• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    [Тлумачэнне] Любую справу трэба належным чынам арганізаваць яшчэ да таго, як пачнеш працаваць. У кіраванні дзяржавай трэба загадзя рыхтавацца да бязладзіцы і хаосу.
    Кітайская філасофія — гэта філасофія часу, арыентаваная на тое, каб у плыні ракі часу вывучаць заканамернасці спараджэння рэчаў і 3勿% такім чынам атрымліваць мудрасць, неабходную для вырашэння праблем. Напрыклад, у традыцый
    75У кітайскай мове слова «падзяліць» выражана іерогліфам 泮.ён таксама выкарыстоўваўся, напрыклад, у «Шы цзын» у главе «Норавы царства Бэй» у наступных радках песні «Зялёнае лісце гарбуза горкае...»: «Яшчэ не ўвесь лёд растаў ад промняў». Дадзены іерогліф першапачаткова абазначаў працэс раставання лёду і снегу, а затым пашырыў сваю семантыку і набыў сэнс «падзяліць», «распадацца».
    224
    Глава V. Аб кіраванні
    най кітайскай медыцыне шмат увагі надаецца прэвентыўнаму лячэнню — гэта значыць лячэнню хваробы да таго,见к яна з'явілася. Калі дачакацца, што сімптомы хваробы праявяць сябе, то гэта будзе «спазненнем на адзін крок».
    Кітайская філасофія выпрацавала такі падыход да дзяржаўных спраў: нават калі жыццё ідзе спакойна, трэба быць гатовым да дрэннага, да небяспекі неабходна рыхтавацца загадзя. Усякая справа, калі яна загадзя падрыхтавана, будзе мець поспех, q калі не падрыхтавана — праваліцца. У вырашэнні праблем, у кіраванні дзяржавай трэба навучыцца рабіць «прэвентыўны ўдар». «Дзеянне трэба пачаць з таго, чаго яшчэ няма. Навядзенне парадку трэба пачаць тады, калі яшчэ няма смуты». У гэтых словах з «Лаацзы» закладзены менавіта такі сэна
    У цяперашні час Кітай знаходзіцца на важным гістарычным этапе ажыццяўлення ўсебаковых рэформаў свайго грамадскаэканамічнага развіцця. Паўстала вялізнае мноства новых асаблівасцяў і абставін, якія не маюць нічога падобнага з мінулым. У адносінах да кожнай праблемы трэба «загадзя засцерагацца ад магчымай небяспекі», нейтралізаваць яе да таго, як яна набыла форму. Нават калі абстаноўка вакол добрая, нам паранейшаму трэба захоуваць яснасць розуму і своечасова выяўляць першыя парасткі якіхнебудзь праблем. Гэта служыць праверкай мудрасці і праніклівасці кіраўніка.
    225
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Пероадоленне цяжкага пачынаецца з лёгкага, ажыццяўленне вялікага пачынаецца з малога, бо цяжкае ўтвараецца з лёгкага, а вялікае — з малога
    [Цытата з] «Лаацзы».
    [Арыгінальны тэкст] Трэба знаходзіцца ў бяздзеянні, захоўваць спакой і есці тое, што не мае смаку. Вялікае складаецца з малога, а многае — з невялічкай колькасці. На нянавісць трэба адказваць дабром. Пераадоленне цяжкага пачынаецца з лёгкага, ажыццяўленне вялікага пачынаецца з малога, бо ў свеце цяжкае ўтвараецца з лёгкага, а вялікае — з малога. Таму мудры чалавек пачынае з малога, тым самым ён здзяйсняе вялікае. Хто шмат абяцае, той не заслугоўвае даверу. Дзе многа лёгкіх спраў, там шмат і цяжкіх. Мудры ставіцца да справы, як да цяжкога, таму ён і не адчувае цяжкасці.
    [Тлумачэнне] Пры планаванні важнай вялікай справы трэба пачынаць абдумваць яе з самага простага або маленькага аспекту. Усе цяжкія задачы ў Паднябеснай пачыналі выконвацца з самага простага. Ва ўсім свеце вялікія справы пачынаюцца з маленькіх рэчаў.
