• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    Калі на палях скончыцца трава, то зайцы і лісы будуць турбавацца.
    У гістарычных кнігах ёсць наказ: не пакідайце ў спадчыну тое, за што будзе сорамна нашчадкам
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Баа Чжэн64 «Шу дуань чжоу цзюнь чжай бі».
    мБаа Чжэн (9991062), другое імя Сі Жэнь, пасмяротны тытул Сяа Су. Нарадзіўся ў павеце Хэфэй вобласці Лучжоу (зараз гэтыя месцы належаць павету Фэйдун правінцыі Аньхой). Паслядоўна займаў пасады начальніка павета і кіраўніка вобласці ў Цяньчане, Дуаньчжоу, Інчжоу, Янчжоу, Лучжоу, Чычжоу, Кайфыне і іншых месцах. Адпраўляўся з місіямі да народнасці кіданяў, а таксама служыў у міністэрстве пакаранняў, ваенным міністэрстве. Працаваў памочнікам начальніка фінансавага кіравання, адказваў за ваенныя справы, быў упаўнаважаным чыноўнікам трох устаноў — міністэрства пакаранняў, рэвізійнай палаты, цэнзурнага ведамства. Пазней ён стаў памочнікам кіраўніка Вярхоўнага тайнага савета, потым — першым міністрам пры імператары. У 1056 г. (трэці год кіравання пад дэвізам Чжы Хэ) стаў чыноўнікам «чжы сюэ шы» (чыноўнік па грашовых і натуральных падатках. — Заўв. ped.) ў Палаце драконавых пісьмёнаў у горадзе Кайфын — сталіцы дынастыі Сун. Баа Чжэн не страшыўся ўплывовай арыстакратыі, быў сумленным, не дабіваўся выгоды, не браў хабару. У той час яго хвалілі і казалі: «Змовы і хабараў не будзе, бо
    ёсць непахісны Баа». Пасля смерці яму прысвоілі тытул саноўніка рытуалаў
    192
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Лрыгінальны тэкст] Чыстыя намеры з^ўляюцца асновай кіравання дзяржавай. Ісці правільным шляхам — гэта мэта працы над сабой. Добры ствол дрэва ў выніку зробіцца бэлькай, а добрая сталь не будзе выкарыстоўвацца для гаплікаў. Калі жытніца поўная, то мышы і верабЧ будуць радавацца. Калі на палях скончыцца трава, то зайцы і лісы будуць непакоіцца. У гістарычных кнігах ёсць наказ: не пакідайце ў спадчыну тое, за што будзе сорамна нашчадкам.
    [Тлумачэнне] Правільнае мысленне з^ляецца асновай праўлення, а сумленнасць і шчырасць — гэта прынцып, неабходны для самаўдасканалення. Добрыя дрэвы з часам стануць матэрыялам для бэлек, а чыстая сталь не будзе выкарыстоўвацца для вырабутакіх простых рэчаў, як гаплікі. Калі жытніца будзе поўная, то пацукі, верабЧ і лісы, якія крадуць ежу, будуць шчаслівыя. Калі няма ніякіх выгод, то карыслівыя і сквапныя чыноўнікі будуць сумаваць. Гісторыя дае шмат такіх урокаў. He рабіце рэчы, за якія будучым пакаленням будзе сорамна.
    «шаншу» і пасмяротнае імя Сяа Су. Дзякуючы службе ў Палаце драконавых пісьмёнаў і Палаце нябесных дакументаў яму далі прыгожую мянушку Баа Лунту (Баа з павільёна Драконовай пячаткі) і Баа Дайчжы (Прыдворны дарадца Баа). Тым не менш, у народзе яго часцей называлі проста Баагун («князь Баа або ўладыка Баа»).
