васьмі пунктаў» і «Чатыры антыманеры». Уся партыя пачала шырока рэалізоўваць мерапрыемствы па навучанні народных мас. Сталі ліквідаваць ідэі «ілжывых спраў», «пустых слоў», «павярхоўных методык», «імкнення стварыць рэпутацыю». Добрыя кадры павінны «хацець чуць праўду, адважвацца казаць праўду, не баяцца браць адказнасць, брацца за задачы і рэалізоўваць іх»,
    177
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі пры яркім святле глядзецца ў люстэрка, то на целе не застанецца ніякага бруду. Калі слухаць шчырыя словы, то не будуць здарацца памылкі і стамляць чалавека
    [Цытата з] Дынастыя Хань, Ван Цань58 «Цэ лінь».
    [Лрыгінальны тэкст] Калі пры яркім святле глядзецца ў люстэрка, то на целе не застанецца ніякага бруду. Калі слухаць шчырыя словы, то не будуць здарацца памылкі і стамляць чалавека.
    58 Ван Цань (177217),другое імя Чжун Сюань, вучонылітаратар, жыўуапошнія гады Усходняй Хань. Адзін з «сямі карыфеяў цзяньаньскай літаратуры». Быў чалавекам выключнага розуму. Яго вельмі цаніў вядомы ў той час вучоны Цай Юн. Паводле паданняў, ужо знакаміты Цай Юн так спяшаўся насустрач госцю, што надзеў сандалі не на тую нагу. Ван Цань некалі выконваў абавязкі шычжуна (малодшы майстар цырымоній). У 217 г. (22ы год праўлення пад дэвізам Цзяньань) услед за Цаа Цаа адправіўся ў паход на Поўдзень вайной на Сунь Цюаня. Аднак на зваротным шляху захварэў і памёр ва ўзросце41 года. Ван Цань меў талент напісання літаратурных твораў. Літаратурны крытык Лю Се ў сваёй кнізе «Вэнь сінь дзяа лун» («Разьбяны цмок літаратурнай думкі») назваў яго «правадыром сямі карыфеяў літаратуры». Пяру Ван Цана належаць творы «Інсюн дзі» («Запіскі героя»), «Ці ай шы» («Песня аб сямі смутках»), «Цун цзюнь шы» («Аб службе ў войску») і інш. У хроніцы «Запісы аб Трох царствах» ёсць раздзел «Ван Цань чжуань» («Жыццяпіс Ван Цаня»). У ім сказана, што Ван Цань пакінуў больш за 60 літаратурных твораў у жанры шы (верш), фу (рыфмаваная проза), мышалоў (трактат) і дыскусіі.
    178
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Тлумачэнне] Калі часта разглядаць сябе ў люстэрка, то на целе не застанецца і слядоў бруду. Калі ўслухацца ў крытыку, то больш не будуць узнікаць памылкі.
    Выказванне парад імператару было абавязковым прадметам навучання для чыноунікау з дауніх часоў. Праўдзівыя словы заўсёды гучаць рэзка. Ці можа чалавек успрыняць крытыку, залежыць ад яго вытрымкі. Крытыка паказвае, ці можа чалавек ці нават цэлая партыя своечасова заняцца выпраўленнем сваіх памылак. «Крытыка і самакрытыка» — гэта добрая традыцыя нашай партыі, q таксама эфектыўны шлях падтрымання строгасці ў палітычным жыцці партыі ў новых абставінах. Партыйныя кіраўнікі ўсіх узроўняў павінны «прыслухоўвацца да чужога меркавання», «ахвотна выслухоўваць крытыку ў свой адрас», працягваць выкарыстоўваць добрую «зброю» крытыкі і самакрытыкі, ставіцца да крытыкі / заўваг іншых людзей як да эфектыўных лекаў, нават калі яны вельмі горкія.
    179
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    He пакіну ў доме шаўковых тканін, а за парогам ——вялікіх багаццяў
    [Цытата з] Тры царствы, Чжугэ Лян «Цзы бяа хачжу» («Дакладваю спадчынніку прастола»).
    [Арыгінальны тэкст] Я з самага пачатку аддана служыў кіраўніку, у сваіх патрэбах ва ўсім спадзяваўся на чынавенства, сам не мог здабываць сродкі для існавання. У Чанду ёсць васемсот дрэў тутоўніка, 15 цыняў неўрадлівай зямлі, але сыны і ўнукі не маюць патрэбы ў ежы і адзенні. Я ж быў паза домам, не мог выбіраць, у паўсядзённым адзенні і ежы цалкам залежыў ад чынавенства, не шукаў іншыя, багацейшыя крыніцы існавання, каб павялічыць свой даход. Калі я памру, то не пакіну дома шаўковых тканін, а за парогам — вялікіх багаццяў. Гэта парушыць спадзяванне майго гаспадара.