    226
    Глава V. Аб кіраванні
    Трактат «Лаацзы» напоўнены мудрасцю дыялектыкі. «Пераадоленне цяжкага пачынаецца з лёгкага, ажыццяўленне вялікага пачынаецца з малога, бо ў свеце цяжкае ўтвараецца з лёгкага, q вялікае — з малога», Узаемныя ператварэнні цяжкага і лёгкага, вялікага і малога апісаны ва ўсёй паўнаце. Кіраванне Паднябеснай — гэта складаная і вялікая справа, але яна павінна пачынацца з малога. Ажыццяўленне патрэб народа — гэта не абстрактная справа, q вельмі канкрэтная. Яна праяўляецца ў розных аспектах: вырашыць пытанне з заробкам рабочагамігранта з сельскай мясцовасці, дапамагчы дзіцяці пайсці ў школу, разабрацца з праблемай занятасці моладзі і г.д. Трэба паўсюль старанна рабіць па адной патрэбнай справе, пастаянна даваць людзям рэальныя выгоды. Сёння Кітай ужо далёка пайшоў у сваіх рэформах, нам патрэбны грандыёзны праект высокага ўзроўню, але гэта зусім не азначае задацца мэтай дасягнуць недасяжнага. Трэба цвёрда стаяць на зямлі і выконваць адну справу за другой, пераадольваць адзін рубеж за другім. Такім чынам з мстой колькасці назапасіцца вялікая, з сабраных пясчынак можна будзе збудаваць пагаду. Гэта і ёсць фундаментальны спосаб развіцця якойнебудзь справы.
    227
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі чатыры асновы не распаўсюджваюцца — дзяржава ідзе да гібелі
    [Цытата з] «Гуаньцзы», глава «Му мінь» («Кіраванне народам»).
    [Лрыгінальны тэкст] Рытуал, абавязак, бескарыслівасць і пачуццё сораму — гэта чатыры асновы дзяржавы. Калі чатыры асновы не распаўсюджваюцца — дзяржава ідзе да гібелі.
    [Тлумачэнне] Калі чатыры дабрачыннасці — культура, пачуццё абавязку, бескарыслівасць і сумленнасць — не ператвараюцца ў жыццё, то краіна ідзе да згубы.
    Кожная эпохамае свой дух і свае каштоўнасці. Краіна трымаецца на чатырох асновах: культура, пачуццё абавязку, бескарыслівасць і пачуццё сораму. Калі «чатыры асновы не распаўсюджваюцца — дзяржава ідзе да гібелі». Менавіта так нашы продкі пазначылі сваё разуменне галоўных каштоўнасцяў сваёй эпохі.
    У цяперашні часКітай выступіўз ініцыятывай стварэння багатага, моцнага, дэмакратычнага, цывілізаванага, гарманічнага грамадства. Кітай выступае за мір, раўнапраўе, справядлівасць, законнасць, прытрымліваецца патрыятызму, адданасці сваёй справе, добрасумленнасці, прыязнасці, актыўна культывуе і ўкараняе асноўныя каштоўнасці сацыялізму. Багацце і магутнасць, дэмакратыя, культурная асвета, гармонія — гэта каштоунасныя патрабаванні на ўзроўні дзяржавы. Такое абагульненне дае нам адказы на вельмі важныя пытанні: якую дзяржавумы xouqm пабудаваць?Якое грамадства мы хочам бачыць? Якіх грамадзянаўмы хочам выхаваць?
    228
    Глава V. Аб кіраванні
    He трэба займацца працай, ад якой нялла карысці. He трэба рабіць справы, якія не маюць сэнсу
    [Цытата з] «Гуаньцзы»,глава «Цзынь цан» («Імператарскае сховішча»).
    [Арыгінальны тэкст] He трэба займацца працай, ад якой няма карысці. He трэба рабіць справы, якія не маюць сэнсу. Тады дух будзе спакойны, а жаданні і пачуцці не будуць мець сілы. Калі жаданні і пачуцці не будуць мець сілы, то ўсё існае наўкола будзе здавацца правільным, не будзе патрэбы ні ў дадатковай ежы, ні ў адзенні, людзі не будуць рабаваць адзін аднаго, адчуваць крыўду і гнеў. Калі вярхі і нізы будуць мець добрыя адносіны, то не будзе патрэбы звяртацца да вайсковай сілы.
    [Тлумачэнне] He трэба імкнуцца да дасягненняў, ад якіх няма карысці, не трэба займацца справамі, ад якіх няма толку.