    193
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Да нашых дзён дайшоў толькі адзін верш сумленнага чыноўніка па імені Баа Чжэн, які можна разглядаць як выражэнне яго ідэй аб сумленным і справядлівым служэнні дзяржаве. Людзі ўхвалялі суддзю Баагуна як Бога. Пры гэтым людзі не могуць не заўважаць, што ён справядліва і сумленна выконваў законы, таму што ў сэрцы яго не было спакус, ён меў «чыстыя намеры», «ішоў правільным шляхам», тамумог дзейнічаць без аглядкі, без страху. У гісторыі Кітая ёсць шмат вядомых сумленных чыноўнікаў, якія заваявалі любоў народа і паранейшаму займаюць важнае месца ў сэрцах людзей. Такія чыноўнікі выступалі за выкананне законаў, сцераглі прэстыж краіны. Цяжка спадзявацца, што чыноўнік будзе падтрымліваць справядлівасць і сумленнасць, як патрабуе закон, калі ён усюды спрабуе пажывіцца.
    194
    Дынастыя Юань, імя невядома.
    «Вывучэнне канфуцыянства пад хвояй»
    195
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Талент — аснова дабрачыннасці. Дабрачыннасць — палкаводзец таленту
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Сыма Гуан65 «Цзы чжы тун цзянь», («Усеагульнае зярцала, дапамога кіраванню»), глава «Чжоуцзы» («Запісы пра Чжоу»).
    65Сыма Гуан (10191086), другое імя Цзюнь Шы, мянушка Ю Са (нязграбны старац). Родам з вобласці Шань, павета Ся (цяпер павет Ся правінцыі Шаньсі). Нашчадкі празвалі яго «спадар з сяла Сушуй». Быў дзяржаўным дзеячам, гісторыкам, літаратарам эпохі Паўночная Сун. Служыў чыноўнікам пры чатырох імператарах, пасля смерці яму даравалі тытул «тайшу» (настаўнік імператара) і Вэньгагун, пасмяротнае імя — Вэнь Чжэн. Нашчадкі завуць яго «Сыма Вэньгун». Ауян Сюй назваў яго «дабрадзейным і шчырым, сумленным і высокаадукаваным». У маладосці дружьгў з Ван Аньшы. Калі Сыма Гуан быў старэйшым цэнзарам, то рэкамендаваў імператару Сун Шэньцзуну кандыдатуру Ван Аньшы, які пасля быў прызначаны на пасаду дарадца па палітычных пытаннях і пачаў праводзіць рэформы. Яны разыходзіліся ў поглядах з Ван Аньшы, Сыма Гуану не спадабаліся яго рэформы і па сваёй ініцыятыве ён падаў прашэнне аб звальненні, асеў у Лаяне і пражыў там 15 гадоў. He займаўся палітычнымі справамі і пісаў кнігу «Усеагульнае зярцала, дапамога кіраванню» («Цзы чжы тун цзянь»). Пасля ўступлення на пасаду імператара Чжэцзуна Сыма Гуан зноў быў запрошаны на службу. Пасля вяртання да палаца за некалькі месяцаў ён адмяніў усе новаўвядзенні, але праз восем месяцаў памёр ад хваробы. Яго пасмяротныя выданні: «Сыма Ваньчжэнгун цзы» («Зборнік спадара Сыма Ваньчжэна»), «Цзы гу лу» («Запісы аб вывучэнні старажытнасці») і г.д.» «Усеагульнае зярцала, дапамога кіраванню» («Цзы чжы тун цзянь»), скарочана называецца «Тун цзянь», уяўляе сабой першую агульную гістарычную працу Кітая летапіснага жанру. Працэс напісання кнігі заняў 19 гадоў, яна складаецца з 294х частак і дзеліцца па дынастыях на Іблетапісаў. Падзеі апісаны з 403 г., калі» тры сям'і падзялілі царства Цзынь» (23ы год праўлення кіраўніка дынастыі Чжоу Вэйлевана) і да 959 г. эпохі Пяці дынастый (шосты год праўлення пад дэвізам Сянь Дэ імператара дынастыі Позняя Чжоу). Акрамя афіцыйнай дынастыйнай гісторыі пры напісанні кнігі былі выкарыстаны больш за 322 сямейных хронік. Адных толькі рукапісаў было» «два пакоі да столі» ў Лаяне. У бібліяграфічных арты
    196
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Арыгінальны тэкст] Калі чалавек разумны, праніклівы, непахісны ў намерах, то ён завецца таленавітым. Калі ён праўдзівы, справядлівы, цярплівы, то заваецца дабрадзейнымі. Талент — аснова дабрачыннасці. Дабрачыннасць — палкаводзец таленту.
