• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    269
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі шчыра хочаш прывесці ў парадак імператарскі двор і чынавенства, то першай важнай справай павінна быць перагароджванне шляху каламутнай вадзе і ачышчэнне дарогі для чыстагс патоку, выкараненне зла і заахвочванне дабра
    [Цытата з] Дынастыя Цын, Гу Яньу, «У гун су шэн шу» («Пісьмо пляменніку Гунсу»).
    [Арыгінальны тэкст] Калі шчыра хочаш прывесці ў парадак імператарскі двор і чынавенства, то першай важнай справай павінна быць перагароджванне шляху каламутнай вадзе і ачышчэнне дарогі для чыстага патоку, выкараненне зла і заахвочванне дабра.
    [Тлумачэнне] Каб прывесці краіну да росквіту і спакою і забяспечыць сумленнасць чыноўнікаў, спачатку трэба ліквідаваць зло і спрыяць дабру, падтрымліваць справядлівасць і выкараняць заганы, распаўсюджваць здаровыя тэндэнцыі.
    У фразе «перагароджванне ійляху каламутнай вадзе і ачышчэнне дарогі для чыстага патоку» былі выкарыстаны вельмі яркія і выразныя дзеясловы. Барацьба з благімі норавамі і цёмнымі сіламі — гэта няпростая задача, тут патрабуец
    270
    Глава V. Аб кіраванні
    ца мужнасць, рашучасць ісці наперад шляхам, якім не хадзілі папярэднікі. Неабходна разуменне пастулата: «Калі не я, то хто?». У гэтым пытанні ніколі нельга паводзіць сябе, як «страус» або адукаваная вясковая інтэлігенцыя.
    Таму пасля таго, як новы цэнтральны кіруючы калектыў КПК прыступіў да выканання службовых абавязкаў, ён пачаў «жалезнай рукой» змагацца з карупцыяй. «Біць і тыграў, і мух» для таго, каб «перагарадзіць шлях каламутнай вадзе». Была здзейснена «рэалізацыя васьмі пунктаў» / разгортванне практыкі масавай адукацыі, каб «ачысціць дарогу для чыстага патоку». У цяперашні час эканоміка і грамадства Кітая знаходзяцца ў пераходным перыядзе, і розныя глыбокія супярэчнасці паступова становяцца ўсё болый прыкметнымі. Супярэчнасці грамадскіх інтарэсаў ускладняюцца. Здольнасць членаў партыі і кіруючых кадраў паступаць правільна, засяродзіцца на людзях і прытрымлівацца справядлівасці прама звязана з бяспекай і выжываннем краіны.
    271
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Быстрсногі конь лложа справіцца з небяспекай, але ён саступае быку, калі трэба ўзараць зямлю.
    Трывалыя калёсы могуць перавозіць цяжар, але яны саступаюць лодцы, калі трэба пераправіцца праз раку
    [Цытата з] Дынастыя Цын, Гу Сысе «Цза шы» («Вершы аб розным»).
    [Арыгінальны тэкст] Быстраногі конь можа справіцца з небяспекай, але ён саступае быку, калі трэба ўзараць зямлю. Трывалыя калёсы могуць перавозіць цяжар, але яны саступаюць лодцы, калі трэба пераправіцца праз раку. Калі адкінуць таленты, што хаваюць недахопы, дык якімі 6 добрымі не былі прыроджаныя здольнасці, іх будзе недастаткова для поспеху. Самае галоўнае ў вырошчванні талентаў — гэта іх адпаведнае прымяненне. Іх трэба выбіраць акуратна і не быць залішне патрабавальным.
    [Тлумачэнне] Жвавы конь можа пераскочыць небяспечнае месца, але калі справа даходзіць да ворных зямель, ён не такі добры, як бык. Трывалыя калёсы могуць перавозіць цяжкія прадметы, але калі справа даходзіць да пераправы праз раку, то яны не такія добрыя, як лодка.
