• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    284
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    [Тлумачэнне] «Гармонія падобна працэсу прыгатавання супу. Трэба закіпяціць ваду на агні, дадаць воцат, соевую падліўку, соль, слівы і іншыя спецыі, тады атрымаецца зварыць духмяную рыбу або мяса. Гук падобны паху і складаецца з «паветра, двух стыляў, трох частак «Шыцзіна», рэчаў з чатырох бакоў свету, пяці ступеняў гамы, шасці ступеняў гукарада, сямі тонаў, ветру з васьмі напрамкаў, дзевяці од». Толькі калі скласці ўсе элементы разам, можна атрымаць выдатны гук. Калі варыць суп толькі з вады, то хто захоча яго есці? Калі граць толькі на адным музычным інструменце, то хто захоча слухаць?
    Кітайцы досыць даўно зразумелі ісціну «быць рознымі, але ў адзінстве». Кітайскі гісторык Цзо Цюмін, які жыў 2500 гадоў таму, у «Каментары Цзо» запісаў словы высокапастаўленага чыноўніка царства Цы Янь Іня аб гармоніі: «Гармонія 〃qдобна на суп. Каб зварыць духмяную рыбу або мяса, патрэбны вада, агонь, воцат, мясны соус. Гук падобны паху і складаецца з «паветра, двух стыляў, трох частак «Шыцзіна», рэчаў з чатырох бакоў свету, пяці ступеняў гамы, шасці ступеняў гукарада, сямі тонаў, ветру з васьмі напрамкаў, дзевяці од». Калі варыць суп толькі з вады, то хто захоча яго есці?Калі граць толькі на цытры, то хто захоча слухаць?»
    У сучасным свеце людзі жывуць у сістэме розных культур, належаць да розных рас, маюць розны колер скуры, розныя рэлігіі і сацыяльныя сістэмы. Народы ўсіх краін сфармавалі канцэпцыю «супольнасці адзінага лёсу». У свеце налічваецца болый двухсот краін і рэгіёнаў, больш за дзве з паловай тысячы народаў, мноства рэлігій. Немагчыма ўявіць, каб усе вялі аднолькавы лад жыцця, гаварылі на адной мове, насілі аднолькавую вопратку і слухалі адну і туюжмузыку.
    285
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі годны чалавек сказаў слова, то яго не вернеш і на запрэжцы з чатырох коней
    [Цытата з] «Дэн Сіцзы»94, глава «Чжуань цы».
    [Арыгінальны тэкст] Слова сказана — на чацвёрцы коней не дагоніш. Слова вылецела — і чацвёрка коней не паспее за ім.
    [Тлумачэнне] Як толькі слова было сказана, так і запрэжка з чатырох коней не зможа яго дагнаць.
    94Трактат «Дэн Сіцзы», паводле паданняў, быў напісаны ў перыяд Чуньцю прадстаўніком «школы імёнаў» Дэн Сі. Некаторыя адзначаюць, што ўдадзеным творы змешаны вучэнні іншых школ. «Сы ку цюань шу» («Поўны збор кніг па чатырох раздзелах») адносіць аўтара да катэгорыі мысляроўлегістаў. «Дэн Сіцзы» дзеліцца на дзве главы: «Ухоу» і «Чжуань цы». Глава «Ухоу» акцэнтуе ўвагу на сімвалічных адносінах паміж правіцелем і падданымі, заклікае, каб кіраўнік роўна ставіўся да сваіх чыноўнікаў і народу. У заключэнні сцвярджаецца, што павінна быць аднолькавае стаўленне да ўсіх — гэта адлюстраванне раўнапраўя ў грамадстве.
    286
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    Кітайцы са старажытнасці сур'ёзна ставіліся да такіх рэчаў, як шчырасць, вернасць слову. 3 тых часоўзасталося іймат гісторый пра добрасумленнасць, напрыклад, як Шан Ян саджаў дрэвы ля Паўднёвых варот. Кітай ідзе па шляху мірнага развіцця, і яго словы не разыходзяцца з дзеяннямі. У сусветнай супольнасці назіраецца тэндэнцыя ўспрымаць поспехі Кітая як небяспеку. Існуе меркаванне, што Кітай імкнецца ўсталяваць гегемонію, каб прыгнятаць іншыя народы. Такія асцярогі зусім марныя. Кітай ужо шмат разоў урачыста паабяцаў сусветнай супольнасці, што будзе няўхільна прытрымлівацца шляху мірнага развіцця, ніколі не назаве сябе гегемонам, ніколі не будзе займацца экспансіяй. «Калі годны чалавек сказаў слова, то яго не вернеш і на запрэжцы з чатырох коней». Усё дэкляраванае Кітаем не страціць сілы... / практыка паказвае, што словы Кітая не разыходзяцца са справай. Кітай таксама спадзяецца, што ўсе краіны свету абяруць шлях мірнага развіцця і будуць разам прыкладаць намаганні для падтрымання міру і развіцця.
