Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
231
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Назіраю за ўчынкамі чалавека і сродкамі дасягнення яго мэтьь спасцігаю пабуджальныя матывы, высвятляю, што супакойвае яго
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Вэй Чжэн...» («Ажыццяўляць праўленне...»).
[Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў: «Назіраю за ўчынкамі чалавека і сродкамі дасягнення яго мэты, спасцігаю пабуджальныя матывы, высвятляю, што супакойвае яго. Хіба тады зможа чалавек схаваць76 сваю сутнасць? Хіба зможа ён схаваць сваю сутнасць?»
[Тлумачэнне] Канфуцый сказаў: «Гляджу на паводзіны чалавека, назіраю за яго матывамі, спрабую зразумець, што супакойвае яго, што весяліць яго. Такім чынам, хіба зможа чалавек утаіць нешта? Як ён зможа штонебудзь утаіць?»
У выказванні Канфуцыя гаворыцца аб назіранні за чалавекам. Якім чынам можна зразумець, добры чалавек ці злы, высакародны або подлы? Канфуцый прапанаваў вельмі дзейсны метад: назірацьза паводзінамі чалавека і думаць абматывахяго ўчынкаў. Такім чынам можна адрозніць сапраўднае дабро ад несапраўднага. Наступны ўзровень назірання — здольнасць зразумець, што супакойвае чалавека, чаму ён радуецца. Учынкі ці словы чалавека могуць быць упрыгожаны, але ён не зможа схаваць, што яму падабаецца, чым ён займаецца на працягу доўгага часу. Дадзены спосаб назірання патрабуе здольнасці бачыць, да чаго чалавек прыкладае намаганні.
76 У арыгінале выкарыстоўваецца іерогліф 庾,які чытаецца як «sou» і пазначае «хаваць, утойваць».
232
Глава V. Аб кіраванні
Шанаванне мудрасці
ёсць аснова кіравання дзяржавай
[Цытата з] «Моцзы», глава «Шан сянь» («Шанаванне мудрасці»).
[Арыгінальны тэкст] Калі кіраванне дзяржавай вядзецца паспяхова, то нельга не браць мудрацоў на ролю чыноўнікаў. Калі кіраванне дзяржавай вядзецца няўдала, то таксама нельга не браць мудрацоў на службу чыноўнікамі. Калі кіраўнік хоча браць прыклад з вялікіх Яа і Шуня ў кіраванні дзяржавай, то павінен паважаць мудрацоў. А таму шанаванне мудрасці ёсць аснова кіравання дзяржавай.
[Тлумачэнне] Шанаванне разумных і таленавітых — гэта аснова палітыкі кіравання краінай.
Вучэнне, якое стварыў Моцзы, разам з канфуцыянствам называецца «Сяньсюэ». Моцзы падкрэсліваў, што «шанаванне мудрасці ёсць аснова кіравання дзяржавай». Ён лічыў, што асновай кіравання краінай з'яўляецца адмова ад прыярытэту роднасных сувязяў пры прызначэнні чыноўнікаў і, наадварот, прыярытэт стажу і ўзросту, шанаванне разумных і таленавітых. Яго прынцыпы, як, напрыклад, «пры выбары на пасаду не глядзець на паходжанне і на ступень сваяцтва, не глядзець толькі на тых, хто здолеў падабрацца блізка», выкарыстоўваюцца і сёння ў тым ліку.
Самае галоўнае ў кіраванні краінай — правільна падабраць людзей. КПКз моманту свайго заснавання надае шмат увагі выбару на пасаду чыноўнікаўмудрых і таленавітых людзей, разглядае дадзеную праблему ў якасці важнай і прынцыповай, закранаючай усю партыю і народ.
233
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Заклапочаны не тым, што ў іх мала людзей, а тым, што багацце размеркавана нераўнамерна
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Цзы шы».
[Арыгінальны тэкст] Кунцзы сказаў:
Цю! Высакародны муж адчувае агіду да тых, хто не хоча казаць пра свае [праўдзівыя] намеры, а імкнецца абыйсціся [разнастайнымі] тлумачэннямі.
Я чуў пра тое, што кіраўнікі царстваў і старэйшыны сем'яу заклапочаны не тым, што ў іх мала людзей, а тым, што багацце размеркавана нераўнамерна; не баяцца беднасці, а баяцца адсутнасці міру. Калі багацце размяркоўваецца раўнамерна, то не будзе беднасці; калі ў краіне пануе гармонія, то народ не будзе такі малалікі; калі пануе мір у адносінах паміж вярхамі і нізамі, не будзе небяспекі звяржэння кіраўніка. Калі 6 так было, тады людзей, якія жывуць далёка і не хочуць падпарадкоўвацца, можна было 6 заваяваць з дапамогай адукацыі і маралі. Калі 6 удалося іх заваяваць, сярод іх запанаваў бы мір. Вось вы, Ю і Цю, дапамагаеце Цзы шы; калі людзі, што жывуць у далечыні, не хочуць саступаць, ён не можа іх заваяваць. Яго надзел расколваецца і разбураецца, а ён не можа захаваць яго цэласнасць. Да таго ж, ён хоча развязаць узброеную сутычку на тэрыторыі нашай дзяржавы. Я баюся, што бяда Цзы суня заключаецца не ў Чжу аньюі, а ў сценах яго палаца.