    У кожнага чалавека свае таленты, і ш важна знайсці правільнае прымяненне і пры гэтым не патрабаваць дасканаласці. У «Чу цы» («Чускія строфы») ёсць такія словы: «1 аршын бывае
    272
    Глава V. Аб кіраванні
    кароткі, q вяршок — доўгі». Гэта значыць, што кітайцы ўжо вель疝 даўно зразумелі гэтую ісціну. Лі Бо ў сваіх вершах пісаў: «Неба ўзнагародзіла мяне талентамі, а значыць, дзесьці яны спатрэбяцца».Іўяго словах гучыць менавіта сіла ўпэўненасці ў сабе. Але для таго, каб была такая сіла, спачатку трэба правільна сябе спазнаць: ты кляча або хуткі на ногі скакун, кіраўнік ці выканаўца, моцны ў выпрацоўцы стратэгіі або ў кааперацыі? Кожны чалавек павінен вызначыць сваё месца. Старажытная грэцкая прыказка абвяшчае: «Пазнай самога сябе», Аднак гэта паранейшаму дастаткова няпростая справа. Правільна спазнаць сябе становіцца неабходным для добрага душэўнага стану і разумення правільнасці стратэгіі свайго развіцця. Нават калі ў чалавека ёсць таленты і прыродныя здольнасці, якіх няма ў іншых, яму ўсё роўна трэба навучыцца заўважаць годнасць іншых людзей, выкарыстоўваць іх моцныя бакі, каб дапаўняць уласныя недахопы, q не задзіраць нос і глядзець на ўсіх з вышыні.
    Але прымусіць «каня араць зямлю» — гэта растрачванне таленту. А прымушаць быка бегчы ў атаку — гэта прымус чалавека рабіць тое, чаго ён не можа ці не хоча рабіць. Арганізацыйны аддзел, які займаецца падборам кадраў, у першую чаргу павінен умець адрозніваць розныя тыпы талентаў і затым падбіраць чалавеку адпаведную пасаду.
    273
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі чалавек не можа прадумаць нейкае пытанне з пункту гледжання доўгатэрміновых інтарэсаў, то ў яго не атрымаецца спланаваць і кароткі перыяд. Калі чалавек не можа ўбачыць агульную сітуацыю, то ён не зможа пабудаваць планы і для адной вобласці
    [Цытата з] Дынастыя Цын, Чэнь Даньжань89 «Асабістая размова, частка другая. Прапановы па пераносе сталіцы і стварэнні пагранічных умацаванняў».
    [Арыгінальны тэкст] Калі чалавек не можа прадумаць нейкае пытанне з пункту гледжання доўгатэрміновых інтарэсаў, то ў яго не атрымаецца спланаваць і кароткі перыяд. Калі чалавек не можа ўбачыць агульную сітуацыю, то ён не зможа пабудаваць планы і для адной вобласці.
    [Тлумачэнне] Трэба думаць аб праблеме ў доўгатэрміновай перспектыве. Чалавек не зможа спланаваць нават непрацяглы перыяд часу, калі не будзе задумвацца пра доўгатэрміновую перспектыву. Трэба думаць аб праблеме з агульнага пункту гледжання. Чалавек не зможа пабудаваць планы для невялікай тэрыторыі, калі не будзе ўлічваць агульную сітуацыю.
    89Чэнь Даньжань (18591930), другое імя Цзянь Тань. Нарадзіўся ў г. Аньцын правінцыі Аньхой. Быў з беднай сям'і, у дзяцінстве навучыўся чытаць дзякуючы бацьку, у дзевяць год мог пісаць сачыненні. Адрозніваўся розумам і кемлівасцю, меў прыкметны творчы талент. На девятнаццаты год праўлення пад дэвізам Гуансюй (1893) здаў экзамен на атрыманне чыноўніцкай пасады. Напісаў наступныя творы: «Цзян бяа чжун люэ» (усяго дзесяць цзюаняў), «Юань жэнь» («Першабытны чалавек») (шэсць цзюаняў), «У янь» («Асабістая размова») і «Цюань Чжы» («Рэжым улады») (восем цзюаняў).
    274
    Глава V. Аб кіраванні
    Тут гаворыцца пра ўзаемаадносіны паміж цэлым і часткай. Цэлае складаецца з многіх частак, q кожная частка, у сваю чаргу, складаецца з яшчэ большай колькасці частак. Гэта значыць, кожная частка таксама ўяўляе сабой «цэлае». Кадры кіраўніцтва на ўсіх узроўнях павінны аналізаваць пытанні з пункту гледжання сітуацыі ў цэлым. Усебаковае паглыбленне рэформаў з'яўляецца асноўным стратэгічным планам, які ўплывае на агульнае развіццё партыі і краіны — гэта зусім не адзінкавыя рэформы асобных абласцей або аспектаў. «Калі чалавек неможа ўбачыць агульную сітуацыю, то ён не зможа пабудаваць планы / для адной вобласці». Усе мы з розных дэпартаментаў і ўстаноў, і ўсе мы павінны глядзець на праблему з агульнага пункту гледжання. Перш за ўсё, мы павінны ўбачыць, ці адпавядаюць прапанаваныя асноўныя меры рэформаў агульным патрэбам, ці спрыяюць яны доўгатэрміноваму развіццю партыі і дзяржавы. Неабходна сур'ёзна глядзець у будучыню, думаць пра будучыню і загадзя будаваць планы.
