• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    Аднак з пункту гледжання мастацкай вартасці найбольш годнымі пахвалы ад наступных пакаленняў з*яўляюцца дзве паэмы: «Вечны смутак» і «Піпа». Пра іх кажуць: «Што ні слова, то жамчужына». «Цэ лінь» («Лес нататак») — гэта твор з 75 глаў, напісаны Бо Цзюі ў першы год праўлення імператара Сюаньцзуна пад дэвізам Ію (806 г.). У ім абмяркоўваліся палітычныя пытанні таго часу, у тым ліку спосабы быць мудрацом і кіраўніком, стратэгіі кіравання людзьмі, метад пошуку дабрадзейных, метад выпраўлення чыноўнікаў, асновы кіравання войскам і салдатамі, а таксама распавядалася аб значэнні культуры і адукацыі і г.д.
    261
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    [Тлумачэнне] Росквіт краіны залежыць ад правільна падабраных кіраўнікоў. Гібель краіны адбываецца зза няправільна падабраных службоўцаў. Росквіт і заняпад краіны не адбываецца імгненна — гэта працяглы працэс, які залежыць ад правільнага падбору людзей. Таксама, як прыродзе патрэбны вясна і восень, каб перайсці да холаду або спякоты, так і кіраўніку трэба назапашваць добрыя ці благія справы, каб прывесці краіну да росквіту ці заняпаду. Але ў канчатковым рахунку, росквіт ці заняпад краіны залежыць ад самага галоўнага — ад людзей.
    Кіраванне краінай абапіраецца на разгалінаваную сістэму дзяржаўнай службы. Кожны чыноўнік і кадравы работнік уяўляе сабой вузлавы пункт гэтай вялікай бюракратычнай сеткі, кожны мае свае абавязкі па кіраванні. / ад кожнага такога вузлавога пункта залежыць якасць распаўсюджвання і выканання
    262
    Глава V Аб кіраванні
    дзяржаўных указаў. Кожная вузлавая кропка, кожны чыноўнік — гэта «ўрад», з якім напрамую мае зносіны народ. Такі ўрад увасабляе ўвесь імідж кіруючай улады. Таму ёсць такое выказванне: «Правільнае дзяржаўнае кіраванне перш за ўсё залежыць ад правільнага падбору людзей».
    У словах Бо Цзюі асаблівую ўвагу трэба звярнуць на паняцце «назапашвання» добрых і дрэнных спраў, набыццё і страту добрых кадраў. Абіванне парогаў дзеля атрымання высокай пасады, купля і продаж чынавенскіх месцаў, збор галасоў, вылучэнне чыноўнікаў з непрымальным стылем працы і іншыя нядобрыя з'явы паступова становяцца нормай і іх ужо цяжка змяніць пасля таго, як яны дасягаюць пэўнай ступені назапашвання. Эфектыўнасць справядлівай сістэмы адбору чыноўнікаў, сумленнай сістэмы атэстацыі і павышэнняў залежыць ад добрасумленнага выканання законаў. «Назапашванне добрых спраў» — досыць няпростая задача.
    263
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Аынастыі квітнелі дзякуючы мудрасці, працавітасці і ашчаднасці, а гінулі зза марнатраўства
    [Цытата з] Дынастыя Тан, Лі Шанінь87 «Юн шы» («Гістарычныя вершы»).
    [Арыгінальны тэкст] Калі ўспомніць гісторыю, то можна ўбачыць, што дынастыі квітнелі дзякуючы мудрасці, працавітасці і ашчаднасці і гінулі зза марнатраўнаства. Няўжо без бурштыну нельга зрабіць падушку? Чаму фурманка павінна быць ўпрыгожанай жэмчугам? Хацеў адправіцца ў далёкі шлях, але не знайшоў адпаведнага каня. У адзіноце хіба атрымаецца саўладаць са змеямі? Колькі людзей чулі песню «Наньфэн» імператара Шуна? Толькі аплакваць можна долю імператара ў мястэчку Цанву.
