• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    304
    Глава W. Аб Паднябеснай
    [Арыгінальны тэкст] Вартавыя вышкі на гарадскіх сценах з трох бакоў абараняюць княства Цынь.
    У смузе ўзіраюся ўдалячынь на пяць перапраў праз раку. Пры расставанні з Вамі адчуваю, як шчыміць маё сэрца. Мы абодва чыноўніка, што вандруюць далёка ад дома. Калі ёсць шчыры сябар, то ён блізка заўжды,
    калі нават з'ехаў за свет... А значыць, калі дабяромся да збегу дарог,
    дзе нам трэба расстацца, Давай жа не будзем мыцца слязьмі,
    быццам дзеці з жанкамі.
    [Тлумачэнне] Калі ў свеце ёсць блізкі сябар, то нават калі ён далёка за светам, то быццам бы побач.
    Кітайцы вельмі высока цэняць дружбу і сяброў, у традыцыйнай культуры ёсць нямала вядомых вершаў аб развітанні. Сярод іх і верш Ван Бо «Праводзіны шаафу Ду з нагоды яго прызначэння ў акругу Шу». Цытата з гэтага верша ўхваляецца ўжо болый за тысячу год: «Калі ёсць блізкі сябар, то нават калі ён з'ехаў на край свету, усё роўна ён блізка». Кітай мае шмат сяброў: некаторыя з іх блізка, q некаторыя — за тысячы міль, але ўсё роўна яны застаюцца блізкімі сябрамі.
    305
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Па бязмежным акіяне плыве лодка, вецер надзімое ветразь.
    Ветру я веру
    [Цытата з] Дынастыя Тан, Шан Ян98 «Праводжу пустэльніка па імені Пак у Сілу».
    [Арыгінальны тэкст] Па бязмежным акіяне плыве лодка, вецер надзімае ветразь, але ветру я веру. Аблокі і горы займаюць палову мора, а лодка зроблена з драўніны роднага сяла. Хвалі калышуць гарызонт, роўны пяшчаны бераг віднеецца ўдалечыні. Сумую па сябру свайму, погляд скіраваны на пунсовы світанак на ўсходзе.
    [Тлумачэнне] Па бязмежным моры плыве ў далёкі край лодка, вецер надзімае ветразь, веру я, што вецер накіруе цябе ў патрэбнае месца.
    98Шан Янь, будыйскі манах канца дынастыі Тан, мірское імя — Се, другое імя — Маа Шэн. Родам з Фэньчжоу. Гады жыцця невядомыя. Жыў прыкладна ў часы імператара дынастыі Тан Сіцзуна. Сышоў ад свету ў манастыр у Цзынмэне, пісаў пяціслоўныя вершы.
    306
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    Эпоха дынастыі Тан — час адкрытасці, калі былі ўсталяваны цесныя кантакты з народамі розных краін. Будыйскі манах Шан Ян, які жыўуканцы дынастыі Тан, праводзіў карэйскага пустэльніка і напісаў верш «Праводжу пустэльніка па імені Пак у Сілу». Періаы радок верша «Па бязмежным акіяне плыве лодка, вецер надзімае ветразь, але ветру я веру» паказвае гарызонт і межы. Аўтар сказаў свайму сябру, што, хоць мора шырокае, паездка вельмі далёкая, але ветразі паднятыя, і ён верыць, што марскі вецер даставіць сябра да месца прызначэння. Сёння неверагодна шырокі Ціхі акіян мае досыць месца для ўзаемавыгаднага развіцця — гэта добрая тэндэнцыя. АзіяцкаЦіхаакіянскі рэгіён — наша агульная прастора для развіцця. Мы ўсе лодкі пад ветразем, што плывуць па акіяне. Развіццё АзіяцкаЦіхаакіянскага рэгіёну ў будучым закранае інтарэсы кожнага члена АЦЭС. Кітай спадзяецца аб'яднаць намаганні партнёраў, каб стварыць прыгожы АзіяцкаЦіхаакіянскі рэгіён, здольны весці свет наперад, прыносіць карысць усім бакам і будучым пакаленням.
    307
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Шчасце чалавечага жыцця — мець шчырых сяброў
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Ван Аньшы «Мінфэй цюй» («Песня пра Мінфэй». Частка другая).
