Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
208
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Тлумачэнне] Калі займацца справамі справядліва і сумленна, то можна выразна зразумець розніцу паміж праўдай і хлуснёй. Неабходна быць справядлівым у сваёй працы. Калі заставацца бескарыслівым і чыстым чалавекам, то можна сфармаваць аўтарытэт і прымусіць людскія сэрцы падпарадкавацца.
«Справядлівасць спараджае яснасць, сумленнасць спараджае аўтарытэт». Гэта фраза выразана на «Каменнай пліце з правіламі чыноўнікаў» і мае глыбокія карані свайго паходжання. Па адной версіі, яе напісаў у сваёй кнізе начальнік павета Уцзы па імені Го Юньлі, па іншай версіі, яна належыць Нянь Фу, імператарскаму эмісаруінспектару Шаньдуні эпохі дынастыі Мін. Доўгі час гэтыя словы заставаліся папулярным выслоўем чыноўнікаў дынастыі Мін. 3 1990х гадоў гэтая фраза пачала цытавацца некалькімі пакаленнямі кіруючых асоб дзяржавы, што выразна дэманструе прызнанне важнасці гэтых слоў. Справядлівасць і бескарыслівасць — падмурак для грамадскага даверу да ўраду. Урад, які кіруе на аснове законаў, застаецца сумленным і эфектыўным, абавязкова атрымае падтрымку народа.
209
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Па важных справах
і няпростых задачах можна ўбачыць, ці мае чалавек пачуццё адказнасці.
Па ўдалых і няўдалых выпадках можна ўбачыць думкі і вытрымку чалавека
[Цытата з] Дынастыя Мін, Чэнь Дзіжу70 «Сяачхуан ю цзы» («Запіскі ля ціхага акна»), «Сін цзюань» («Глава аб абуджэнні»).
70Чэнь Дзіжу (15581639), другое імя Чжун Чунь, псеўданімы Мэйгун, Мігун. Родам з Хуацын (цяпер г. ІПанха访).Пісьменнік, каліграф эпохі дынастыя Мін. Адчуваў агіду да чынавенства, улады, інтрыг і канфліктаў, таму абраў адасобленае жыццё. У летапісе «Гісторыя Мін» Чэнь Дзіжу ўключаны ў частку «Інь і» («Тыя, хто вядуць адасобленае жыццё»), пра яго сказана: «Працягнуў традыцыю канфуцыянства і глыбока спазнаў яго. Ва ўзросце 29 гадоў абраў канфуцыянства і спаліў сваё параднае адзенне чыноўніка, жыў пустэльнікам у гарах Куньшань. Збудаваў храм, дзе праводзіў цырымоніі. Жыллё пустэльніка было простым, там ён паліў духмяныя травы і займаўся медытацыяй, у думках спасцігаў ісціну». Імператар некалькі разоў запрашаў яго на службу, але ён адмаўляўся пад прыкрыццем хваробы. Чэнь Дзіжу займаўся каліграфіяй і пераймаў вопыт Су Шы, Мі Фу. Меў поспех у маляванні тушшу дрэў слівы і пейзажаў шаньшуй. Быў знакамітым сучаснікам мастака Дун Цычаня. Да нашага часу дайшлі «Альбом кветак слівы», «Зборнік аблокаў і гор».
«Запіскі ля ціхага акна» («Сяачхуан ю цзы») — гэта зборнік выслоўяў Чэнь Дзіжу аб самаўдасканаленні і жыцці. У кнізе распавядаецца пра тое, як знайсці сваё месца і весці спакойнае жыццё. Першапачаткова зборнік дзяліўся на 12 раздзелаў, а менавіта «Сін», «Цын», «Цяа», «Лін», «Су», «Цзын», «Юнь», «Цзы», «Цы», «Хаа», «Фа», «Цянь» і г.д. Наступнымі пакаленнямі зборнік быў перароблены на чатыры часткі: «Цзы сін», «Цзы цын», «Цзы цяа», «Цзы лін». Дадзеная кніга разам з кнігай «Цайгэнь тань» («Развагі аб храпках») Хун Інміна (дынастыя Мін) і «Вэй лу е хуа» («Начныя апавяданні каля печкі») Ван Юнбіня (дынастыя Цын) адносціцца да ліку «трох выбітных кніг пра жыццё ў соцыуме». Чэнь Дэсянь, які жыў у перыяд эпох дынастыі Мін і Цын, пракаментаваў гэтыя кнігі так: «Гэта халодная насмешка сярод шуму і ажыўлення. Гэта прыемныя словы сярод абыякавасці. Усе людзі знаходзяцца пад іх уздзеяннем, але не ўсведамляюць гэтага». У творчай спадчыне Чэнь Дзіжу «Ні гулу», «Чэньмэйгун цюань цзы» («Поўны збор твораў Чэньмэйгуна»),
210
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Арыгінальны тэкст] Па важных справах і няпростых задачах можна ўбачыць, ці мае чалавек пачуццё адказнасці. Па ўдалых і няўдалы выпадках можна ўбачыць думкі і вытрымку чалавека. Дабрыня або лютасць пакажуць выхаванасць чалавека. Паводзіны чалавека на людзях, яго ўчынкі і манеры скажуць аб яго кругаглядзе.