    87Лі Шанінь (813858), другое імя — I Шань, мянушка — Спадар Юйсі (Спадар нефрытавага ручая) і Спадар Фань Нань. Ён быў родам з зямель каля ракі Хуанхэ, вобласці Хуайчжоу (цяпер Ціньян, Хэнань), яго продкі пераехалі ў Сіньян (зараз уваходзіць у склад правінцыі Хэнань). ён быў вядомым паэтам канца дынастыі Тан, разам з паэтам Ду Му іх звалі «Сяа Ліду» («Маленькія Ліі Ду»), а разам з паэтам Вэнь Ціньюнем іх звалі «Вэнь Лі». Будучы вяршыняй позняй танскай паэзіі, паэмы Лі Шаньіна з,яўляліся новымі па канцэпцыі, адрозніваліся вытанчанасцю літаратурнага стылю, тонкай рыфмай. Асабліва папулярнымі былі яго любоўныя вершы і «вершы без назвы». Іх стыль пранікнёны і кранальны, чароўны, але ў той жа час такія вершы заставаліся таемнымі і не яснымі. У іх часта выкарыстоўваліся намёкі і іншасказанні, таму цяжка было растлумачыць іх сэнс. Прадстаўнік чжурчжэняў (плямёны, што насялялі Маньчжурыю, Цэнтральны і ПаўночнаУсходні Кітай, Паўночную Карэю і Прьіамур'е.—Заўв. рэд.) Юань Хаавэн у сваім меркаванні аб паэзіі напісаў: «Паэты любяць вершы Лі Шаніня і думаюць, што яны добра напісаны, але вельмі шкада, што ніхто не можа, як Чжэн Сюань, пракаментаваць вершы мКнігі песень”》. Лі Шанінь пакінуў шмат знакамітых літаратурных твораў. У дадатак да паэзіі Лі Шанінь таксама выдатна пісаў творы ў парным стылі. Гэта можа быць звязана з тым, што ён на працягу доўгага часу вымушана займаў пасаду пісара штаба і займаўся напісаннем афіцыйных дакументаў у стылі чацвёркі і шасцёркі (літаратурны стыль, пабудаваны на чатырохскладовым
    і шасціскладовым памеры). Пакінуўтры тамы паэзіі.
    264
    Глава V. Аб кіраванні
    [Тлумачэнне] Калі паглядзець на гісторыю папярэдніх дынастый, то можна ўбачыць, што краіна квітнела, калі працавітасць і беражлівасць уваходзілі ў звычку; краіна прыходзіла ў заняпад па большасці сваёй зза марнатраўнаства.
    «Дынастыі квітнелі дзякуючы мудрасці, працавітасці і ашчаднасці і гінулі зза марнатраўнаства». Гэта меркаванне перадае здольнасць Лі Шаніня адчуваць гісторыю, пранікаць у гістарычную праўду. 3 гэтым меркаваннем добра спалучаецца старая прымаўка: «Перайсці ад беражлівасці да марнатраўства лёгка, ад марнатраўства да эканоміі — цяжка». 3 гісторыі вядома шмат прыкладаў, калі каманды рэфарматараў на пачатку праўлення новай дынастыі або ў перыяд яе адраджэння спачатку вельмі лёгка падтрымлівалі дух барацьбы, сціпласці ў запытах, настойлівасці ў пераадоленні цяжкасцяў. Аднак даўгавечны мір і спакой прыводзілі да таго, што нашчадкі, якія пераймалі ўладу, не маглі зразумець складанасці «працэсу заваёвы улады». Калі пачынае пераважаць дух раскошы і асалоды, то гэта набліжае крах. Марнатраўства вярхоў вядзе да пагаршэння ўзроўню жыцця нізоў. Імкненне вярхоў да асалоды таксама сведчыць, што яны не ведаюць пра цяжкасці жыцця звычайнага народа. Падобнае разыходжанне паміж вярхамі і нізамі і супастаўленне «нягод і асалод» у выніку прыводзіць да страты падтрымкі з боку народа і да хаоса ў краіне.
    Камуністы прадбачылі гэта вельмі рана. У 1949 годзе на шлялу ў Пекін таварыш Маа Цзэдун папярэдзіў усю партыю, што «мы збіраемся ўвайсці ў Пекін, каб «здаць экзамен». Ён таксама прадбачыў, што некаторыя кадры будуць непадуладнымі артылерыйскім снарадам, але не змогуць супрацьстаяць нападам «снарадаў у цукровай абалонцы» (спакусам). Таму, азіраючыся назад на «два абавязковых патрабаванні», мы толькі сёння можам усвядоміць праніклівае бачанне гэтага вялікага чалавека.
    265
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі выконваюцца законы, то дысцыпліна выпраўляецца, і тады няма краін, якімі нельга кіраваць, няма народаў, якія пярэчаць пераменам
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Баа Чжэн «Чжы цзюнь» («Дапамога кіраўніку»).
    [Арыгінальны тэкст] Калі выконваюцца законы, то дысцыпліна выпраўляецца, і тады няма краін, якімі нельга кіраваць, няма народаў, якія пярэчаць пераменам.
    [Тлумачэнне] Каб дысцыпліна і норавы натуральным чынам былі выпраўлены, неабходна толькі кіраваць краінай у адпаведнасці з законамі і выконваць загады. У такім выпадку не будзе краін, якімі немагчыма кіраваць, і не будзе народаў, якія ўпарта супрацьстаяць пераменам.