    [Лрыгінальны тэкст] Мінфэй выходзіла замуж за Сюна (прадстаўнік дзікіх плямёнаў, што жылі на памежжы з дынастыяй Сун. — Заўв. рз。.), у мностве калясніц сядзелі толькі чужаземныя жанчыны. Яна хацела з кімнебудзь перамовіцца словам, але не было падыходзячага месца. Толькі гукі лютні маглі выказаць пачуцці, ніхто не ведаў, што дзеецца ў яе душы. Залатым шчыпком правяла лёгкая рука па струнах. Грала яна і глядзела на лебедзяў у небе, пераконвала сюнаў піць віно. Служанкі з імператарскага палаца ціхенька пралівалі слёзы. Аглядаліся тыя, хто ішоў па пустыні дадому. Дабрыня дынастыі Хань аказалася неглыбокай, дабрыня сюнаў будзе глыбей. Шчасце чалавечага жыцця — мець шчырых сяброў. Магіла няшчаснай Ван Чжаацзюнь ужо даўно парасла травой, але трагічная мелодыя ўсё яшчэ гучыць.
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    [Тлумачэнне] Самае радаснае, што ёсць у жыцці, — блізкія сябры.
    Сябры павінны разумець адзін аднаго, q краінам яшчэ больш неабходна ўзаемапаразуменне і прызнанне. У кітайскага і афрыканскага народаў ёсць прыроднае пачуццё блізкай дружбы. «Шчасце чалавечага жыцця — мець шчырых сяброў». Як жа Кітай і Афрыка сталі блізкімі сябрамі? Для гэтага вельмі важна адчуць душэўны рэзананс цеснага дыялогу і рэальных дзеянняў. У апошнія гады па меры развіцця кітайскаафрыканскіх адносін народы Кітая і Афрыкі становяцца ўсё бліжэй адзін аднаму. Некаторыя афрыканскія сябры актыўна з'яўляюцца на творчай сцэне Кітая, сталі знакамітасцямі, якіх ведае кожны кітаец. Кітайскі тэлесерыял «Выдатны час нявесткі» карыстаецца вялікім поспехам у Танзаніі, дапамог мясцовым жыхарам даведацца пра ўсе радасці / нягоды сямейнага жыцця простых кітайцаў.
    309
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Я падстовіў твар усходняму ветру і задаволены блукаю вакол.
    Там сотні чырвоных і тысячы пунсовых кветак распісала вясна!
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Чжу Сі «Вясновы дзень».
    [Арыгінальны тэкст] Пагодлівым днём блукаю па духмяных берагах Сышуй.
    Прастор без краю...
    Зіхаціць пейзаж, і з кожнаю хвілінаю ён новы...
    Я ўсходняму ветру падставіў твар.
    Там сотні тысяч кветак распісала вясна!
    [Тлумачэнне] Аблічча вясны і яе прыкметы вельмі лёгка распазнаць: рознакаляровы маляўнічы краявід заліты фарбамі вясны.
    Кожная цывілізацыя развівае і пераймае ў спадчыну дух краіны і народа. Яго трэба не толькі перадаваць з пакалення ў пакаленне, ахоўваць, але / прыстасоуваць яго да хады часу. Трэба быць адкрытым да інавацый. У працэсе рэалізацыі сваёй мары кітайскі народ будзе ў адпаведнасці з ходам Новага часу садзейнічаць творчаму пераўтварэнню / інавацыйнаму развіццю кітайскай цывілізацыі. Будзе умацоуваць яе жыццяздольнасць, развіваць культурны дух, які выходзіць за межы часу, прасторы, краіны, які мае вечнае зачараванне і сучасную каштоўнасць. Кітайскі народ ажывіць культурныя рэліквіі, якія выстаўлены ў музеях, спадчыну, якая прадстаўлена на прасторахзямлі, і словы, якія напісаны ў старажытньіх кнігах. Гэта дазволіць кітайскай цывілізацыі стаць уровень з іншымі багатымі / яркімі цывілізацыямі, створанымі людзьмі па ўсш свеце. Кітайскі народ зможа даць чалавецтву правільнае духоўнае кіраўніцтва і моцны духоўны імпульс.
    310
    Дынастыя Юань.
    «Хуан Гунван» «Жыццё пустэльніка на гары Фучунь»
    311
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Адна кветка не робіць вясны, вясна прыходзіць, калі распускаюцца ўсе кветкі
    [Цытата з] «Гу цзынь сянь вэнь» («Зборнік выслоўяў са старажытнасці да сучаснасці»)99.
    [Арыгінальны тэкст] Адна кветка не робіць вясны, вясна прыходзіць, калі распускаюцца ўсе кветкі.
    [Тлумачэнне] Калі распусцілася толькі адна кветка, то гэта не значыць, што ўжо прыйшла вясна. Калі распусцяцца сотні кветак у садзе, тады прыйшла вясна.