    [Тлумачэнне] Таленавітым можна назваць толькі таго, хто мае розум, праніклівасць, цвёрдасць, настойлівасць. Дабрадзейным можна назваць толькі таго, хто мае дар шчырасці, чыстасардэчнасці, паблажлівасці. Талент — аснова дабрачыннасці. А дабрачыннасць — камандзір таленту.
    кулах агульнага паказальніка» «Энцыклапедыі чатырох кнігасховішчаў» сказана аб гэтай кнізе: «Дадзены твор ахоплівае велізарную колькасць падзей. Напісана шмат, і ўсё вельмі дакладна. Такіх кніг не бывала раней. Усе назвы і з'явьі падрабязна растлумачаны. Нават малаадукаваны чалавек зможа ўсё зразумець». Цытата дазваляе меркаваць, што кніга была вельмі аб*ёмнай. Адразу становяцца зразумелымі словы Сыма Гуана імператару: «Усе сілы аддаў на гэтую кнігу!» Сыма Гуана і Сыма Цяня называюць» «два вялікіх Сымы». Значэнне працы «Усеагульнае зярцала, дапамога кіраванню» («Цзы чжы тун цзянь») ацаніў імператар Шэньцзун: «Калі асноўвацца на мінулых справах, гэта дапаможа ў кіраванні краінай». Таму хоць кніга з^ляецца працай па зводнай гісторыі, шмат увагі ў ёй надаецца менавіта палітычнай гісторыі. Маа Цзэдун сямнаццаць разоў пакідаў каментары да гэтай кнігі і казаў:«Кожны раз атрымліваю ад яе шмат карысці». Ён назваў гэтую кнігу разам з «Шы цзы» («Гістарычныя запіскі») «двума вялікімі кнігамі Кітая». Гісторык Ху Саньсін, які жыў у эпоху Юаньскай (мангольскай) дынастыі, зрабіў да кнігі каментар па чытанні. Гэты каментар застаецца папулярным да цяперашняга часу.
    197
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    «Спалучае ў сабе высокую мараль і талент» — такія словы заўсёды былі вельмі высокай ацэнкай у адносінах да чалавека. Гэтай фразай Сыма Гуан апісаў сваё ўяўленне пра сувязь паміж дабрадзейнасцю і талентам, пры гэтым выкарыстаў гістарычны пункт гледжання. На яго думку, маральнасць — гэта палкаводзец таленту. Толькі пры наяўнасці высокіх маральных якасцяў можна развіць свой талент. Яго гістарычная праца «Усеагульнае зярцала, дапамога кіраванню» апісвае гісторыю, пачынаючы з падзеі «Тры сям'і падзялілі царства Цзынь». Такі выбар не выпадковы /, па сутнасці, адлюстроўвае падыход, ахарактарызаваны прыведзеным вышэй выказваннем Сыма Гуана. У часы Чуньцю і Войнаў паміж царствамі вельмі часта адбываліся выпадкі царазабойства, забойства бацькі, несправядлівых войнаў, з'явілася нямала «таленавітых» людзей. Але Сыма Гуан лічыў, што ў такіхлюдзей зусім не было правільных маральных установак, яны разбурылі ўсе маральныя прынцыпы. Падыход Сыма Гуана супадаўз канфуцыян
    198
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    скім ідэалам кіравання дзяржавай / ўстаноўкай «аб перавыхаванні грамадства, змене яго нораваў і звычаяў».