    [Тлумачэнне] He дазволю, каб у хаце былі залішнія грошы і шоўк, а паза домам — залішняе багацце.
    180
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    У гэтым кароткім урыўку Чжугэ Лян распавёў спадчынніку царства Шу аб сваім маёмасным становішчы, патлумачыў, што непакінечленам сям'і і сваім спадчыннікам магчымасці пераследваць асабістыя выгоды. Але будзь Чжугэ Лян усяго толькі справядлівым і сумленным чыноўнікам, гэтага было б недастаткова, каб застацца ў памяці людзей. Каб зразумець сэнс слоу Чжугэ Ляна, трэба звязаць іх з яго знакамітым выказваннем: «Я буду аддаваць усю сваю сілу і энергію, пакуль не перастане біцца сзрца». У ш закранута сувязь паміж «сумленным і непадкупным урадам» і «старанным кіраваннем краінай». У гісторыі Кітая было шмат сумленных і старанных чыноўнікаў. Яны не толькі не бралі хабару, але і валодалі выбітнымі здольнасцямі. Калі феадальнае чынавенства было такім, то партыйныя кадры КПК павінны быць яшчэ больш патрабавальнымі да сябе, павінны імкнуцца да сумленнасці, справядлівасці, непадкупнасці, разам з гэтым выказваць жаданне старанна і рупліва працаваць.
    181
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Каб у Паднябеснай усталяваўся спакой, неабходна пачаць з удасканалення самога сябе
    [Цытата з] Дынастая Тан, У Дзін59 «Чжэньгуань чжэнь яа» («Асновы кіравання ў перыяд Чжэньгуань»), глава «Цзюнь Даа» («Шлях дастойнага мужа»).
    59У Дзін (670749), нарадзіўся ў горадзе Бяньчжоу павету Цзюньі (цяпер горад Кайфын правінцыі Хэнань). У перыядзе праўлення пад дэвізам Учжоу стаў працаваць у калегіі гістарыяграфіі, займаўся складаннем дынастыйнай гісторыі краіны. Больш трыццаці год займаў пасаду чыноўніка ў калегіі гістарыяграфіі. Праславіўся дзякуючы свайму кароткаму і лаканічнаму апісанню падзей, прамалінейнасці, уменню хутка пісаць. Яго называлі «Лян шы» («Добрасумленны гісторык»).
    Кніга «Чжэнь гуань чжэнь яа» («Асновы кіравання ў перыяд Чжэньгуань») была напісана прыдворным гістарыёграфам У Дзінам у перыяд дынастыі Тан.У эпоху дынастыі Сун кніга была апісана ў каталогу «Чжун сін шуму» («Бібліяграфія адроджаных кнігасховішчаў»). Пра яе гаварылася, што У Дзінь не толькі апісаў словы і справы імператара Лі Шыміня ў творы «Тайцзун шы лу» («Праўдзівыя запісы аб Тайцзуне»), але і сабраў запісы дыялогаў у форме пытаннеадказ паміж імператарам Тайцзунам і яго міністрамі. Усяго ў кнізе 10 раздзелаў, 40 глаў. У ёй сістэматызавана запісаны размовы імператара Тайцзуна з Вэй Чжэнем, Фан Сюаньлінем, Ду Жухуэем і іншымі знакамітымі чыноўнікамі. У спрэчках міністраў, іх парадах, дыскусіях таксама былі зафіксаваныя некаторыя важныя палітычныя меры. У Дзінь жыў пры кіраванні імператрыцы У Цзэцянь, аднак эпоха Чжэнгуань імператара Тайцзуна яшчэ не паспела «сысці далёка», таму ў запісах гістарычных крыніц даволі многа месцаў, у якіх выказана пахвала імператару. Што тычыцца ідэалагічнага аспекту, то ў кнізе выказана наступная ідэя: «Манархі залежаць ад дзяржавы, дзяржава залежыць ад народа». Гэта падкрэслівала важнасць народа. У частцы «Лунь чжэн тхі» («Развагі пра формы праўлення») таксама ёсць выказванне: «Вада можа як несці лодку, так і перавярнуць яе». Акрамя апісання ў кнізе аграрнай палітыкі, дзе падкрэсліваецца неабходнасць даваць людзям права адпачынку і аднаўлення сродкаў да існавання, апісана народная палітыка дынастыі Чжэньгуань: «нязменна любіць народ», праяўляць справядлівасць, ствараць гармонію. У тым ліку сказана пра палітыку ў галіне культуры, напрыклад, пра неабходнасць падбіраць годных і таленавітых людзей на службу чыноўнікамі, даць свабоду слова, паважаць канфуцыянства, шанаваць адукацыю і г.д.