[Тлумачэнне] Каб убачыць, адказны чалавек ці не, трэба паглядзець на яго дзеянні ў вырашэнні важных або складаных задач. Каб даведацца, якія думкі і памкненні мае чалавек, трэба паглядзець на яго дзеянні ў розных абставінах.
Таксама, як і ў кнізе «Цайгэнь тань» («Развагі аб храпках»), у кнізе «Запіскі ля ціхага акна» («Сяачхуан ю цзы») сабрана багатая мудрасць старажытных кітайскіх продкаў. Чатыры прыведзеныя вышэй пастулаты з'яўляюцца бясспрэчнымі і абавязковымі для «тых, хто правярае». А для тых, хто ўдасканальвае сябе, могуць служыць накірункам. «Устойлівая трава вытрымае моцны вецер, сапраўднае золата вытрымае моцнае полымя». Менавіта такой павінна быць гатоунасць браць на сябе абавязкі. Неабходна быць «абыякавым і да хвалы і да паклёпу». Павінна быць рашучасць «ні да чаго не прывязвацца і не займацца самапрыніжэннем». А кругагляд павінен быць такім, каб дазваляў «сябраваць з прамымі, сябраваць з вернымі, сябраваць з эрудзіраванымі». Гэта ўсё тыя мэты, да якіх імкнуліся высакародныя мужы старажытнасці на працягу ўсяго жыцця.
Членам Камуністычнай партыі, якія маюць узнёслыя памкненні і думкі якіх накіраваны да народа Паднябеснай, варта пазычаць гэтыя мэты. А што тычыцца кадраў, якія займаюць службовы пост, то ш асабліва важна дабіцца, каб у сэрцы быў народ, а ўсе справы выконваліся сумленна.
211
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Гаўцзянь жыў у гарах Гуйцзы, спаў на ламаччы і перад ядой лізаў жоўць.
Усе людзі з народа могуць аддаць сваё жыццё дзеля краіны, ахвяруючы сабой, як гэта рабіў Гаўцзянь
[Цытата з] Дынастыя Мін, Гу Яньу71, верш «Цю шань» («Асеннія горы»).
71Гу Яньу (16131682), сапраўднае прозвішча Цзян, другое імя Чжун Цын. Пасля падзення дынастыі Мін захапляўся вучнем Вэнь Цяньсяня па імені Ван Яньву, таму змяніў імя на Янь By. Навукоўцы паважна называлі яго спадар Тын Лін. Гу Яньу быў высокаадукаваным чалавекам, вядомым мысляром, гісторыкам і лінгвістам. Разам з Хуан Цзунсі і Ван Фучжы імянуюцца «тры вялікія навукоўцы канца дынастыі Мін і пачатку дынастыі Цын». Гу Яньу ўсё жыццё жыў сціпла, ён аўтар наступнага выказвання: «Той, хто ахоўвае Паднябесную, можа аказацца адным з нікчэмных простых людзей, які ўсяго толькі прымае адказнасць!» (Пазней Лян Цічаа выкарыстоўваў гэтую цытату, трохі яе перарабіўшы: «За ўздым або падзенне дзяржавы адказнасць ляжыць на кожным простым чалавеку»). Верш «Асеннія горы» з,яўляецца класікай, у ім раскрыты сэрца і думкі аўтара.
Гу Яньу быў вельмі разумным і адукаваным. Меў веды ў розных сферах навукі: правапарадак дзяржавы, старыя помнікі ў абласцях і паветах, астраномія, рачныя перавозкі, сістэма арміі і сельскай гаспадаркі, кананічныя кнігі і гістарычныя сачыненні розных школ, старажытная паэзія і г.д. ён быў супраць нэаканфуцыянства з яго гутаркамі, выступаў за вывучэнне практычных навук па кіраванні краінай. У апошнія гады свайго жыцця вывучаў кананічныя кнігі і зноў здаў экзамены. У эпоху Цын лічыўся заснавальнікам крыніцазнаўства. Сярод яго вядомых работ «Жы чжы лу» («Запісы штодзённых спазнанняў»). Прыблізна праз 10 гадоў была завершана работа «Пяць кніг вучэння аб гуках», а таксама «Запіскі аб пісаннях на посудзе і ў стэлах» («Цзыньшы вэньцзы цзы»), «Зборнік вершаў і прозы Тынліня», «Кніга сілы і слабасці абласцей і княстваў Паднябеснай» і г.д. Лян Цічаа пісаў пра гэтыя творы: «Кажуць, што яны ляглі ў аснову вучэння дынастыі Цын. Няма такога другога, як Тынлінь».