    Сказанае вышэй да гэтага часу захоўвае актуальнасць. Мы можам бачыць, як апошнім часам некаторыя чыноўнікі старанна працавалі і пацвярджалі сваю рэпутацыю здольнага чыноўніка. Аднак атрымаўшы вышэйійую пасаду, яны парушалі законы і дысцыпліну, нанесеная імі шкода была значна болыйай, чым унёсак у справу. Нанесеная шкода бывае эканамічнай, аднак часцей за ўсё — гэта палітычная шкода, бо гэта ўдар па рэпутацыі партыі і ўрада. Таму сёння зноу становіцца актуальным прынцып «маральнасць вышэй за ўсё»; такі прынцып мае вырашальнае значэнне. Падобны заклік не з'яўляецца аднабаковым, зусім не азначае імкненне да пакоры і беспрынцыповасці. Наадварот, гэта заклік зрабіць дабрачыннасць важнейшай якасцю асобы, заклік аб'яднаць талент і мараль.
    199
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Рэч спачатку павінна згніць сама, толькі затым у ёй з'явяцца чарвякі
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Су Шы «Фань Цзэн лунь» («Развагі аб Фань Цзэне»)66.
    ^Фань Цзэн (277204 гг. да н.э.), жыў у Чаа ў канцы дынастыі Цынь. («Хань шу», глава «Геаграфічныя запісы»). Жыў у павеце Чаа акругі Луцзян. У «Запісках пра Хань» аўтара Сюнь Юэ сказана, што «Фань Цзэн быў з халма Фулін»). Фань Цзэн быў галоўным дарадцам генерала Сян Юя, які называў яго «мой другі бацька». Самая вядомая гісторыя пра Фань Цзэна — гэта «Хунмэнскі баль». Фань Цзэн разам з Сян Юем з боем уварваўся ў Гуаньчжун, пасля чаго прапанаваў Сян Юю як мага раней знішчыць сілы Лю Бана, бо прагны і юрлівы Лю Бан пасля ўварвання ў Кітай дамовіўся са старымі аб увядзенні «трох законаў», пры гэтым нічога не ўзяў сабе. Значыць, «не імкнецца да малой нажывы». Фань Цзэн задумаў «Хунмэнскі бал» і дамовіўся разам з Сян Юем забіць Лю Бана. Падчас банкета Фань Цзэн шмат разоў падаваў знакі Сян Юю, аднак Сян Юй ўсё ніяк не мог адважыцца і зрабіць тое, што яны задумалі. Сян Юй думаў, што потым скарыстаецца іншым выпадкам і заб'е Лю Бана таемна, але яму перашкодзілі Сян Бо і Фань Куай. У выніку Фань Цзэн вымавіў знакамітую фразу: «Ён малы, ну як з ім чыніць вялікія справы?!» Потым Лю Бан быў зачынены ў Сіньяне, аднак з дапамогай Чэнь Піна змог сапсаваць адносіны Фань Цзэна і Сян Юя. Фань Цзэн засумняваўся ў Сян Юі, падаў прашэнне аб звальненні, на шляху дадому захварэў і памёр. Сян Юй неўзабаве пасля гэтага пацярпеў паразу і таксама загінуў. «Фань Цзэн лунь» («Развагі аб Фань Цзэне») — гэта развагі Су Шы пра гісторыі аб Фань Цзэне. У сваім творы Су Шы разважаў, ці варта было Фань Цзэну пакідаць Сян Юя, а таксама аб тым, калі пакінуць Сян Юя было самым разумным рашэннем. Су Шы выкарыстаў фразу «рэч спачатку павінна згніць сама, толькі затым у ёй з'явяцйа чарвякі», каб патлумачыць, чамудзеянні Чэнь Піна аказаліся паспяховымі. Чалавек павінен спачатку адчуць сумненне, толькі пасля гэтага зможа паверыць паклёпу. Калі паміж кіраўніком і падначаленымі ўжо маюцца разлад і нязгода, тады яны павераць і паклёпу.