    287
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    He страшна, што аблокі заслалі мне краявід, бо гэта значыць, што ўзнёсся я ў паднябесны прастор
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Ван Ань шы «Падымаюся на скалу Фэйлайфэн».
    [Арыгінальны тэкст] Кажуць, што на высокай вежы на гары Фэйлай на досвітку можна ўбачыць край сонца, якое паўстае зза гарызонту. He страшна, што аблокі заслалі мне краявід, бо гэта значыць, што ўзнёсся я ў паднябесны прастор.
    [Тлумачэнне] Людзі, якія высока глядзяць і далёка бачаць, не баяцца, што аблокі змогуць засланіць ім вочы.
    Калі гавора ідзе пра дружбу паміж краінамі, важна памятаць прынцып «стаяць далёка / глядзець удалячынь». За апошнія пяцьдзясят гадоў лідары некалькіх пакаленняў Кітая і Францыі прытрымліваліся менавіта такога стратэгічнага бачання, «не баяліся, што аблокі змогуць засланіць ш вочы». Яны няўхільна шукалі магчымасці пазбегнуць блокавага супрацьстаяння, імкнуліся да яднання пры захаванні адрозненняў, да мірнага суіснавання і ўзаемнай выгады.
    288
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    He рабі іншым таго, чаго не хочаш сабе
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Вэй Лінгун».
    [Арыгінальны тэкст] Вучань Цзыгун спытаў: «Ці можна ўсё жыццё кіравацца адным словам?» Настаўнік адказаў: «Гэтае слова — узаемнасць. He рабі іншым таго, чаго не хочаш сабе».
    [Тлумачэнне] Калі самому нешта не падабаецца ці не атрымліваецца зрабіць, то не варта навязваць гэта іншым.
    «Не рабі іншым таго, чаго не хочаш сабе». Гэта вядомае выслоўе Канфуцыя, q таксама ўвасабленне крэда кітайскага народа. Выслоўе выказвае важны прынцып чалавечых узаемаадносін. Каб мець сапраўдных сяброў, трэба паважаць іншых людзей, ставіцца да іх, ^к да роўных. Гэтыя восем слоў уяўляюць сабой так званае «залатое правіла маральнасці». Паблажлівасць павінна ляжаць у аснове адносін паміж краінамі і людзьмі. Каб такія адносіны былі магчымымі, трэба ўмець ставіць сябе на месца іншых.
    289
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Сустрэць сябра, які вярнуўся здалёк, хіба「это не радасна?
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Сюэ эр...» («Вучыцца і...»).
    [Арыгінальны тэкст] Канфуцый сказаў: «Вучыцца і час ад часу паўтараць вывучанае, хіба гэта не прыемна? Сустрэць сябра, які вярнуўся здалёк, хіба гэта не радасна? Чалавек застаецца невядомым і не адчувае крыўды, хіба гэта не высакародны муж?»
    [Тлумачэнне] Сябар прыехаў здалёку, хіба можна гэтаму не радавацца?
    290
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    Кітайцы любяць і паважаюць сяброў. «Сустрэць сябра, які вярнуўся здаля, хіба гэта не радасна?» — гэтая думка існуе ўжо тысячагоддзі і не старэе. Яна ўяўляе сабой глыбокае прызнанне кітайскім народам гэтай ісціны / яе практычнае ажыццяўленне. Цяпер вялікая колькасць сяброў з пяці кантынентаў і чатырох акіянаў кожны год прыязджаюць у Кітай у камандзіроўкі ці падарожжы. Пры гэтымуКітаі праводзіцца мноства вялікіх міжнародных канферэнцый. Гэта дае краіне магчымасць праявіць сваё актыўнае жаданне, уліцца ў міжнародную супольнасць, прадэманстраваць выдатныя асаблівасці, уласцівыя нацыянальнаму характару. Пашырэнне міжнародных зносін спрыяе развіццю Кітая, але разам з тым выяўляе розніцу культур, што часам прыводзіць да непаразумення. Кожны чалавек павінен запомніць мудрасць гэтага кароткага выслоўя. Гэта дапаможа звычайнаму чалавеку правільна ўспрымаць іншых у зменлівай плыні часу.