    Калі становішча ў сусветнай эканоміцы было не вельмі добрым, моцны Кітай не забыўся пра Азію і свет. Калі карысталіся папулярнасцю «тэорыя канфлікту цывілізацый» і «тэорыя канца цывілізацый», сацыялізм з кітайскай спецыфікай заставаўся выразным і прывабным. Усходняя цывілізацыя паказала сябе ва ўсім бляску. / за эканомікай, і за культурай стаіць палітыка. Ксілі ў свеце будзе толькі адна кветка, то якой бы прыгожай яна ні была, гэта будзе аднастайнасць. Кітайская ці любая іншая цывілізацыя свету ўяўляе сабой вынік тварэння чалавека. Усе краіны свету цесна ўзаемазвязаны, іх інтарэсы перасякаюцца, яны абменьваюцца выгодамі, узаемадапаўняюць адзін аднаго. Калі нейкая краіна адстойвае свае інтарэсы, яна таксама не ўпускае зпад увагі апраўданыя трывогі іншых краін. Калі адна краіна імкнецца да ўласнага развіцця, яна такім чынам стымулюе развіццё ўсіх краін, пастаянна павялічвае плошчу межавання агульных інтарэсаў.
    "«Гу цзынь сянь вэнь», таксама называецца «Цзэн гуан сянь вэнь» — гэта даоскі зборнік павучанняў для дзяцей, напісаны ў эпоху дынастыі Мін. Яго таксама называюць «Сі шы сянь вэнь». Дадзеная кніга была напісана не пазней, чым у гады праўлення пад дэвізам Ваньлі. У кнізе сабраны выслоўі і прымаўкі са старажытных часоў і да часоўдынастыі Мін. Пазней яе дапаўнялі людзі з дынастыі Мін і Цын і кніга стала звацца «Цзэн гуан сі шы сянь вэнь», агульнапрынятая назва — «Цзэн гуан сянь вэнь».
    312
    Глава VI. Аб Паднябеснай
    М裔淡 女也化务 涤籽妙,3
    :г 'л j・ :u性中 气庆丸
    曲秋^迎常吐某 竹6£何承必 弟爪止魅淞映 去由衣XF;..
    发石4青早色41 <欲与着室^\分 如生祐虑慈t羽离 人翰星痴受Ж
    界咸方U彳 也良.2不部豺 箱瞌
    卷{<分竺 T^2ln字
    禹寿一C.'叁闽建 系小水密甘欺其
    营曳
    
    戛)枚今一崩1*■ u^t^frЛІ
    沪■ *泣工之运乐J需总楠玄卷2南眦
    认矍整£жяX日汉工吴受戏
    分子游'Д力考ffl兼君墨翼壹栩许匚*
    Дынастыя Юань. Чжан Яньфу «Шчабятанне птушак на калючым бамбуку»
    313
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Акіян змяшчае сотні рэк, і шырокая душа можа змясціць шллат чаго
    [Цытата з] Дынастыя Цын, парныя надпісы Лін Цзэсюя100.
    [Лрыгінальны тэкст] Акіян змяшчае сотні рэк, і шырокая душа можа змясціць шмат чаго; можна заставацца стойкім, толькі калі не маеш празмерных жаданняў.
    [Тлумачэнне] Душа павінна быць адкрытай і вялікай, як акіян, які можа ўвабраць у сябе сотні рэк. У гэтым заключаецца сапраўдная сіла.
    юофраза «акіян змяшчае сотні рэк»узята з кнігі «Пахвала вядомым чыноўнікам Трох царстваў» (дынастыя Цзынь, аўтар Юань Хун): «Не прывязваўся сэрцам да асобных прадметаў, душа заставалася адкрытай для ўсяго», а фраза «шырокая душа можа змясціць шмат чаго» ўзята з главы «Цзюнь Чэнь» кнігі «Шан шу»: «Ласка — следства велікадушнасці».
    314
    Глава W. Аб Паднябеснай
    Парныя надпісы народнага героя Лін Цзэсюя, якія ён стварыў для матывацыі, гавораць: «Акіян змяшчае сотні рэк, і шырокая дуйіа можа змясціць шмат чаго; можна заставацца стойкім, толькі калі не маеій празмерных жаданняў». Людзі паранейшаму часта выкарыстоўваюць гэтыя словы. Тое, што ён называе «шырокая душа» і «адсутнасць жаданняў», hq самай справе, уяўляе сабой прынцып паводзін чалавека. Ці мае краіна добрую рэпутацыю, таксама залежыць ад падыходу да гэтага прынцыпу. Кітай прытрымліваецца правіла адкрытасці і цярпімасці, каб прадастаўляць шырокія магчымасці для садзейнічання агульнаму развіццю. Мы павінны паважаць права кожнай краіны на выбар свайго шляху развіцця і грамадскага ладу, мы павінны адхіліць сумненні і раз'яднанасць, выкарыстоўваць разнастайнас4b свету і ўсіх краін у якасці імпульсу / сілы развіцця. Мы павінны цвёрда прытрымлівацца духу адкрытасці, актыўна запазычваць вопыт развіцця іншых краін, дзяліцца рэсурсамі для развіцця, прасоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.