Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
295
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі бедны, будзь добрым толькі да самога сябе, а калі дасягнеш поспеху, пачынай праяўляць дабрыню і да ўсёй Паднябеснай
[Цытата з] «Мэнцзы», глава «Цзынь сінь шан» («Усім сэрцам. Частка першая»).
[Арыгінальны тэкст] Мэнцзы адказаў:
—Шануй дабрачыннасць і радуйся справядлівасці. Тады зможаш быць задаволеным сабой. Вось чаму служылы чалавек у беднасці хай не губляе пачуцця справядлівасці, а ў багацці не адыходзіць ад шляху праўды.
Служыламу чалавеку ўдаецца здабыць сваю годнасць таму, што ў беднасці ён не губляе пачуцця справядлівасці.
Народ не расчароўваецца ў ім таму, што ў багацці ён не адыходзіць ад шляху праўды.
3 глыбокай старажытнасці павялося, што, калі людзям удаецца дамагчыся жаданага, тады яны дабрачыняць народу, а калі не ўдаецца здзейсніць свае імкненні, удасканальваюць сябе і праяўляюць сваю дабрачыннасць.
Калі бедны, будзь добрым толькі да самога сябе, а калі дасягнеш поспеху, пачынай быць добрым і да ўсёй Паднябеснай.
296
Глава VI. Аб Паднябеснай
[Тлумачэнне] Калі не змог дасягнуць поспеху, тады вучыся і ўдасканальвай свой характар. Калі змог дасягнуць поспеху, тады рабі так, каб уся Паднябесная атрымала дапамогу і карысць ад гэтага.
«Калі бедны, будзь добрым толькі да самога сябе, q калі дасягнеш поспеху, пачынай быць добрым і да ўсёй Паднябеснай» — гэта мудрасць і адначасова мараль, якую кітайцы шанавалі заўсёды. Кітайская мара — гэта мара аб тым, каб кітайскі народ, колькасцю 1,3 мільярда чалавек, змог адрадзіцца, мара зрабіць свой унёсак у развіццё свету. Менавіта таму мы прыдумалі азіяцкаціхаакіянскую, лацінаамерыканскую, афрыканскую мару і г.д. Наша мэта складаецца ў выкарыстанні дывідэнтаў уласнага развіцця на карысць аб'яднання з іншымі краінамі для мірнага супрацоўніцтва. Кітай вельмі старанна займаецца ўласнымі справамі: 0H не толькі нясе адказнасць за сябе, але робіць свой унёсак у развіццё свету. Кітай будзе працягваць развівацца, зробіць усёмагчымае для сусветнага развіцця і міру ва ўсш свеце.
297
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Усё жывое развіваецца разам і не перашкаджае адно аднаму; усе прынцыпы ажыццяўляюцца разам і не ўступаюць у супярэчнасць адзін з адным
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Чжун юн» («Вучэнне аб сярэдзіне»).
[Арыгінальны тэкст] Канфуцый заклікаў прытрымлівацца запаветаў імператараў Яа і Шунь, выконваць законы Вэньвана і Увана. У вялікім узяць за прыклад рэгулярную змену пор года, у малым — кіравацца сталасцю рэк і глебы. Падобна таму, як неба і зямля трымаюць і ахопліваюць усё, падобна таму, як сваёй чаргою праходзяць чатыры пары года, падобна таму, як Сонца і Месяц свецяць напераменку, усе рэчы развіваюцца і не перашкаджаюць адно аднаму. Усе прынцыпы ажыцц;іўляюцца разам і не ўступаюць у супярэчнасць адзін з адным. Маленькая дабрачыннасць, падобная плыні ракі, вялікая дабрачыннасць праяўляецца ў значных зменах. Менавіта ў гэтым веліч свету.
[Тлумачэнне] Усё жывое расце адначасова і не перашкаджае адно аднаму, Месяц і Сонца змяняюць адно другое, чатыры пары года змяняюць адна другую, але не супярэчаць адна адной.
298
Глава VI. Аб Паднябеснай
У жыцці Сусвету і прыроды дух цярпімасці і гармоніі можна ўбачыць паўсюль. Старажытныя кітайцы абагульнілі гэта ў словах: «Усе рэчы развіваюцца і не перашкаджаюць адно аднаму; усе прынцыпы ажыццяўляюцца разам і не уступаюць у супярэчнасць адзін з адным». Прэм'ер Чжоу на канферэнцыі ў Жэневе аднойчы выкарыстаў гэтую класічную цытату з «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці») з главы «Чжун юн» («Вучэнне аб сярэдзіне»). Публіцысты патлумачылі гэта як «шлях суіснавання паміж краінамі, q таксама спосаб ладзіць адзін з адным». У цяперашні час Кітай заявіў аб «кітайскай мары»: ажыццявіць вялікае адраджэнне кітайскай нацыі. У народаўмногіх краін свету таксама ёсць свае мары: амерыканская мара, французская мара, афрыканская мара і г.д. Кітайская мара, як і мары народаў іншых краін, з'яўляецца ўвасабленнем прынцыпа «ўсё жывое развіваецца разам і не перашкаджае адно аднаму; усе прынцыпы ажыццяўляюцца разам і не ўступаюць у супярэчнасць адзін з адным».