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Сустрэць сябра, які вярнуўся здалёк, хіба гэта не радасна?
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Сюэ эр...» («Вучыцца і...»).
    [Арыгінальны тэкст] Канфуцый сказаў: «Вучыцца і час ад часу паўтараць вывучанае, хіба гэта не прыемна? Сустрэць сябра, які вярнуўся здалёк, хіба гэта не радасна? Чалавек застаецца невядомым і не адчувае крыўды, хіба гэта не высакародны муж?»
    [Тлумачэнне] Сябар прыехаў здалёку, хіба можна гэтаму не радавацца?
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    Кітайцы любяць і паважаюць сяброў. «Сустрэць сябра, які вярнууся здаля, хіба гэта не радасна?» — гэтая думка існуе ўжо тысячагоддзі і не старэе. Яна ўяўляе сабой глыбокае прызнанне кітайскім народам гэтай ісціны і яе практычнае ажыццяўленне. Цяпер вялікая колькасць сяброў з пяці кантынентаў і чатырох акіянаў кожны год прыязджаюць у Кітай у камандзіроўкі ці падарожжы. Пры гэтым у Кітаі праводзіцца мноства вялікіх міжнародных канферэнцый. Гэта дае краіне магчымасць праявіць сваё актыўнае жаданне, уліцца ў міжнародную супольнасць, прадэманстраваць выдатныя асаблівасці, уласцівыя нацыянальнаму характару. Пашырэнне міжнародных зносін спрыяе развіццю Кітая, але разам з тым выяўляе розніцу культур, што часам прыводзіць да непаразумення. Кожны чалавек павінен запомніць мудрасць гэтага кароткага выслоўя. Гэта дапаможа звычайнаму чалавеку правільна ўспрымаць іншых у зменлівай плыні часу.
    293
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Усе рэчы розныя, у гэтым іх сутнасць
    [Цытата з] «Мэнцзы», глава «Тэн Вэньгун».
    [Арыгінальны тэкст] Мэнцзы сказаў: «Усе рэчы розныя, такая іх сутнасць. Некаторыя розняцца ў два разы і пяць разоў, а іншыя — у дзясяткі і сотні разоў, а бывае нават у тысячы і дзясяткі тысяч разоў. Ты ж іх раўняеш ды яшчэ і прыпадабняеш у кошце. Гэта здольна выклікаць смуту ва ўсёй Паднябеснай! Хто ж стане вырабляць абутак, калі цана на вялікія і малыя чаравікі акажацца аднолькавай? Якраз тыя, хто паследуе за вучэннем Сюйцзы, зблытаюць адзін аднаго і стануць тварыць падман. Як можна будзе так кіраваць краінай і сям^й?»
    [Тлумачэнне] Рэчы маюць тысячы адрозненняў — гэта аб^ктыўнасць, прыродны закон.
    294
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    У аднаго дрэва не будзе двух абсалютна аднолькавых лісткоў. У пустыні не будзе абсалютна аднолькавых пясчынак. Усе краіны маюць розныя культуры — гэта аб'ектыўная сітуацыя і гістарычная непазбежнасць. Цывілізацыйныя кантакты і ўзаемнае навучанне не павінны грунтавацца на шанаванні толькі адной пэўнай цывілізацыі і ўшчамленні іншай цывілізацыі. Няхай гэта будзе Луўр у Францыі ці музей Гугун у Кітаі — яны змяшчаюць мільёны мастацкіх каштоўнасцяў. Увагу людзей прыцягвае менавіта разнастайнасць дасягненняў цывілізацыі. Кітайцы ўжо больш за дзве тысячы гадоў назад усвядомілі мудрасць: «Усе рэчы розныя, такая іх сутнасць». Кантакты культур і ўзаемнае навучанне могуць узбагаціць чалавечую цывілізацыю, даць людзям розных краін магчымасць атрымліваць асалоду ад разнастайнасці духоўнага жыцця. Яны дапамогуць стварыць будучыню, у якой будзе больш магчымасці для выбару.