[Тлумачэнне] He хвалявацца аб тым, што доля малая, а хвалявацца пра тое, што долі размеркаваны нераўнамерна.
234
Глава V. Аб кіраванні
Падобныя разважанні Канфуцыя аказалі вялікі ўплыў на кітайскае грамадства. Яны не толькі цэняцца палітыкамі, простыя людзі таксама часта выкарыстоўваюць іх для праверкі рацыянальнасці палітыкі. Неабходна адзначыць, што Канфуцый не прапаноўваў абсалютную роўнасць. Чжу Сі рабіў каментар з тлумачэннямі на гэты конт. У словах Канфуцыя пад іерогліфам 均(раўнамерна) азначалася тое, што кожны павінен атрымаць належную яму долю. Іншымі словамі, кожны чалавек павінен атрымаць тую частку, якая яму належыць. Гэта не надзея на тое, што ўсе людзі будуць атрымліваць усё пароўну.
У сучасным Кітаі справядлівасць і сумленнасць сталі часткай асноуных каштоунасных установак грамадства. Якім чыhqm стварыць справядлівае і сумленнае грамадства — гэта пытанне, надякім кіраўнік павінен разважаць кожную хвіліну. Напрыклад, продаж зямлі можа значна павялічыць фінансавыя даходы пэўнай мясцовасці. Але ў той жа час трэба падумаць над тым, што калі празмерна залежаць ад продажу зямлі, то гэта акажа адмоуны ўплыў на развіццё мясцовай эканомікі. Ці не прывядзе гэта да росту коштаў на жыллё, ці не зробіць ліару людзей «мець дах над галавой» нязбытнай? Пры вырашэнні такіх канкрэтных пытанняў кіруючыя кадры не павінны забываць павучанне сваіх старажытных продкаў. Таму ійто ўсё, што закранае доўгачасовы парадак і доўгатэрміновую стабільнасць грамадства, цесна звязана з індэксам шчасця людзей.
235
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі выбіраеш「оаных, не варта імкнуцца выбіраць бацькоў і братоў, багатых і шляхетных, уладальнікаў прыгожых твараў
[Цытата з] «Моцзы», глава «Шан сянь» («Шанаванне мудрасці»).
[Арыгінальны тэкст] Раней мудры ўладар вельмі піанаваў разумных і годных і калі выбіраў чыноўнікаў на службу, то глядзеў на іх здольнасці. He выбіраў бацькоў і братоў, не схіляўся да знакамітых і багатых, не імкнуўся да прыгожых твараў. Таленавітыя і здольныя станавіліся чыноўнікамі пасля адбору, набывалі багацце і шляхетнасць. Пазбаўленыя таленту і здольнасцяў заставаліся беднымі і бязроднымі, выконвалі розную працу.
[Тлумачэнне] У старажытныя часы мудры манарх шанаваў дабрадзейных мудрацоў, выбіраў і прызначаў на пасаду самых здольных. Пры выбары кандыдатаў на пасаду не пераследваў асабістыя мэты сваёй радні, не схіляўся да багатых і магутных, не глядзеў на прыгожую знешнасць.
236
Глава V Аб кіраванні
Прынцып «падбіраць і прызначаць на пасаду высокамаральных і здольных людзей» — гэта ідэал падбору кандыдатаў на пасады чыноўнікаў. Якім жа чынам дамагчыся ажыццяўлення такога ідэалу? Са старажытнасці і да цяперашняга часу назапасілася вялікая колькасць метадаў. Розныя сістэмы падбору чыноўнікаў, якія існавалі на працягу гісторыі, напрыклад, феадальная сістэма, сістэма рэкамендацый, сістэма дзевяці рангаў, сістэма дзяржаўных экзаменаў заўсёды абапіраліся на розныя сацыяльныя класы і групоўкі. Сэнс цытаванага выслоўя Моцзы ў тым, што ў эпоху вольнага суперніцтва навукоўцаў праслойка годных мужоу мела магчымасць узвысіцца, і такая думка аб справядлівым вылучэнні толькі таленавітых аказала глыбокі ўплыў на наступныя пакаленні палітыкаў. Сёння нам патрэбна такая ж рашучасць у сістэме падбору чыноўнікаў. Неабходна знаходзіць пасапраўднаму таленавітых і здольных людзей з нізоў у працэсе фактычнай працы, q не адбіраць тых, хто «знаходзіцца побач». He варта абапірацца на сетку роднасных сувязяў, падбіраць людзей па іх сацыяльным паходжанні. Партыя створана для таго, каб служыць народу. Мы, хто здзяйсняе праўленне уімя народа, пры падборы людзей павінны кіравацца прынцыпам «у героя не пытаюцца, адкуль ён родам».
