• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    Пгонцкая птушка Пэн узлятае не толькі зза лёгкіх пёраў, конь імкліва скача не толькі зза моцы ў нагах
    [Цытата з] Дынастыя Хань, Ван Фу84 «Цянь фу лунь» («Меркаванні ўтоенага чалавека»), глава «Шы нань» («Збавенне ад цяжкасцяў»).
    84 Ван Фу (85162) родам з Андзін у Ліньцзыне (цяпер павет Чжэньюань правінцыі Ганьсу). Палітычны каментатар, пісьменнік, мысляр дынастыі Усходняя Хань. Ван Фу не збіраўся рабіць кар'еру, ён жыў у адзіноце і пісаў кнігі, але ўсё ж шмат думаў пра краіну, разважаў пра палітыку кіравання і крытыкаваў яе. I паколькі «не хацеў раскрываць сваё імя», то назву кніга атрымала «Меркаванні ўтоенага чалавека». «Цянь фу лунь» («Меркаванні ўтоенага чалавека»)— рэпрэзентатыўны твор Ван Фу. 3 гэтай кнігі сёння захавалася 35 частак, у тым ліку глава «Сюй лу». Хоць яны трохі зблыталіся, але з большага набліжаны да старадаўняй версіі. Кніга пачынаецца з раздзела «Цзан сюэ» («Усхваленне навучання»), у главе «У дэ чжы» («Нататкі пра пяць дабрадзейнасцяў») распавядалася пра радавод правіцеля, завяршалася кніга главой «Чжы шы сін» («Нататкі аб родзе»), у якой прыводзіліся розныя генеалагічныя запісы. У астатніх частках распавядалася аб падборы чыноўнікаў, кіраванні дзяржавай, абароне межаў, унутранай і знешняй палітыцы, яе недахопах. У кнізе прысутнічае крытыка забабонаў і прымхаў, варажбы і шаманаў і іншых заганаў грамадства. Аналізуецца вучэнне Канфуцыя, а таксама погляды такіх легістаў, як Шан Ян, Хань Фэй, Шэнь Бухай і іншых. Можна сказаць, што за аснову сістэмы ўзята канфуцыянства, а ў якасці практыкі разглядаецца легізм. «Вэнь сінь дзяа лун» («Разьбяны цмок літаратурнай думкі») адносіць дадзеную кнігу да «Чжуцзы» («Мудрацы»), а бібліяграфія «Суй шу» («Кніга пра эпоху Суй») — да канфуцыянства.
    254
    Глава Н Аб кіраванні
    [Арыгінальны тэкст] Гіганцкая птушка Пэн узлятае не толькі зза лёгкіх пераў, конь імкліва скача не толькі зза моцы ў нагах.
    [Тлумачэнне] Птушка Пэн лунае ў небе не толькі дзякуючы лёгкім пёрам, высакародны конь імкліва імчыцца не толькі дзякуючы моцы сваіх ног.
    «Адной рукой у далоні не хлопнешь». Якім бы здольным і разумным ні быў чалавек, у адзіночку ён не зможа стаць героем. Уэпоху падзелу працы асабліва важна супрацоўнічаць з іншымі. Кадрам кіраўніцтва неабходна мець добрыя думкі пра развіццё, спосабы і метады аб'яднання людзей і калектыўных сіл. Гэта важнае патрабаванне да кіраўнічых кадраў. Менавіта на такім падыходзе і грунтуецца развіццё краіны. На дадзеным этапе Кітай усё яшчэ мае сур^зны дысбаланс у развіцці, слабаразвітыя рэгіёны сапраўды зацягваюць агульнае развіццё краіны ў цэлым. Каню патрэбны ўсе яго чатыры нагі, і галоўнае пры гэтым заключаецца ў тым, як раскрыць перавагі кожнай з іх, як забяспечыць іх скаардынаваную працу. Калі Кітай хоча быць наперадзе ўсіх, то яму трэба абапірацца hq сілы свайго народа, q гэта болый чым 1 мільярд 300 мільёнау чалавек. Гэта значыць, на шляху рэформаў Кітая няма людзей, якія могуць заставацца назіральнікамі і стаяць побач.
    255
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Той, хто ўмее добро выкарыстоўваць забароны, спачатку павінен прытрымлівацца іх сам і толькі потым прыллушаць астатніх
    [Цытата з] Дынастыя Усходняя Хань, Сюн Юэ «Шэнь Цзянь», глава «Форма дзяржаўнай прылады».
    [Арыгінальны тэкст] Той, хто ўмее добра выкарыстоўваць забароны, спачатку павінен прытрымлівацца іх сам і толькі потым прымушаць астатніх. Той, хто дрэнна выкарыстоўвае забароны, спачатку павінен прымусіць іншых прытрымлівацца іх і толькі затым — сябе.
