Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
239
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі глядзець толькі на конскі волас,
а не на каня, то не даведаешся, якой ён формы.
Калі глядзець толькі на адзін колер, то не ўбачыш прыгажосці ўсёй карціны
[Цытата з] Перыяд Чжаньга (Войны паміж царствамі), Шы Цзяа «Шы цзы»77.
[Арыгінальны тэкст] Калі глядзець толькі на конскі волас, а не на каня, то не даведаешся, якой ён формы. Калі глядзець толькі на адзін колер, то не ўбачыш прыгажосці ўсёй карціны.
77Шы Цзяа — вядомы палітык і мысляр перыяда Чжаньга (Войны паміж царствамі), адзін са ста вялікіх дзеячаў да аб'яднання Кітая ў імперыю Цынь. Яго адносяць да школы эклектыкі, у яго ідэях ёсць падабенства з легістамі. Па запісах Бань Гу, ён родам з царства Лу, быў настаўнікам Шан Яна. Праславіўся дзякуючы свайму метаду пакаранняў, які празвалі «Шы цзы» (іерогліф «шы» азначае «труп»). Сацыяльныя рэформы і філасофскія ідэі Шы Цзяа адыгралі вельмі важную ролю.
Кніга «Шы цзы» была згублена і адноўлена наступнымі пакаленнямі. У кнізе ёсць выказванне: «Чатыры бакі свету клічуцца прасторай, старажытнасць да цяперашняга моманту завецца часам». Гэтае выказванне лепш карэлюе з сучасным паняццем «часу і прасторы», чым іншыя падобныя ідэі кітайскіх асноватворных старажытных кніг. Многія думкі гэтай кнігі не губляюць сваю актуальнасць па сённяшні дзень: «Любіць увесь народ, працаваць на карысць радзімы», «удасканальваць дзяржаўныя справы і кіраванне» і г.д.
240
Глава V. Аб кіраванні
[Тлумачэнне] Нельга даведацца, як выглядае конь, калі паглядзець толькі на адзін яго валасок. Нельга зразумець, наколькі прыгожая карціна, калі ўбачыць толькі трохі яе фарбы.
Эфект цэлага болыйы, чым сума асобных індывідаў. Гэта таму, што пры ўзаемадзеянні можна атрымаць эфект «1 + 1 > 2». Кожны чыноўнік у ходзе практычнай работы будзе сутыкацца з неабходнасцю супрацоўніцтва з іншымі людзьмі. У кожнага чалавека свае абавязкі, q стратэгія развіцця (усё роўна, цэнтральная або мясцовая) звычайна ўяўляе сабой сістэмны праект, які патрабуе зладжанага ўзаемадзеяння ўсіх бакоў, таму кадры кіраўніцтва павінны памятаць аб актыўным супрацоўніцтве, ставіць інтарэсы калектыву вышэй, чым уласныя захапленні. Футбольная каманда не можа выйграць чэмпіянат, калі ў ёй будзе толькі адзін добры нападаючы, для перамогі ў чэмпіянаце неабходна мець адзінаццаць гульцоў, якія гарманічна ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, пры гэтым кожны старанна робіць сваю працу.
241
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Ва ўсіх краінах ёсць законы, але няма такога закона, які забяспечваў бы выкананне ўсіх астатніх законаў
[Цытата з] «Шан цзюнь шу» («Кніга кіраўніка вобласці Шан»), глава «Хуа цэ» («Аб асновах палітыкі»).
[Арыгінальны тэкст] У краіне хаос не таму, што ў яе законах хаос, а таму, што законы не выкарыстоўваюцца ў належнай меры. Ва ўсіх краінах ёсць законы, але няма такога закона, які забяспечваў бы выкананне ўсіх астатніх законаў.
[Тлумачэнне] У любой краіне ёсць свае законы, аднак сярод гэтых законаў няма такога, які 6 забяспечваў абавязковае выкананне ўсіх астатніх законаў.
Пачатковы пункт кіравання — чалавек, q канчатковы пункт кіравання — таксама чалавек. Закон — гэта кодэкс, які рэгулюе паводзіны групы, але наяўнасць закона не азначае, што ён абавязкова выконваецца. Як прывіць нормы закону ў сэрца кожнага, як зрабіць іх часткай свядомасці? Для гэтага трэба выхаваць
242
Глава V. Аб кіраванні
улюдзях разуменне вяршэнства закона. Калі няма вяршэнства закона, то нават самыя падрабязныя і зразумелыя прававыя нормьі могуць не выконвацца. Можна сказаць, што пачуццё вяршэнства закона — гэта аснова і сутнасць кіравання на аснове законаў.