    «Верабей хоць і маленькі, але ўсё органы ў яго на месцы». Кіраванне паветам уключае ў сябе мноства важных прынцыпаў кіравання краінай і народам. Кіруючыя кадры на нізавым узроўні павінны «не сунуць носучужыя справы» — гэта іх «абавязак абароны радзімы». Але ў той жа часяны павінны выходзіць за рамкі свайго невялікага раёна або акругі, болыа думаць аб праблемах угаліне кіравання з пункту гледжання ўсёй правінцыі і ўсёй краіны і планаваць развіццё павета з пункту гледжання доўгатэрміновага развіцця і рэформаў Кітая. Мысленне вызначае шырыню свету, кругагляд вызначае глыбіню планавання. Трэба выходзіць за рамкі свайго «кавалачка зямлі», займацца развіццём глабальнага бачання і гістарычнай дасведчанасці, болын займацца стратэгічным планаваннем.
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    He ведаючы недахопы чалавека, не ведаючы перавагі чалавека, не ведаючы недахопы ў перавагах і перавагі ў недахопах чалавека, нельга выкарыстоўваць людзей, нельга вучыць людзей
    [Цытата з] Дынастыя Цын, Вэй Юань90 «Мо гу» («Нямая чаша»), глава «Чжы пянь» («Глава аб кіраванні»).
    ^Вэй Юань (17941857), імя — Юань Да, другое імя — Мо Шэнь, а таксама —Мо Шэн, Хань Шы. Мянушка — Лян Ту. Родам з акругі Шааян ў правінцыі Хунань. Мысліцель эпохі Асветы, палітык і пісьменнік перыяду дынастыі Цын. У 1822 годзе (другі год праўлення пад дэвізам Даагуан) вытрымаў экзамен на ступень цзюйжэнь. У 32 гады здаў экзамен на ступень цзіншы. Займаў высокую пасаду кіраўніка акругі Гааю. У старасці пакінуў чыноўніцкую службу і стаў пустэльнікам, захапіўся будызмам. Яго манаскае імя — Чэн Гуань. Калі заходнія дзяржавы пачалі «адкрываць межы» імперыі Цын з дапамогай караблёў і гармат, Вэй Юань, які прытрымліваўся ідэі «практычнага кіравання светам», таксама пачаў прапагандаваць лозунг «адкрый вочы, каб убачыць свет», і разам з Лін Цзэсу стаў адным з першых дасведчаных рэфарматараў у сучасным Кітаі. У сваёй знакамітай кнізе «Геаграфічнае апісанне заморскіх дзяржаў» Вэй Юань прапанаваў лозунг «вучыцца ў замежніка, каб выкарыстоўваць яго веды супраць яго самога». Вэй Юань меркаваў, што «калі войска добрае, то яно можа кіраваць варварамі. Калі войска дрэннае, то варвары кіруюць ім». ён выступаў за змяненне састарэлых адносін да заходніх тэхналогій як «хітрай выдумкі», заклікаў перастаць слепа зазнавацца і пачаць вучыцца ў Захаду. Вэй Юань, які служыў афіцэрам штаба на працягу больш дваццаці гадоў, напісаў даволі многа кніг. У дадатак да «Геаграфічнага апісання заморскіх дзяржаў» ёсць «Кніга Гувэй», «Паэзія Гувэй», «Мо Гу» («Нямая чаша»), «Першапачатковае значэнне Лаацзы», «Запісы аб імперскіх ваенных справах» і «Новая гісторыя дынастыі Юань». Лян Цічаа адзначыў, што ўплыў кнігі «Геаграфічнае апісанне заморскіх дзяржаў» на аднаўленне Мэйдзі ў Японіі параўнальна з «лекамі, якія ратуюць ад абмаражэння рук». Гэтыя лекі адыгралі вырашальную ролю ў бітве пры У Юэ, апісанай у «Чжуанцзы». У «Акадэмічнай гісторыі Кітая за апошнія трыста гадоў» Лян Цічаа напісаў: «Тэорыя «Геаграфічнага апісання заморскіх дзяржаў» панавала ў сэрцах людзей на працягу ста гадоў. Да сённяшняга дня яна ўсё яшчэ не была цалкам сістэматызавана і яе роля ў гісторыі Кітая не атрымала дэталізацыі».