• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    Калі дзейнічала Вялікае Ааа, Паднябесная была ўсеагульным здабыткам
    [Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Лі юнь» («Цыркуляцыя прыстойнасці»)79.
    [Арыгінальны тэкст] Калі дзейнічала Вялікае Даа, Паднябесная была ўсеагульным здабыткам. Выбіралі таленавітых і здольных, вучылі вернасці, удасканальваліся ў прыязнасці. Таму для людзей роднымі былі не толькі крэўныя сваякі, дзецьмі былі не толькі свае дзеці. Старцы мелі прытулак, каб скончыць свае дні; моцныя целам мелі прымяненне; дзеці мелі магчымасць расці; усе сіроты і калекі мелі пражытак.
    79 «Лі юнь» («Цыркуляцыя прыстойнасці») — гэта важны пісьмовы помнік у складзе твора «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»). Гэта твор, які быў напісаны недзе ў пазнейшыя гады перыяду Войнаў паміж царствамі або ў эпоху дынастый Цынь і Хань канфуцыянскімі навукоўцамі ад імя Канфуцыя. У тэксце перадаюцца меркаванні Канфуцыя аб сваім вучні Цзы Ю, абмяркоўваецца паходжанне «лі» (рытуалу, абраду), яго прымяненне і функцыі, выказваюцца канфуцыянскія палітычныя думкі і гістарычны погляд.
    У прыватнасці, урывак «калі дзейнічала Вялікае Даа, Паднябесная была ўсеагульным здабыткам» падрабязна апісваецца ідэальны свет «усеагульнай гармоніі ў Паднябеснай». «Усеагульная гармонія» таксама стала вышэйшым палітычным ідэалам у старажытным Кітаі, аказала глыбокі ўплыў на палітыкаў і рэфарматараў наступных пакаленняў. Напрыклад, Кан Ювэй у канцы дынастыі Цын аднойчы напісаў каментар да «Лі юнь» («Цыркуляцыя прыстойнасці»), у якім патлумачыў палітычныя ідэі канстытуцыйнай рэформы і мадэрнізацыі.
    248
    Глава V. Аб кіраванні
    [Тлумачэнне] Найвышэйшы ідэал кіравання — распаўсюджанне Вялікага Даа па ўсёй Паднябеснай і першарадная роля пачуцця справядлівасці.
    «Усеагульная гармонія ў Паднябеснай» — гэта вышэйшы палітычны ідэал старажытнага Кітая. Калі ўсе праяўляюць свае здольнасці, калі ў грамадстве пануе гармонія, то кожны можа рэалізаваць асабістыя інтарэсы / каштоўнасці. У заходняй ліберальнай палітычнай тэорыі грамадскае і прыватнае з'яўляюцца супрацьлегласцямі, таму дзяржаўны лад павінен праводзіць выразную мяжу паміж імі, каб гэтыя два элементы не уступалі ў канфлікт. Аднак у палітычных ідэалах кітайцаў грамадскае і прыватнае могуць развівацца супольна, абодва пачаткі каштоўныя. Кітайцы вераць, што каштоўнасць «маленькага я» асобнай сям'і і «вялікага я» ў сацыяльным і палітычным жыцці аднолькавая, таму трэба «ўдасканальваць і добраўпарадкаваць вялікі спакой у краіне». Гэта ключ да разумення кітайскай палітыкі.
    249
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Цзычань80 кіраваў царствам Чжэн, і народ не мог я「。падмануць;
    Цзыцзянь81 кіраваў Шаньфу, і народу было шкада яго падманваць; Сімэнь Баа82 кіраваў акругай Е, і народ не адважваўся падмануць яго
    [Цытата з] «Шы цзы», глава «Камічны жыццяпіс».
    80Цзычань (?522 г. да н.э.), сапраўднае імя — Цзы Цяа, другое імя Цзымэй. Людзі называлі яго яшчэ і Гун Суньцяа, і Чжэн Цзычань. ён быў унукам Чжэн Мугуна. Жыў у царстве Чжэн (цяпер павет Сіньчжэн ў Хэнані) у канцы перыяду Чуньцю ў адзін час з Канфуцыем. ён быў адным з палітыкаў, якіх Канфуцый вельмі паважаў. 3 543 да 522 да н.э. Цзычань займаўся справамі кіравання царствам Чжэн.
    81 Цзыцзянь, (год нараджэння і смерці невядомы), прозвішча Мі, імя няпоўнасцю вядома, другое імя Цзыцзянь. Жыў у царстве Лу ў канцы перыяду Чуньцю. Адзін з 72 паслядоўнікаў Канфуцыя, быў чыноўнікам у акрузе Шаньфу ў царстве Лу (цяпер акруга Хэсянь, Шаньдун).