Чжан Цзючжэнь з дынастыі Мін раней ійкадаваў менавіта пра гэта: «Няма нічога складанага ў тым, каб усталёўваць законы для усіх спраў у Паднябеснай, але складана забяспечыць іх выкананне». Калі ў людзей не будзе пачуцця вяршэнства закона, то ў грамадстве не будзе неабходных звычаяў. Тады вяршэнства закона будзе ўяўляць сабой дрэва без кораня, кветку без сцябла, ваду без крыніцы. Калі казаць аб'ектыўна, то вяршэнства закона зусім не праяўляецца ў тым, што ў звычайных грамадзян ёсць поўныя, дэталёвыя веды аб дзеючых у краіне законах. He, вяршэнства закона праяўляецца ў тым, што ў паўсядзённым жыцці людзі штохвілінна праяўляюць свядомасць у аспекце выканання законаў.
243
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Канцлер краіны павінен быць абраны з кіраўнікоў абласцей, палкаводзец павінен быць абраны з радавых салдат
[Цытата з] «Хань Фэйцзы», глава «Сяньсюэ» («Яўнае вучэнне»).
[Лрыгінальны тэкст] Адукаваны і мудры правіцель пры прызначэнні канцлера будзе шукаць прыдатнага чалавека сярод звычайных кіраўнікоў абласцей, адважнага палкаводца — сярод звычайных салдат. Той, хто дамогся поспеху, павінен атрымаць узнагароду, пры гэтым чым вышэй будзе тытул і большым жалаванне, тым больш чалавек будзе адчуваць натхнёнасць. Павышэнне пасад і рангаў прывядзе да таго, што такія чыноўнікі будуць хацець працаваць яшчэ больш. Калі чалавек мае вялікае дараванне і высокі тытул, то будзе выконваць усе свае абавязкі. Гэта і ёсць прынцып кіравання Паднябеснай.
[Тлумачэнне] Мудры кіраўнік пры падборы чыноўнікаў будзе шукаць патрэбных людзей на нізах, з радавых салдат абярэ палкаводца. Чым вышэй тытул і большы аклад у старанных людзей, тым больш намаганняў яны будуць прыкладаць. Пры паступовым руху чыноўнікаў з нізоў кіраванне краінай ажыццяўляецца тым лепш, чым вышэй становіцца іх пасада. Хто здолее так арганізаваць працэс, той будзе мудрым дасканалым правіцелем.
244
Глава V А6 кіраванні
На думку легіста Хань Фэйцзы, «мудрае кіраванне» — гэта праўленне, пры якім важны адказны пост могуць атрымаць звычайныя чыноўнікі і радавыя салдаты. Хоць гэта на першы погляд здаецца простым, але тут закладзены вельмі глыбокі сэнс. Папершае, пры падборы людзей нельга абмяжоўвацца якімнебудзь адным трафарэтам, трэба надаваць вялікую ўвагу «нізам», а не ацэньваць людзей толькі па такіх крытэрах, як шляхетнасць роду, статус, адносіны, багацце і г.д. Такім чынам фарміруецца механізм мабільнасці сацыяльных класаў, і звычайныя грамадзяне таксама змогуць праявіць свае таленты і знайсці прымяненне сваім здольнасцям. Падругое, неабходна стварыць дзейную сістэму адбору і павышэння па службе годных людзей, q крытэрыем іх ацэнкі таксама павінны быць здольнас“і / дасягненні. Эпоха да аб'яднання Кітая ў імперыю Цынь была часам палітычных манеўраў для праслойкі «шы», чыноўнікаунавукоўцаў, менавіта тады існавала такая сістэма сацыяльнай мабільнасці для таленавітых. Аднак, на жаль, у наступныя стагоддзі ў рознай ступені назіраўся рэгрэс у намаганнях, накіраваных на разбурэнне зацвярдзелых сацыяльных класау. Ва ўпраўленні вялікай краінай асаблівую карысць мае вопыт «нізоў», і дадзеная практыка атрымлівае ўсё большае распаўсюджанне ў сучаснай палітычнай дзейнасці.