212
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Арыгінальны тэкст] У восеньскіх гарах зноў ідуць асеннія дажджды,а кветкі ўсё яшчэ чырвоныя. Моцны вецер дзьме на хрыбет, у гэты час агні пахавальнай працэсіі набліжаюцца да горада. Нешчаслівае сузор'е Сабакі стаіць над варотамі горада, а белая вясёлка злучае яго з ваенным лагерам. На вялікі жаль, велічныя павятовыя гарады былі разбураныя адзін за адным. He паспелі аглянуцца — на іх месцы паўстаў гушчар хмызнякоў. Склалі галовы вялікія мужы, загінулі нашчадкі высакародных сем'яў. Раней людзі з царства Чу былі рашуча настроены спаліць дашчэнту княства Цзюнь, магчыма, толькі так можна спыніць новыя ахвяры. Кіраўнік Гаўцзянь жыў у гарах Гуйцзы, спаў на ламаччы і перад ядой лізаў жоўць. Усе людзі з народа могуць дзеля краіны адцаць сваё жыццё, ахвяруючы сабою, як гэта рабіў Гаўцзянь. Успамінаю былое і думаю пра старажытных продкаў. Загіне краіна ці выжыве, лёс яе будзе вырашацца сённяшнім днём.
[Тлумачэнне] Гаўцзянь (кіраўнік царства Юэ) спаў на ламаччы і перад ядой лізаў жоўць, жыў у гарах Гуйцзы. Народ царства Юэ згадзіўся аддаць свае жыццё, каб выратаваць краіну, бо людзей натхняў прыклад самаахвярнасці Гаўцзяня.
У марксізме лічыцца, што стваральнікамі гісторыі з'яўляюцца людзі, народ. Гісторыя аб тым, як Гаўцзянь (кіраўнік царства Юэ) спаў на ламаччы z перад ядой лізаў жоўць, знаёмая ўсім. Аднак людзі часта забываюць, што прычынай яго поспеху была безумоўная падтрымка народа царства Юэ. Якую ж уладу згодны падтрымліваць людзі? 3 гісторыі пра Гаўцзяня можна лёгка ўбачыць, што людзі гатовы падтрымліваць кіраўніка, які жыве жыццём свайго народа, цесна звязаны з народам, стараецца забяспечыць дабрабыт народа. «Лінія (арыенціроўка) на масы» — гэта вялікая перавага КПК. Пад кіраўніцтвам дзеючага калектыву кіраўнікоў ЦККПКтакая палітыка зноў набывае жыццёвыя сілы.Аўсётаму, што яна трывала ўкаранілася ў жыцці.
213
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Колі「этсі патрэбна краіне, то я не буду шкадаваць жыцця.
Няўжо магу хавацца ад бед і выходзіць толькі насустрач радасцям?
[Цытата з] Дынастыя Цын, Лінь Цзэсюй72 «Накіроўваюся ў гарнізон і перад адпраўкай вусна настаўляю членаў сям'і».
[Арыгінальны тэкст] У мяне нямнога здольнасцяў, але я нясу вялікую адказнасць, таму ўжо даўно адчуваю душэўную стомленасць. Калі я вазьму на сябе яшчэ больш, то маё саслаблае цела і пасрэдны талент не вытрымаюць. Калі гэта патрэбна краіне, то я не буду шкадаваць жыцця. Няўжо магу хавацца ад бед і выходзіць насустрач толькі радасцям? Тое, што мяне
72Лінь Цзэсюй (17851850), другое імя Юань Фу. Яго таксама называлі Шаа Му, Шы Лін. У пазнейшыя гады яго называлі стары з вёскі Іцунь, старац, які сышоў з 27 вяршыняў, пустэльнік з крыніцы Пінцюань. Нарадзіўся ў Хоўгуань (сучасны г. Фучжоу правінцыі Фуцзянь). Быў вядомым палітыкам, паэтам і філосафам канца эпохі дынастыі Цын. Займаў пасады намесніка Хугуана, генералгубернатара правінцый Шаньсі і Ганьсу, а таксама правінцый Юньнань і Гуйчжоу. Двойчы атрымліваў указанні ў якасці імператарскага пасла. Ён выступаў за забарону опіуму, супраціўляўся ўварванню заходніх краін, таму быў празваны людзьмі народным героем. У 1839 г. пасля інцыдэнту са знішчэннем опіуму ў Хумэне Лін Цзэсюй атрымаў пасаду намесніка ў Лянцзяне і Лянгуане. Праз год брытанская армія арганізавала контрудар па Гуанчжоу, але беспаспяхова. Падчас шляху на поўнач брытанцы займаліся рабаваннем і дайшлі да Дагукоу ў Цяньцзыне, пачалі пагражаць сталіцы Кітая. Імператар Даагуан быў разгублены, адправіў намесніка акругі Чжылі па імені Цышань весці мірныя перамовы, зняў з пасады Лін Цзэсюя і панізіў яго чынавенскі рангда чацвёртага. Пасля пазбавіўяго і гэтага рангу і адправіў у ссылку ў Ілійскі край (Сіньцзян). Твор «Накіроўваюся ў гарнізон і перад адпраука访 у шлях вусна настаўляю членаў сям'і» быў напісаны ім у 1841 г. па шляху ў ссылку, падчас растання з жонкай у горадзе Сіань.