299
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі краіне падабаюцца войны, то якой бы моцнай яна ні была, яе чакае пагібель
[Цытата з] «Сыма фа» («Метады Сыма»)95.
[Арыгінальны тэкст] Калі краіне падабаюцца войны, то якой бы моцнай яна ні была, яе чакае пагібель. Калі краіна забылася пра вайну, то нават калі ў ёй пануе спакой, яна ў небяспецы.
[Тлумачэнне] Якой бы моцнай і магутнай ні была краіна, калі ёй падабаюцца войны, то яна непазбежна прывядзе сябе да згубы.
95«Сыма фа» («Метады Сыма») — вядомая ваенная кніга старажытнага Кітая. Паводле паданняў, яе напісаў сам Сыма. Аднак у перыяд Заходняй Хань яна была страчана.Гэта адна з важных ваенных кнігстаражытнага Кітая, складзеная прыблізна ў перыяд Войнаў паміж царствамі. У эпоху Хань гэтую кнігу цанілі вельмі высока. Кніга «Сыма фа» («Метады Сыма») выкарыстоўвалася больш за дзве тысячы гадоў, і многае было згублена. Захавалася толькі пяць раздзелаў. Гады жыцця Сыма Жанцзюя (Цянь Жанцзюй) невядомыя, ён быў выхадцам з царства Цы канца перыяду Чуньцю. Менавіта ён узначальваў Цынскую армію і адбіў атакі армій царства Цзынь і царства Янь. Дзякуючы сваім поспехам ён атрымаў пасаду дарадцы па ваенных справах («Сыма»), а яго нашчадкі сталі называць сябе кланам Сыма. 3за даўнасці падзей многае пра яго справы засталося невядомым, але яго ваенная думка мела вялікі ўплыў на кітайскую вайсковую справу.
300
Глава VI. Аб Паднябеснай
«Калі краіне падабаюцца войны, то якой бы моцнай яна ні была, яе чакае пагібель. Калі краіна забылася пра вайну, то нават калі ў ёй пануе спакой, яна ў небяспецы». У гэтым выказванні дыялектычна прааналізаваны адносіны паміж вайной і росквітам або падзеннем дзяржавы. Краіна, якой падабаюцца войны, абавязкова сустрэне сваю пагібель. А калі краіна не гатова да вайны, ёй пагражае небяспека. Кітайская нацыя міралюбівая нацыя. Глыбокае духоўнае імкненне нацыі — паслядоўная перадача генаў нацыянальнага духу з пакалення ў пакаленне. Кітайская цывілізацыя, гісторыя, якой налічвае больш пяці тысяч год, заўсёды паважала мір. Імкненне да міру, гармоніі і дабрасуседства глыбока ўкаранілася ў духоўнай думцы кітайскай нацыі, глыбока увайшло ў свядомасць кітайскага народа. УКітаі са старажытнасці існавала думка: «Калі краіне падабаецца ваяваць, то якой бы моцнай яна ні была, яе чакае гібель». Многія ідэі перадаюцца з пакалення ў пакаленне: «гармонія ——гэта каштоўнасць», «знаходзіцца ў згодзе, нягледзячы на розныя погляды», «замяніць шчыты і дзіды на нефрыт і шоўк», «дзяржава спакойная — і народ атрымлівае асалоду ад міру», «спакой у свеце», «поўная гармонія ўПаднябеснай» і гэтак далей. Наша прыхільнасць да тляху мірнага развіцця з'яўляецца спадчынай міралюбівай культурнай традыцыі кітайскага народа, што існавала шмат тысячагоддзяў.
301
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Нават горы і мора не могуць раздзяліць людзей з агульнымі памкненнямі
[Цытата з] Дынастыя Цзынь, Гэ Хун96 «Баапуцзы» («Мудрэц, што ахоплівае першародную прастату»), глава «Баа юй».