    Калі працуеш для народа, трэба, з аднаго боку, улічваць патрэбы народа, q з другога, — мець навукова абгрунтаваную стратэгію, якая складзена з улікам доўгатэрміновых інтарэсаў, q не толькі цяперашніх патрэбаў. Напрыклад, высечка лесу дазволіць павялічыць пасяўную плошчу і вырашыць праблему з харчаваннем для часткі насельніцтва, але ў той жа час можа прывесці да пагаршэння экалогіі, эрозіі глебы. У доўгатэрміновай перспектыве акажацца, што гэтыя землі сталі непрыдатнымі для земляробства і ўся мясцовасць больш не падыходзіць для пражывання людзей. Такія неабдуманыя прапановы вельмі часта публікуюцца ў CML Таму ў працэсе кіравання неабходна больш абапірацца на навуковыя абгрунтаванні, думаць аб доўгатэрміновых інтарэсах.
    229
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Каб займацца нейкай справай, якая закранае закон, трэба правільна разумець закон. Калі закон разумеюць няправільна, то прынятае рашэнне будзе несправядлівым. Калі ў судзе будуць прыллацца несправядлівыя рашэнні, то кіраванне не будзе выконвацца належным чынам, а справы не будуць цалкам вырашацца. Калі кіраванне не будзе выконвацца належным чынам, то людзі, якія не прымаюць подласць, не змогуць звярнуцца са скаргай. Калі справы не будуць цалкам вырашацца, то нельга ў належнай меры займацца карыснай для народа працай
    [Цытата з] «Гуаньцзы», глава «Бань фа цзэ» («Тлумачэнне закона на дошцы»),
    [Арыгінальны тэкст] Каб займацца нейкай справай, якая закранае закон, трэба правільна разумець закон. Калі закон разумеюць няправільна, то прынятае рашэнне будзе несправядлівым. Калі ў судзе будуць прымацца несправядлівыя рашэнні, то кіраванне не будзе выконвацца належным чынам, а справы не будуць цалкам вырашацца. Калі кіраванне не будзе выконвацца належным чынам, то людзі, якія не прымаюць подласць, не змогуць звярнуцца са скаргай. Калі справы не будуць цалкам вырашацца, то нельга ў належнай меры займацца карыснай для народа працай.
    230
    Глава V. Аб кіраванні
    [Тдумачэнне] Выкананне любых спраў, звязаных з законам, абавязкова павінна быць справядлівым. У адваротным выпадку вынесенае рашэнне будзе несправядлівым. Калі рашэнне несправядлівае, то кіраванне не можа цалкам адпавядаць сутнасці спраў, а праца вядзецца неналежным чынам. Калі кіраванне не цалкам адпавядае сутнасці спраў, то народу няма куды пайсці са скаргай. Калі праца вядзецца неналежным чынам, то не будзе магчымасці ў поўнай меры займацца тым, што карысна для эканомікі краіны і жыцця народа. Калі не будзе ісці праца па паляпшэнні нацыянальнай эканомікі і дабрабыту народа, то краіна будзе беднай. А калі людзі не будуць мець магчымасць паскардзіцца на несправядлівасць, то ў народзе пачнуцца хваляванні.
    Так званы «закон на дошцы» — гэта непарушны закон, які запісаны на спецыяльнай пліце і ўвасабляе сутнасць праводзімай палітыкі. Гуаньцзы адзначыуяшчэ адзін важны прынцып, якого варта прытрымлівацца пры выкананні «асноўнага закона» — «правільнасць» і «справядлівасць». Пад «правільнасцю» разумеецца бесстароннасць, адсутнасць прыхільнасці да таго ці іншага боку. Пад «справядлівасцю» маецца на ўвазе адсутнасць эгаізму і асабістых інтарэсаў. У прыведзеным вышэй выказванні паняцце «закон», якое апісаў Гуаньцзы, мае дзве важныя функцыі. Папершае, забяспечыць народу магчымасць выказаць скаргі і такім чынам распаўсюдзіць справядлівасць. Падругое, спрыяць развіццю тых спраў, якія дапамагаюць паляпшэнню эканомікі краіны і дабрабыту народа. Іншымі словамі, з аднаго боку, гэта закранае эканоміку і жыццёвы ўзровень мас, q з другога, — грамадскі парадак. Судовая справядлівасць — найвялікшая сацыяльная справядлівасць. Калі звычайныя кітайскія грамадзяне сутыкаюцца з цяжкасцямі, якія павінны вырашацца ў адпаведнасці з законам, то людзям у гэты час становіцца патрэбнай дапамога ўрада. Калі закон не можа падтрымаць справядлівасць / аднавіць шлях праўды, то гэта адаб'ецца не толькі на выніках пэўнай судовай справы, але і на даверы народа да ўрада.