    82Сімэнь Баа (год нараджэння і смерці невядомыя) — дзяржаўны дзеяч царства Вэй ў перыяд Чжаньго. Вэй Вэньхоу (446396 гг. да н.э.) быў прызначаны начальнікам акругі Е (цяпер павет Лінчжан, правінцыя Хэбэй, і горад Аньян, правінцыя Хэнань). Жалезнай рукой кіраваў акругай Е, скарыстаўся выпадкам, калі праводзіўся звычай ахвярапрынашэння маладой жанчыны богу ракі Хэбо і пакараў мясцовых самадураў, забараніў любыя шаманскія абрады. ён таксама абследаваў крыніцы вады і загадаў выкапаць дванаццать рачных каналаў, каб палепшыць мясцовыя сельскагаспадарчыя ўмовы. У той жа час ён ажыццяўляў палітыку «аб*яднання салдат з сялянамі і захоўвання збожжа ў народа», якая ў хуткім часе зрабіла жыхароў Эчэна багатымі і моцнымі. Эчэн стаў стратэгічна важным паўночнаўсходнім горадам дзяржавы Вэй у перыяд Войн паміж царствамі.
    Глава V. Аб кіраванні
    [Арыгінальны тэкст] Цзычань кіраваў царствам Чжэн, і народ не мог яго падмануць; Цзыцзянь кіраваў Шаньфу, і народу было шдада яго падманваць; Сімэнь Баа кіраваў акругай Е, і народ не адважваўся падмануць яго.
    [Тлумачэнне] Цзычань кіраваў царствам Чжэн, і ў народа не было спосабаў яго падмануць; Цзыцзянь кіраваў Шаньфу, і падмануць яго народу не дазваляў жаль; Сімэнь Баа кіраваў акругай Е, і народ не адважваўся падмануць яго.
    Са старажытных часоў існавалі разнастайныя ідэі і метады кіравання. У перыяд Чуньцю вядомы палітык Цзычань рабіў усё самастойна, адрозніваўся праніклівасцю і дальнабачнасцю. За кароткі часздолеў стварыць бяспеку і ўсталяваць спакой у царстве Чжэн, ды mQK, што «дзверы па начах не замыкаліся, q на дарогах не падбіралі згубленага». Людзі не смелі яго падманваць.
    Цзыцзянь не выходзіўз пакояў цэлы дзень і іграў на цытры, але паранейшаму дакладна і зладажана кіраваў вобласцю Шаньфу. Ён сур'ёзна падыходзіў да выбару чыноўнікаў, надаваў вялікае значэнне перавыхаванню, ціха і спакойна займаўся кіраваннем, таму народу было шкада яго падманваць.
    Сімэнь Баа быў выхадцам з царства Вэй у перыяд Войн паміж царствамі. Ён быў вельмі мудрым і разумным чалавекам, але на людзях паводзіў сябе сціпла і не вылучаўся. Паспяхова знітчыў благі звычай аддаваць дзяўчыну «замуж» за бога ракі Хэбо. Ён мабілізаваў народ на будаўніцтва ірыгацыі, выкарыстоувау жорсткія законы праўлення ў смутны час, q таму народ не адважваўся падманваць яго.
    Тры ідэалы кіравання праяўляюцца ў наступных падыходах: рабіць усё самастойна, запрашаць на службу мудрых, умацоўваць аўтарытэт. Усе названыя ўзоры кіравання сёння паранейшаму маюць вялікае значэнне, хаця прымяняюцца ў залежнасці ад месца і часу.
    251
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Нельга спяшацца, калі разблытваеш вяроўку
    [Цытата з] «Хань шу» («Гісторыя дынастыі Хань»)83, глава «Жыццяпіс Гун Суя».