96Гэ Хун (284364), другое імя — Я Чуань, мянушка — «Баапуцзы» («мудрэц, што ахоплівае першародную прастату»). Нарадзіўся ў Цзюйжуне (цяпер павет Цзюйжун правінцыі Цзянсу). Даоскі навуковец і вядомы алхімік дынастыі Усходняя Цзынь, вучоныфармацэўт. Унучаты пляменнік алхіміка Гэ Сюаня з перыяду Трох царстваў, таму яго празвалі Сяа Сянвэн (малодшы Сянвэн). Гэ Хуну даравалі тытул мясцовага князя, а затым ён адасобіўся ў гарах Лафушань, дзе займаўся падрыхтоўкай эліксіра неўміручасці. Твор «Баапуцзы» («Мудрэц, што ахоплівае першародную прастату») падзяляецца на знешнія (вай) і ўнутраныя (нэй) главы. У цяперашні час захавалася дваццаць «унутраных глаў», у якіх апавядаецца пра святых жыхароў неба, алхімію, заклёны, і пяцьдзясят «знешніх глаў», у якіх ідзе аповяд пра палітыку, чалавечыя справы. Некаторыя знешнія главы, напрыклад, «Цзюнь шы», «Шан Бо», «Цы I», «Вэнь Сін» утрымліваюць крытыку літаратурнай тэорыі. У кнізе падагульняецца тэорыя несмяротных жыхароў неба і святых, што была створана ў эпоху Войнаў паміж царствамі і пазней, тлумачыцца даоская тэарэтычная сістэма аб святых, а таксама развіваецца алхімічная тэорыя Вэй Баяна. «Баапуцзы» займае важнае месца ў сістэме класічных даоскіх трактатаў, а таксама з^ўляецца важным рэсурсам для вывучэння гісторыі даасізму і даоскага мыслення Кітая да эпохі дынастыі Цзынь.
302
Глава VI. Аб Паднябеснай
[Лрыгінальны тэкст] Нават горы і мора не могуць раздзяліць людзей з агульнымі памкненнямі. Людзі з рознымі памкненнямі, нават знаходзячыся побач адзін з адным, не адчуваюць блізкасці. Таму некаторыя людзі пераадольваюць горы і пераходзяць рэкі, каб сустрэцца, а некаторыя знаходзяцца блізка, але не маюць нічога агульнага.
[Тлумачэнне] Калі памкненні двух людзей аднолькавыя, то ім не будзе здавацца, што горы і мора паміж імі — гэта вялікая адлегласць.
У «Лунь юй», у главе «Вэй Лінгун», ёсць фраза: «Калі разыходзяцца дарогі, значыць, нельга разам нешта планаваць». Сэнс гэтых слоў у тым, што людзі з рознымі памкненням і не могуць мець агульных спраў. У супрацьлегласць гэтаму ў «Баапуцзы» сказана: «Нават горы і мора не могуць падзяліць людзей з агульнымі памкненнямі». Сэнсутым, што людзі з аднолькавымі памкненнямі знаходзяцца блізка, нават калі паміж імі велізарная адлегласць.
303
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі ёсць блізкі сябар, то ён блізка, калі нават з'ехаў на край свету
[Цытата з] Дынастыя Тан, Ван Бо97 «Праводзіны шаафу Ду з нагоды яго прызначэння ў акругу Шу». (Шаафу — слуга імператара і імператарскай сямЧ. — Заўв. рэд.).
97Ван Бо (каля 650676 гг.), другое імя — Цзы Ань, родам з павета Луньмэнь у акрузе Гуцзян (цяпер павет Хэцзынь правінцыі Шаньсі), паэт эпохі Тан. Ван Бо вядомы ў адным шэрагу з такімі асобамі, як Ян Цзюнь, Лу Чжаалінь і Ло Біньван, іх называюць «чатыры карыфеі пачатку Танской эпохі». Яны былі супраць сапсаванага і залішне вычварнага стылю, які выкарыстоўваўся з часоў Шасці дынастый, і спрабавалі рэфармаваць літаратурны стыль, вылучалі некаторыя новыя ідэі. Пачалі распаўсюджваць паэзію з палацаў на вуліцы, з афіцыйных рэзідэнцый да рэк і гор, у памежныя заставы. Змест і тэмы паэзіі значна ўзбагаціліся, стыль спрасціўся і папрыгажэў. Гэта мела важнае значэнне для выкаранення цылянскага стылю і стварэння новага танскага стылю паэзіі. Дзякуючы намаганням Ван Бо і яго сучаснікам «падзьмуў моцны вецер, абсыпаў лістоту. Пышны стыль, што панаваў доўгія гады, за адну раніцу быў ачышчаны». Новы паэтычны стыль з унікальнымі рысамі заняў сваё месца ў гісторыі кітайскай літаратуры.