    [Тлумачэнне] Чалавек, які добра кіруе грамадствам пры дапамозе забаронаў, сам павінен жыць у адпаведнасці з гэтымі забаронамі, і толькі потым патрабаваць гэтага ад іншых. Чалавек, які не можа добра выкарыстоўваць забароны для кіравання грамадствам, спачатку павінен патрабаваць у іншых прытрымлівацца забаронаў і толькі потым патрабаваць гэтага ад сябе.
    256
    Глава V. Аб кіраванні
    Канфуцый аднойчы сказаў: «Калі правіцель справядлівы, то яму будуць падпарадкоўвацца і без прымусу, а за тым, хто несправядлівы, і па загаду не пойдуць». Словы Сюн Юэ маюць той жа самы сэнс: «Трэба служыцьузорам». Тое, што патрабуеій ад іншыхлюдзей, спачатку павінен выканаць сам. Толькі wqk можна заваяваць аўтарытэт. У адваротным выпадку дабіцца аўтарытэту будзе немагчыма, і дзяржаўны запыт будзе складана рэалізаваць.
    Кожны дэпартамент і любы чыноўнік, які мае ўладу і магчымасць абмяжоўваць іншых, павінен помніць гэта выказванне, каб быць патрабавальным да сябе. Калі нават структура будзе не зусім дасканалай, але кіраўнікі будуць прытрымлівацца правіл, будуць дысцыплінаванымі, гэта абавязкова паўплываць на імідж арганізацыі. Аўтарытэт і павага назапашваюцца кожны дзень і праяўляюцца ў розных дробязях. Але ж часта знішчаюць гэты аўтарытэт таксама розныя дробязі.
    257
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Асноўны метад кіравання дзяржавай заключаецца ў справяАлівасці і бесстароннасці
    [Цытата з] Дынастыя Тан, У Цзын «Асновы кіравання ў перыяд Чжэнь гуань», «Фан Сюаньлін»85.
    [Арыгінальны тэкст] Асноўны метад кіравання дзяржавай заключаецца ў справядлівасці і бесстароннасці.
    85Фан Сюаньлін (579648), імя Цяа,другое імя—СюаньЛін. Родам зЛіньцзы (цяпер акруга Цзыба правінцыі Шаньдун), сын Фань Янцяня. Вядомы дзяржаўны дзеяч пачаткудынастыі Тан. Ва ўзросце васямнаццаць гадоў здаў экзамен на навуковую ступень цзіньшы (вышэйшая вучоная ступень у сістэме кітайскіх дзяржаўных экзаменаў. — Заўв. рэд.). У канцы дынастыі Суй ў Паднябеснай панаваў хаос, Фан Сюаньлін перайшоў на бокЛі Шыміня, дапамагаў ямуўстварэнні планаў, служыў сакратаром, а затым — сакратаром пры імператарскім двары. Кожны раз, калі ён дапамагаў усталяваць спакой у якімнебудзь месцы, людзі наперабой кідаліся да яго і прасілі ўзяць у падзяку каштоўнасці. Але ён заўсёды ў першую чаргу шукаў таленавітых людзей для Лі Шыміня, вельмі паважаў і шанаваў яго. У 626м годзе (дзявяты год праўлення пад дэвізам Удэ) ён прыняў удзел у планаванні інцыдэнту каля брамы Сюаньумэнь, дапамог Лі Шыміню атрымаць прастол кіраўніка. Ці Шымінь захапляўся ім і казаў, што «спакой у краіне — заслуга Фан Сюаньліня». Фан Сюаныіін быў майстрам у галіне планаў і тактыкі, таму пра яго разам з тагачасным міністрам па імені Ду Жухуэй казалі: «Фан прыдумляе, Ду вырашае». Пасля смерці Фан Сюаньліня Лі Шымінь прыпыніў аўдыенцыі ў палацы на тры дні, падараваў яму тытул тайвэй (галоўнакамандуючы арміяй. — Заўв. рэд.) і пасмяротнае ганаровае імя Юэ Вэньчжаа. Фан Сюаньлін быў пахаваны ў імператарскай грабніцы. ён намаляваны разам з 23ма вядомымі дзеячамі ранняй эпохі дынастыі Тан у танска 访 зале славы.
    258
    Глава V. Аб кіраванні
    [Тлумачэнне] Самым важным у кіраванні краінай з^ўляецца падтрыманне справядлівасці і бесстароннасці дзяржаўных указаў і мер.