245
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Адсутносць поспеху заключаеццо ў неабдуманасці дзеянняў
[Цытата з] «Вэй Ляацзы»78.
[Лрыгінальны тэкст] Магутнасць грунтуецца на нязменнасці, розум праяўляецца ў прытрымліванні часу і абставінаў, знаходлівасць заключаецца ва ўменні прыстасоўвацца да змен абстаноўкі, поспех вайны залежыць ад маральнага духу салдат, паспяховая атака залежыць ад умення падмануць чаканні суперніка, паспяховая абарона залежыць ад знешняга размяшчэння. Каб пазбегнуць памылак, неабходна прытрымлівацца закону; каб не патрапіць у цяжкую сітуацыю, неабходна загадзя падрыхтавацца. Абачлівасць заключаецца ва ўвазе да дробязяў, мудрасць заключаецца ў дальнабачнасці і кіраванні вялікімі справамі, выкараненне зла залежыць ад рашучасці, заваяванне людскіх сэрцаў патрабуе сціпласці і пачцівасці. Згрызоты сумлення прыходзяць, калі даверыцца нягодніку, грэх здзяйсняць непатрэбныя забойствы. Сапсаванасць заключаецца ў перавазе эгаістычных жаданняў. Нельга ненавідзець людзей, якія паказваюць на твае недахопы. Адсутнасць абмежавання абарочваецца растратай народных багаццяў, глупства заключаецца
78«Вэй Ляацзы» — важная ваенная кніга старажытнага Кітая. Яе аўтар, дата напісання і сутнасць заўсёды былі спрэчнымі момантамі. Некаторыя мяркуюць, што аўтарам з*яўляецца пустэльнік Хуэйван, іншыя лічаць, што яе напісаў дарадзец імператара Цынь Шыхуана Вэй Ляа. Часцей аўтарства кнігі прыпісваюць менавіта Вэй Ляа. Кніга змяшчае ідэі наіўнага матэрыялізму, яе тэарэтычны ўзровень вельмі высокі, у ёй адлюстраваны досыць глыбокія разважанні аб палітыцы, эканоміцы і ваеннай справе. Упершыню кніга была згадана ў бібліяграфічным раздзеле хронікі «Хань шу». У кнізе ёсць 29 запісаў эклектыкі «Вэй Ляа», 31 запіс «Вэй Ляа» пра ваеннае мастацтва, а цяперашняя версія «Вэй Ляацзы» дзеліцца на пяць частак.
246
Глава М Аб кіраванні
ў схільнасці да разладу, адсутнасць поспеху тлумачыцца неабдуманасцю дзеянняў, абмежаванасць заключаецца ў аддаленасці ад дабрадзейных мудрацоў. Беспарадкі і смута ўзнікаюць зза сквапнасці, бедствы прыходзяць, калі зблізіцца з нізкімі людзьмі. Гібель краіны адбываецца, калі няма абароны, небяспека ўзнікае, калі няма загадаў.
[Тлумачэнне] Неабачлівасць і неабдуманасць часта прыводзяць да адсутнасці поспеху ў працы.
Прыказка гаворыць: «Новы чыноўнік запальвае тры агні, перш чым прыступіць да выканання сваіх абавязкаў». На пачатку, калі чалавек толькі займае кіруючую пасаду, ён часта поўны амбіцый і памкненняў змяніць сітуацыю, таму не падвяргае строгай ацэнцы рашэнне або палітычны курс, абапіраецца ў дзеяннях на энтузіязм. Але сёння сістэма становіцца ўсё больш моцнай, q таму такі стыль паводзінаў часта аказваецца асуджаны на правал. Каб палітычны курс быў паспяховы, працэс прыняцця рашэння павінен ісці ў адпаведнасці з духам і палажэннямі вяршэнства закона. Таму для сённяшніх кадраў кіраўніцтва важным з'яўляецца не тое, ці змогуць яны спаліць «тры агні», q ці ёсць у іх энергія «перапраўляцца праз горы», ці змогуць яны няўхільна рэалізоўваць добры план ці палітычны курс. Кадрам кіраўніцтва не варта імкнуцца да сенсацыйных вынікаў: яны павінны імкнуцца да доўгатэрміновага назапашвання і паступовага развіцця.
247
Кітайская мудрасць класічнага кіравання