    83 «Хань шу» («Гісторыя дынастыі Хань»), таксама называецца «Цянь хань шу», складзена ў асноўным гісторыкам дынастыі Усходняя Хань па імені Бань Гу. Гэта першая храналагічная гісторыя Кітая, адна з дваццаці чатырох кніг дынастычнай гісторыі. Разам з «Шы цзы» («Гістарычныя запіскі»), «Хоу Хань шу» («Гісторыя дынастыі Позняя Хань») і «Саньго чжы» («Запісы аб Трох царствах») называюцца «Цянь сы шы» («Чатыры раннія летапісы»). Кніга апісвае перыяд з першага года валадарання імператара Лю Бана з дынастыі Заходняя Хань (206 год да н.э.) і да чацвёртага года кіравання імператара Ван Мана з дынастыі Сінь (23 г.). Усяго ахоплена 230 гадоў гісторыі. «Хань шу» ўключае ў сябе дванаццать цзюаняў (світак, адзінка вымярэння а6'@му тэкста ў Кітаі. — Заўв. рэд.) хронікі («Цзы»), 8 цзюаняў дакладных запісак імператару («Бяа»), дзесяць цзюаняў гістарычнай прозы («Чжы»), семдзесят цзюаняў жыццяпісаў («Чжуань»). Усяго ў кнізе сто цзюаняў. Нашчадкі падзялілі змест кнігі на 120 цзюаняў, усяго восемсот тысяч іерогліфаў.
    Мова «Хань шу» ўрачыстая і строгая, часта выкарыстоўваюцца паралелізмы, архаізмы, старыя іерогліфы. Стыль сачынення вельмі вытанчаны, што моцна кантрастуе з простым стылем «Шы цзы» («Гістарычныя запіскі»). Такім чынам, хроніка «Хань шу» з*яўляецца важным узорам літаратурнай спадчыны.
    Шан Ян дзякуючы сваім вайсковым подзвігам атрымаў у валоданне вобласць Шан, таму нашчадкі празвалі яго Шанцзюнь (кіраўнік вобласці Шан). «Шанцзюнь шу» («Кніга кіраўніка вобласці Шан») — гэта твор школы легістаў, узначаленай Шан Янам, які таксама называецца «Шанцзы». У «Хань шу» у бібліяграфічным раздзеле ёсць запіс аб тым, што ў склад кнігі ўваходзяць 29 цзюаняў, але да цяперашняга часу захавалася толькі чатырнаццать. Пры гэтым, у некаторых частках распавядаюцца гістарычныя факты, якія адбываліся пасля смерці Шан Яна. Такім чынам, ён не напісаў іх сам. Але ў кнізе захаваліся таксама пасмяротныя пасланні Шан Яна, якія, як лічыцца, былі складзены яго вучнямі пасля смерці Шан Яна ў канцы эпохі Войнаў паміж царствамі. У кнізе распавядаецца аб тэорыі рэформаў школы Шан Яна і канкрэтных мерах. Шан Ян выступаў за ўмацаванне ўлады манарха, стварэнне прававой сістэмы з заахвочваннямі і пакараннямі.
    252
    Глава V. Аб кіраванні
    [Арыгінальны тэкст] Сунь сказаў: «Я чуў, што навядзенне парадку ў народзе падобна разблытванню вяроўкі, у гэтай справе нельга спяшацца. Толькі калі рабіць усё павольна, вяроўку можна разблытаць. Я хачу, каб міністры і цэнзары не абмяжоўвалі мяне законамі, дазволілі дзейнічаць па абставінах».
    [Тлумачэнне] Каб разблытаць вяроўку, не трэба спяшацца, неабходна няспешна знайсці яе канец.
    Кітайцы сур'ёзна ставяцца да расстаноўкі спраў у парадку важнасці / тэрміновасці. Некаторыя справы неабходна выконваць без прамаруджання, q ў іншых, наадварот, нельга спяшацца. Напрыклад, «пры разблытванні вяроўкі нельга спяшацца. Толькі калі дзейнічаць павольна, вяроўку можна разблытаць». «Пільны нетаропкі аналіз дазваляе вызначыць сутнасць праблемы — гэта выпрабаванне для дакладнасці розуму і цярпення чалавека».
    Напрыклад, сучасны кітайскі рынак жылля — гэта своеасаблівая «заблытаная вяроўка». Было выдадзена нямала законаў, але ўсе яны траплялі ў адзін і той жа заганны круг: чым больш рэгулявання, тым болый павышаюцца цэны на жыллё. Але два апошнія гады цэнтральныя органы ўлады не спяшаліся з новымі законамі, пры гэтым кошт жылля паступова пачаў вяртацца ў рамкі разумнага. Вынікі паспешлівых і павольных дзеянняў адрозніваюцца ашаламляльна. Яшчэ адзін прыклад: многія маладыя партыйныя кадры пасля атрымання першага кіруючага паста поўняцца раійучасцю «ссекчы ўсё на карані». Такі працоўны энтузіязм і жаданне атрымаць грамадскае прызнанне — гэта, вядома, добра, але вельмі часта паспешлівасць ці недакладнае разуменне сітуацыі, нявызначанасць абставін прыводзяць да непажаданага выніку.
    253
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання