Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
276
Глава V. Аб кіраванні
[Арыгінальны тэкст] He ведаючы недахопы чалавека, не ведаючы перавагі чалавека, не ведаючы недахопы ў перавагах і перавагі ў недахопах чалавека, нельга выкарыстоўваць людзей, нельга вучыць людзей.
[Тлумачэнне] Калі не ведаеш слабасці чалавека, не ведаеш сілу чалавека, не ведаеш недахопы пераваг чалавека, не можаш заўважыць сляды слабых бакоў чалавека, то тады няма права выкарыстоўваць людзей, недастаткова ведаў, каб вучыць іншых.
У гісторыі Кітая было шмат знакамітыхлюдзей з шырокім кругаглядам, якія на працягу доўгага часу былі вымушаны знаходзіцца ўглухіхмесцах. Гэта, зразумела, вялікая прыкрасць.Да такіхлюдзей адносіцца і Вэй Юань. ВэйЮаньз'яўляўсяяркім прадстаўніком перыядуНовай гісторыі, які «шырока адкрываў вочы, каб убачыць свет», але пры гэтым ён на працягу дваццаці гадоўзаймаў пасаду афіцэра штаба. У кнізе «Мо гу» («Нямая чаша») Вэй Юань выклаў шмат думак аб таленавітых людзях. Аб сувязі таленту і маралі Вэй Юань пісаў наступнае: «Калі выбіраць людзей толькі па здольнасцях, то ў канчатковым рахунку гэта прывядзе да таго, што выбіраць будуць толькі красамоўных. Калі выбіраць людзей па іх дабрадзейных учынках, то гэта прывядзе да таго, што выбіраць будуць толькі крывадушных». У гэтым выказванні яшчэ глыбей выявілася дыялектычная афарбоўка патрабавання Вэй Юаня да «здольнасці разбірацца ў людзях». Трэба бачыць не толькі недахопы людзей, але і іх моцныя бакі, выяўляць іх перавагу над недахопамі. Гэта патрабуе больш высокага ўзроўню асэнсавання, чым простае разуменне моцных і слабых бакоўлюдзей. Канфуцый казаў раней: «Высакародны муж не ўзносіць чалавека толькі за яго словы, але не адмаўляецца верыць праўдзе толькі таму, што яе вымавіў непажаданы чалавек». Ён таксама меў на ўвазе, што трэба глядзець на чалавека з усіх бакоў, не памыляцца зза прадузятасці. Цяпер рэдка сустрэнеш такога «знаўца коней», як легендарны Бо Лэ, q да «знаўца людзей» патрабаванні яшчэ вышэй, чым да Бо Лэ.
277
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі вярхі і нізы жадаюць аднаго, яны абавязкова перамогуць у бітве
[Цытата з] Суньцзы91 «Му гун» («Стратэгічнае нападзенне»).
[Арыгінальны тэкст] Існуе пяць відаў перамогі ў бітве: калі ведаеш, трэба ісці ў бой ці не трэба; калі палкаводзец можа правільна распарадзіцца і вялікім войскам, і невялікім атрадам; калі вярхі і нізы маюць адно і тое ж жаданне; калі падрыхтаванае войска знянацку нападае на суперніка; калі палкаводзец таленавіты, а манарх не перашкаджае яму.
91 Суньцзы (Сунь У), (каля 545470 гг. да н.э.), другое імя — Кай Цзян. Родам з царства Цы (цяпер горад Гуанчжоу правінцыі Шаньдун). Палкаводзец царства У ў перыяд Чуньцю. Знакаміты спецыяліст ваеннай справы, палітык. Яго паважліва называлі «мудрэц ваенных спраў». ён продак ваеннага стратэга Сунь Біня. Суньцзы ўзначальваў войска царства У падчас вайны з царствам Чу, змог заняць сталіцу царства Чу — горад Ян, практычна цалкам знішчыў царства Чу. Яго вядомы твор «Мастацтва вайны» складаецца з трынаццаці частак («Папярэднія разлікі», «Вядзенне вайны», «Стратэгічны напад», «Планоўка арміі», «Дыслакацыя войскаў», «Паўната і пустата», «Барацьба на вайне», «Дзевяць змяненняў», «Паход», «Рэльеф мясцовасці», «Дзевяць мясцовасцяў», «Агнявы напад», «Навык разведкі»). Яна вельмі шанавалася наступнымі пакаленнямі і ганарова называлася «Свяшчэнная кніга ваеннай навукі». Гэтая кніга — галоўная з так званых «Сямі кніг воінскага канону». Яе пераклады ёсць на англійскай, французскай, нямецкай, японскай мовах. Яна стала адной з самых знакамітых класічных кніг па ваеннай навуцы ў свеце.
278
Глава V. Аб кіраванні
[Тлумачэнне] Начальнікі і салдаты змогуць выйграць бітву, калі сярод іх будзе аднадушнасць.
Для выканання нейкай справы трэба, каб вярхі і нізы, кіраўнікі і масы ўзаемадзейнічалі, аб'ядналі сілы, праяўлялі актыўнасць. Якім чынам можна дамагчыся, каб «жаданні вярхоў і нізоў супадалі», каб у іх была адзіная мэта, а дзеянні былі сінхранізаваньія? Ддя гэтага трэба адштурхоувацца ад рэальнай абстаноўкі, паляпшаць стыль працы і мацаваць партыйны дух, аб'яднаць намаганні для якаснага выканання працы дзеля народа, павышаць працоўныя здольнасці народа, стымуляваць імкненне да развіцця і ўмацавання партыі, заваяваць давер народа рэальнымі дасягненнямі. Выкананне практычных спраў для народа патрабуе як шчырасці, так і правільных метадаў. Практычныя справы трэба зрабіць працэсам навучання, арганізацыі і выхавання мас. Партыйныя кадры павінны сумленна і шчыра працаваць дзеля стварэння станоўчага іміджу партыі.
У цяперашні час рэалізуецца стратэгія «Чатырох усеахопных аспектаў», аднак яе складанасць і сіла ціску не саступаюць вайне. Для дасягнення перамогі таксама неабходна, каб «жаданні вярхоў і нізоў супадалі». Парткамы на ўсіх узроўнях павінны аб'яднаць свае думкі ў адным кірунку з цэнтрам, і ў той жа час трэба звяртаць увагу на мабілізацыю актыўнасці ўсёй масы партыйных работнікаў.
279
Глава VI.
Аб Паднябеснай
Адна кветка вясны не зробіць, вясна прыходзіць, калі распускаюцца ўсе кветкі.
Насуперак заходняй тэорыі «канфлікту цывілізацый» і «канца цывілізацыі» Кітай лічыць, што цывілізацыі разнастайныя, роўныя і інклюзіўныя. «Акіян змяшчае сотню рэк, і шырокая душа змяшчае шмат чаго». Калі прытрымлівацца духу цярпімасці, то не будзе «канфлікту цывілізацый», і тады можна дасягнуць гармоніі цывілізацый і спрыяць узаемнай павазе і мірнаму суіснаванню розных цывілізацый. На фоне шматпалярнага свету, эканамічнай глабалізацыі, культурнай разнастайнасці і дэмакратызацыі міжнародных адносін новая канцэпцыя цывілізацыі Кітая аказвае глыбокі ўплыў на свет, садзейнічае міру і развіццю, а таксама гарманічнаму суіснаванню цывілізацый.
У нашы дні «кітайская мара» заваявала папулярнасць ва ўсім свеце. Яна разам з кітайскай цывілізацыяй ідзе адным шляхам з багатымі і яркімі цывілізацыямі, створанымі людзьмі ўсіх краін свету, дае людзям правільны духоўны кірунак і моцную духоўную сілу. Кітай выкарыстоўвае рэальныя дзеянні, каб сказаць усяму свету: кітайская мара — гэта мара аб дасягненні міру, мара пра шчасце і пра ўнёсак у развіццё сусветнай цывілізацыі. Кітайская мара прыносіць свету новыя магчымасці, а не пагрозы, мір, а не разбурэнне, прагрэс, а не рэгрэс.
281
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
«Калі годны чалавек сказаў слова, то яго не вернеш і на запрэжцы з чатырох коней». Няўхільна прытрымлівацца шляху мірнага развіцця — гэта адказ Кітая міжнароднай супольнасці, а таксама дэкларацыя ўпэўненасці ў сабе і дасведчанасці кітайскага народа ў дасягненні ўласных мэтаў развіцця. Гэтая ўпэўненасць у сабе вынікае з глыбокіх каранёў кітайскай цывілізацыі, з усведамлення ўмоў дасягнення мэтаў развіцця Кітая, з разумення тэндэнцыі сусветнага развіцця.
Хуткае развіццё Кітая аказала ўплыў на некаторыя суседнія і далёкія замежныя краіны. Каб правільна разумець Кітай, свету не варта ігнараваць гісторыю і культуру Кітая, духоўны свет кітайскай нацыі і глыбокія змяненні ў жыцці сучаснага Кітая. Пры гэтым варта прытрымлівацца аб^ктыўнага, гістарычнага і шматмернага пункту гледжання, каб успрымаць усёабдымны, сапраўдны, мнагамерны Кітай.
Кітай — цывілізацыя з доўгай гісторыяй. Гэта краіна, якая перажыла цяжкія выпрабаванні, краіна, у якой рэалізаваны сацыялізм з кітайскай спецыфікай. Гэта самая вялікая ў свеце краіна, якая знаходзіцца ў стадыі развіцця і перажывае глыбокія змены. Гэта краіна, якая стварае імідж упэўненай у сабе, прыязнай, талерантнай і адказнай дзяржавы.
Са старажытных часоў Кітай меў упэўненасць што «добрыя адносіны з суседзямі ——нацыянальны скарб». Моц краіны ў цяперашні час змяняецца, але яе міралюбівасць і дружалюбнасць застаюцца нязменнымі. Кітайскі «леў» ужо прачнуўся, але гэта мірны, прыязны і цывілізаваны «леў».
Шчасце чалавечага жыцця — мець шчырых сяброў. Тое ж самае можна сказаць і пра краіны.
282
Глава VI. Аб Паднябеснай
Добрыя адносіны з суседзямі — гэта нацыянальны скарб
[Цытата з] «Цзочжуань» («Каментары Цзо»), глава «Шосты год праўлення ІньГуна».
[Арыгінальны тэкст] У мінулыя гады Чжэнь Бо звярнуўся з мірным заклікам да Чэньхоу, але той не пагадзіўся. У Фу сказаў: «Добрыя адносіны з суседзямі — гэта нацыянальны скарб! Трэба прыняць запрашэнне кіраўніка Чжэнь».
[Тлумачэнне] Блізкасць з суседзямі і сяброўства з імі — наш нацыянальны здабытак (і наш прынцып, якога мы цвёрда прытрымліваемся).
Кітайскія мысляры часу да аб'яднання краіны ў імперыю Цынь вылучылі ідэю аб тым, што «добрыя адносіны з суседзямі — гэта нацыянальны скарб». 3 даўніх часоў дружалюбны кітайскі народ спадзяваўся, што ў Паднябеснай будзе спакой z мір, таму прыязна ўспрымау народы ўсіх краін. Добрыя адносіны з суседзямі — гэта канфуцыянскі прынцып адносін з людзьмі, які выкарыстоўваўся ва ўзаемаадносінах васальных дзяржаў перыяду Чуньцю. Сучасны прынцып дыпламатычных адносін Кітая з суседнімі краінамі грунтуецца на гэтай ідэі, яго можна апісаць чатырма словамі: «дружалюбнасць, шчырасць, дабрыня, цярпенне».
283
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Гарллонія падобна на суп. Каб зварыць духмяную рыбу або мяса, патрэбны вада, агонь, воцат92, мясны соус93. Гук падобны паху і складаецца з «паветра, двух стыляў, трох частак «Шыцзіна», рэчаў з чатырох бакоў свету, пяці ступеняў 「сімы, шасці ступеняў гукарада, сямі тонаў, ветру з васьмі напрамкаў, дзевяці од». Калі всрыць суп толькі з вады, то хто захоча яго есці? Калі граць толькі на цытры, то хто захоча слухаць?
[Цытата з] «Цзочжуань» («Каментары Цзо»), глава «Дваццаты год праўлення Чжаа».
[Арыгінальны тэкст] Гармонія падобна на суп. Каб зварыць духмяную рыбу або мяса, патрэбны вада, агонь, воцат, мясны соус. Гук падобны паху і складаецца з «паветра, двух стыляў, трох частак «Шыцзіна», рэчаў з чатырох бакоў свету, пяці ступеняў гамы, шасці ступеняў гукарада, сямі тонаў, ветру з васьмі напрамкаў, дзевяці од». Калі варыць суп толькі з вады, то хто захоча яго есці? Калі граць толькі на цытры, то хто захоча слухаць?
92 Іерогліф у арыгінале 醯 чытаецца, як «хі». Пазначае «воцат».
93 Іерогліф у арыгінале 醯 чытаецца, як «hai». Пазначае «мясны соус». Сыма Гуан у перыяд дынастыі Паўночная Сун напісаў у «Навучанні аб беражлівасці для Кана»: «Булён з падліўкай з сушанага дробна пасечанага мяса».