    182
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Лрыгінальны тэкст] Той, хто з^ляецца правіцелем, павінен у душы сваёй на першае месца паставіць народ. Калі ён робіць шкоду народу, каб забяспечыць самога сябе, то гэта нібы выразаць мяса са сцягна, каб насыціць жывот. Жывот будзе поўны, але цела загіне. Каб у Паднябеснай быў спакой, неабходна пачаць з удасканалення самога сябе. Калі цела не будзе прамым, то цень будзе звілістым. Тады ў вярхах будзе спакой, а ў нізах — хаос.
    [Тлумачэнне] Калі вы хочаце забяспечыць спакой Паднябеснай, спачатку неабходна ўдасканальваць саміх сябе.
    Адно з асноўных, зыходных меркаванняў канфуцыянства — «унутраная мудрасць і знешняя велічнасць», што непасрэдна звязвае маральнасць і палітыку. Усё роўна, якую пасаду займае чыноўнік і якія ён мае магчымасці, уласны ўзровень маралі (гэта значыць узровень маральнага выхавання) — гэта першая перашкода, з якой трэба будзе сутыкнуцца. Калі не пераадолець гэтую перашкоду, то не можа быць і гаворкі пра «навядзенне парадку ў сям'і, кіраванні краінай, стварэнні спакою ў Паднябеснай». Калі гаварыць пра асобнага чалавека, то яму неабходна ўсвядоміць свае недахопы і накіраваць усе сілы на іх выкараненне. Да гэтага тысячагоддзямі нязменна імкнулася кітайская праслойка так званых «шы» (інтэлігенцыі). Калі казаць пра кіруючыю партыю, то ёй варта надаваць больш увагі адукацыі сваіх кадраў, неабходна павышаць узровень іх маральнага выхавання і палітычную свядомасць, пры гэтым разпораз біць трывогу.
    183
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Пачатак раскошы — гэта паступовы рух да гібелі
    [Цытата з] «Сінь Таншу» («Новая гісторыя дынастыі Тан»)60.
    [Лрыгінальны тэкст] Паліроўка каштоўных камянёў прыносіць шкоду сялянам, тканіны з узорыстай вышыўкай шкодзяць рукадзельніцам. Пачатак раскошы — гэта паступовы рух да гібелі (парада імператару ад Чу Суйляна61).
    ^«Сінь Таншу» («Новая гісторыя дынастыі Тан») — гэта кніга гісторыі дынастыі Тан, калектыўна напісаная ў эпоху Паўночнай Сун. Яе аўтары Ауян Сю, Сун Цы, Фань Чжэнь, Люй Сяляа і іншыя. Яна ўваходзіць у збор «Эршысы шы» («Дваццаць чатыры дынастычных гісторыі»). Усяго ў кнізе 125 скруткаў (мера вызначэння памеру твора ў старажытным Кітаі. — Заўв. рэд.), сярод якіх 10 скруткаў «бэньцзы» (асноўных запісаў), 15 скруткаў «чжы» (эпіграфаў), 15 скруткаў «бяа» (табліц), 150 скруткаў «лечжуань» (біяграфій). У эпоху Пяці дынастый ужо існавала «Тан шу» («Гісторыя Тан») (гэта значыць, «Цзю Таншу» («Старая гісторыя Тан»), але імператар Сун Жэньцзун лічыў, што «Тан шу» напісана бязладна, хаатычна, у ёй адсутнічае прыгажосць, а факты разрозненыя. А таму ў 1044 годзе (чацвёрты год праўлення пад дэвізам Цын Лі) выдаў указ аб яе рэдагаванні. Сун Жэньцзун праз 17 гадоў, у 1060 г. (пяты год праўлення пад дэвізам Цзя Ю), завяршыў яе. Дадзеная кніга ўпершыню ўключыла ў сябе запісы аб ахоўных войсках, арміі, выбарах, сістэмна апісала тэрытарыяльныя войскі і іншыя прынцыпы ваеннай арганізацыі, а таксама сістэму дзяржаўных экзаменаў кэцзюй. Кніга «Тан шу» стала наватарскім прарывам у жанры афіцыйнай дынастыйнай гісторыі Кітая, прыкладам, якой прытрымліваліся кнігі Сун Шы («Гісторыя дынастыі Сун») і іншыя.