237
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Спрыяльны час, які залежыць ад Неба, саступае выгодам мясцовасці, а выгоды мясцовасці саступаюць згодзе людзей
[Цытата з] «Мэнцзы», глава «Гунь сунь чоу. Частка другая».
[Арыгінальны тэкст] Мэнцзы казаў:
—У ваеннай справе спрыяльны час, які залежыць ад Неба, саступае выгодам мясцовасці, а выгоды мясцовасці саступаюць згодзе людзей. Уявім сабе горад, сцены якога маюць даўжыню тры лі, з умацаванымі прадмесцямі за сем лі ад яго. Ты акружыў гэты горад і пайшоў на прыступ, але не адолеў яго. Тое, што табе ўдалося акружыць яго і пайсці на прыступ, безумоўна, падарунак спрыяльнага часу, зроблены Небам. Аднак тое, што ты ўсё ж не адолеў, азначае, што спрыяльны час ад Неба саступіў выгодам мясцовасці, у якой размешчаны горад.
Але вось уявім сабе, што сцены гарадскія — не скажаш, што невысокія, равы каля гарадскіх сцен — не скажаш, што неглыбокія, зброя і даспехі ў байцоў — не скажаш, што слабенькія і нетрывалыя, збожжа і правіянтуўіх ——не скажаш, што мала, аднак абаронцы горада шукаюць розныя зачэпкі і пакідаюць горад. Гэта азначае, што выгоды мясцовасці саступілі згодзе людзей.
Таму я і кажу: народ трэба сяліць так, каб не трэба было агароджваць яго трывалымі межамі; валаданне сваё трэба мацаваць так, каб не прыходзілася выкарыстоўваць горы і бурныя рэкі; павялічваць моц Паднябеснай трэба без дапамогі зброі і даспехаў. Больш садзеяння атрымлівае той, хто знаходзіць свой шлях да ісціны, а таму, хто губляе гэты шлях, дапамогі аказваюць менш.
Рубежом найменшага аказання дапамогі з^ўляецца абурэнне, праяўлянае блізкай раднёй, а рубежом найбольшага аказання дапамогі — пакорлівае падпарадкаванне ўсёй
238
Глава V. Аб кіраванні
Паднябеснай. Нападай жа на тое, чым абураюцца твае блізкія сваякі, і карыстайся тым, што прыводзіць у пакорлівасць усю Паднябесную!
Таму і бываюць такія добрапрыстойныя мужы, якія не змагаюцца, а калі будуць змагацца, то абавязкова выйдуць пераможцамі.
[Тлумачэнне] Выгадны момант і спрыяльны клімат саступаюць перавагу рэльефу мясцовасці, спрыяльны рэльеф мясцовасці саступае сумесным намаганням людзей.
Паняцце 和 «хэ» («гармонія») — ключавое паняцце кітайскай культуры. Кітайцы кажуць, што радасць заключаецца ў людской гармоніі. 3 даўніх часоу і да сённяшяга дня прынцып гармоніі ў чалавечым грамадстве заўсёды ўспрымаўся праніклівымі навукоўцамі як няўхільнае правіла. Многія старажытныя і сучасныя выказванні дакладна адлюстроўваюць цудоўнае імкненне людзей да шчырых і прыязных адносінаў адзін з адным: «добры час, які залежыць ад Неба, саступае выгодам мясцовасці, а выгоды мясцовасці саступаюць згодзе людзей», «жадаю быць падобным на мудрых кіраўнікоў старажытнасці, каб людзі жылі ў згодзе», «загарадзі трэба мець тры падпоркі, q чалавеку—дапамогу трох таварышаў», «чырвоныя кветкі прыгожыя, але ш патрэбны зялёныя лісты». Практыка пастаянна паказвае, што сіла людзей у адзінстве. Толькі пры «адзінстве народа» магчыма паспяховае праўленне. Яднанне і кааперацыя паміж таварышамі, вярхамі і нізамі, паміж рознымі часткамі грамадства з'яўляецца ключавым фактарам поспеху. Партыйныя кадры, кіраўнікі вялікіх падраздзяленняў у яшчэ большай ступені павінны надаваць увагу яднанню, улічваць сітуацыю ў цэлым, правільна ставіцца да сябе ілюдзей, быць добразычлівымі, адчуваць жаданне рабіць дабро, паважаць і падтрымліваць іншых. Ім варта паглыбляць паразуменне пры ўзаемадзеянні, павышаць ступень яднання пры кааперацыі, старанна ствараць рабочую атмасферу аднадушнасці, якая арыентуе на імкненне да развіцця, ш варта ствараць сваю «фірмовую марку».