    «Асноўны метад кіравання дзяржавай заключаецца ў справядлівасці і бесстароннасці». 3 даўніх часоў і да цяперашняга часу народу падабаліся добрыя чыноўнікі. А агульная рыса ўсіх добрых чыноўнікаў — справядлівасць і бесстароннасць. Садзейнічанне сацыяльнай справядлівасці і бесстароннасці з'яўляецца асноўнай каштоўнаснай мэтай палітычнай і прававой працы. У пэуным сэнсе, справядлівасць / бесстароннасць — жыццёва важныя рэчы для палітычнай і прававой працы. Судовая ўлада — апошняя лінія абароны сацыяльнай справядлівасці і бесстароннасці. Каб людзі адчувалі, што справядлівасць і бесстароннасць пануюць у грамадстве, варта засяродзіцца на вырашэнні праблем, якія наносяць шкоду правам і інтарэсам людзей. Hi ў якім разе нельга пакідаць без увагі просьбы людзей аб дапамозе, ні ў якім разе нельга дапускаць, каб людзі не маглі распачаць судовую цяжбу, ні ў якім разе нельга злоўжываць уладай і паруійаць законныя правы і інтарэсы мас, ні ў якім разе нельга дазваляць парушаць закон і даводзіць сітуацыю да сфабрыкаваных спрау і памылковых прысудаў.
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Краіна квітнела, калі ва ўладзе былі таленавітыя людзі, краіна гінула, калі губляла такіх людзей.
    З'яўленне талентаў і іх страта адбываюцца паступова, а не ў адно імгненне
    [Цытата з] Дынастыя Тан, Бо Цзюі86, «Цэ лінь» («Лес нататак»).
    86Бо Цзюі (772846), другое імя — Лэ Цянь, мянушкі — «пустэльнік з гары Сяншань», п'яны спадар, які спявае». Нарадзіўся ў Тайюані, быў вялікім паэтам эпохі Тан. Сябраваў з паэтам Юань Чжэнем, разам з якім ініцыяваў стварэнне жанру юэфу (жанр традыцыйнай кітайскай лірычнай паэзіі. — Заўв. pad.), таму іх назвалі «Юань і Бай». У старасці захапіўся будызмам. Пакінуў пасля сябе твор з 71 цзюаня — «Зборнік вершаў спадара Бая, напісаны ў год Чанцін». Бо Цзюі меў вялікі ўплыў на гісторыю паэзіі. Шматлікія крытыкі мінулага называлі яго паэтам дынастыі Тан і ставілі на другое месца пасля паэта Лі Ду. Ён свядома падзяліў свае вершы на чатыры катэгорыі: іронія, ціхамірнасць, сентыментальнасць і змешаны тып. I ў пісьме сябру Юань Чжэню напісаў: «Мае імкненні накіраваны на стварэнне дабротаў для Паднябеснай, мае дзеянні накіраваны на самаўдасканаленне ў адзіноце. Служэнне ад пачатку і да канца — гэта шлях, а тое, што сказана, — гэта паэзія». У раннія гады Бо Цзюі сцвярджаў: «Творчасць, з аднаго боку, адлюстроўвае значныя падзеі часу, а з другога — паўсядзённасць». У кнізе «Прадмова да новага жанру юэфу» ён выступаў супраць пышнага, але не вельмі змястоўнага стылю напісання, які існаваў з моманту праўлення Шасці дынастый. У «Тай цай цзы чжуань» («Жыццяпіс таленавітых людзей дынастыі Тан») пра Бо Цзюі сказана: «Ен не выкарыстоўваў цяжкі стыль напісання. Кожны раз пасля напісання новай часткі ён даваў прачытаць яе бацьку ці дзеду. Затым пытаўся, што было незразумела, і рабіў нататкі». Наступныя пакаленні пісалі пра Бо Цзюі: «ён, як старыя з Шаньдуна, гаворыць пра важнасць земляробства і шаўкаводства, усе словы яго праўдзівыя». Гэтыя выказванні адлюстроўваюць прастату і агульнадаступнасць творчасці паэта.
    260
    Глава V. Аб кіраванні
    [Арыгінальны тэкст] Я гляджу на мінулыя дынастыі: краіна квітнела, калі ва ўладзе былі таленавітыя людзі, краіна гінула, калі губляла такіх людзей. З'яўпенне талентаў і іх страта адбываюцца не ў адно імгненне, а паступова. У прыродзе не можа рэзка змяняцца гарачыня на холад: яны паступова змяняюць адзін аднаго пры надыходзе вясны і восені. Гасудар краіны не можа рэзка прывесці краіну да росквіту ці заняпаду, — гэта вынік паступовага назапашвання дабра ці зла. He бывае нечаканага росквіту: яму неабходны грунтоўны падмурак. He бывае нечаканай гібелі: яна прыходзіць, калі пануе зло. Дабро і зло залежыць ад гаспадара, росквіт і заняпад залежыць ад людзей.