    Закон з'яўляецца асноўным правілам грамадства, q абавязак чыноўніка — добра разбірацца ў законах. Для выпраўлення дысцыпліны няма іншых сродкаў, акрамя зразумелых законаў, q без дысцыпліны немагчыма абараніць справядлівасць і развіваць
    266
    Глава V Аб кіраванні
    мараль. Людзі павінны разумець законы і ведаць, што можна рабіць і чаго рабіць нельга. Пры гэтым законы неабходна выконваць і чыноўнікам, трэба правесці ўнутры сябе «дысцыплінарную мяжу». Як гаворыцца: «Калі сам ідзеш правільным шляхам, то хто адважыцца ісці інакш?» Толькі калі кадры кіраўніцтва будуць падаваць прыклад і строга прытрымлівацца законаў, тады законы змогуць паспяхова прымяняцца. V такой справе ні адзін чалавек не павінен быць выключэннем, q кадры кіраўніцтва павінны зыходзіць з прынцыпу грамадскай справядлівасці, шчыра паважаць і шанаваць законы. «Усе законы стануць яснымі» толькі тады, калі чыноўнікі будуць беражліва да іх ставіцца. Калі законы / адміністрацыйная сістэма будуць зразумелымі, то дысцыпліна будзе паўсюдна, і такое кіраванне прывядзе да росквіту краіны. Факты паказваюць, што калі кіраўнікі справядліва вядуць справы, не баяцца ўплывовых элітаў, строга прытрымліваюцца законаў, то ў такім месцы пашырае свой уплыу пачуццё справядлівасці і справы ідуць паспяхова.
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Самае складанае —
    быць павятовым начальнікам
    [Цытата з] Дынастыя Мін, Хай Жуй88 «Лін чжэнь» («Павучанне імператара падданым»).
    [Арыгінальны тэкст] Самае складанае — быць павятовым начальнікам.
    [Тлумачэнне] Самая складаная чыноўніцкая пасада — начальнік павета.
    «Верабей хоць і маленькі, але ўсё органыўяго на месцы». Праца на нізавым узроўні — гэта працэс гартавання, які многія кіруючыя кадры павінны прайсці, перш чым заняць важныя пасады. Гартаванне і выхаванне людзей у ходзе працы на нізавым узроўні цяжка замяніць нечым іншым. Апусканне да ўзроўню жыцця мас мае вельмі вялікае значэнне для разумення асаблівасцяў
    88Хай Жуй (15141587), другое імя — Жу Сянь, мянушка — Ган Фэн, родам з Цюншань (цяпер Хайнань). Вядомы чыноўнік дынастыі Мін. Хай Жуй быў начальнікам павета Чуньань у Чжэцзяне і павета Сінга ў Цзянсу. ён быў вельмі папулярным у народзе дзякуючы сваёй сумленнасці, за што яго называлі Хай Цінцянь (сумленны чыноўнік Хай). У народзе пра яго ёсць шмат легенд, паданняў і нават невялікі раман «Хайгун Дахунпаа» («Вялікі чырвоны халат Хайгуна»), дзе ён з'яўляецца галоўным героем.
    268
    Глава V. Аб кіраванні
    кітайскіх рэалій і сучаснага становішча Кітая, q таксама дапамагае напрамую атрымаць веды аб базавых патрэбах людзей. Чыноўнік дынастыі Мін па імені Хай Жуй у сваім творы «Лін чжэнь» («Настаўленне імператара падданым») напісаў: «Самае складанае — быць павятовым начальнікам». У гэтай фразе падкрэсліваецца, што патрэбны вялікія таленты для таго, каб быць кіраўніком павятовага ўзроўню. Акрамя таго, гэтыя словы адлюстроўваюць рэальнае становішча спраў. У Кітаі налічваецца некалькі тысяч паветаў, і ў кожным ёсць свае палітычныя, эканамічныя, кулыпурныя і іншыя асаблівасці. У кожным павеце трэба камусьці несці адказнасць за ўсё неабходнае для жыцця народа, за нараджэнне, старасць, хваробы і смерць людзей. Звычайна на павятовым узроўні працуюць усе тыя ж органы, што ёсць на цэнтральным узроўні, адрозніваюцца яны толькі маштабам дзейнасці. Здаецца, што на павятовым узроўні няма такога размаху работ, аднак кожнае палітычнае рашэнне аказвае ўплыў на вытворчасць і жыццё некалькіх сотняў тысяч, q то і мільёнаў людзей. Таму ў такой працы патрабуецца вялікая асцярожнасць. А так як павятовая праца служыць сувязным звяном паміж вярхамі і нізамі, то патрабуе адказнасці перад вярхамі і пры гэтым блізкага кантактуз народам. Важнасць такой працы відавочна і без слоў.